З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Дык сам факт шырокага перайманьня беларускіх фальклёрных элемэнтаў у Міцкевічаву польскую паэтычную творчасьць, тое, што Глінскі вобразна назваў «перасаджваньнем красак радзімай зямлі», быў ведамы добра яшчэ Міцкевічавым сучасьнікам. Пазьнейшымі дасьледнікамі паступова было выяўлена й шмат паасобных канкрэтных прыкладаў гэтага скарыстаньня ў творчасьці песьняра беларускага фальклёру. Зьявілася да гэтага пытаньня й колькі працаў беларускіх2. Дый дагэтуль не стае ўсё поўнага, манаграфічнага распрацаваньня гэтае цікавае тэмы.
2
Дый ня толькі сюжэтныя асновы твораў у Міцкевіча часта беларускія, ня толькі фальклёрныя, бытавыя дый прыродаапісальныя элемэнты чэрпаныя ў яго зь беларускага навакольля. Шмат беларускага і ў Міцкевічавай польскай мове. Ужо само Міцкевічава прозьвішча чыста беларускае, бо паходзіць ад народнага імя Міцька, падобна як Хадкевіч ад Ходзька, Радкевіч ад Родзька і г. д. Міцкевіч часта намагаўся захаваць і беларускую вымову свайго беларускага прозьвішча, калі пісаў яго няраз не празь цьвярдое ц, як гэтага вымагае польская вымова й правапіс, а насупроць гэтага правапісу, празь мяккое ць, як сустракаем гэта
1 A. J. Glinski: Bajarz Polski. Basnie. powiesci i gawpdy ludowe.
2 Адзначыць тут трэба найперш працы й артыкулы: St. Stan kiewicz — Pierwiastki biaioruskie w polskiej poezji romantycznej. Czgsc I. (Do roku 1830). Вільня, 1936: Ст. Станкевіч — Адам Міцкевіч — вялікі сын зямлі беларускай. «Бацькаўшчына». № 47—48 (277 — 278). Мюнхен, 1955: А. Лойка. Адам Міцкевіч і беларускі фальклёр. «Полымя», № 11. Менск, 1955: Л. Сагараў. Матывы беларускага фальклору ў «Балядах і рамансах» Адама Міцкевіча. ♦ Беларусь». № 11. Менск, 1955: Рыгор Шырма. «Зь нявычэрпных крыніц». Літаратура і мастацтва, № 48. Менск, 1955.
часта ў беларускай народнай вымове, г. зн. Mickiewicz, а не як пішуць палякі ягонае прозьвішча цяпер — Mickiewicz. Беларуская мова, слоўнікавыя, марфалягічныя й сынтаксычныя элемэнты якой тарнаваліся Міцкевічам у польскай мове ягонай паэзіі сьведама й падсьведама, была добра Міцкевічу ведамая. Ведаў ён добра, зразумела, беларускую народную мову, знаў ды высака цаніў і старабеларускую літаратурную кніжную мову. Вось зь якою пашанаю й прызнаньнем Міцкевіч казаў пра беларускую мову канца XVII ст. у аднэй з сваіх лекцыяў пра славянскія літаратуры, чытанай 21 студзеня 1842 г. на Францускім Коледжы ў Парыжы:
«Славянская мова ў межах дзяржавы Пётры В. мела тры гутаркі: маскоўска-расейскую або паўночную, маларускую або паўдзённую, беларускую, заходнюю. Кажнаю з гэтых гутарак гаварыла блізу 10 міліёнаў жыхарства. Паўдзённая, найболып зычная й музыкальная, ня была аднак-жа нагэтулькі разьвітая, каб магла служыць пісьменству; заходняя, найбагацейшая, найчысьцейшая, што была некалі моваю двара й канцылярыі вялікіх князёў Літвы, выяўляла першараднае ўдасканальненьне; паўночная, адкінуўшы ад яе папсаваную мову колькі фінска-маскоўскіх правінцыяў, мела таксама вялікае багацьце першабытных элемэнтаў, ды ёй не ставала ўзвышанай прасьціні гаворкі літоўска-рускай дый тэй мілагучнасьці, якая свомая мове паўдзённай»
Натуральня рэч, што асабліва шмат беларускіх моўных элемэнтаў сустрэнем у пачаткавай Міцкевічавай творчасьці з пары ягоных «балядаў і рамансаў», калі Міцкевіч быў пад беспасярэднім узьдзеяньнем беларускага народнага навакольля й вуснай народнай творчасьці. Але знойдзем іх і ўва ўсіх пазьнейшых ягоных творах, улучна з эміграцыйнымі. Для прыкладу адцемім некаторыя беларускія словы з «Пана Тадэвуша», ягонага апошняга твору, напісанага на эміграцыі ў Парыжы й выдадзенага ў 1834 г. Тамака між шмат іншых натрапім і на гэткія чыста беларускія выразы: poruczyc, cholodziec, derkacz, czereda, uszak, rozhowory, krobeczka, brusnice, pokucie, kulak, ranniejszy, plik,
1 Literature Slowianska wykiadana w Kolegium Francuzkim przez Adama Mickiewicza 1841 —1842. T. II. Пазнань, 1865. Б. 12.
skowroda, szurpaty, kaban, holota, bizun, nize, lulka, sklut, kotuch, umurzany.
У «Пану Тадэвушу» i ўва ўсёй іншай Міцкевічавай літаратурнай спадчыне натыкаемся раз за разам і на гэткія тыповыя для яго беларусызмы, як купля заместа польскага «закуп», надто ў значаньні «бардзо», наказаць у значаньні вусна паведаміць, вшыстко ў значаньні польскага «цёнгле», тамэчны ў значаньні польскага «тамтэйшы», сіні заміж польскага «сіны», «лашчыць сень» заміж «ласіць сень» і мноства падобных іншых1.
Сустрэнем шмат беларускага і ў сынтаксе Міцкевічавай польскай мовы. Прыкладам, у Міцкевіча, як і ў шмат іншых польскіх пісьменьнікаў зь Беларусі, спатыкаем характэрнае стаўляньне па дзеяслове sig (як ёсьць заўсёды ў беларускай мове), хоць для польскае мовы больш характэрнае стаўляньне яго перад дзеясловам. Гэтак, этнаграфічныя палякі звычайна кажуць on sig uczy, on sig smieje. Палякі-ж зь Беларусі, пад беларускім уплывам, найчасьцей скажуць on uczy sig, on smieje sig. Гэткае ўпорыстае стаўляньне sig на другім месцы сустракаем і ў мове польскай пісьменьніцы зь Беларусі Элізы Арэшчыхі2.
Пададзеныя гэта толькі некаторыя прыклады беларушчыны ў Міцкевічавай мове зь вялікай колькасьці іх там сьведчаць нам даволі пра тое, пад уплывамі якой моўнай стыхіі фармавалася песьнярова польская мова й сярод якога народу вырас ягоны паэтычны талент.
Моўны, краявідны, бытавы й сюжэтны беларускі калярыт, які болып ці менш яскрава выявіўся ўва ўсёй творчасьці Міцкевіча, быў і аднэю з прычынаў хуткага зразуменьня, адчуцьця й успрыняцьця ягонай паэзіі польскімі чытачамі беларускіх земляў, якія самі жылі спрадвеку пад уплывамі таго-ж беларускага навакольля. Гэты-ж самы беларускі калярыт, з другога боку, спачатку быў ладнаю перашкодаю для адчуцьця й успрыняцьця паэзіі Міцкевіча ў самой Полыпчы сярод этнаграфічных палякоў.
Варшава й Польшча бараніліся перад новаю паэзіяй Міцкевіча й ягоных сяброў зь Вільні ня толькі дзеля
1 Ст. Станкевіч. Адам Міцкевіч — вялікі сын зямлі беларускай. «Бацькаўшчына». № 47—48 (277 — 278). Мюнхен, 1955.
2 Manfred Kridl. Literatura Polska. New York, 1945. B. 393.
новых рамантычных формаў іхнай паэзіі. Важнаю справаю было тут і тое, што гэтая паэзія, выростаючы зь ня польскага, а беларускага асяродзьдзя, мела ў сабе ладную долю зусім чужых паляком ды Полыпчы беларускіх і моўных, і фальклёрных элемэнтаў.
Вось якія нараканьні пісалі й слалі з Варшавы ў Вільню чытачы яшчэ на самых пачатках рамантычнага ўздыму ў Вільні: «Вы для Літвы, а не для Кароны пішаце... менш дбаеце пра тое, ці вас у Варшаве будуць разумець, абы ў Вільні ды Літве вас разумелі...»1
Пазьней, калі ўжо зьявіўся першы зборнік Міцкевічавай паэзіі, яшчэ вайстрэй заатакавалі варшаўскія літаратурныя крытыкі. Яны ўсю паэзію віленскай групы рамантыкаў ахрысьцілі пагардлівым назовам «смаргоншчыны», а тварцоў яе ня менш пагардліва дражнілі «пінскімі галовамі»2.
Цікавы вельмі й Міцкевічаў адказ на гэткія рэзкія выступы варшаўскіх крытыкаў, на іхныя дакоры ў тым, што ён «псуе» польскую мову «правінцыялізмамі». У 1829 г. у артыкуле пад назовам «Аб крытыках і рэцэнзэнтах варшаўскіх» ён пісаў: «Вінавацілі мяне галоўна ў псаваньні польскага стылю ўводжаньнем правінцыялізмаў і чужых словаў. Прызнаюся, што ня толькі не высьцерагаюся правінцыялізмаў, але мо знарок іх ужываю». Ясна, што пад назовам «правінцыялізмаў» разумеюцца тутка не якія іншыя, а беларускія моўныя элемэнты Міцкевічавай паэзіі.
Хоць, як відаць з гэтай зацемкі самога Міцкевіча, шмат беларушчыны ў сваёй польскай мове ён ужываў сьведама, знарок, дык, напэўна, яшчэ больш гэтых беларускіх асаблівасьцяў трапіла ў ягоную творчасьць і нясьведама, міжволі, дзеля таго, што яны тады скрозь ужываліся ў штодзённай польскай мове шляхты й польскай інтэлігенцыі ў Беларусі, як яны сустракаліся тамака ў польскай мове й сто гадоў пазьней, перад апошняю сусьветнаю вайною.
Трэба тутка адцеміць, што ўжо з пэрспэктывы сярэдзіны XX ст. некаторыя польскія аўтары адкрылі, што, міжвольныя ці не, «правінцыялізмы» рамантыкаў
1 List z Warszawy — «Wiadomosci Brukowe». № 147. Вільня, 1819.
2 Jozef Kallenbach — прадмова да кнігі: A. Mickiewicz, Pisma, t. III. Броды, 1911. B. X.
у некаторай, прынамся, частцы мелі й сваю важную натады паэтычную функцыю. Хоць напачатку беларушчына ў мове рамантыкаў і рэзала моцна слых варшавякаў, дык з часам вуха польскага чытача «абабілася», прывыкла да іх і — калі яны былі толькі ўжываныя не ў завялікай колькасьці — пачало адкрываць у іх нейкую нязнаную, несустраканую раней у сваёй польскай мове арыгінальную навіню. Гэтая адкрытая навіня цяпер ужо не адпіхала польскага чытача, а надзіла яго, інтрыгавала й ладна спрычынілася да хуткай перамогі віленскага рамантызму ў польскай літаратуры. Польскі мовавед Т. Лер-Сплавінскі гэтую ролю «правінцыялізмаў» Міцкевіча й іншых рамантыкаў азначае сяньня гэтак:
«Уплыў рамантыкаў пакінуў назаўсёды ў нашай літаратурнай мове ладны асад словаў, што разам з ранейшымі наносамі,— якія, як ведама, не абмяжоўваюцца толькі да слоўніка,— стаўся адным з паважнейшых складовых элемэнтаў. Надаваў ён мове, асабліва ў пачатную пару расьцьвітаньня рамантычнай паэзіі, некаторае, быццам экзатычнае, таўро, што моцна дзеіла на чулую фантазію тагачаснага чытача й прычынілася да канчальнай перамогі новай літаратурнай плыні»1.
Доля беларускіх моўных элемэнтаў у творчасьці пісьменьнікаў беларускага паходжаньня была дваякая. Бальшыня зь іх заставалася толькі характэрнаю асаблівасьцяй літаратурнай мовы таго ці іншага пісьменьніка й далей іхнай творчасьці ў польскай мове не прышчапілася. Іншыя былі з часам перанятыя ў польскую літаратурную мову, урасьлі ў яе назаўсёды й сталіся тамака тым «ладным асадам», пра які ўспамінае нам Лер-Сплавінскі,— сталіся агульнапрынятымі запазычаньнямі з мовы беларускай.
3
Зразумела, што творчасьць не аднаго Міцкевіча была насычаная беларускімі фальклёрнымі, моўнымі дый іншымі элемэнтамі. Тое-ж было ў большай ці меншай меры й зь іншымі пісьменьнікамі зь Беларусі — і рамантыкамі і нерамантыкамі. Творы некаторых зь іх былі гэтак прасякнутыя мясцовым беларускім калярытам у мове, вобразах, адлюстраваным быце, што хоць
1 Tadeusz Lehr-Spiawinski. Jgzyk Polski. Варшава, 1947.