З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
У творах усіх гэтых польскіх рамантыкаў зь Беларусі выявіліся моцна мясцовыя беларускія элемэнты, асабліва — элемэнты беларускай народнай творчасьці. Згодна з духам новай пары, рамантыкі ўжо не пагарджалі вуснаю народнаю творчасьцяй, не ганьбавалі народнымі песьнямі, казкамі, легендамі, абрадамі, як гэта даводзілася сьцьвердзіць у прадстаўнікоў папярэдняга польскага псэўдаклясыцызму. Яны, наадварот, цікавіліся вельмі гэтай творчасьцяй, шукалі ў ёй сьлядоў даўно перажытага, рэха далёкіх, адойшлых у забыцьцё падзеяў і цэлых эпохаў; яны падзіўлялі ў ёй праявы народнай мудрасьці й спрадвечны народны сьветагляд.
Мы ведаем, што філяматы, філярэты дый сябры іншых тагачасных віленскіх студэнцкіх арганізацыяў зьбіралі й запісвалі памяткі беларускай вуснай народнай творчасьці. Асабліва адзначыўся ў гэтай галіне
Натальля Арсеньнева.
1935 г.
Юрка Віцьбіч. Канец 1940-х гадоў.
Натальля Арсеньнева з мужам Францішкам Кушалем і сынам Уладзімерам.
1943 г.
Рэдактар газэты «Беларус» Янка Запруднік. 1960-я гады.
Юрка Віцьбіч у сваёй кватэры. Нью-Ерк. 1967 г.
Мікола Равенскі (скрыпка) і Алесь Карповіч (піяніна). Бэльгія. Лювэн. 1952 г.
Апякун беларускіх студэнтаў у Лювэне айцец Робэрт ван Каўэлярт.
Пачатак 1950-х гадоў.
Рэдактар гумарыстычнага часапісу «Шарсьцень» (Мюнхэн) Пётра Сыч.
Сярэдзіна 1950-х гадоў.
Прафэсар Уладзімер Сядура-Глыбінны. 1953 г.
Францішак Кушаль.
1960-я гады.
Ізыдар Плашчынскі.
Пачатак 1950-х гадоў.
Старшыня «Хаўрусу» ў Парыжы Лявон Рыдлеўскі. 1950-я гады.
Янка Станкевіч.
Партрэт работы Пётры Сергіевіча. Пачагак 1940-х гадоў.
Прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. 1950-я гады.
Юльяна Дубейкаўская (Мэнке).
Каляды. 1957 г.
Мікола Шчаглоў-Куліковіч.
Рэдактар газэты «Бацькаўшчына» Антон Адамовіч.
1950 г.
Мікола Равенскі.
Лювэн. 1952 г.
ведамы як паэт і ў гісторыі беларускай літаратуры Ян Чачот (1797—1847), вельмі руплівы зьбіральнік беларускіх народных песьняў, казак, прыказак, рэдкіх словаў і выразаў. Ен стаўся навет і насьледвальнікам народнае творчасьці дый напісаў па-беларуску колькі дзесяткоў песьняў дыдактычнага характару. 3 Чачотавымі фальклёрнымі запісамі былі знаёмыя віленскія рамантыкі. 3 гэтых-жа запісаў для свае кампазытарскае творчасьці пазьней сіліў народныя беларускія мэлёдыі найвыдатнейшы польскі кампазытар беларускага паходжаньня — Станіслаў Манюшка зь Меншчыны.
Няма дзіва, што пры такой атмасфэры вялікай увагі й пашаны да беларускай народнай творчасьці з пачутых і назьбіраных яе багацьцяў шырока карысталі ў сваёй творчасьці й віленскія польскія рамантыкі. Найперш-жа любіў дый мастацка яе выкарыстоўваў і найбольшы зь іх — Міцкевіч.
Ужо ў сваім маленстве Міцкевіч ці мала наслухаўся беларускіх песьняў, казак, легендаў ад сялянскага навакольля роднага паэту наваградзкага Завосься. Песьняў шмат ведала й любіла іх пяяць і адна, і разам з папрадухамі ўроджаная пяюня служанка Міцкевічаў Гансеўская. Народныя легенды апавядаў і казкі цікава баяў таленавіты казачнік — стары слуга Блажэй. Як гэтыя, пачутыя ў маленстве, песьні й казкі Міцкевіч цаніў, відаць зь ягоных пазьнейшых словаў пра тое, што: «3 усіх славянскіх народаў беларусы, гэта значыць сяляне Пінскай, часткава Менскай і Горадзенскай губэрняў, захавалі найбольш агульнаславянскіх рысаў... У іхных казках і песьнях ёсьць усё... Іхная мова адна з найбольш мілагучных...»
Біяграфы кажуць, што беларускія песьні любіла пяяць пазьней Міцкевічу-студэнту ў недалёкіх ад Завосься Туганавічах і Марыля Верашчака, ягонае першае й нешчасьлівае каханьне. Пачуцьці й свой сум выказвала яна маладому песьняру ведамай і ў шмат варыянтах пашыранай па ўсёй Беларусі народнай песьняй:
Ды цераз мой двор, ды цераз мой двор ляцела цяцера. Ой, ня даў мне Бог, ня судзіў мне Бог, каго я хацела.
Вось гэтыя багацьці народнай творчасьці, якія Міцкевіч ад дзён свайго маленства ўспрыймаў і беспасярэдна ад беларускага навакольля, і пазьней праз Чачотавыя дый іншых запісы, ён і скарыстаў творча ў сваёй паэзіі. Ужо ў самым першым Міцкевічавым зборніку, у «Балядах і рамансах», апяянае хараство прыроды й легендарны чар роднае паэту Наваградчыны. У вершах-балядах Міцкевіча («Гэта люблю», «Тукай», «Курганок Марылі», «Рамантычнасьць», «Паніч і дзяўчына», «Лялеі», «Упыр», «Дудар», «Рыбка», «Сьвіцязь», «Сьвіцязянка» і іншых) сюжэтна выкарыстана шмат народных мясцовых пераказаў, легендаў пра азёры, рэкі, пушчы, курганы, валуны. У балядах поўна беларускай народнай фантастыкі й вераньняў пра тапленіц, русалак-сьвіцязянак, нячысьцікаў, духаў, зачараваных у птушкі душ, ускрослых нябожчыкаў. Спрадвечны беларускі народны сьветагляд і вера ў сувязі зямнога жыцьця з замагільным сьветам прабіваецца з усёй сілай у гэтай пачаткавай Міцкевічавай творчасьці.
Дзеі Міцкевічавай драматычнай паэмы «Дзяды» таксама разгортваюцца на таямніча-настраёвым фоне спрадвечнага беларускага народнага сьвята-ўрачыстасьці на чэсьць памерлых прашчураў-Дзядоў. Біяграфы Міцкевіча цьвердзяць, што праўзорам сьвятара, які выступае ў IV частцы «Дзядоў», быў вуніяцкі сьвятар з наваградзкага Цырына, прыяцель Міцкевіча — айцец Іван Гарбацэвіч.
Як выясьнілі досьледы Л. Падгорскага-Аколава, месцам, у якім паэт разьвівае дзею II часткі сваіх «Дзядоў», мусіла быць каплічка цырынскага могільніка. За праўзор-жа Гусьляра, што кіруе ходам абрадаў, ці ня паслужыў яму стары а. Цімахвей Гарбацэвіч, бацька Івана. У гэтай частцы асабліва шырака й памастацку выкарыстаныя абрадавыя элемэнты беларускіх Дзядоў з арыгінальнымі сьпевамі, заклінаньнямі. Побач гэтага ў панурым вобразе, калі абернутыя ў птушкі душы прыгонных сялянаў клююць свайго панакрыўдзіцеля, маем ня што іншае, як вобразную паэтычную перадачу народнага, запісанага няраз і этнографамі, перакананьня пра нямінучую кару за прыгонныя зьдзекі й нялюдзкія крыўды народу.
Канкрэтны сюжэт для гэтай панурай драматычнай візіі даў Міцкевічу жыцьцёвы навочны прыклад з Ta-
го-ж Цырына. Усяго колькі гадоў перад напісаньнем II часткі «Дзядоў» памёр собсьнік Цырына, пан з Варончы й наваградзкі ваявода, Язэп Несялоўскі. Ен, як апісваюць ягоныя сучасьнікі, быў асабліва нялюдзкім і жорсткім да сваіх сялян-прыгоньнікаў1. Што гэта акурат Несялоўскага меў на думцы Міцкевіч, калі пісаў II частку «Дзядоў», сьведчаць нам гэтыя словы ПанаЗдані ў паэме:
Я нябошчык пан ваш, дзеці, То-ж мая была тут вёска, Сяньня ледзь ідзе год трэці, Як мяне ў труну вы клалі.
У сваёй прадмове да «Дзядоў» Міцкевіч сам апісвае характар беларускіх Дзядоў і кажа, што ён няраз быў навочным сьведкам гэткіх народных абыходаў: «Дзяды — гэта назоў урачыстасьці... у памяць дзядоў ці наагул памерлых прашчураў... У цяперашніх часох... народ сьвяткуе Дзяды ўпотайкі, у капліцах або пустых дамох недалёк магільніка. Застаўляецца тамака звычайна бясёдны стол з розных страваў, пітва, пладоў, і выклікаюцца душы нябошчыкаў... Нашыя Дзяды маюць тую асаблівасьць, што паганскія абрады памяшаныя ў іх з паглядамі хрысьціянскай рэлігіі... Народ верыць, што стравамі, пітвом і сьпевамі прыносіць палёгку чысцовым душам... Гэткая пабожная мэта сьвята, адлюднае месца, ночны час, фантастычныя абрады дзеялі некалі моцна на маё ўвабражэньне; я слухаў казак, апавяданьняў і песьняў пра нябожчыкаў, што вяртаюцца з просьбамі ці перасьцярогамі, а ўва ўсіх нязвычайных выдумах можна было зацеміць пэўную маральную тэндэнцыю й пэўныя, вобразна прадстаўленыя павучэньні. Гэтая паэма дасьць абразы падобнага духу, абрадавыя-ж сьпевы, чары й інкантацыі ў бальшыні дакладна, а часам даслоўна ўзятыя з народнай паэзіі».
Дык Міцкевіч абаснаваў сваю шырака задуманую (хоць, на жаль, і ня цалкам закончаную) паэму на абрадавым фоне Дзядоў пад уплывам тых беспасярэдніх моцных уражаньняў, якія зрабіў на яго ў гады
1 Leonard Podhorski-Okotow: Tam gdzie sig rozegrala «Dziadow» czgsc czwarta. «Wiadomosci Literackie», № 17 (756), Warszawa, 1938. Яго-ж: Ksiqdz z Cyryna, «Pamigtnik Literacki», Warszawa-Wroclaw, 1954, Zeszyt 3, str. 44.
ягонага маленства гэты старавечны беларускі народны абрад-урачыстасьць.
Увадваротнасьць «Дзядом» эпапэя «Пан Тадэвуш» — найбольшы й найважнейшы Міцкевічаў твор,— дае нам не абрады, а паэзію, густа ператканую мастацкімі апісаньнямі беларускіх краявідаў роднай і дарагой паэтаваму сэрцу наднямонскай наваградзкай зямлі. Аснова-ж паэмы — манумэнтальны эпічны абраз быту шляхты Наваградчыны на пачатку XIX стагодзьдзя. У паэме — нязвычайнае багацьце беларускіх бытавых і краявідных элемэнтаў. Там геніяльна амаляваныя поры дня й году ў Беларусі, краса неба ў буру і ў пагоду, дрэвы й пушчы, зьбіраньне грыбоў, паляваньне на медзьвядзя, пагоня гончых за зайцам, ігра на паляўнічым рагу, ігра на цымбалах. Мастацкім творам сусьветнага літаратурнага значаньня ўславіў Міцкевіч красу краю свайго маленства й юнацтва, сваю «Літву», свой родны беларускі край.
Усе гэтыя — і фальклёрныя, і бытавыя, і краявідныя — беларускія элемэнты ў творчасьці песьняра дзеля розных прычынаў мала дагэтуль выяўляліся ў крытычных і біяграфічных працах пра Міцкевіча, хоць паасобныя зацемкі пра гэтае пытаньне зьяўляліся ўжо даўно. Яшчэ ў пару польскага рамантызму замілаваньне Міцкевіча да беларускай народнай творчасьці й выкарыстаныіе яе ў сваёй паэзіі адзначыў добра Антон Язэп Глінскі (1818—1866), спалячэлы шляхціч з Наваградчыны, які назьбіраў шмат беларускіх народных казак, пачутых пераважна ў Шчорсах і Нягневічах Наваградзкага павету. Гэтыя беларускія казкі Глінскі выдаў у пераказе ў польскую мову, як польскія. У сваёй прадмове да гэтых «польскіх» казак Глінскі пісаў пра дачыненьні Міцкевіча да беларускай народнай творчасьці гэтак:
«Вуснае народнае пісьменства нашае зямлі, што складаецца зь песьняў, казак, апавяданьняў, гутарак, легендаў, прыказак і загадак, прыгожае й багатае, перад сотнямі, перад тысячамі навет гадоў паўсталае, з пакаленьня ў пакаленьне пераходзячы праз усю гэтую плынь часу, нашых прадзедаў, нашых прабабак і нас самых пры калысцы й пры ўлоньні нянек забаўляючы... дайшло да нашых часоў у сваёй поўнай сьвяжыні й моцы, згубіўшы мала з свае першабытнае калярытнасьці...»
«Толькі ў нашых, нарэшце, часох мы пабачылі вялікага аматара-ахвотніка народных памятак, натхнёнага пяюна, што першы зазірнуў у скарбніцу легендаў і песьняў народу, пакахаў іх, як прыгожыя краскі радзімай зямлі, перасадзіў на поле польскай літаратуры... I вось на гэтай ураджайнай ніве зьявіліся працаўнікі... Брадзінскі, Залескі, Адзінец, Мальчэўскі, Кандратовіч, Ленартовіч і іншыя. Гэткі ўплыў на нашую літаратуру мелі песьні й легенды народу...»1