З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Аж да 1930 году Лёсік працаваў у Менску. Але праз увесь час, нават тады, калі ў Менску былі засяродка-
ваныя вышэйшыя навуковыя й навучальныя ўстановы, калі з кажным днём нацыянальная справа, пераадольваючы афіцыйныя перашкоды, набывала размаху, нават тады Лёсіка не пакідала думка пра Вільню. Лёсік быў закаханы да Вільні, называў яе калыскай беларускасьці, яна была для яго ўвасабленьнем нашых дзяржаўных і культурна-нацыянальных, гістарычных традыцыяў, якія вядуць нас у нашую слаўную мінуўшчыну Вялікага Літоўскага Княства. Гэтае значэньне Вільні добра разумелі й валадары чырвонага Крамля, для якіх не асабліва па нутру нашыя дзяржаўныя традыцыі. I вось, каб усьмерціць гэтыя традыцыі, каб адабраць іх ад нас, яны, няпрошаныя «зьбіральнікі беларускіх земляў», перадалі гістарычна беларускую Вільню іншаму народу, каб перакупіць яго на свой бок. «Прыгадваецца, як у той час для наданьня Вільні іншага «нацыянальнага калярыту», пачалі звозіць у сьпешным парадку з усяго краю летувісаў для дэманстрацыі адпаведнага «нацыянальнага дэ факто».
Улетку 1930 году разам з «шырокім сацыялістычным наступам на ўсім фронце» пачаліся арышты ў БССР, пачалася расправа маскоўскіх сталінцаў над беларускім нацыянальным рухам. Арыштавалі тады й Лёсіка.
Пазьней былі дайшлі чуткі, што ў часе асатанелай яжоўшчыны Лёсіка ўжо на выгнаньні зноў кінулі ў падвал НКВД. У адцятым ад сьвету падзямельлі сталінскія апрычнікі закатавалі Лёсіка.
Аднойчы выклікалі ў НКВД ягоную жонку Ванду Лявіцкую. Яна была ўлюбёнай дачкой беларускага пісьменьніка Ядвігіна Ш. У НКВД Вандзе Лёсік сказалі, што ейны муж памёр, і перадалі ёй ягоную вопратку. Гэтак бальшавікі абарвалі жыцьцё аднаго з выдатнейшых нашых нацыянальных дзеячоў.
Лёсіка дала Беларусі беларуская вёска, тая вёска, якая праз стагодзьдзі польскай і расейскай дэнацыяналізатарскай палітыкі пранесла ў сваёй вытрываласьці чысьціню нашае нацыянальнае апрычонасьці. Здавалася, што ў асобе Лёсіка нібы скандэнсаваліся нязрушнасьць і вытрываласьць, наважанасьць цэлага народу дайсьці да свае нацыянальнае мэты. Лёсік да Беларусі ішоў не праз кніжку. Ен сам нёс нашую Беларусь усюды, куды яго кон ні кідаў. 3 гэтага гледзішча ягоныя жыцьцёвыя паводзіны мо як ні ў кога
іншага, ад пачатку й да канца былі падпарадкаваныя адзінай мэце, да якой праставаў чалавек праз усё сваё жыцьцё і якой аддаў сваё жыцьцё.
Праз увесь час Лёсік ні разу не зрабіў рэвэрансу ў бок бальшавікоў. He ў ягонай натуры было гуляць у флірт, нават у палітычны флірт. Ен ішоў раз вызначаным шляхам і ні разу ні на часіну ня збочыў ад абранай ім мэты, нават калі ішоў пад галасьлівым варожым крыкам. Таму бальшавікі нікога так не ненавідзелі, як Лёсіка (ды яшчэ хіба Ластоўскага), адно імя якога кідала іх у шалёную гарачку.
Вось гэткім нацыянальна нязломным, гранічна чыстым, зь няўломнай воляю й застаўся гэты чалавек у нашай памяці.
«Бацькаўшчына», 8 лютага 1953 г.
ЯНКА СТАНКЕВІЧ
ВАЦЛАЎ ЛАСТОУСКІ
Вацлаў Ластоўскі насьвяціў сябе ўсяго адраджэньню беларускага народу, належачы да тых нячысьленных, што ня толькі ўсёй душою аддаліся справе беларускай, але і ўвесь час свой аддавалі ёй.
Із школьнае асьветы В. Ластоўскі меў толькі пачатную школу, але самаасьветаю ён усебакова разьвіўся й быў запраўдным і даволі высокім інтэлігентам. Сваёй інтэлігентнаеьцю ён мог за пояс заткнуць шмат каго з вышшай асьветаю. У гэтым ён быў вельмі падобны да Янкі Купалы, каторы быў таксама самавук.
У адным месцы Бібліі сказана, што вол мае права есьці з тае баразны або з таго загону, каторы арэць. Але адно права, а другое — магчымасьць. Вось-жа, што датыкаецца беларускага нацыянальнага адраджэньня, то можна сказаць, што адно лічаныя рэдкія выняткі мелі такую магчымасьць, а не даводзілася, з гледзішча матар’яльнага, завідаваць таму, хто яе меў. Да лічаных выняткаў-адзінак, валоў беларускага адраджэнскага руху, хто меў магчымасьць есьці з аранага самым загону, належаў В. Ластоўскі.
3 В. Ластоўскім пазнаёміўся я ў 1909 годзе, калі я прыехаў да Вільні. Ен тады быў сакратаром «Нашае Нівы» і заставаўся ім да нямецкае акупацыі ўвосені 1915 г. Ен атрымліваў пэнсію ад выдавецтва. Судзячы з таго, як Ластоўскі жыў, пэнсія была больш чымся сьціплая. Жыў ён ля Завальнае вуліцы, № 7. Там у першым вялікім пакоі памяшчалася спачатку рэдакцыя «Нашае Нівы», а потым беларуская кнігарня, a
' Рэфэрат, чытаны на акадэміі, зладжанай 31 кастрычніка 1953 г. у Нью-Ерку ў гонар В. Ластоўскага Крывіцкім навуковым таварыствам Фр. Скарыны.
ў заднім малым пакоіку ды яшчэ ў меншай кухні жыў В. Ластоўскі з радзінаю — жонкаю й дачушкаю. Гэта было памяшканьне такое малое, што яго можна толькі прыраўнаваць да нашых гасподаў у табарах ДП у Нямеччыне, дый гэтыя напарў былі лепшыя. Было яно й сьцюдзёнае, бо далавах, пад усёй гасподаю быў склеп, у каторым памяшчаўся архіў «Нашае Нівы» і быў склад кніжак.
Калі вы ўходзілі ў гасподу Ластоўскага, вы не пазнавалі, што гэта была гаспода прыватная. Вам здавалася, што ўходзіце ў мастацкае прадаўжэньне рэдакцыі або кнігарні: на сьценах былі паразьвешаныя абразы і іншыя памяткі старое беларускае культуры.
Асноўнай і, казаў той, службовай (гэтае слова так мала сюды падыходзе!) працаю Ластоўскага было сакратарства або рэдагаваньне «Нашае Нівы». Але не адным ён гэтым займаўся. Клясычны адраджэнец беларускі займаецца ўсім чыста магчымым, што спрыяе беларускаму руху. Чыста гэтак рабіў і Ластоўскі. Восьжа ня толькі друкам, але й вусна ён пашыраў беларускую справу — заўсёды, у рэдакцыі, дома й вонках. Сталым, але не аплачваным супрацаўніком «Нашае Нівы» і палітычным кіраўніком яе ад самага пачатку быў Антон Луцкевіч. Яго адылі ня часта можна было бачыць, ён рэдка бываў у рэдакцыі, а да гасподы Луцкевічаў проста «так», без патрэбы не выпадала йсьці. Можна сказаць, што Іван і Антон Луцкевічы мелі дачыненьне зь людзьмі як-бы вышшых сфэраў, з маючымі значаньне ў грамадзкім і палітычным жыцьці, і да ўсіх іншых у іх не заставалася часу. I Ластоўскі меў дачыненьне з гэнымі «вышшымі» сфэрамі, але ня толькі, колькі Луцкевічы. Затое ён вёў нацыянальнаўсьведамляючую работу з усімі іншымі, каторымі былі прыяжджаючыя да Вільні беларускія сяляне і іншыя правінцыялы, розныя віленцы, што ў кекаторай меры зацікавіліся сваёй справаю беларускай, прыпадковыя мясцовыя й падарожуючыя гуманістычныя, радзей палітычныя (гэтыя йшлі да Луцкевічаў) дасьледавальнікі, што заходзіліся даведацца, што думаюць або ведаюць пра тое або іншае пытаньне ў беларускай рэдакцыі. Але асабліва стыкалася з Ластоўскім беларуская моладзь.
Найперш у самых сабе людзі носяць свайго ворага. У адных ён меншы, у другіх большы; звычайна найне-
бесьпячнейшы ў моладзі. Хрысьціянства гэта добра зразумела і стварыла супроць яго глыбака прадуманыя абараняючыя сяродкі. Ня гэтымі сяродкамі, але «заражаючы» маладзёнаў ідэяй беларускага нацыянальнага адраджэньня Ластоўскі ратаваў іх і маральна. Мне здаралася сустракацца зь людзьмі, каторыя казалі, што калі-б Ластоўскі не прышчапіў ім беларускае ідэйнасьці ў іх школьным веку, дык яны ня толькі зьгінулі-б для свайго народу, але загінулі-б і маральна.
Трэба ведаць, што Ластоўскі ня быў даматур нат у менска-віленскім абсягу; ён нярэдка выяжджаў вонкі, маючы адмысловыя нацыянальна-адраджэнскія заданьні.
Няма што й казаць, што Ластоўскі браў дзейнае ўчасьце ў розным нацыянальным жыцьцю арганізацыйным.
Ластоўскі быў добрым публіцыстам. Ен друкаваў свае артыкулы ў «Нашай Ніве» пад рознымі мянушкамі, галоўна пад мянушкаю Юры Верашчака і Власт (скарачэньне імені й прозьвішча). Памятаю, што ягоныя артыкулы адзначаліся гарачым тэмпэрамэнтам і часта нацыянальным абурэньнем.
У сваёй вуснай і пісьменнай нацыянальнай прапагандзе Ластоўскі розьніўся ад Антона Луцкевіча і іншых публіцыстаў-сацыялістаў, а таксама ад такіх, як Антон Лявіцкі (пісьменік Ядвігін Ш.), што мелі (гэтыя другія) мякка-шляхоцкі падыход да здэнацыяналізаванага беларускага панства. Гэтыя, як адны, так і другія, пісалі пра край ізь пяцьма нацыямі (беларусы, летувісы, жыды, палякі і расейцы) ды што польскія (запраўды спалячаныя) паны ў Беларусі маюць павіннасьць закладаць (прыватныя) беларускія школы. Такі спосаб прапаганды не даваў рэзультатаў у тых, да каго ён быў зьвернены. Панове, ведама, мелі павіннасьць закладаць беларускія школы, але яны яе не спаўнялі, і, пакуль заставаліся ў чужанацыянальным палоне, ня было надзеі, што споўняць, як ім гэта ні прыпамінай. А што да «пяцёх нацыяў», дык, калі браць край у яго палітычна-гістарычнай цэласьці, былі толькі тры народы — беларусы, летувісы й жыды; а калі абмежыцца аднэй этнаграфічнай Беларусяй, дык два — беларусы і жыды. Палякі й расейцы ў Беларусі — гэта спалячаныя або змаскаленыя беларусы, і, замест таго, каб адклікацца да іхнага маральна-людзкога абавязку,
валей было вымагаць спаўненьня павіннасьці нацыянальнай. Гэтак Ластоўскі й рабіў. «Сплачвайце доўг!» — пісаў ён, зварочваючыся да здэнацыяналізаванага беларускага панства. Гэткі спосаб быў адзіна правільны. Пэўне, ён — прынамся, гэным часам — мала вырваў з чужое ідэялёгіі тых, што былі ў яе моцна ўгразьлі; затое ён ратаваў тых, што былі на дарозе да ўгразьненьня. Тым часам спосаб першы ня толькі разьмінаўся з праўдаю, але й быў небясьпечны з боку нацыянальнага: ён заглушаў, усоньваў сумленьне ў бязьдзейных, абыякавых або й проста зраднікаў, бо даволі ім уважаць сябе за небеларусаў, каб чуцца нявіннымі. Ластоўскі і падобныя да яго сваім шчырым просталінейным спосабам вельмі траплялі да перакананьня тым, што былі беспасярэдна з народу, асабліва моладзежы. Што дыкжэ Ластоўскі тарнаваў такі спосаб, выясьняецца тым, іпто ён сам быў беспасярэдна з народу.
Пасьля даўгога паняволеньня, уціску, зьдзекаў, нішчэньня, нярэдка фізычнага, сыстэматычнай прадуманай асыміляцыі ў нашага народу засталася толькі мова і — мінуласьць. Мала які народ устоіць без свае мовы, а каторы і ўстоіць, як жыды, дык імкнецца аднавіць сваю мову. А бяз мовы й мінуласьці — гістарычнае традыцыі ніводзін народ ня можа ўстояць, каб ня стацца пагноем іншым, Дзеля таго мова й гістарычная традыцыя — гэта найпатрабнейшыя і найдарожшыя скарбы народу. Гэта зразумеў Ластоўскі і парупіўся пра долю гэтых скарбаў. Ен студыюе гісторыю Беларусі ды піша й друкуе сваю «Кароткую Гісторыю Беларусі». Але студыюе, яе і ўсё, саматугам, не здабывае навуковае мэтоды. Дзеля таго, дарма што ён ведаў шмат гістарычных фактаў, «Кароткая Гісторыя Беларусі» ягоная слабшая за ўперад іншымі напісаныя, прыкладам, шмат слабшая за гісторыю Беларусі М. Даўнара-Запольскага, як з гледзішча навуковага, так і нацыянальнага. Есць вялікае выданьне «Жнвопнсная Россня», у трэцім, таксама вялікім томе яе ёсьць гісторыя Беларусі, надрукаваная ў дзьвюх асобных часьцях, адна часьць завецца «Нсторня судьбы Белорусского Полесья». другая — «Нсторня судьбы Лнтовского Полесья»; абедзьве часьці адна адну дапаўняюць. Дзьве (а не адна) гісторыі Беларусі зьявіліся тут згодна із штучнымі расейскімі назовамі. (Расейцы, забіраючы Бе-