З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
яны былі пісаныя па-польску, аднак у сваім духу заставаліся фактычна беларускімі, чужымі, незразумелымі запраўдным этнічным паляком.
Яскравым прыкладам гэтага можа быць паэт польскага познага рамантызму Ўладыслаў Сыракомля, запраўднае прозьвішча Людвік Кандратовіч (1823— 1862), які, як і Янка Купала, паходзіў з дробнай безьзямельнай шляхты, дзеля чаго бацькі былі змушаныя займацца арэндаю зямлі. Сыракомля — пясьняр дробнай, «шарачковай» шляхты Беларусі й беларускага сялянства. Дзеля гэтага ягоныя сучасьнікі й ахрысьцілі яго Вясковым Лірнікам. Пісаў ён крыху й пабеларуску. Гэта таленавіты й адначасна вельмі плодны пісьменьнік. Дарма, што век ягоны быў даволі кароткі,— самой паэзіі ён пакінуў больш за дзесяць тамоў.
I вось, дзеля вялікай насычанасьці элемэнтамі краявіду, быту, традыцыі й народнай творчасьці беларускай зямлі, пісаная па-польску паэзія Сыракомлі была чужою, малазразумелаю палякам Польшчы — этнаграфічным палякам. Яго любілі й прызнавалі за вялікага паэта толькі сярод палякоў беларускага нацыянальнага прастору. Гэтую цесную неразрыўную зьвязанасьць Сыракомлі й ягонай паэзіі зь беларускаю зямлёю й залежнасьць ад яе падгледзеў прафэсар Марыян Зьдзяхоўскі дый уняў у формулу, сэнс якое ў скарачэньні гэткі: тамака пачынаецца польская этнаграфічная зямля, дзе перастаюць разумець, цаніць і чытаць Сыракомлю1.
Гэтая формула — ня што іншае, як прызнаньне важнасьці для пісьменьніка ведамага правіла, сьцьверджанага яшчэ Вольфгангам Гётэ: Wer den Dichter will verstehen, muss in Dichters Lande gehen2. У выпадку Сыракомлі натыкаемся адно на той парадокс, што для зразуменьня польскага пісьменьніка пазнаваць трэба ня польскі, а беларускі край!
' Арыгінальныя словы Зьдзяхоўскага: «...poezja Syrokomli stanowi duchowa granicg migdzy Litwa a Koronq. Gdzie jej rzewnosc nie wywoluje oddzwigku, jest to znakiem, ze stanglismy w innym kraju, w innym klimacie psychologicznym, wsrod ludzi inaczej czuj^cych, w inny sposob do ojczyzny przywiqzanych». Marian Zdziechowski. Wladysiaw Syrokomla. Вільня, 1924. Б. 22. Зь беларускага боку думку Зьдзяхоўскага тады-ж падтрымаў і разьвіў У. Суліма ў нарысе: Прафэсар Зьдзяхоўскі аб беларускай душы Сыракомлі. Вільня, 1925.
2 Хто хоча ўведаць паэта, павінен пабыць у краіне паэта (ням.).
Гэтая непапулярнасьць, «неразуменьне» Сыракомлі ў Польшчы заўважваецца ня толькі ў мала прыгатаванага масавага чытача. Яно выразна праяўляецца й сярод польскіх літаратурна адукаваных кругоў аж да літаратурных гісторыкаў і крытыкаў улучна. Для ўсіх іх дух сваеасаблівай самабытнай рамантыкі беларускай зямлі, якім авеяная ўся паэзія Сыракомлі, застаўся чужым, незразумелым, недаступным. На прыклад гэтага вось ацэна Сыракомлі ведамага цяперашняга гісторыка й тэарэтыка польскае літаратуры Манфрэда Крыдля: «...быў лірнікам... ягоная ліра... была... сьціплая, малых памераў і з малым лікам струнаў, а й на тых нялічных струнах удалося выграць толькі вельмі нялічныя творы, што могуць мець прэтэньсію на паэзію. Спэцыялізаваўся ў вершаваных гутарках... Гутарка ўжо самым назовам паказвала на нешта простае, беспрэтэньсіяльнае, «хатняе», «камінковае», на што даволі малога апавядальнага таленьціку, крыху непераборлівага гумару, крыху сэнтымэнтальнай сьлёзкі, крыху патрыятычных клічаў»1.
А вось як зусім інакш ацэньвае Сыракомлю гісторык польскае культуры Ст. Касьцялкоўскі, сам, як і Сыракомля, грамадзянін «Вялікага Княства»: «У Літве... уважалі яго за вялікага таленавітага паэта... Піша ён эпічныя паэмы, і гістарычныя, і сучасныя... далей драмы... дый ён найперш лірык, але як шчыры, сардэчны, глыбокі й разнародны. Умее аддаць найразмавітшыя пачуцьці: ад найболып узвышанай гарачай рэлігійнасьці, праз патрыятызм і каханьне да роднага краю... да ўсякіх нацыянальна-сацыяльных справаў... У сваёй лірыцы... усюды выяўляе замілаваньне да свойшчыны, братэрскую любоў да ўсіх, што церпяць і пакрыўджаныя... Нязьменна моцна й чыста зьвініць у Сыракомлі сацыяльная нота шляхотнага поступу, глыбака зразуметай дэмакратыі й абарона прыгнечаных...»2
Фармулёўка Зьдзяхоўскага расьцягваецца ў той ці
1 Manfred Kridl. Literatura polska. New York, 1945. Б. 344.
2 Stanislaw Koscialkowski. Dzieje nauki i pismienictwa polskiego w W. Ks. Litewskim. Dzieje Ziem Wielkiego Ksigstwa Litewskiego. Alma Mater Vilnensis. Лёндан. 1953. Б. 263. Апошнім часам «пачэснага месца» ў польскай літаратуры для Сыракомлі дамагаецца й яго абгрунтоўвае J. Р. Dabrowski ў артыкуле «0 poczesne miejsce na Parnasie». «Wiadomoscie», № 5 (513). Лёндан, 1956.
іншай меры на балыпыню польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня, улучна з самым Міцкевічам. Міцкевіч сваім геніем праламаў, зразумела, гэты беларуска-польскі парог (хоць, як мы бачылі, і не без пачаткавага змаганьня) і быў у канцы ацэнены дый прызнаны й палякамі Польшчы ўжо ня толькі за вялікага паэта, але й за польскага нацыянальнага прарока. Аднак-жа для глыбейшага адчуцьця хараства шмат якіх ягоных твораў, дый для зразуменьня асноўнага духу ўсяе ягонае творчасьці наагул, трэба ўсё-ж знаць ці пазнаць і Dichters Land1 — паэтавы радзімы беларускі край.
Нязнаньне гэтага краю даводзіць да такой-жа, як і ў выпадку Сыракомлі, недацэны й Міцкевіча, і ня толькі даўнейшымі, але навет сучаснымі польскімі літаратураведамі.
Польскі паэт Часлаў Мілаш, сам «ліцьвін», нядаўна адкрыў гэты для яго неспадзяваны й уражаючы факт: «3 жахам пераканаўся, што маладыя лёнданскія паэты (польскія — С. Б.)... Міцкевіча ўважаюць за ніжэйшага ад Норвіда»2.
Падобную недацэну Міцкевіча знойдзем ня толькі ў «лёнданскіх паэтаў». Яна моцна вызірае і ў некаторых іншых, як, напрыклад, у сучаснага польскага дасьледніка Міцкевіча Віктара Вайнтраўба ’ або ў дасьледніка польскае літаратуры, не паляка, К. Баквіса4. Дзеля прычынаў тых-жа, што і ў выпадку Сыракомлі, дзеля пачуцьцёвай чужыні да асноўнагц духовага асяродзьдзя, зь якога вырас Міцкевіч і ягоная творчасьць, дзеля нязнаньня яго, гэтыя літаратураведы даходзяць да зяпярэчаньня паважнейшай літаратурнай вартасьці калі ня ўсіх, дык бальшыні Міцкевічавых твораў. Яны даходзяць навет да адмаўляньня яму становішча польскага «нацыянальнага паэта». Яны сумляюцца й у тым навет, ці ён запраўды «клясык сусьветнага ўзроўню» (Баквіс).
1 Паэтава зямля (ням.).
2 Czeslaw Milosz. Literature ро dziesigciu latach. «Kultura», № 10/96 Парыж, 1955. Б. 108.
3 Slawistische Drukken en Herdrukken uitgegeven door C. H. Van Shooneveld, hoogleraar at Leiden. II. The poetry of Adam Mickiewicz by Wiktor Weintraub. Harvard University. Haga, Mouton, 1954.
Claude Backvis. Mickiewicz under western eyes. « Wiadomosci», № 45 (501). Лёндан, 1955.
Гэткая ацэна Міцкевіча спрычыненая яўна тым, што гэтым дасьледнікам не стае тых духовых і пачуцьцёвых сувязяў з краем Міцкевічавага паходжаньня, таго канечнага «ключа», безь якога немагчыма раскрыць дый адчуць ува ўсёй глыбіні й паўніні чар Міцкевічавай паэзіі.
Падсумоўваючы наш агляд беларушчыны ў Міцкевіча, прыходзім да выснаваў, што ў Міцкевічавай творчасьці сустракаем беларускія элемэнты разнаякага характару: моўныя, фальклёрныя, бытавыя, сюжэтныя, краявідныя. Яны там у такім насычаньні, што перашкаджалі й перашкаджаюць шмат якім палякам успрыняць глыбей ягоную творчасьць, яны — частая прычына недацэны яго.
Беларускія элемэнты ў Міцкевічавай творчасьці ня нейкая толькі павярхоўная закраса для «калярытнасьці». Яны арганічна зь ёю зрослыя, яны неадлучныя, яны ў самых каранёх гэтай творчасьці. Гэта зусім натуральная зьява ў пісьменьніка, які радзіўся ў Беларусі, тамка рос і духова сфармаваўся пад беспасярэднім уплывам тагачаснага быту й культуры беларускага сялянства й мясцовае шляхты. Хай сабе палітычна й культурна гэтая шляхта была ўжо й ладна спалячэлая,— ейная польская мова ўсё роўна была сваеасаблівая, моцна адменная ад польскае мовы палякоў этнаграфічных. Гэта была мова, насычаная па берагі беларускімі моўнымі элемэнтамі. А ў сваім быце гэтая шляхта ўсё роўна надалей перахоўвала з пашанаю шмат адвечных традыцыяў сваіх беларускіх прашчураў і адначасна міжволі заўсёды пераймала элемэнты старавечнае народнае культуры, у моры якой яна спрадвеку жыла, а ўплываў якой усьцерагчыся не магла, калі-б навет і хацела.
4
Сьцьвердзіўшы факт паўсюднага існаваньня беларускіх элемэнтаў у Міцкевічавай творчасьці, пяройдзем цяперка да спробы абазначэньня характару ягоных духовых і пачуцьцёвых сувязяў з Польшчаю й з сваёй роднай «Літвою» (Беларусяй).
Шукаючы адказу на гэтае пытаньне, трэба найперш усьведаміць сабе адзін важны факт: край Нёмна й
Вяльлі, а ня Віслы й Варты быў прыроднаю й нявычэрпнаю крыніцаю Міцкевічавага паэтычнага таленту й натхненьня. Ен з гэтага «літоўскага», як тады казалася, краю вырас і быў ад маленства тысячмі ніцяў зьвязаны зь ім, зь ягонай тагачаснасьцяй і мінуласьцяй. Hi ў Варшаве, ні ў Кракаве Міцкевіч ніколі ня быў, польскай запраўднай зямлі блізу ніколі ня бачыў. Адзінае, вельмі кароткатрывалае й павярхоўнае знаёмства яго з заходнім памежжам этнаграфічнае Польшчы здарылася толькі ў 1831 г., калі ў красавіку месяцы ён ехаў празь Нямеччыну з захаду, каб далучыцца да польскага паўстаньня, але даехаў усяго да Пазнаншчыны й неўзабаве ізноў вярнуўся на захад. Дык ня дзіва, што ўва ўсёй пясьнярскай творчасьці Міцкевіча ня шмат знойдзем прысьвечанага самой Польшчы, Польшчы як рэальнай запраўднасьці, ейнаму краявіду, ейнаму народу, ейнаму быту.
Гэтага ў яго ня было й не магло быць. Польшча ў яго існавала толькі як палонячая яго ідэя, як накінутая школьным выхаваньнем абстрактная дзяржаўна-палітычная канцэпцыя, а ніколі не як жывая, наяўная й перажытая запраўднасьць, якую ён мог-бы — асабліва на чужыне — адчуваць з усёю вайстрынёй свае паэтычнае фантазіі, як гэта было зь ягонаю «Літвою» (Беларусяй), за якою й толькі за ёю ён заўсёды тужыў. 3 Акерманскіх сьцяпоў на Крыме ён лавіў голас з свае далёкае «Літвы».
3 Парыжа ці Лязаны сваім сябром паэт пісаў: «Часта нападае сум па Літве, і ўвесь час сьню Наваградак і Туганавічы».
На дыскусійным вечары аб Міцкевічу ў Парыжы 6 сьнежня 1955 году Ч. Мілош гэткім навочным спосабам выясьняў францускім пісьменьнікам уражаючы парадокс польскай літаратуры — прыход найбольшага паэта яе звонку, зь няпольскіх прастораў: «Уявеце сабе цэнтральную постаць францускае літаратуры, якая нарадзілася-б у Канадзе, якая ніколі ня была-б у Парыжы, якая пабыла-б у Францыі ўсяго колькі тыдняў, недзе, для прыкладу, у ваколіцах Нанту. Гэтак было зь Міцкевічам...» («Культура», № 1/99. Парыж, 1956 г. Б. 113.)