З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
«Отцы н братья! Оже ся где буду опнсал, або перепнсал, або недопнсал: чтнте, нсправлнвая Бога деля, а не кленнте, занеже кннгн ветшаны, а ум молод, недошел».
У другой групе працаў Сапунова першае месца займае ёмкі том «Западная Двнна» (Віцебск, 1893). Сам аўтар кваліфікаваў гэтую сваю працу як гістарычнагеаграфічную, а ў запраўднасьці яна нішто іншае, як энцыкляпэдыя Дзьвіны. Можа ўзьнікнуць пытаньне — ці заслугоўвае наагул Дзьвіна энцыкляпэдыі? Ці ня будзе гэткая тэма адбіткам павятовага патрыятызму? Пасьля гэтага варта прыгадаць фаліянты, прысьвечаныя рознымі народамі Дунаю й Райну, Волзе й Місісіпі, каб пераканацца, што рака, на якой стаіць Полацак — калыска беларускае дзяржаўнасьці, аб якой адзін з зацятых ворагаў гэтае дзяржаўнасьці — Іван Грозны — заўважыў: «У Дзьвіны дно залатое, а берагі серабраныя» — заслугоўвае найвялікшае ўвагі з боку беларус-
1 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX вв. Менск, 1929. С. 272.
кіх навукоўцаў. Сапуноў падрабязна затрымаўся ня толькі на гісторыі самае Дзьвіны і ў геалягічным сэнсе і як старадаўнага воднага шляху, але й на гісторыі ўсіх гарадоў і мястэчкаў, што знаходзяцца ў ейным басэйне. Ен ня толькі грунтоўна асьветліў рэчышча самае Дзьвіны ад Вокаўскага Лесу да Балтыцкага мора з усімі ейнымі шматлікімі парогамі, абтокамі і нават паасобнымі валунамі, зь ейным вялікім спадам і хуткім бегам, але апісаў усе ейныя вялікія й малыя прытокі, ня мінаючы ручаёў. Шмат старонак займаюць такія разьдзелы, як флёра й фаўна Дзьвіны, гісторыя вадаплаўства на ёй, адлюстраваньне ракі ў фальклёры й мастацкай літаратуры розных народаў, а ў першую чаргу тых, што здаўна насяляюць Наддзьвіньне. Наагул у гэтай багата ілюстраванай, із шматлікімі мапамі, кнізе можна знайсьці ўсё аб Заходняй Дзвіне, пачынаючы ад заўвагі Гэрадота аб ёй у сваёй «Мэлыіамэне» й канчаючы аналізам ейнае вады. У прадмове да «Западной Двнны» Сапуноў выказвае ўдзячнасьць Мікалаю II, які даў на выданьне 500 рублёў, але калі ўлічыць, што сам аўтар выдаткаваў на ейнае выданьне 6000 рублёў з собскага цяжкога настаўніцкага заробку, дык «царская ласка» набывае зусім іншы калярыт'.
Цяжка нават пералічыць усе тыя выданьні, якія ўваходзяць у склад трэцяе групы працаў Сапунова. Звычайна яны друкаваліся спачатку на старонках тагачаснае газэты «Внтебскне Губернскне Ведомостн» або ў «Памятных кннгах Внтебской губерннн», а потым выходзілі, як адбітак, асобна. Паміж гэтымі выданьнямі варта адзначыць такія, як «Памятннкн времен древннх н новейшнх в Внтебской губерннн» (Віцебск, 1903) «Белоруссня п белорусы» (Віцебск, 1910), «Двннскне нлн Борнсовы камнн» (Віцебск, 1897), «Полоцкнй Софнйскнй собор» (Віцебск, 1888), «Чей прах поконтся в ннше Софнйского собора?» (Віцебск, 1889), «Губернаторскнй дворец в г. Внтебске» (Віцебск, 1901), «Местечко Усвят» (Віцебск, 1902) і г. д. Гэтыя кнігі адразу знаходзілі свайго чытача, але не ў самым губэрнскім чыноўніцкім Віцебску, а галоўна паміж вясковых настаўнікаў царкоўна-парафіяльных і земскіх школаў. Калі калескія рэгістратары, ня прыгадваючы ўжо больш буйных урадаўцаў — пераважна расейцаў — адмысло-
1 Стукалнч В. А. П. Сапунов. Віцебск, 1905.
ва перакіненых у Віцебск з Арлоўскае і Калускае губэрніяў, набывалі нумар «Внтебскнх Губернскнх Ведомостей», каб пазнаёміцца з урадавымі паведамленьнямі аб чарговых сьвяточных узнагародах, дык вясковыя настаўнікі ўлучалі ў свой аж занадта сьціплы бюджэт сталую выпіску на губэрнскую газэту, каб чытаць і перачытваць артыкулы й нарысы Сапунова ды іншых краяведаў. Зь імі Сапуноў меў сталае сяброўскае ліставаньне.
Усэ шматлікія навуковыя працы Сапунова сустрэлі прыхільны водгук сярод тагачасных навукоўцаў. «Внтебской Старнне» прысьвяцілі вялікія цёплыя рэцэнзіі гэткія часапісы, як «Русская Старнна» (сакавік 1884 г., люты 1889 г.), «Правнтельственный Вестнлк» (№ 225, 1896), «Нсторлческлй Вестнлк» (сакавік 1897 г.) і г. д. «Западную Двлну» сустрэлі із захапленьнем ня толькі вышэй адзначаныя выданьні, але й пэрыядычная прэса Нямеччыны, Ангельшчыны, Францыі, Швэдыі, Даніі і г. д. Яшчэ да рэвалюцыі Сапуноў быў абраны сябрам каля дваццацёх навуковых таварыстваў, паміж якімі варта прыгадаць: Брытанскае каралеўскае гістарычнае таварыства, Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх пры Маскоўскім унівэрсытэце, Маскоўскае архэалягічнае Таварыства, Гістарычнае таварыства пры Пецярбурскім унівэрсытэце і г. д.
Пасьля рэвалюцыі Сапуноў быў абраны сябрамкарэспандэнтам Акадэміі Навук. Але — «Няма прарока на сваёй бацькаўшчыне», або — «Што добрае можа прыйсьці з Назарэту?».
Віцебск у часы, калі Сапуноў пачаў у ім сваю навуковую працу, зусім не надаваўся на тое, каб спрыяць гэтай працы. Характэрна, што ў 1881 г. віцебскае мясцовае начальства прадало зь віцебскіх архіваў у Рыгу, як макулятуру, 3000 пудоў старых дакумантаў 16— 17 вв. і ахіў Полацкага памесьніцтва да 1772 г. Пуд прадаваўся па 1 р. 18 к., і грошы былі скарыстаныя для ўзнагароды чыноўнікаў'. Гэты барбарскі ўчынак цалкам адпавядаў жыцьцю чыноўніцкае інтэлігенцыі губэрнскага гораду. Прынамсі, безнадзейна правінцыяльны «Влленсклй Вестнлк» з прычыны адкрыцьця ў Батанічным садзе кафэ-шантану патэтычна зазначае:
Как у нас охраняются нсторнческне документы // Лсторнческнй Вестннк, 1885. Т. XIX. С. 461 — 462.
«У нас пачынаюць прывівацца свае адаліскі, свае альтымбанкі, свае шансанэтныя сьпявачкі. Дай Бог, каб гэтая эўрапейская навіна саслужыла грамадзянству эстэтычную службу1. I Даўнар-Запольскі, характарызуючы Сапунова, адзначае: «Правінцыяльны тагачасны горад суліў шмат спакусаў маладому вучонаму, і нялёгка было ўстояць, каб не загразнуць у правінцыяльнай твані. У той час чыноўніку нашага краю, які займаўся навукай ды яшчэ служыў па міністэрству асьветы, пагражала паніжэньне па службе або нават звальненьне. Працаваць пры гэтых умовах ужо было заслугай, і немалой»2. Аб тым-жа сьветчыць Стукаліч: «Першапачаткавыя імкненьні Сапунова абудзіць цікавасьць мясцовае інтэлігенцыі да мінулага й сучаснага становішча Беларусі дрэнна ўспрыймаліся мясцовым грамадзтвам; ягоную «Внтебскую Старнну» чыталі вельмі мала, а начальства глядзела на яе скоса, ніяк не згаджаючыся, каб падобнага роду праца пісалася безь якіх-колечы староньніх «внушеннй» і тэндэнцыяў»3.
Віцебскія благія ўмовы зусім ня былі спэцыфічна віцебскімі або адмыслова на Сапунова пашыранымі. Тое-ж дасьветчылі ў тым-жа Віцебску Нікіфароўскі, Даўгяла, Стукаліч і інш., у Магілёве — Раманаў, у Смаленску — Дабравольскі і г. д. Паводля Шлюбскага: «Раманаў ніколі не знаходзіў у грамадзтве, а тым больш у ўладаў патрэбнага прызнаньня й патрэбнага падтрыманьня»4. Зразумела, чаму Раманаў, якога ня здужала ніякая «правінцыяльная твань», гэтак цёпла й шчыра вітаў у 1913 г. Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбурскага ўнівэрсытэту словамі: «Добрыдзень, племя маладое, незнаёмае,— але роднае! 3 прыемным пачуцьцём атрымаў я прывітаньне вашае, браценьнікі. Узаемна жадаю ўсім вам як хутчэйшага выхаду на шлях дзеячоў. Жніва, бо шмат ёсьць!»5 Нікіфароўскі, аўтар дзесяткаў навуковых працаў па беларускай этнаграфіі, вялікую няпрыемнасьць меў у сувязі з тым, што ў дзень нараджэньня Мікалая II прыйшоў
1 Внленскнй Вестннк. № 5, 1879.
2 Стукалнч В. А. П. Сапунов. Віцебск, 1905.
3 Тамсама.
4 Шлюбскі А. Этнаграфічная дзейнасць Е. Р. Раманава. Гісторыка-этнаграфічныя нататкі. Менск, 1928. С. 363.
5 Тамсама. С. 341.
як настаўяік Віцебскае мужчынскае гімназыі ў катэдральны сабор на ўрачысты й абавязковы для ўсіх службоўцаў малебен у старым латаным гарнітуры. Справа дайшла да куратара Віленскае навучальнае акругі, пакуль нарэшце ня высьветлілася, што «тнтулярный советнлк Ннкнфоровскнй» зусім не хацеў гэтым дэманстрацыйна зьняважыць цара, але проста ня меў іншага гарнітуру — бяз малага ўвесь свой заробак ён прызначаў для выданьня сваіх кнігаў. Тое-ж самае із сваім заробкам практыкаваў і Сапуноў. Такая практыка спрычынілася да вельмі нешчасьлівага сямейнага жыцьця. Прынамсі, калі пад старасьць сьляпы Сапуноў вобмацкам ішоў адзін па вуліцах, дык ён проста ня меў сваякоў, якія-б рупіліся аб ім, а сяброў і знаёмых ён сьведама не турбаваў.
У нарысе, прысьвечаным Сапунову, нельга сьведама або нясьведама абмінуць тую гістарычна-палітычную плынь, да якой ён належаў. Прайсьці паўз гэтае плыні — значыцца зусім не зразумець Сапунова, які хаця й правёў большую частку свайго жыцьця ў архівах, кнігасховах і за габінэтным сталом, але адначасна прымаў дзейны ўдзел у грамадзкім і палітычным жыцьці. Назва гэтае плыні, а менавіта — «Западно-русснзм» — няпрыемна ўспрыймаецца нашым вухам. Аднак, апрача фігуральных у дадзеным выпадку вушэй, што з прыемнасьцю або зь непрыемнасью ўспрыймаюць усе вакольныя гукі, ёсьць розум, здатны да аб’ектыўнага аналізу. Менавіта таму аўтар гэтага нарысу не бярэ на сябе ролі пракурора або адваката ў дачыненьні да гістарычнапалітычнае плыні, якая ў дадатак сталася ўжо здабыткам гісторыі. Ен абмяжоўваецца роляй сьледчага, паклікаючыся на шматлікіх сьведкаў і маючы права на свой выснаў. I разам з тым ён спадзяецца, што сам высокашаноўны чытач зробіць на падставе сабранага сьледчым матар’ялу належны справядліваму судзьдзі прысуд-
«Западно-русснзм» ніколі, а тым больш у часы Сапунова, ня быў суцэльнай аднамыснай плыняй. Ен выразна дзяліўся на два крылы. Правае крыло прадстаўлялі Саланевіч, Кавалюк, Кулакоўскі, Бажэлка, Пшчолка, Вруцэвіч, Караневіч і інш; у склад левага крыла можна залучыць Сапунова, Раманава, Нікіфароўскага, Даўнар-Запольскага, П. Баброўскага, Стукаліча ды інш. Калі правае крыло складалася з палітыканаў,
якія з падтрымкай царскага ўраду выдавалі газэты й часапісы: «Крестьянлн», «Окралны Росслл», «СевероЗападная Жлзнь» і г. д., дык левае крыло складалася з навукоўцаў, якія друкаваліся амаль вылучна за свой кошт. Паміж гэтымі двума крыламі ўвесь час ішло змаганьне. «Западно-русслзм» правых зусім не супадаў з «западно-русслзмом» левых.
«Ня зьелі нас, беларусаў, раней, не зьядуць і цяпер!»1 — гэтыя словы, што ў той час гучэлі, як лёзунг, належаць Нікіфароўскаму й адрасаваныя Кавалюку ў сувязі із зьдзекамі апошняга зь беларускае мовы. Раманаў у 1908 г. друкуе адчынены ліст А. Пшчолку, у якім зазначае: «У сваіх творах вы імкніцёся прышчапіць чужынцам пагарду да свайго-ж народу, абліваеце памыямі сваю-ж бацькаўшчыну, якую замучылі злыя ворагі»2. Шмат пазьней паўтарылі тое-ж самае ў дачыненьні да Пшчолкі Лявон Гмырак і Максім Гарэцкі. Можа, яшчэ больш характэрны для Раманава «Плач Белорусской землл», які спачатку «Влбетскле Губернскле Ведомостл» адмовіліся друкаваць на сваіх шпальтах, угледзеўшы ў ім сэпаратыстычныя тэндэнцыі, і аўтар выдаў гэты твор асобным выданьнем ананімна3. Прадстаўнік правага крыла Бажэлка на старонках «Крестьянлна» зьмяшчае артыкул, накіраваны адначасна супраць «Нашай Нівы» й левага крыла, якому непасярэдна адрасаваны закід: «Здрайцы й прадаўцы свайго народу зь нібы вучоных нам добра вядомыя!»4 Гэтую палеміку Сапуноў нібы не заўважаў. У ягоным габінэце паміж іншымі партрэтамі не выпадкова вісеў і партрэт Адама Кіркора, якога яшчэ ў 70-х гадох усяляк зьневажалі духовыя бацькі правага крыла «западно-русслзма» К. Гаворскі і М. Каяловіч — тыя самыя, што паводля іхных-жа вернападаных словаў у кажную мясцовую справу «вблвалл руссклй гвоздь»’. Аднак, памінаючы палеміку з правым крылом, Сапуноў пайпіоў шмат далей за сваіх сябраў па левым крыле.