З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
У ночным царстве
Скрыпяць трухляцінай асіны, Над курганамі зьвяр’ё вые... Гасьцінцам, церяявай пуцінай, У ёрмах, скованай скацінай Ідуць нябожчыкі жывыя.
Ідуць, ідуць... Сярод пустыні Хрусьцяць надломаныя косьці, I качанеюць ногі ў ціне, I чахнуць вочы ў павуціне, А шлях — як точаныя восьці.
Перад вачыма глуш нямая, I плач і скрогат за вачамі. Пракляцьце ў жылах кроў сьцінае, Душу бясьсільле вынімае, Гняце зьмяінымі кляшчамі.
У грудзі, здаўленыя здрадай, Упіўшысь, рабская трывога Шыпіць хаўтурнаю загладай; На небе толькі, як прынада, Бялее млечная дарога.
To там то сям запаланее
Іскра над скованаю шыяй;
Наскоча пошасьць трупавея, I царства ночнае шалее, Над курганамі зьвяр’ё вые.
Гэтак «зыход зь яснае явы» калектывізаванае вёскі асацыяваўся ў Купалы з паходам «нябожчыкаў жывых» у «ночным царстве», вобраз якога алегарызаваў сваім часам у паэта царства славутае «сталыпінскае рэакцыі» (па рэвалюцыі 1905 г.), а цяперака зь яшчэ большымі асновамі надаваўся на алегарызацыю рэакцыі сталінскае, што якраз і настала ў выглядзе таго называнага «вялікага наступу» 1929 году зь ягонай калектывізацыяй і ўсялякімі суправаджальнымі крывавымі «ліквідацыямі»...
Два з найбольшых нашых паэтаў, Янка Купала і Ўладзімер Дубоўка, першымі і найчулей «у сэрцы трывожным пачулі за краіну радзімую жах» у трывожным і жахлівым для гэтае краіны 1929 годзе, што пачаў сабою панурую пару зыходу кагадзе абуджанага й адроджанага народу нашага «зь яснай явы» вялікага шляху гістарычнага прагрэсу ў «цёмны лес», у «ночнае царства» беспрасьветнае рэакцыі, якая трымае ў сваіх шчамлётках народ гэты аж дасюль.
Хоць і на розных стадыях свайго жыцьцёвага й творчага шляху стаялі тады паэты гэтыя, ды абодвы яны былі з аднае й тае самае слаўнае чарады вялікіх сыноў народу, выданых ім у магутным размаху свайго адраджэньня і ўзвышэньня. Адзін, стары вэтэран таго адраджэньня, што, паводля прызнаньня другога, «адзін, з усіх найвялікшы, маладых гадаваў сваёй песьняй», даўно ўжо перад тым прызнаў і блаславіў гэтага другога, маладога піянера ўзвышэньня, на свайго простага наступніка ў правадырстве да ўзвышшаў прыйдучага. Адылі, малады й стары, як гэта заўсёды бывае, стоячы на розных ступенях веку, дазнаньня й сілы, не маглі глядзець на ўсё зусім аднолькава й бачылі часам адны й тыя-ж зьявы й рэчы ды рэагавалі на іх хоць-бы крыху, а па-рознаму.
Малады, Дубоўка, бачыў яшчэ й магчымасьць і патрэбу паказаць на «вытрасаньне душы» з мастацтва ягонымі пякельнымі «мэцэнатамі» ды станоўка на ўвесь голас заявіць, што «ня было і ня будзе ніколі ад паэзіі трактарам нафты» (нізка вершаў «Пярэсты букет»), тым часам як стары, Купала, мог ужо здабыцца адно на мэлянхалічнае сумаваньне-шкадаваньне таго, што «жалеек сьпеў гаротны патопча трактарнае кола...».
Малады, Дубоўка, спадзяваўся яшчэ бачыць і ў «ліхім» нячуванага гвалту чын «справы добрае на сьвеце», што магутным ускалотам ажывіць народ на штурм цьвярдыняў таго гвалту ды прыцягне да яго й спагаду й падмогу вольнага сьвету, спрычыняючыся да канчальнага вызваленьня яго з путаў «прыгону над словам, над духам, над чынам». Стары, Купала, адзіную надзею меў яшчэ толькі на несьмяротнасьць адвечнага духу Дзядоў, што ў даўгім, векавым мо працэсе перамаганьня-пераяданьня гэных путаў і розных іхных напластаваньняў прывядзе ўрэшце да «сьвята волі бунтаўнічай».
Малады, Дубоўка, у самым «зыходзе зь яснай явы» хацеў яшчэ бачыць сход у «Цёмны лес» «патаёмнага», падзямельнага паўстанскага й партызанскага руху, тым часам як старому, Купалу, ня вырысоўвалася тут нічога больш, апрача жудаснага паходу-шэсьця ў «ночным царстве» «нябожчыкаў жывых» — «у ёрмах, скованай скацінай...».
Адылі, самы «зыход зь яснай явы» ў непраглядную жуду аднолькава панурага ці-то «цёмнага лесу», ці-то «ночнага царства», абодва, і стары і малады, бачылі добра і, як мелі сілы й магі ў дадзеных абставінах, добра і паказалі. А за тым і абодва самі мусілі зыйсьці ў тую цемру й ноч. Бо як для Дубоўкі, гэтак і для Купалы разгледжаныя тутака творы іхныя сталіся апошнімі вялікімі й зыркімі ўспыхамі на іхным шляху. Бо як ня стала паэта Дубоўкі ў 1930 г., калі зачынілася за ім кутая брама бальшавіцкага астрогу й выгнаньня, гэтак ня стала больш і вольнага паэта Купалы пасьля замаху ягонага на самагубства ў тым-жа 1930 г. Застаўся бо толькі Купала — нявольнік і Купала — не паэт. Купала — запраўды «жывы нябожчык», рукою якога, як чужою, чужая-ж рука вадзіла па паперы, аж пакуль свая собская рука ня вызваліла з глуму ў другім, удалым замаху 1942 году...
...А «царства ночнае шалее, над курганамі зьвяр’ё вые» — шалеюць, выюць ужо дваццаць пяць гадоў. Толькі нам, некаторым лічаным адзінкам, паручыла доля вырвацца зь яго «у сьвет, хоць да чорта на рогі», каб жыць у штодзённым пачуцьці ўсё таго самага: «абы ў якой быць старане, каб толькі не назад...»
Так і жывом, пакуль той цемрашал, пакуль гэны «прыгон над словам, над духам, над чынам» паношыцца ў родным краі. Так і жыць мусім, будзем, пакуль... Бо няўжо-ж царству таму «няма бо канца»? Няўжо-ж?
«Штурмуйце будучыні аванпосты» — адзін толькі адказ і можна было-б пачуць з «глушы нямой» глухіх гадоў і лёхаў цёмнага лесу ночнага царства...
Бо толькі тады — «і дасца вам».
«Конадні». № 1, 1954
АНТОН АДАМОВІЧ
ЗАХОДНЯФРОНТАУСКІ БАЛЫПАВІЗМ
I БЕЛАРУСКІ
НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ'
На глебе работы зь беларускім сялянствам бальшавікі мусілі сутыкнуцца яшчэ з адным праціўнікам, якога спачатку яны ацанілі вельмі нізка,— зь беларускім нацыянальным рухам. Ен быў выключна сялянскі і па сваіх вытоках і па асноўнай сваёй арыентацыі. Лютаўская рэвалюцыя адкрыла шырокі шлях і яму, асабліва ягоным палітычным формам, якія ва ўмовах дарэвалюцыйнага часу ўсяляк падаўляліся.
Ужо 25 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся першы зьезд беларускіх нацыянальных арганізацый, дзе быў абраны Беларускі Нацыянальны Камітэт як найвышэйшы прадстаўнічы і дзейны орган беларускага руху. На другім зьезьдзе (8—12 ліпеня) у гэтай ролі ён быў заменены Цэнтральнай Радаю Беларускіх Арганізацый і Партый, а тая на другой сваёй сэсіі, ужо ў самыя перадкастрычніцкія дні (14—25 кастрычніка 1917 г.), прыняла назоў Вялікая Беларуская Рада.
Імкнучыся пашырыць і ўмацаваць свой уплыў на асноўную масу беларускага народу — сялянства, нацыянальны рух у асобе сваіх прадстаўнічых і дзейных органаў ня мог не сутыкнуцца з армейскім заходняфронтаўскім бальшавізмам, што прэтэндаваў на выключны ўплыў у гэтай масе. Сутыкненьне адбылося найперш на тым груньце, дзе гэты бальшавізм пераважна праводзіў сваю работу зь беларускім сялянствам,— на сялянскіх зьездах і канфэрэнцыях.
Разьдзел з дасьледаваньня: Н. Недасек (псэўданім Антона Адамовіча). Очеркн нсторнн большевнзма в Белорусснн. Большевнзм на путях к установленню контроля над Белоруссней. Інстытут па вывучэньні гісторыі і культуры СССР. Мюнхэн, 1954. С. 46—51.
Паводле сьведчаньня 3. Жылуновіча, левага беларускага дзеяча і ўдзельніка падзеяў (у далейшым выбітны беларускі нацыянал-бальшавік, першы старшыня ўраду савецкай Беларусі, які звар’яцее і памрэ ў яжоўскай турме), «на Першым зьезьдзе сялянскіх дэпутатаў Менскай губэрні, на такіх самых зьездах Віцебскай і Магілёўскай губэрняў... давялося ўпершыню сутыкнуцца з нацыянальнай сьвядомасьцю беларусаў»1. На першым сялянскім зьезьдзе Менскай губэрні гэтая сутычка нацыянальна настроеных беларусаў з балыпавізмам, агенты якога на чале з Фрунзэ кіравалі зьездам, набыла найбольш вострыя формы: «Калі на пасяджэньні было закранутае нацыянальнае пытаньне, дык сам прэзыдыюм (кіраваны Фрунзэ.— A. А.) пастараўся перад сялянскаю масаю скампраметаваць беларускі рух і спыніў яго абмеркаваньне. Гэткія-ж наскокі на беларусаў былі і на Віцебскім губэрнскім зьезьдзе сялянскіх дэпутатаў»2.
Пра сутыкненьне з бальшавікамі на першым сялянскім зьезьдзе старшыня другога зьезду беларускіх арганізацый і партый заявіў: «Мы заўсёды трымаліся той думкі, што сяляне-дэмакраты па самой сваёй сутнасьці дабіваюцца толькі праўды і справядлівасьці і зусім адкідаюць думку аб прыгнёце адной нацыі другой. Таму я думаю, што зьезды сялянаў, якія праходзілі тут, у Менску, пад кіраўніцтвам чужых людзей (гаворка пра бальшавіка т. Міхайлава-Фрунзэ) не выражаюць самой волі сапраўднай дэмакратыі»3.
Аднак на гэтым зьезьдзе ад бальшавікоў пацярпелі не адны беларусы, але і эсэры. Таму з боку апошніх нават былі выстаўлены да беларускіх нацыянальных арганізацый прапановы пра стварэньне адзінага антыбальшавіцкага фронту ў барацьбе за адцягненьне беларускага сялянства ад балыпавізму. Прадстаўнік эсэраўскага Аб’яднанага Расейскага Сялянскага Саюзу (АРСС), вітаючы другі зьезд беларускіх арганізацый і партый, што стварыў Цэнтральную Раду, між іншым, сказаў: «Як беларускія партыі, так і АРСС могуць ісьці разам, бо ім аднолькава пагражае небясьпека ад нейкага бальшавіка Міхайлава. Ня ведаю, ці то ён стрыечны
1 Зборнік «Беларусь». Выд. ЦВК БССР. Менск, 1924. С. 185.
2 Тамсама.
3 Вольная Беларусь. № 8, 1917.
брат Леніна, ці то ў іншым сваяцтве зь Іюдам Іскарыёцкім, але ён пайшоў і супроць вас, і супроць нас; ён адарваў беларускае сялянства як ад вас, так і ад нас»
Як бачым, дзейнасьць Фрунзэ на першым сялянскім зьезьдзе заслужыла і ад ягоных ворагаў атэстацыю не менш моцную, чым будучае яе ўсхваленьне сталінскімі фальсыфікатарамі; такім чынам, пасьпяховасьць працы менскага начмілу на сялянскай ніве на першым часе не падлягае сумненьню.
Аднак эсэры ўзялі рэванш за сваю паразу на першым менскім сялянскім зьезьдзе, апанаваўшы болып прадстаўнічы другі зьезд сялянаў Менскай і Віленскай губэрняў. Частковыя рэваншы бралі і беларусы, якім у далейшым таксама часам удавалася авалодваць настроем на некаторых зьездах беларускага сялянства. Вядома, пра гэтыя рэваншы бальшавіцкія крыніцы стараюцца прамаўчаць гэтаксама, як і пра эсэраўскія. Так, напрыклад, толькі ў аднаго Шчарбакова можна знайсьці наступнае паведамленьне, выкліканае, відаць, моцнай ахвотаю надаць сваім дасьледаваньням бачнасьць поўнае аб’ектыўнасьці: «Праўда, то тут, то там ім (беларускім дзеячам.— А.А.) удавалася павесьці за сабою невялікія групы жыхарства. Так, на губэрнскім сялянскім зьезьдзе Віцебскай губэрні, які адбываўся ў сярэдзіне чэрвеня, прымаецца пастанова патрабаваць аўтаноміі Беларусі, увесьці выкладаньне ў школе на беларускай мове, даць права Беларускай Радзе правесьці падзел зямлі, пасьля таго як Устаноўчы Сход пастановіць перадаць яе ў рукі працоўнага народу»2.