З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Адылі новаму Дубоўкаваму «камбайну» — «Штурмуйце будучыні аванпосты» — адразу нат неспадзявана было пашчасьціла ў гэтае суворае цэнзуры: яна была прапусьціла яго ды навет зусім беззасьцярожна й цалком. Але калі твор ужо быў набраны да друку ў «Узвышшы» й прайшоў усе карэкты, улучаючы й аўтарскую, цэнзары адумаліся й адклікалі дазвол, катэгарычна забараніўшы друкаваць гэтую, запраўды, «бомбу». Папярэдзіўшы гэтым большую для сябе й гаспадароў сваіх шкоду, не маглі яны, аднак, усьцерагчыся ад учыненьня шкоды меншае, выклікаўшы адразу сваёй забаронай сэнсацыйную цікавасьць да рэчы. I вось карэктурныя адбіткі зараз-жа пайшлі з рук у рукі, зь іх здымаліся рукапісныя копіі, што сваім парадкам пайшлі множыцца далей тым-жа шляхам, і 254
ў выніку «камбайн» пашырыўся гэтак, як ніводзін, бадай, твор нашае літаратуры тых год, што дазнаў падобную долю цэнзурнае забароны й нелегальнага рукапіснага пашырэньня. Шмат якія мясьціны твору, удзячныя для запамінаньня, адразу-ж асядалі ў памяці й ці ў аднаго дажылі й жывуць яшчэ дагэтуль.
Толькі ў 1931 г., калі сам Дубоўка, як шмат іншых нашых пісьменьнікаў і наагул «нацдэмаў», быў ужо назаўсёды «адцягнуты з ужытку» й кіраваўся этапам на далёкае выгнаньне, зьявіўся першы й адзіны ўспамін у друку пра ягоны «крамольны» твор у пагромнай кніжцы бальшавіцкага «егермайстры ад літаратуры», як добра прадражнілі яго тады ў Заходняй Беларусі,— 0. Канакоціна — «Літаратура — зброя клясавай барацьбы» (Менск, 1931). Тамака Дубоўкаваму «камбайну» прысьвечана каля дзьвёх балонак, на якіх «крытычна» пераказана колькі мясьцінаў твору, а адна мясьціна нат даволі пашырана зацытаваная. Адыходзячы ад гэтых дадзеных Канакоціна ды дапаўняючы і ўдакладняючы іх, наколькі дазваляе памяць, пастараемся пазнаёміць сяньняшняга чытача з адным з найвыдатнейшых твораў нашае паэзіі, чвэрць веку таму, у такіх трывожных часох і пра іх-жа напісанага, ды загубленага катамі вольцае думкі й творства.
«Штурмуйце будучыні аванпосты» зьявіліся ў творстве Дубоўкі як трэцяя частка трылёгіі, першая частка якое — «Кругі» — была напісакая й выдрукаваная яшчэ ў 1927 г. (у № № 5 і 6 часапісу «Ўзвышша» за той год), а другую частку станазілі ўспомненыя ўжо «I пурпуровых ветразяў узьвівы», 3 чыста мастацкага боку ўсе тры рэчы становяць сабою Дубоўкаву спробу стварыць новы жанр паэмы, заенаваны на камбінацыі разнародных жанравых элемэнтаў — інтымнае лірыкі, эпісталярнага (лістоўнага) жанру, жанру падарожжа, адмыслова апрацоўваных яародных казак і навет перакладаў з чужаземных паэтаў. На ўступе да разгляданае рэчы Дубоўка ўспамінае папярэднія ёй часткі трылёгіі, асабліва спыняючыся на тым, як яму «як-быццам праз шкло паэма зайльсьнела другая — «Узьвіў ветразёў пурпуровых» і як на яе адразу-ж пасыпаліся «ўпікі, асуды а словы» (калямбурная гульня словаў: «а словы» — «асловы»)Зазначаючы на жанравае адзінства ўсіх трох твораў, паэт і прапануе тут для экспэрымэнтаванага ім жанру адмысловы назоў
«камбайн». (Наступныя і ўсё далейшыя цытаты, за выняткам цытаваных у тэксьце Канакоціна, падаюцца з памяці.)
♦ Камбайн» падыходзіць якраз, «Combine» у ангельскай вымове. Зацьвердзіць ці выкіне час Ці створыць яшчэ адмысловей — Хай будзе, як будзе ямчэй: Раскрыта дакладная мапа.
I покуль мы жывы яшчэ — Наперад, да новых этапаў!
Тэрмін «камбайн» меў тымі часамі і, казаў той, надзённае значаньне, зьвязанае якраз з калектывізацыяй, паколькі «камбайнамі» зваліся складаныя сельскагаспадарскія машыны, што пра іх савецкая прапаганда цьвердзіла, быццам ужываньне іх магчымае адно ў вялікіх калектыўных гаспадарках, дзе яны тады й пачыналі ўводзіцца. Тэрмін гэты, відаць, так кінуўся ў вочы Канакоціну, што ён і завець увесь час разгляданы Дубоўкаў твор ня дадзеным яму самім аўтарам загалоўкам «Штурмуйце будучыні аванпосты» (што, дарэчы, становіць сабою адзін з радкоў папярэдняе часткі трылёгіі — «I пурпуровых ветразяў узьвівы»), а толькі падзагалоўкам «камбайн», у якім давалася адно жанравае азначэньне рэчы.
У ідэйным дачыненьні адзінства трылёгіі выяўлялася ў адзінстве ідэі — прынесенае Дубоўкам і ўзьнятае на шчыт узвышэнствам ідэі творчага нацыянальнага ўлучэньня ў сусьветны прагрэс узьвядзеньнем такіх узвышшаў духу, творства й культуры, якія «пабачаць вякі й народы», як казалася ў дэклярацыі «Ўзвышша». Адным з улюбёных Дубоўкавых ды іншых узвышэнцаў мастацкіх вобразаў гэтага імклівага нацыянальнага, у сусьветны ўлучанага прагрэсу стаўся вобраз цягніка. Прынесены ў нашую паэзію адным з фактычна найпершых узвышэнцаў, Жылкам, у ягоным вершы «Экспрэс» (1926), вобраз гэты стаўся асноўным ужо ў першым Дубоўкавым «камбайне» «Кругі» і цяпер ізноў зьяўляўся ў гэткай-жа якасьці ў трэцім «камбайне» — «Штурмуйце будучыні аванпосты». Дзея гэтага апошняга й адбываецца ў цягніку, як і ў «Кругох», адно што там цягнік гэны йшоў магістраляй Менск—Масква, а тутака ён ужо рухаецца па невялічкай чыгуначнай каляіне, што праходзіць у ўсходняй частцы БССР паміж станцыямі Ворша й Унеча:
Цягнік ідзе ад Воршы да Унечы, Вязе людзкія клопаты і рэчы, Грукачуць колы, ляскаюць рэсоры, I так цераз даліны, цераз горы Цягнік даганяе ўсё дзень, А ноч паабапал дыжурыць, Здрыгаючыся ён ідзе, Цыгару вялізную курыць. I дым, і туман, і вагонь Пярэстую склалі заслону, Калышацца ў далі вагон, Гаворыць вагон да вагону...
Гэтымі радкамі й пачынаецца «камбайн», імі-ж, як увесь час паўтараным, сказаць-бы, ляйтматыўным рэфрэнам-прыпевам разьмяжоўваюцца-разразаюцца адрэзкі дзеяньня, свайго роду разьдзелы твору. Спыняе на сабе ўвагу рытмічнае й гукавое апрацаваньне гэтых радкоў, на якое заўсёды такім вялікім майстрам быў Дубоўка: рытмічная й гукавая імітацыя хады цягніка дае поўную ілюзію — паступовае набіраньне разгону ад старту ў першых чатырох радкох, самы разгон у графічна, адступам выдзеленых радкоў наступных — усё больш імпэтная пульсацыя хады тактамі, зь перабоямі («здрыгаючыся ён ідзе»), выраўноўванымі ў мернае калыханьне (апошнія два радкі). У нашай паэзіі гэта адзін з узораў найдасканальнейшае рытмічна-гукавое арганізацыі вершу, пры гэтым зусім натуральнай, супраць тае настырлівае й падчыркненае (праўда, знарочыста), якую даў Жылка ў сваім успомненым «Экспрэсе».
У гэтым цягніку гістарычнага прагрэсу, што «даганяе ўсё дзень» сярод цёмнае ночы, якая яясе заўсёды паабапал кажнага прагрэсу, казаў той, «дыжур рэакцыі», едуць два галоўныя гэроі твору, што адразу-ж прыгадваюць чытачу гэрсяў папярэдняга Дубоўкавага «камбайну» — «I пурпуровых ветразяў узьвівы», якія зваліся там Лірыкам і Матэматыкам. Тутака ўжо яны завуцца інакш — Селянінам і Кандуктарам. У дыялёгу-дыскусіі між імі ў справе калектывізацыі й разгортваецца асноўнае дзеяньне твору.
«У «Камбайне»,— пераказвае Канакодін,— Дубоўка піша пра тое, як аршанскі кандуктар, пад якім ён разумее партыю, пасадзіў у вагон кур’ерскага цягніка селяніна для таго, каб павезьці яго ў калектыў, і пачаў угаворваць селяніна, каб той згадзіўся дабраахвотна ўступіць у калектыў. Селянін адказвае, што ён на гэта
ня згодзен. Кандуктар працягвае настойваць, прычым у сваіх довадах кандуктар паказаны адмоўным тыпам, a селянін, наадварот, паказан моцнай асобай, з псыхалёгіяй, якую гэтаму кандуктару не надламаць. I недарэмна Дубоўка ўкладае душу ў адаказы гэтага селяніна, калі ён парыруе кандуктару. Селянін гаворыць кандуктару:
Цябе салавей не дагоніць, Калі, навет, возьме лакотку. I ночы ня стане сягоньня, I ноч можа стацца кароткай. Ды ўсё яно добра ў дарозе, Калі ты ляжыш на паліцы, Калі ты ў ніякай трывозе, Ніякай няма навальніцы...
А вось, як увойдзеш у хату, Як глянеш на шэрыя сьцены,— Згадаеш і дзеда і тату, Радню да дзясятых каленаў,— Дык надта і не паскачаш, Дык надта і не падскочыш, I горка калі заплачаш, Хоць хочаш ты сам ці ня хочаш.
Здалёку даваць парады, Бадай, што ня вельмі і цяжка — I казка здаецца, як праўда, I праўда здаецца, як казка.
Бліжэй падыйдзі, чалавеча, Да гэтай вясковай сядзібы, Калі насуваецца вечар, Калі нараджаюцца хібы... Ты думаеш, лёгка пакінуць Усё, што ў стагодзьдзях зьбірана? Ня выганіш гэнага клінам, Бо будуць няўгойныя раны...
Мне кажны памежак знаёмы, Сьмяецца мне кажны лісточак, Дык што ты мне раіш для злому? Дык што ты мне раіш, браточак? Павінен я кінуць, зрачыся Ўсяго, што з маленства мне міла?
Увесь твор прасякнут ідэяй моцнай асобы селяніна, які супрацьстаўляецца партыі» (б. 71—72).
Канакоцінаў пераказ у агульным даволі адпаведна падае асноўны ход Дубоўкавага твору, але ўсё-ж вымагае некаторых удакладненьняў. Перш-наперш, пад «кандуктарам» паэт алегарызуе ці «разумее», як кажа Канакоцін, ня ўсю бальшавіцкую партыю, а толькі ейную нацыянал-камуністычную частку, што адыгравала ў гэтай партыі якраз ролю кандуктара, а не самога
машыніста, што вядзе цягнік. Дубоўкаў «селянін» гэтак і кажа таму «кандуктару»:
...Ты тормазы круціш з адхону, Разгон ад цябе не залежыць...
на што апошні адказвае:
I тормаз пакруціць ня ўсякі: Патрэбна й на гэта навука. Каму — дык ніякага знаку, Каму — гарацешная мука...
I хоць Дубоўкаў «кандуктар», як відаць, добра засвойтаў гэную «навуку» тармазіць у цягніку гісторыі вагон, куды пасаджаны ягоны-ж родны народ, ён тым ня менш дазнае й тую «гарацешную муку» ад сьведамасьці гэтае свае ролі ды імкнецца пазбыцца яе; вонкава й далей адбываючы павіннасьць, адначасна зраджвае яе й рашчыняе сваім суродзічам-«пасажырам» вочы на запраўдны сэнс рэчаў... I тады ў Дубоўкавым «кандуктары» алегарызуецца ня толькі нацыянал-камуністычная частка партыі, але й выяўляная ёю ўжо тады апазыцыйнасьць да гэтае партыі. Дый жыцьцёвым прататыпам Дубоўкавага «кандуктара» быў ніхто іншы, як выдатны наш нацыяналкамуніст, апазыцыянер Алесь Адамовіч, постаць якога падаў і Міхась Зарэцкі ў асобе аднаго з галоўных гэрояў сваіх, успамінаных ужо вышэй, «Крывічоў» (у асобе Сьляпня). Характэрны гэтаму прататыпу ў жыцьці сваеасаблівы мэтад апазыцыйнае прапаганды й падаў Дубоўка ў дыскусіі свайго «кандуктара» зь «селянінам». Мэтад гэты палягаў на тым, што пры апазыцыйным прапагандовым «апрацаваньні» кажнага сьвежага чалавека адразу яму разьвіваліся, як мага сушэй, афіцыйныя тэзы «генэральнае лініі», а на «довад» іх прыводзіліся жыцьцёвыя прыклады, анэкдоты, «прыпавесьці», якія фактычна адмаўлялі гэныя тэзы; з рэакцыі «апрацаванага» відаць было, ці варта весьці «апрацаваньне» далей і раскрыцца, ці трэба адступіць, на «генэральную лінію», як мага мацней «застрахавацца» ды наагул «заблытаць і замесьці сьляды». Гэтак і робіць Дубоўкаў «кандуктар»: ён, запраўды, агітуе за калектывізацыю, але толькі суха й казённа выкладаючы тэзы афіцыйнае прапаганды, a «на довад» пераказвае народныя казкі з «мараляй», скіраванай проста супраць сэнсу гэтых тэзаў. Як казённы агітатар, «кандуктар» зусім нагадвае Матэматы-