З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Гэткія былі ўмовы жыцьця Даўнар-Запольскага перад першаю сусветнаю вайною. Трэба сказаць, што не зважаючы на прыкрасьці й турботы, ён на працягу ўсіх гэтых год ня спыняў сваёй навуковай працы. Ен выдаў тры кнігі, прысьвечаныя дэкабрыстам', «Матерналы для нсторнн крепостного права в Росснн» (Кіеў, 1905), «Украннскпе староства в первой половнне XVI ст.»
Тайное обіцество декабрнстов. Москва, 1906; йдеалы декабрнстов. Москва, 1906; Мемуары декабрнстов. Москва, 1907.
(Кіеў, 1908), «Баркулабовская летоплсь», (Масква, 1909), «Нсследованля л статьл» (Кіеў, 1909), «Нз нсторлл обіцеств. теченлй в Росслл» (Кіеў, 1910), «Белорусское Полесье. Плнчукл», т. I; «На заре крестьянской свободы» (Кіеў, 1911), «Нсторля русского народного хозяйства», т. I (Кіеў, 1911; вельмі каштоўны курс, пабудаваны на матар’ялах архэалёгіі), «Обзор новейшей русской лсторлл», т. I. (Кіеў, 1912) ды шэраг каштоўных артыкулаў у выданьнях Сыціна, як: «Веллкая реформа», «Отечественная война», «Масонство в прошлом л настояіцем» ды інш. У 1910—1914 гадох пад ягонай рэдакцыяй выйшлі тры тамы «Русской лсторлл в очерках л статьях» — калектыўная праца, даведзеная да XVIII стагодзьдзя. Апошнія тры тамы не паспелі выйсьці з друку й загінулі ў рукапісах. У 1910—1914 г. выйшаў пад рэдакцыяй Даўнар-Запольскага «Нсторлко-культурный атлас по русской лсторлл» Н. Палонскай.
Сусьветная вайна й эвакуацыя Кіева ў 1915 годзе спынілі навуковую працу. Унівэрсытэт і Камэрцыйны інстытут былі эвакуаваныя ў Саратаў. Давялося жыць з дня на дзень як на этапе. Бібліятэкаў ня выймалі з скрыняў, навуковая праца стала блізу немагчымай. Аднак Даўнар-Запольскі ня губляў надзеі, энэргіі ды бадзёрасьці. Калі вярнуўся ў Кіеў у 1916 годзе, ён прывёз два гатовыя, апрацаваныя ў Саратаве, праекты інстытутаў — геаграфічнага й архэалягічнага. Абодва праекты былі рэалізаваныя ў 1917 годзе. Пасьля рэвалюцыі дырэктарам інстытуту геаграфіі быў выбраны праф. К. Воблы, Інстытуту архэалёгіі — М. ДаўнарЗапольскі.
Рэвалюцыя 1917 году прынесла Даўнар-Запольскаму й усім, хто ведаў яго раней, вялікую неспадзеўку. Група студэнтаў-бальшавікоў захапіла Камэрцыйны інстытут, паклала пячаткі на габінэт дырэктара, паадчыняла сэйфы, забараніла дырэктару наведваць інстытут і, лаўзьверх,— наладзіла над ім, у ягонай адсутнасьці, суд, у якім узялі ўдзел студэнты й нават некаторыя прафэсары. Паміж іншымі абвінавачваньнямі Даўнар-Запольскага вінавацілі і ў тым, што ён паўстрымліваў стараньні ў справе наданьня правоў інстытуту й... увёў норму для жыдоў. Але галоўным пунктам абвінавачаньня была перапіска прафэсара з губэрнатарам у справе прысутнасьці паліцыі ў інстыту-
це, што даўно было заведзенае ў унівэрсытэце, але ня было яшчэ практыкаванае ў інстытуце. Акт абвінавачаньня й прысуд былі пераданыя ў «Совет солдатскнх н рабочнх депутатов», і сябром Даўнар-Запольскага толькі зь вялікімі цяжкасьцямі ўдалося абараніць прафэсара.
Справа гэтая напалохала акадэмічныя колы. Даўнар-Запольскага ўважалі дагэтуль за скрайнага левага й меркавалі, што з рэвалюцыяй ён займе нейкую высокую пасаду. Цяпер-жа, калі шмат даўнейшых «правых» прызналіся ў сваіх рэвалюцыйных перакананьнях, справа Даўнар-Запольскага выклікала злую радасьць ворагаў.
Ягонае цяжкое палажэньне ўскладнялася яшчэ й сямейнымі абставінамі.
Эвакуацыя ў Саратаў мела трагічныя вынікі для Даўнара-Запольскага. Ен быў жанаты з Н. Зайфэрт. Іхнае сямейнае жыцьцё ня было шчасьлівае дзеля надта вялікай розьніцы ў характарах. Даўнар-Запольская была прыгожаю жанчынай, якая любіла таварыскае жыцьцё й іграла значную ролю ў дабрадзейных таварыствах Кіева, бываючы на ўсіх балёх і сходах. ДаўнарЗапольскія мелі двох сыноў і дачку. У часе эвакуацыі Даўнар-Запольская засталася зь дзецьмі ў Кіеве. Калі М. Даўнар-Запольскі вярнуўся, ён пабачыў, што ў часе ягонае адсутнасьці абодвы сыны — хлапцы год 16— 18 — выйшлі з-пад ягонага ўплыву і сталіся актыўнымі сябрамі падпольнай бальшавіцкай арганізацыі пад кіраўніцтвам В. Затоньскага, асыстэнта Кіеўскай палітэхнікі й блізкага зь сям’ёю прыяцеля сп-ні ДаўнарЗапольскай. Свае-ж сыны абзывалі на мітынгах бацьку «рзакцыянерам», «чарнасоценцам», «ворагам пралетарыяту» дьі ініп., і цярпець гэта Даўнар-Запольскаму было вельмі цяжка. Абодвы юнакі, асабліва старэйшы, Усевалад, займалі паважныя пазыцыі ў партыі. Увесну 1919 году малодшы хлапец, Вячаслаў, памёр на тыфус, а ў пачатках 1920 году й старэйшы быў забіты паўстанцамі.
Іхняе імя было ўвечненае ў Кіеве ў назове вуліцы й партыйнае школы Даўнар-Запольскіх. Насьмешкаю лёсу гэтак была названая даўнейшая II клясычная гімназія, дзе праф. Даўнар-Запольскі складаў калісьці экстэрнам экзамены. Дарэчы будзе ўспомніць, што ў Кіеве было ці мала людзей, якія думалі, што гэтая
школа мелася ўслаўляць якраз імя самога М. ДаўнарЗапольскага.
Усё вышэй успомненае рабіла палажэньне ДаўнарЗапольскага вельмі цяжкім. У сьнежні 1919 году, калі да Кіева ізноў набліжаліся бальшавікі, ён пакінуў места й паехаў у Навачаркаск, дзе жылі ў той час ягоная сястра ды дачка й дзе ён маніўся працягваць пачатую раней перапіску зь дзеячамі Сымфэропалю й прафэсарамі Кіева ў справе заснаваньня ў Сымфэропалі ўнівэрсытэту. Неўзабаве гэта й сталася на аснове плянаў, складзеных камісіяй пад ягоным старшынством, і некаторыя кіеўскія прафэсары пераехалі ў Сымфэропаль.
Але Даўнар-Запольскаму не пашэньціла. У дарозе ён захварэў, адбіўся ад сваіх спадарожнікаў і заместа Навачаркаску апынуўся ў канцы ў Керчы, куды празь нейкі час прыйшлі бальшавікі. Даўнар-Запольскага арыштавалі й прывязьлі ў Харкаўскую Чака на суд. Дзякуючы спрыту ды энэргіі прыяцеляў, ён быў, аднак, вызвалены й выехаў у Азэрбайджан, на катэдру гісторыі Бакінскага ўнівэрсытэту.
У 1925 годзе М. Даўнар-Запольскі быў запрошаны Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам і Інстытутам беларускае культуры ў Менск. Здавалася, ён атрымаў нарэшце магчымасьць працаваць для свайго народу й распрацоўваць сваю й ягоную гісторыю. У артыкуле А. Саковіч гэты пэрыяд жыцьця Даўнар-Запольскага апісаны вельмі добра. На жаль, трываў ён толькі паўтара году.
У 1926 годзе ён мусіў назаўсёды разьвітацца з бацькаўшчынай і пераехаць у Маскву. Тамака ён ня быў гэткі небясьпечны для бальшавіцкага ўраду, як у Менску, дзе за параўнальна вельмі кароткі час ён зрабіў гэтак шмат і для беларускае культуры й для навукі1.
Апошні пэрыяд жыцьця М. Даўнар-Запольскага быў, шчыра кажучы, парою дажываньня. Ен выкладаў у высокіх школах Масквы, працягваў навуковую працу, але не друкаваў блізу нічога. У 1928 годзе выйшла ў сьвет «Экономнческая географня СССР» пад рэдакцыяй
1 У 1919 г. ён надрукаваў «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі»; у 1925 г.— «Цэнтралізацыя ці фэдэрацыя». Менск, Полымя, № VIII; у 1927 г.— «Народная гаспадарка Беларусі», Менск.
М. Вольфа й Г. Мегуса. У ёй М. Даўнар-Запольскі даў разьдзел «Западный район».
Але тое, што было зьместам ягонага жыцьця — праца на дабро й славу свайго беларускага народу,— адыйшло назаўсёды. Загінула ў 1926 г. і напісаная ім у Менску «Гісторыя Беларусі», загінула й большая частка ягонае вялізарнейшае бібліятэкі, частку якое — 11 000 тамоў — ён падараваў Інстытуту беларускай культуры, пакідаючы Менск назаўсёды. Але цяпер ён меў маральнае падтрыманьне ў свае жонкі Надзеі Маркелаўны, якая ў свой час, калі ён сядзеў у Чака ў Харкаве, шмат у чым яму дапамагла.
•Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва».
№ 1, 1953
KBETKA BIT AH'
«НАША HIBA»
I IBAH ЛУЦКЕВІЧ
Толькі я памятаю, на зьяўленьне ў продажы газэты «Нашай Нівы» вілянчукі мала ўзялі ўвагі. Шмат зь іх казалі з пагардай: «От, хлопска газэта». Але з часам яна, хоць і «хлопска», знайшла зацікаўленьне сярод інтэлігенцыі, як польскай, так і расейскай. Некаторыя з палякоў глядзелі на гэта як на «хлопоманство» і выяўленьне краёвага патрыятызму ды казалі, што прыпамінала гэта Яна Чачота зь ягонай працай «Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny». Але бальшыня віленскіх палякоў-шавіністаў глядзела на зьяўленьне беларускай прэсы варожа, бо гэта падрывала палянізацыю беларускага сялянства. А расейцы пабачылі ў беларускай прэсе праявы сэпаратызму, што перашкаджала русыфікацыі гэтага краю.
Такія пагляды я чула сярод знаёмых, калі, пачынаючы ад 1907 году, прыяжджала зь Пецярбурга, з Вышэйшых жаночых курсаў, дахаты на сьвяты й вакацыі. Мы часта спрачаліся на гэту тэму, бо як студэнтка філялёгіі я трымалася таго пагляду, што народ выяўляе свае здольнасьці й творыць найлепш у сваёй роднай мове. А што цяпер яшчэ мова гэтая мае адзнакі мовы «мужыцкай», дык гэта зьява часовая, калі над мовай гэтай папрацаваць, яна станецца такой жа «панскай», як і іншыя мовы. Гэтым я злавала польскіх і расейскіх шавіністаў, бо наагул не прызнавала неталеранцыі што да іншай веры ці нацыянальнасці. Гэтак я прызнавала беларускаму адраджэнскаму, руху raison d’etr2,
1 Псэўданім Юльяны Мэнке, нарэчанай Івана Луцкевіча (пазьней — спадарыні Дубейкаўскай).
2 Права на існаваньне (франц.).
але бліжэйшага сутыку зь ягонымі прадстаўнікамі яшчэ яя мела. Цётка, якую я знала з гімназіі, вярнулася ў Вільню, калі я была на курсах, дзеля гэтага мы й не спаткаліся. У часе вакацыяў я была занятая хатнімі справамі нашай вялікай сям’і, а ў Пецярбурзе знала толькі сваю навуку.
Калі я на пачатку лета 1915 году (быў другі год вайны) пазнаёмілася зь Іванам Луцкевічам, дык зацікавілася ім ня толькі як чалавекам, але й ягонымі ідэаламі й працай, у якой я пасьля ўзяла жывы ўдзел. «Наша Ніва» тады яшчэ выходзіла, але я ў ейнай рэдакцыі ня бывала, ды шмат каго зь ейных калішніх працаўнікоў там ня было ўжо, яны былі пакліканы ў армію або выехалі зь Вільні дзеля ваенных падзеяў і пагрозы цямецкай акупацыі.
Актыўны ўдзел у працы «Беларускага камітэту дапамогі пацярпелым» я пачала толькі пасьля прыходу ў Вільню нямецкага войска і таму магла пазнаёміцца толькі з тымі супрацоўнікамі «Нашай Нівы», што засталіся ў Вільні: братамі Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім ды зноў спаткалася зь Цёткай. 3 Аляксандрам Уласавам, мастаком Язэпам Драздовічам і праф. Вацлавам Іваноўскім я пазнаёмілася ў 1919 г., калі яны вярнуліся ў Вільню.
Аб газэце «Нашай Ніве», ейнай ідэялёгіі й фінансавьіх справах апавядаў мне Іван Луцкевіч. Утрыманьне газэты ляжала вылучна на ягоных плячох. (Падаю тут тое, што апавядаў мне сам Іван Луцкевіч.) Па заканчэнньні сваіх архэалягічных студыяў у Вене Іван Луцкевіч варочаецца ў Пецярбург, дзе студыюе права. Але, калі па рэвалюцыі 1905 году была скасаваная забарона беларускага друку ды паўсталі магчымасьці пашырэньня беларускае працы ў краі, Іван Луцкевіч, як і ягоны брат Антон перапыняюць сваю навуку й настала перабіраюцца ў Вільню. (Антон Луцкевіч быў студэнтам унівэрсытэту ў Дорпаце — цяпер Тарту ў Эстоніі, студыяваў прыродаведу.)