• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 3


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 347с.
    Мінск 1994
    113 МБ
    сябра пайменна. У склад камісіі былі пакліканыя дэкрэтам гэткія асобы: на старшыню БВК прызначаўся Паўла Аляксюк, адвакат паводля прафэсіі, вельмі актыўны ў тых часох беларускі дзеяч. На камандуючага беларускімі вайсковымі аддзеламі прызначаўся палкоўнік Канапацкі, беларус татарскага паходжаньня. У склад камісіі быў пакліканы й Аляксандр Прушынскі, а апрача яго, як сябры камісіі, гэткія асобы: Антон Аўсянік, маёр Якубецкі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, палкоўнік-інтэндант Якубоўскі й я, капітан Францішак Кушаль. Месцам урадаваньня Беларускае Вайсковае Камісіі вызначаўся Менск (аб БВК быў мною ў сваім часе напісаны даўжэйшы артыкул «Ад Менску да Лодзі», які друкаваўся ў 1952 г., у лістападзе, сьнежні й студзені ў газэце «Беларус», нумары 21, 23, 24 й 25).
    У сьнежні 1919 г. БВК пакінула Вільню й прыбыла ў Менск, дзе заняла даволі вялікі менскі гатэль «Гарні». На першым паседжаньні камісіі быў абраны ейны прэзыдыюм, заступнікам старшыні якога стаўся Аляксандр Прушынскі. Памятаю, што ён станоўка адмаўляўся ад гэтае функцыі, матывуючы сваю адмову слабым здароўем. I запраўды, дось было глянуць на яго, і кажны мог пераканацца, што перад ім моцна хворы чалавек. Аднак, дармо што ўсе слушныя адмовы, Алесю Гаруну не ўдалося пераканаць камісію, і ён застаўся заступнікам старшыні Прэзыдыюму БВК.
    Паўла Аляксюк быў нязвычайна энэргічны чалавек, вельмі добры прамовец. Неўзабаве межы БВК сталіся яму зацесныя. Каб мець магчымасьць шырэйшае дзейнасьці, ён пачаў штораз часьцей выяжджаць у Варшаву, дзе, як казалі тады ў Менску, рабіў «высокую» палітыку. Паказаўшыся час-часом у камісіі, ён узноў на даўжэйшы час недзе зьнікаў. Ясна, што ўвесь цяжар працы ў БВК зваліўся на плечы хворага Прушынскага, а праца гэтая была вельмі цяжкая й нэрвовая. Бо, не зважаючы на дэкрэт найвышэйшага аўтарытэту — галавы Польскае дзяржавы й галоўнакамандуючага польскай арміяй, Язэпа Пілсудзкага, справа арганізацыі беларускага войска ад пачатку сутыкнулася зь немагчымымі да абладжаньня перашкодамі.
    Перашкоды гэтыя вынікалі найперш з палажэньня, што йснавала тады на Беларусі. Зламаўшы супраціў бальшавіцкае арміі, польскае войска рынула за ворагам
    на ўсход, не даючы яму магчымасьці арганізаваць дзе-колечы абарону.
    На прасторах Беларусі, займаных польскай арміяй, зараз-жа арганізоўвалася адміністрацыйная ўлада, ведама, вылучана із спалянізаваных паноў, панкоў ды паўпанкаў.
    Неўзабаве ўсе адміністрацыйныя становішчы, a гэтаксама пасады ў паліцыі, былі занятыя гэтымі людзьмі. Зь вельмі малымі выняткамі ўсе яны былі эндэцкае арыентацыі, а значыцца — зацятымі польскімі нацыяналістамі, ворагамі ўсяго беларускага, бо-ж ведама, што няма горшага беларусаеда, як спалянізаваны беларус. Як і трэба было спадзявацца, гэтая зграя цалком сабатавала дэкрэт Пілсудзкага. Высыланыя БВК на правінцыю вэрбунковыя агенты звычайна арыштоўваліся й траплялі ў турмы. Ахвотнікаў ісьці ў беларускае войска не дапушчалі ў Менск і страшылі рознымі карамі. Можна сабе ўявіць, як перажываў усе гэтыя несправядлівасьці й перашкоды фактычны старшыня БВК Аляксандр Прушынскі, зьнясілены цяжкой хваробай, а таму асабліва чулы на кажную прыкрасьць ці няўдачу.
    Тым часам дні йшлі, набліжаўся ліпень 1920 г. БВК удалося зь вялікімі цяжкасьцямі арганізаваць толькі адзін беларускі батальён. Сярод сяброў Камісіі пачало расьці й мацнець вялікае незадаваленьне. Нарэшце недзе ў канцы чэрвеня 1920 г. ў Менск прыехаў Паўла Аляксюк. Адбылося вельмі бурнае пленарнае паседжаньне БВК, і Аляксюку быў адназгодна выказаны недавер. Аляксюк падаўся ў дымісію. Тое самае зрабіў і палкоўнік Канапацкі. Беларуская Вайсковая Камісія апынулася ў крытычным палажэньні. Даць рады крызысу было вельмі цяжка, бо Аляксюк быў вызначаны на старшыню БВК дэкрэтам польскага галоўнакамандуючага. Справу трэба было ўзгадняць з польскім камандаваньнем. Аднак усе перашкоды ўдалося абладзіць. Невым старшынём БВК згадзіўся быць адзін з былых рэдактароў першае беларускае газэты ў Вільні ў 1906 годзе, «Нашай Долі», Франьцішак Умястоўскі, запрошаны на гэтае'становішча ўжо самай БВК.
    Прыняўшы становішча, Умястоўскі адылі ў Менск ня прыбыў. Давялося Аляксандру Прушынскаму й надалей узначальваць БВК.
    За часамі польскае акупацыі, дармо што вайна й няпэўнасьць заўтрашняга дня, у Менску шырака разгарнулася беларускае культурнае жыцьцё. Тут стала жылі гэткія выдатныя беларускія пісьменнікі, як Янка Купала й Зьмітрок Бядуля, даездам зь Вільні падоўгу запыняўся драматург Францішак Аляхновіч, які сам рэжысэраваў свае рэчы дзеля паказу на менскай сцэне, часта выступаў ведамы хор Тэраўскага, стала выходзіла беларуская газэта «Беларусь» пад рэдакцыяй выдатнага журналістага й пісьменьніка Язэпа Лёсіка, якога лучыла з Гаруном асаблівая прыязьнь, паўсталая яшчэ за часамі супольна адбыванае імі ў Сібіры ссылкі. У гэтым шырокім культурным жыцьці Алесь Гарун браў заўсёды дзейны ўдзел, тым болей што быў ён у гэным часе й старшынёю Беларускага Нацыянальнага Камітэту, які займаўся арганізацыяй і кіраваньнем усяго беларускага жыцьця ў Менску. Ня было дня, каб у ягоным габінэце ў БВК, пасьля гадзінаў прыкрага й цяжкога ўрадаваньня, ня зьбіраліся на нарады, што цягнуліся да познае начы, беларускія культурныя працаўнікі дзеля абмеркаваньня пільных справаў з галіны выдавецкай, школьнай ды інш. Гэтак паважна хворы на сухоты Алесь Гарун, стаміўшыся за дзень да апошняга, мусіў, пасьля кароткага адпачынку, пачынаць назаўтрае гэткі-ж працоўны дзень, тыдзень па тыдні й месяц па месяцы. Нічога дзіўнога, што якраз да яго так хутка прычапілася яшчэ адна хвароба, стаўпіыся беспасярэдняю прычынаю ягонае перадчаснае сьмерці.
    5-га ліпеня 1920 г. бальшавікі пачалі на шырокім фронце наступ на польскую армію. Паляком давялося адступаць. У Менску была абвешчаная эвакуацыя. Сябры Беларускае Вайсковае Камісіі зыйшліся, апошні ў Менску раз, на паседжаньне. Яны перагледзелі й адабралі найважнейшыя й найпатрабнейшыя дакумэнты, бо забраць усяго ня было магчымасьці, падзялілі іх міжсобку, пехатою пайшлі на чыгуначную станцыю й селі ў апошні эшалён, што пакідаў Менск.
    Ніхто з нас не ўяўляў сабе, якую жахлівую паразу дастала на Бярэзіне польская армія. Мы былі перакананыя, што бальшавікі будуць неўзабаве затрыманыя, праўдападобна на Нёмне, і наважылі далёка не падавацца, а затрымацца дзе-колечы ў заходняй частцы
    Беларусі. Найдагаднейшым месцам супынку здаўся нам Ваўкавыск.
    Лета 1920 г. было на Беларусі нязвычайна гарачае. Рана й вельмі багата ўрадзіла гародніна. Беларускія сады аж хінуліся долу ад цяжкіх пладоў. Асабліва надзілі стомленых жаўнераў польскае арміі, што адыходзіла на захад, сьпелыя, буйныя вішні. Яны ірвалі іх, елі і запівалі вадой з прыдарожных студняў ды ручаёў. Неўзабаве скрозь выбухла эпідэмія крываўкі (дызэнтэрыі).
    Мы прыехалі ў Ваўкавыск каля паўдня наступнага дня ды пайшлі ў горад уладжвацца. Зайшліся на рынак. Сяляне прывезьлі сюды на продаж поўныя вазы вішняў. Вішні былі буйныя й сакавітыя. Мы ўсе ў ахвоту імі ласаваліся. Пад’еў усмак вішняў і Аляксандр Прушынскі. На другі дзень нашага пабыту ў Ваўкавыску сябры БВК зыйшліся ў залі мясцовае гасьцініцы, каб абмеркаваць становішча, у якім мы апынуліся, ды пастанавіць, што рабіць далей. Алесь Гарун на нараду ня прыйшоў. Ня памятаю ўжо, хто зь сяброў сказаў, што «Прушынскі ня прыйдзе, бо ляжыць хворы ў сябе на гасподзе». Я й Антон Аўсянік зараз-жа пайшлі да яго, каб даведацца, што зь ім, Гаспода Алеся Гаруна была на аднэй зь ціхіх бочных вулічак Ваўкавыску й выглядала як звычайная сялянская хата. Калі мы ўвайшлі ў гэтую хату, дык адразу-ж пабачылі на дзервяным сялянскім ложку, засланым саматканаю коўдраю, Аляксандра Прушынскага — Алеся Гаруна. Ен слабым голасам расказаў нам, што ўчора, пад’еўшы вішняў, пачуў вялікую смагу і напіўся, раз і другі, сьцюдзёнае вады. Пад вечар яму зрабілася дрэнна, забалеў жывот. Мучыўся ён ім усю ноч і цяпер адчувае нязвычайную слабасьць. Пачуўшы гэта, Аўсянік пабег шукаць доктара, а за гадзіну прывёў лекара з вайсковае камандатуры. Агледзеўшы хворага, лекар сказаў, што Аляксандр Прушынскі захварэў на тьшовую дызэнтэрыю, і дадаў: «Я вам дам паперу, адвязеце хворага на чыгуначную станцыю й чакайце. Неўзабаве праз станцыю будзе праходзіць санітарны цягнік, вось і здайце хворага дзяжурнаму лекару гэтага цягніка». Селянін, у хаце якога прыпыніўся Алесь Гарун, сьведка ўсяе гэтае сцэны, згадзіўся адвезьці хворага на станцыю сваім канём. Мы дапамаглі Прушынскаму апрануцца і, калі пад ганак пад’ехала каламажка, вывелі яго пад рукі й пасадзілі на воз, бо
    сам ён стаяць на нагах ужо ня мог. Аўсянік сеў noSan з хворым і трымаў яго, абняўшы рукою, усю дарогу, я-ж з хурманом селі ў перадку. Прыехаўшы на станцыю, мы запраўды вельмі мала чакалі на санітарны цягнік.
    Ен прыйшоў за якія паўгадзіны. Я й Аўсянік увялі зусім заслабелага Гаруна ў цягнік і перадалі санітару. Тутка, у цягніку, мы — Антон Аўсянік і я, апошні раз паціснулі руку Алесю Гаруну, жадаючы яму баржджэй ачуняць.
    Колькі год пасьлей — памёр і Антон Аўсянік. I сяньня хіба жывы на сьвеце адзін я, што апошні зь беларусаў бачыў жывога Алеся Гаруна. У 1922 г. у часопісе «Беларускі Сьцяг», выдаваным у Коўні, зьявіліся ўспаміны аб Алесю Гаруну, падпісаныя крыптонімам А. А-к. Няма ніякага сумлеву, што аўтарам іх мог быць адно Антон Аўсянік, што разам са мною выпраўляў Алеся Гаруна ў апошняе ягонае падарожжа таго, гэтак памятнага й па сараку год, ліпеньскага дня на станцыі ў Ваўкавыску.
    Падзеі тым часам не стаялі на месцы. Польская армія затрымалася адно пад самай Варшавай, дзе й разьбіла нарэшце бальшавікоў. Прыйшло замірэньне. Польскае камандаваньне вызначыла месцам дзеля рэарганізацыі й папаўненьня БВК места Лодзь. Неяк увосень 1920 г. БВК атрымала ўрадавы ліст з вайсковага шпіталю ў Кракаве, у якім паведамлялася, што Аляксандр Прушынскі, сябра БВК, памёр ад дызэнтэрыі, і падавалася дакладная дата сьмерці ды месца паховінаў.
    Вестка аб сьмерці Алеся Гаруна вельмі цяжка нас уразіла. БВК пастанавіла дэлегаваць некага зь беларусаў у Кракаў, каб дакладна даведацца аб абставінах Гаруновае сьмерці ды знайсьці ягоную магілу, зазначыўшы яе так, каб заўсёды можна было яе адшукаць.