З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Але дэмагагічны бальшавіцкі лёзунг пра неадкладны і самачынны падзел зямлі, не чакаючы Ўстаноўчага Сходу, найбольш вабіў сялянства. Ен рабіў усе гэтыя рэваншы, як беларускія, так і эсэраўскія, вельмі нятрывалымі і нядоўгатэрміновымі. Натхнёныя гэтым лёзунгам, сяляне ў некаторых мясьцінах Беларусі (напрыклад, у паўднёвых паветах Менскае губэрні) ужо на пачатку траўня спрабавалі практыкаваць такое самаўпраўнае землеўпарадкаваньне. Калі яны і ўстрымліваліся ад падобных чынных дзеянняў, дык,прынамсі,
1 Вольная Беларусь. № 8, 1917.
2 В. Шчарбакоў. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Мн., 1930. С. 52.
былі вельмі схільныя пасыўна падтрымліваць аўтараў такога звабнага лёзунгу бальшавікоў, якія дабіваліся, каб «каждому было всего побольше». (I зямлі, вядома, найперш — такое заснаванае на «народнай этымалёгіі» ўяўленьне пра бальшавікоў імкнуліся падтрымліваць у народзе і іхнія агітатары, што адлюстравана ў некаторых творах беларускай мастацкай літаратуры таго часу.) Такая пасыўная падтрымка асабліва яскрава праявілася ўжо пасьля кастрычніцкіх дзён, падчас галасаваньня ва Устаноўчы Сход.
Аднак калі ў надзённым для сялянаў зямельным пытаньні бальшавікі і маглі карыстацца прыярытэтам перад беларускім нацыянальным рухам, дык значнасьць моманту нацыянальнага, што быў асноваю й галоўнай сілаю гэтага руху, яны на той час проста недацэньвалі. Яны лічылі яго ня толькі менш надзённым, але і зусім нават для беларускага сялянства неістотным.
Па часе яны вымушаны былі, бязумоўна, пашкадаваць. Хоць Кнорын, напрыклад, і спрабуе заяўляць, быццам «партыя на самым пачатку зразумела ўсю важнасьць нацыянальнага моманту ў працы сярод сялянаў»1, але ён жа праз два-тры абзацы мусіць, магчыма, і няўпрыкмет для сябе самога, сьцвярджаць, што «зь беларускім пытаньнем у першым пэрыядзе яго існаваньня нашая партыя ня справілася»2. Тое самае прызнае, кваліфікуючы як памылку, і Шчарбакоў. Праўда, на доказ «разуменьня партыяй важнасьці нацыянальнага моманту ў рабоце сярод сялянаў» Кнорын намагаецца сьведчыць, быццам «летам 1917 г. ад імя Менскага савету быў выдадзены цэлы шэраг адозваў для пашырэньня ў вёсцы сярод сялянаў на беларускай мове»3, але апрача гэтай згадкі ў Кнорына нічога пра тыя адозвы нідзе нельга знайсьці, як нельга адшукаць і ніводнага асобніка з таго «цэлага шэрагу».
Далей Кнорын падрабязна тлумачыць: «Але нязначнае пашырэньне гэтых адозваў, адсутнасьць у партыі работнікаў, якія ведаюць беларускую мову, зрабілі так, што надалей гэтую практыку закінулі: і партыя. зьвярталася да вёскі цягам доўгага часу амаль выключ-
1 Зборнік «Беларусь». Менск, 1924. С. 217.
2 Тамсама. С. 218.
3 Тамсама. С. 217.
на па-расейску. («Амаль» тут зусім лішняе.— А.А.) Дзякуючы гэтаму, на працягу году спэцыфічная беларуская праца праходзіла міма партыі і зрабілася справаю чужых для партыі элемэнтаў»1. Нашмат прасьцей Кнорыну было-б адно спаслацца на няраз згаданы ім самім факт, што Беларусь была чужая якраз для элемэнтаў, што складалі ягоную партыю (ужо па самім іх паходжаньні), або абмежавацца наступным апраўданьнем: «Партыя не ўзяла пад увагу той акалічнасьці, што ўмовы жыцьця сялянства хавалі ў сабе магчымасьці разьвіцьця нацыянальных настрояў. I адсутнасьць пэўна выяўленых нацыянальных інтарэсаў сярод сялянства партыя тлумачыла банкруцтвам нацыянал-згодніцкай палітыкі беларускіх нацыянал-сацыялістычных партый»2. Сапраўды, нацыянальную стрыманасьць беларуса, адметную, напрыклад, у параўнаньні з экспансыўнасьцю ўкраінца, закінутыя ў Беларусь бальшавікі, відаць, мелі за «отсутствне нацнональных ннтересов».
У кожным разе ні беларускай работай, ні хоць-бы нацыянальнай беларускай дэмагогіяй армейскі заходняфронтаўскі балыпавізм зусім не займаўся. Яго варожыя нападкі на беларускі рух як на «панскую інтрыгу», адно паўтаралі афіцыйную дарэвалюцыйную ацэнку Taro ж руху як «польскай інтрыгі», і фактычная русыфікацыйная практыка адно ўмацоўвала пазыцыі беларускіх арганізацый, калі не для сучаснасьці, дык для бліжэйшае будучыні.
Дзеля паўнаты карціны варта дадаць, што беларускі нацыянальны рух не абмяжоўваўся працаю сярод сялянства, а імкнуўся абудзіць нацыянальную сьвядомасьць і сярод тых самых пераапранутых у салдацкія шынялі сялянаў — беларусаў. Праўда, з тае прычыны, што яны, паводле вядомага мабілізацыйнага прынцыпу, адбывалі сваю службу ў войску зазвычай па-за межамі Беларусі (асабліва часта на Румынскім фроньце), праца гэтая ў поле зроку заходняфронтаўскага армейскага балыпавізму не трапляла. Ен зацікавіўся гэтаю праблемай толькі тады, калі на Першым Беларускім Вайсковым зьезьдзе, што адбыўся ў Менску 20—22 кастрычніка, была ўтвораная спэцыяльная Беларуская
1 Зборнік «Беларусь». Менск, 1924. С. 217.
2 Тамсама.
Вайсковая Рада, якую Кнорын, дый усе іншыя бальшавіцкія крыніцы, справядліва прызнаюць «яўна варожай» бальшавікам.
Але калі ўвесь нацыянальны рух у Беларусі знаходзіўся з бальшавізмам у дачыненьнях «яўна варожых», дык у той самы час за межамі краіны пачалі зьяўляцца першыя прыкметы й іншых магчымасьцяў гэтых адносін. Рэч у тым, што беларускі рух разгарнуўся пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ня толькі ў самой Беларусі, але й ахапіў масы ўцекачоў-бежанцаў, што добраахвотна ці прымусова пакінулі яе (паводле В. Шчарбакова, да лютага 1917 году з адной Менскай губэрні выехала 256 тысяч уцекачоў'). Яны расьсеяліся па Расеі і ў значнай колькасьці сканцэнтраваліся ў яе сталіцах, а ўадначас і ў сталіцах рэвалюцыі — Маскве і Пецярбурзе. I вось тут, адарваныя ад роднай краіны і ад непасрэднага назіраньня антынацыянальнай практыкі армейскага заходняфронтаўскага бальшавізму, а з другога боку, зазнаючы моцнае ўзьдзеяньне найбольш вытанчанай прапаганды самага цэнтральнага бальшавізму, які не саромеўся і ў спэкуляцыі на нацыянальных пачуцьцях, і ў гучных абяцаньнях «нацнонального самоопределення вплоть до отделення» для ўсіх нацый, гэтыя беларускія масы, што нацыянальна ўсьвядомілі сябе і ўключыліся ў беларускі рух, пачыналі пакрысе схіляцца да настрояў своеасаблівага беларускага нацыянал-бальшавізму. На гэтай глебе ў чэрвені — верасьні 1917 году ў Пецярбурзе, на базе дзейнай там арганізацыі вядучай партыі беларускага нацыянальнага руху таго часу — Беларускае Сацыялістычнае Грамады, узьнікае Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Рабочая Партыя (бальшавікоў). Ею непасрэдна кіраваў Аляксандр Чарвякоў (у той час яшчэ вядомы пад сваім сапраўдным беларускім прозьвішчам — Чарвяк), пазьней — шматгадовы старшыня ЦВК Беларускай Савецкай Рэспублікі.
Як відаць ужо з самой назвы партыі, яна ўзьнікла як арганізацыя нацыянальная, а не тэрытарыяльная (у такім разе яна мела б назоў Сацыял-Дэмакратычнай Рабочай Партыі (бальшавікоў) Беларусі, а не Беларускай СДРП), як сталася пазьней з аналягічнымі нацыянал-бальшавіцкімі ўтварэньнямі ў беларусаў і ін-
1 Шчарбакоў В. Кастрычніцкая рэвалюцыя яа Беларусі. С. 15.
шых нацыянальнасьцяў. (Напрыклад, у 1919—1920 гадах існавала Беларуская Камуністычная Арганізацыя, у адрозьненьне ад сучаснай ёй Камуністычнай партыі Беларусі, дзейнічалі таксама Ўкраінская камуністычная партыя і артадаксальная Камуністычная партыя Ўкраіны, Яўрэйская камуністычная партыя і да т. п.) Партыя гэтая і ёсьць тым зародкам першай фармацыі беларускага нацыянал-бальшавізму, якую больш дакладна трэба было-б назваць «фармацыяй беларускага бежанскага нацыянал-бальшавізму». Аднак выяўляць сваю дзейнасьць гэтая фармацыя пачынае ўжо ў пасьлякастрычніцкі пэрыяд, заклаўшы падваліны беларускага нацыянал-камунізму. Гэтай зьяве наканавана было расквітнець ужо на глебе Беларусі і таксама канчаткова адцьвісьці і быць пахаванаю.
Пераклаў з расейскай Уладзімер Арлоў
СЫМОН БРАГА
МІЦКЕВІЧ I БЕЛАРУСКАЯ ПЛЫНЬ
ПОЛЬСКАЕ ЛІТАРАТУРЫ
Польскае грамадзтва адзначае сёлета стагодзьдзе ад дня сьмерці Адама Міцкевіча (24.12.1798— 26.11.1855), найвыдатнейшага паэта польскае літаратуры. Міцкевіч — ураджэнец Беларусі, наваградчанін. Ен і ўся ягоная творчасьць як найцясьней зьвязаныя зь беларускаю зямлёй, з бытам, культурай і гістарычнымі традыцыямі Беларусі.
Ен адначасна належыць да тэй немалой чарады пісьменьнікаў польскай літаратуры, якія апошнімі стагодзьдзямі выйшлі зь беларускага асяродзьдзя й на творчасьці якіх застаўся яскравы адбітак гэтага беларускага паходжаньня.
Пры нагодзе Міцкевічавага юбілею з трох гледзішчаў важна азірнуцца на яго й ягоную творчасьць і беларускай грамадзкасьці. Першае — Міцкевіч вялічынёю свайго таленту пісьменьнік бясспрэчна ня толькі лякальнага польскага значаньня, але й прызнаны пісьменьнік сусьветнай літаратуры, хоць у ёй ён і не на-< лежыць да ліку найбольшых. Другое — хоць у выніку гістарычных абставінаў Міцкевіч увесь свой геній аддаў польскай літаратуры, ён, аднак-жа, ураджэнец Беларусі, і элемэнтамі беларускімі насычаная скрозь ягоная паэтычная творчасьць. Трэйцяе — і з палітычнага гледзішча важна мець ясны й прадуманы пагляд на Міцкевіча дзеля таго, што ўжо раз польскія легіёны йшлі на ўсход па «Міцкевічаву зямлю». Дый цяпер у польскім друку ня раз намінаецца на факт,
1 Псэўданім вядомага беларускага навукоўца Вітаута Тумаша, у мінулым дырэктара Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Ныо-Ерку, рэдактара «Запісаў».
што Міцкевічава бацькавіна «засталася» на ўсходзе, за «Ялтанскай мяжой» Польшчы.
У нарысе гэтым будзе коратка адзначанае пытаньне беларускім краем. Адначасна будзе падчыркнуты факт дый характару духовых сувязяў паэта з родным яму беларускім краем. Адначасова будзе падчыркнуты факт існаваньня ў польскай літаратуры XVIII—XX стагодзьдзяў няспыннай яскравай плыні — г. зв. беларускае школы польскае літаратуры. Прытым коратка будзе разгледжаная справа вялічыні гэтай плыні, значаньня яе ў гісторыі польскае літаратуры й будучых гістарычных пэрспэктываў яе.
1
Ведамая рэч, што беларускія землі сталіся буйною калыскаю польскага рамантызму. Тутка, у Вільні, у 1822 г. паказаўся першы томік паэзіі Адама Міцкевіча — «Баляды й рамансы» — кніжкі, якая адкрыла новую эпоху польскай літаратуры. Тутка разам зь Міцкевічам дзеіў гурт студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту — тых першых рамантыкаў, якія пакінулі свой большы ці меншы сьлед у польскай літаратуры. Галоўнымі зь іх былі: Тамаш Зан зь Меншчыны, Ян Чачот з Наваградчыны, Антон Адварды Адзінец з Ашмяншчыны, Аляксандра Ходзька зь Віленшчыны.