З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
У галіне царкоўнае музыкі Равенскім напісаныя для праваслаўнай Божае службы Літургія й Екціньня, якія складаюцца з шэрагу харавых нумароў на царкоўныя тэксты. Гэта — запраўды духоўная музыка харальнага складу, строгая й стрыманая па стылі, наскрозь прасяклая глыбокім рэлігійным пачуцьцём. 3 боку тэхнічнага яна вельмі выгадная для харавога гучаньня, ня мае шырокіх інтэрвалаў і скокаў, добра выкарыстоўвае вакальныя рэсурсы паасобных партыяў. Асабліва трэба адцеміць «Ойча наш» і «Верую» (солё на фоне хору), якія пакідаюць глыбокае ўражаньне на слухачоў. Вельмі ўдала выкарыстоўвае кампазытар у гэтых духоўных творах і беларускую народна-песенную тэматыку — «Ой, ня кукуй», «Ці сьвет, ці сьвітае» й г. д.
Для мяшанага сьвецкага хору кампазытарам напісаныя 14 песьняў. Гэта ў бальшыні мастацкія апрацоўкі народных мэлёдыяў — «Ой, на моры зялёным», «Вечарком за рэчкаю», «Пасею гурочкі», «Ой, ды ў нашым сяле», «Паласа», «Хмель лугамі», «Халімон», «Бабка», «Ой, вяду бяду», «Чаму-ж мне ня пець». Цалкам собскія кампазыцыі гэта — «Зіма» (на тэкст Я. Коласа), «Пагоня» й «Слуцкія ткачыхі» (на тэксты Багдановіча) й «Шыпшына» (на словы Дубоўкі). Усім гэтым творам. якія адлюстроўваюць шырокую гаму духовых настрояў, ад бястурботнага жарту («Халімон», «Бабка», «Ой, ды ў нашым сяле») да глыбокага суму («Ой, вяду бяду», «Слуцкія ткачыхі») й горкага сарказму («Чаму-ж мне ня пець»),— уласьцівыя індывідуальныя творчыя рысы кампазытара — ягоная любасьць да народных мэлёдыяў, імкненьне захаваць усю таямніцу прыгажосьці й багацьця выразу гэтага мэлясу, не пераабцяжыць яго гарманічнымі або тэмбравымі колерамі. Таму, свабодна карьістаючыся прыймамі тэматычнае распрацоўкі й паліфоніі, Равенскі заўсёды высоўвае на першы плян свае творчае ўвагі мэлёдыю ды тэкст і адпаведна да іхнага характару будуе ўвесь твор.
Даволі добра з боку фактуры распрацаванае й фартап’яннае суправаджэньне гэтых харавых твораў. На асаблівую ўвагу заслугоўваюць «Слуцкія ткачыхі» й «Чаму-ж мне ня пець» — шырокія музычныя палотны, прыймы разьвіцьця тэматычнага матар’ялу, якія дазваляюць гаварыць аб імкненьні аўтара сымфанізаваць харавую фактуру, надаць ёй тую лёгіку, эмацыянальную выразнасьць і дынаміку, якія ўласцівыя вышэйша-
му дасягненьню музычнай архітэктонікі — сымфоніі.
Для солё (баса) із суправаджэньнем фартап’яна цікава і ўдала распрацаваная кампазытарам народная песьня «Чалавек жонку б’ець».
Інструмантальныя творы кампазытара буйнейшае формы гэта — «Вялікая сюіта для фартап’яна» й «Фантазія» для скрыпкі й фартап’яна, абедзьве на беларускія тэмы. «Сюіта» складаецца з 6-ці часткаў, якія не замкнёныя ў сабе, але танальна й кадэнсава-лягічна пераходзяць адна ў адну. Рапсадычнасьць формы цэмантуецца тэмай першае часткі, яна складае як-бы ляйтматыў, задзіночваючы асобныя часткі ў адзінае цэлае. Матар’ялам для гэтае тэмы, якую кампазытар выкарыстоўвае ў 1—3—5 частках,— сталася павольная мэлёдыя народнае песьні «А ў бары». Першае Андантэ пераходзіць у скэрцавую па характары другую частку — Алегро, дзе кампазытар распрацоўвае мэлёдыю жартаўлівае песьні «Цераз сад-вінаград». Трэцяя частка вяртае слухача да першае тэмы й прыводзіць у наступны разьдзел, пабудаваны на новай тэме, якая інтанацыйна абагульвае народны характар. Пасьля новага павароту да першае тэмы кантрастна гучыць жвавая тэма фіналу. У цэлым «Сюіта» даволі разнастайная зьменаю тэмпаў, рытмаў і танальнасьцяў асобных эпізодаў. Значнае месца ў прыймах распрацоўкі тэматычнага матар’ялу займае паліфонія, якую кампазытар умела й удала выкарыстоўвае, супастаўляючы эпізоды празрыста-мэлёдыйнага характару з вялікай паліфанічнай тканінаю. Вартая ўвагі й добрая распрацоўка фартап’яннае фактуры, якая часам вымагае ад выканаўцы значнай піяністычнай падрыхтоўкі.
Таксама ў рапсадычнай форме напісаная «Фантазія» для скрыпкі з фартап’янам. I яна мае тэму, што цэмантуе ўвесь твор,— народную мэлёдыю жніўнае песьні «Ой, пайду я дарогаю». Складаецца «Фантазія» зь 5-цёх частак і, апрача ляйтматыўнае мэлёдыі, выкарыстоўвае як тэматычны матар’ял яшчэ мэлёдыі песьняў «Песьня сірацінкі» ў другой частцы й «Ой, пушчу я пажар» у чацьвертай і пятай частках. Партыя скрыпкі пераважае тут над фартап’яннай, як і трэба ў п’есе для скрыпкі, але й фартап’яна грае ў «Фантазіі» вельмі паважную ролю, далёка выходзячы за межы адно суправаджэньня. У апошняй частцы, напрыклад, кампазытар даручае якраз фартап’яну правядзеньне асноў-
нага тэматычнага матар’ялу. Умела пабудаваная «Фантазія» і з боку дынамікі, з паступовым ейным нарастаньнем, ад павольнага Moderate напачатку, праз усхваляванае Animato й сузіральнае Cantabile да жвавага Allegro фіналу.
Абодвы гэтыя творы — «Сюіта» й «Фантазія» — з поўным правам могуць заняць пачэснае месца ў беларускім канцэртным рэпэртуары.
Апошнім часам усьцяж значнейшае месца ў бытавой і канцэртнай музыцы займае акардэон. Улічваючы гэтае, а таксама нястачу беларускага рэпэртуару для акардэону, Равенскі піша п’есу «На выгнаньні» на тэмы песьняў «Ой, пушчу я пажар» і «У месяцы верасьні». Распрацоўка мэлёдыяў мае клясычны характар, набліжаючыся стылем да Гайдна ды Моцарта. 3 тэхнічнага боку п’еса патрабуе ад выканаўцы вялікае падрыхтоўчае працы (асабліва над басовай партыяй), але папрацаваць над гэтым поўным настрою музычным малюнкам роднага краю запраўды варта.
Гэткія вынікі творчае працы кампазытара Равенскага ў апошнія гады. Як відаць, зроблена — ці мала. Калі-ж дадаць да гэтага вялікую практычную дзейнасьць кампазытара як энэргічнага кіраўніка студэнцкага ансамблю, што сваймі канцэртамі ў эўрапейскіх сталіцах шырака прапагандуе беларускую музыку й песьню й заслужыў ужо аўтарытэт ды прызнаньне эўрапейскае аўдыторыі — дык трэба з яшчэ большым прызнаньнем аднясьціся да кампазытара, які аддае ўсяго сябе служэньню роднаму музычнаму мастацтву.
«Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва» №2, 1952
АЛЕСЬ КАРПОВІЧ
ПАМЯЦІ МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА
Памёр 9 сакавіка 1953 году й пахаваны ў Лювэне 12 сакавіка 1953 году.
Памёр Мікола Равенскі... Для мяне гэта страта ня толькі выдатнага кампазытара, тэарэтыка і хормайстра, але і дарагога й блізкага мне чалавека, зь якім мяне зьвязвала шматгадовае цеснае сяброўства. Яшчэ ў Менскай кансэрваторыі працавалі мы разам зь ім, дзе ён выкладаў музычна-тэарэтычныя дысцыпліны.
Заўсёды шчыры, лагодны й сардэчны, гатовы кажнаму дапамагчы, ён вельмі спадабаўся мне і глыбокую пашану выклікаў сваёй самаахвярнай адданасьцю роднаму музычнаму мастацтву, беларускай народнай песьні. Ен браў удзел у этнаграфічных экспэдыцыях, няўтомна зьбіраў усюды ўзоры фальклёру, вывучаў, па-мастацку апрацоўваў і выкарыстоўваў іх у сваёй уласнай творчасьці. Праца над народнай песьняю вызначыла ягоны творчы шлях. дапамагла яму ўнікнуць бязмэтных блуджэньняў у мадэрных мастацкіх плынях, зрабіла зь яго запраўднага беларускага кампазытара, ня толькі па імені, але і па ўсяму зьместу ягонай музыкі.
Кампазытар цьвёрда трымаўся сваіх творчых перакананьняў, нягледзячы на тое, што яны далёка адыходзілі ад «генэральнай лініі», якую праводзіў Саюз савецкіх кампазытараў Беларусі. Мала спрыяла творчай папулярнасьці Равенскага і супрацоўніцтва яго з паэтам-узвышэнцам Ул. Дубоўкам (шэраг хораў, рамансаў, опэра «Браніслава»), які быў у 1930 г. арыштаваны НКВД і высланы.
«Нядрэмнае вока» пільна сачыла і за кампазытарам, ён мусіў сыстэматычна мэльдавацца ў адпаведнай 136
установе, і вельмі магчыма, што лёс шмат каго з прадстаўнікоў нашай інтэлігенцыі стаўся-б і ягоным лёсам, каб ня выбухнула вайна.
У часе нямецкай акупацыі Беларусі Равенскі не пакідае творчай і практычнай працы. Ен арганізуе харавыя калектывы, ансамблі, падрыхтоўвае да выданьня зборнік народных песьняў. Пасьля капітуляцыі мы з Равенскім апынуліся ў розных зонах Нямеччыны. Празь лістоўную сувязь ён трымаў мяне ў курсе сваіх творчых справаў. Ен аднаўляў кампазыцыі, якія загінулі ў Менску, пісаў музыку да тэатральных п’есаў, харавыя й ансамблевыя апрацоўкі.
Між іншым, у гэты час напісаная ім поўная глыбокага пачуцьця музыка на словы Н. Арсеньневай «Магутны Божа».
Спаткаўся я з Равенскім ужо ў Лювэне, на пачатку 1952 году. Шмат чуў я перад тым аб плённай ягонай працы із студэнцкім харавым ансамблем, добра ведаў Равенскага як выдатнага знатака хору і запраўднага майстру-дырыгента, але тое, што я сустрэў і пачуў, перавысіла ўсе мае чаканьні. Каб зрабіць высока мастацкі ансамбль із цалкам прыпадковага вакальнага матарыялу, трэба было мець, апрача дасканалага пачуцьця харавога стылю, яшчэ й надзвычайную ўпартасьць і цярплівасьць у працы. I якую бязьмерна вялікую працу ўклаў Равенскі ў свой ансамбль, пакуль стварыў зь яго культурны мастацкі калектыў. Папулярнасьць яго цяпер выйшла далёка за межы Бэльгіі, дзякуючы насьпяваным пліткам, якія гучаць ужо ўсюды, дзе толькі ёсьць жменька беларусаў. Сьвецкія і царкоўныя хоры, напісаныя ім у гэты час, салёвыя п’есы і рамансы — усё гэта творы цалкам сьпелага майстры. Колькі бяссонных ночаў праседзеў кампазытар над нотнай паперай у сваім пакойчыку ў Студэнцкім Доме, бясконца перапісваючы, дарабляючы, зьмяняючы — «каб лепш гучэла!». Ужо цяжка хворы, ён трымаўся бадзёра і быў поўны творчых і жыцьцёвых плянаў на будучыню.
Колькі незабыўных гадзінаў правялі мы зь ім за фартэп’янам, абгаварваючы тую ці іншую кампазыцыю або гутарачы на ягоную ўлюбёную тэму — пра нявычэрпнае багацьце і прыгожасьць беларускай песьні. Колькі цікавага, каштоўнага і новага пачуў я ад яго ў гэтыя гадзіны чашых гутарак! Зь якімі таям-
ніцамі харавога майстроўства можна было пазнаёміцца падчас гэтых бяседаў!..
Апошняя наша сустрэча адбылася ў канцы мінулага году.
Мяне балюча ўразіла, як ён зьмяні^ ся вонкава за гэтых некалькі месяцаў. Хвароба бязьлітасна рабіла далей сваю справу. Але ён быў усё той-жа лагодны, мілы, гасьцінны, шчыры... I той-жа самЗахвярны ў працы, як і раней, нягледзячы на цяжкую хваробу.
«Бацькаўшчына», 15 сакавіка 1953 г.
ПЕТРА СЫЧ
ЗАМОЎКЛА ЛІРА
к буйныя сьлёзы, капаюць чырвоныя й белыя туліпаны ў адкрытую магілу... Бясслоўна праходзяць над магілкай людзі, і з рук іх на труну капаюць туліпаны, а з вачэй — пэрлы-сьлёзы. Пасьля страсаючы сэрца грукат зямлі, сыпанай на века дамавіны, і сумныя тоны надгробнай песьні. Маленькі копчык зямлі, а на ім аграмадны бела-чырвоны курган вянкоў і кветак ад сваіх і чужынцаў... Пасьля аб алавянае скляпеньне чужога неба адбіваюцца стройныя тоны беларускай песьні «Сьпі пад курганам гэрояў!..».