З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Цяжка было ісьці ў кажуху, што цягнуўся па зямлі, праз мокры, падобны да кашы сьнег. Навокал была шэрая, маўклівая пустка, стэп. Дарогу было ледзь знаць. Пад нагамі плюхаў мокры сьнег, над галавою было шэрае неба.
Я мінула дзьве вёскі. адну зь іх кіргіскую (казахскую). Тут нейкі незнаёмы кіргіз, што стаяў на вуліцы, запрасіў мяне да сяое словамі: «Ты ссыльной? Дык хадзі да мяне чай піць». Я была вельмі стомленая, і піць мне страшэнна хацелася. Я пайшла за кіргізам. Ен прывёў мяне ў гліняную хатку, падобную да хатаў у нашай вёсцы, толькі ніжэйшую і звонку не пабеленую й бясформую, як куча гною.
Але ў сярэдзіне было даволі чыста. Жонка кіргіза заварыла вады ў мядзяным катле, і ўся сям’я села на падлозе вакол нізенькага століка. Мне падставілі скрыню, каб выгадней сесьці. Гарбату кіргізы п’юць зь цікавых місачак, падобных да вінных чарак; завуцца яны піяламі.
Адпачыўшы ў добрага кіргіза (усе яны цярпець ня могуць бальшавікоў, адгэтуль і сымпатыі да іхных ахвяраў), я яшчэ шпарчэй, паколькі дазваляў кажух і валёнкі, пайшла мясіць мокры стэповы сьнег. Калі цямнела, я даходзіла да вялікае вёскі, найбліжэйшае да нашае, зрабіўшы за дзень 32 кілёмэтры. Тут я пераначавала ў аднэй сям’і, таксама вывезенай зь Вялейкі, а назаўтрае пабегла апошнія 8 кілёмэтраў.
Ня была я ў хаце больш двух тыдняў, дык і ня дзіва, што мяне рупіла хутчэй пабачыць хлапцоў. Валёнкі так панаціралі мне ногі, што я ўжо не дала рады цярпець, скінула іх і апошнія 5 кілёмэтраў ішла босая
па сьнягу й вадзе. Ногі зрабіліся чырвоныя, і ані ня было холадна, а што найдзіўней, дык я ня толькі не прастудзілася, але й рэшткі папярэдняе хваробы як рукой зьняло!
Праз тры тыдні, ці мо крыху больш, з раёну прыйшла папера, што мы звольненыя й можам варочацца «на прежнее место жнтельства». Даручылі нам гэтую паперу а гадзіне 1-й уночы, а на 6-ю гадзіну мы меліся быць гатовыя да выезду! Ясна, што ўсю ноч мы ня спалі, пакаваліся, раздавалі рэчы сябром па няшчасьцю, зьбіралі ад іх лісты да сваякоў, даручэньні.
I вось ізноў мы стаялі на машыне і ймкнулі праз стэп, але ўжо дахаты! Быў першы запраўды вясновы дзень. Стэп прачынаўся да жыцьця, пачынаў зелянець... Недзе ў тумане гулі трактары, стэповыя птушкі пішчэлі й цьвіркалі на ўсе галасы. На душы было радасна, й радаснае было ўсё навокал.
«Бацькаўшчына», Вялікдзе:іь;
27 красавіка 1952 г.
ЛЯВОН РЫДЛЕЎСКІ
3 ЖЫЦЬЦЯ Н ДЗЕННАСЬЦІ М. АБРАМЧЫКА
Пераказаў мне надовячы прэзыдэнт М. Абрамчык, што ў яго просяць аўтабіяграфію, і ці ня мог-бы гэта штось напісаць я, бо яму і часу не стае і ня любіць сам пісаць свае «аўтабіяграфіі».
Раблю гэта з прыемнасьцю, бо запраўды напісаць біяграфію Абрамчыка мне ня так цяжка. Зьвязаны зь ім амаль што неразлучным жыцьцём, пачынаючы з вучыцельскіх курсаў 1920 г., пяць год затым супольных студыяў у Празе, супольнае затым «падарожжа па сьвеце» ды эміграцыя — Парыж, і гэтых больш дваццаці год неразлучнага жыцьця з Абрамчыкам дае мне магчымасьць гаварыць аб ім з такім знаньнем ягонага мінулага, як свайго собскага.
Выконваючы, аднак, просьбу рэдакцыі «Вацькаўшчыны», я дазволіў сабе біяграфію Абрамчыка прадставіць ня ў сухіх датах ці фактах, як — там і там радзіўся, гым і тым быў, а выкарыстоўваючы гэтую нагоду, асьветліць і дзе-якія мамэнты, як-бы пашырыць фон біяграфіі. Гэта ня толькі дапаможа лепш зразумець і ацаніць Абрамчыка як чалавека, як грамадзкага дзеяча, але адначасна й зафіксуе некаторыя мала каму вядомыя мамэнты з нашага вызвольнага руху, маючыя вялікае значэньне для будучых беларускіх гісторыкаў, бо-ж ці мала ў нас пазагінула гістарычнага матарыялу, дзякуючы таму, што ўсё адкладалася, a vita nostra brevis est1.
Лявон Рыдлеўскі
1 Жыццё нашае — кароткае (лац.).
* * *
Мікола Абрамчык, сын незаможных сялянаў Сымона і Тацяны Абрамчыкаў, радзіўся 6 жнівеня 1902 году ў вёсцы Сычавічы Радашкаўскае вобласьці, на Віленшчыне. Дзяды й прадзеды Міколы належалі яшчэ да служылага стану — інтэлігенцыі, затрымаўшы ў сабе моцна той «літоўскі» «сэпаратызм», за які былі потым Абрамчыкі зрэдуаваныя да пралетарска-сялянскага стану.
Прадзед Міколы, Базыль Абрамчык, быў адміністратарам у маентку Калюзбэргу пад Радашкавічамі (у магната Сьніткі). Сваім трынаццацём сыном ён даў досыць высокую на той час асьвету — 2 зь якіх займалі пасады лясных аб’езжчыкаў, іншыя былі вышэйшымі паштовымі ўрадаўцамі.
Паўстаньне 1863 году, у якім прыймалі той ці іншы ўдзел сыны Базыля, кончылася для Абрамчыкаў вельмі трагічна. Адзін з сыноў Базыля быў павешаны, іншыя сасланыя ў Сібір або ў «отдаленные места Росснн». Дзед-жа Міколы Янка, які яшчэ вучыўся ў духоўнай сэмінарыі, быў зь яе выгнаны й пазбаўлены цывільных правоў.
Янка Абрамчык потым уладзіўся мельнікам у в. Сычавічы, ажаніўся зь мясцовай сялянкай Тацянай Рудзь і, атрымаўшы пасагу 8 дзесяцін зямлі, пачаў гаспадарыць. Але па няведамых прычынах чамусь у 1890 годзе Янка з усёй сваёй сям’ёй, разам і з бацькамі Міколы, апынуўся таксама ў Сібіры.
Сымон Абрамчык (бацька Міколы), аднак, за пару гадоў павяртае назад у Сычавічы з мэтай абсесьці на пасажнай зямлі сваёй маткі. Царскія ўлады перадалі гэтую справу валасному сходу, які пастанавіў аднагалосна прыняць Сымона Абрамчыка пад «парукі» ў сваё «обчэства», а сычаўцы талакой памаглі Сымону паставіць хату.
Сымон Абрамчык хутка абжыўся і заваяваў пашану ў сычаўцаў. Няўпынна затым выбіраецца на розныя пасады свайго «обчэства» (чатырох сёлаў) як старасты, магазынера, потым валаснога судзьдзі, войта, а ў 1917 годзе быў выбраны дэпутатам на Першы Ўсебеларускі Кангрэс.
Будучы малапісьменным, Сымон Абрамчык заўсёды моцна адчуваў недахоп свае асьветы, дзеля чаго ён
потым намагаўся з усяе сілы даць як найболыпую адукацыю сваім тром сыном і дачцэ.
Хатняя атмасфэра, у якой працякалі дзіцячыя гады Міколы, вельмі прыяла сфармаваньню ягонага характару, глыбокай пабожнасьці, запалу да веды, ідэалізму й грамадзкай ахвярнасьці.
Сымон Абрамчык быў вельмі пабожны чалавек, і ў хаце ягонай зьбіралася досыць арыгінальнае рэлігійнае брацтва. Сходзіліся сюды ўсе старэйшыя людзі, што ў выніку насільніцкай царскай царкоўнай палітыкі неяк стыхійна замыкаліся ў сабе і, як-бы баючыся ці лепш хістаючыся ў дэфінітыўным выбары сабе веры — каталіцтва ці праваслаўя, горача маліліся і па-праваслаўнаму і па-каталіцкаму. На гэтыя малебныя вечары прыходзіў пехатой за 9 вёрстаў досыць часта і прадзед Міколы, Базыль, нягледзячы на свой сто зь лішнім гадовы век. У Вялікі-ж пост гэныя малебныя сходкі, а разам з тым і размовы на рэлігійныя тэмы й тэмы аб старадаўнасьці адбываліся амаль штовечара.
Але апроч рэлігійных сходак, адбываліся такія-ж, хоць і менш колькасныя сходкі ў хаце Сымона сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Вучьіцель сычаўскай пачатковай школы Юзя Рудзь, заядлы рэвалюцыянер, быў амаль еталым гасьцём Сымона аж да свайго арышту і ўцёкаў з турмы, дзе ён быў засуджаны на сьмерць. Вучыцель Рудзь прыводзіў часамі на начлег да Абрамчыка розных праежджых сваіх сяброў «сацыялістых», і ў кажным такім выпадку дыскутаваліся, зразумела, палітычна-сацыялістычныя праблемы. У хаце Сымона заўсёды былі гутаркі, ствараючыя ідэйны настрой, і, як. ведама, у сялянскай хаце дзеці заўсёды ня выключаліся ад удзелу, дзеля чаго ўся гэтая атмасфэра не магла астацца бяз уіглыву на малога Міколу.
У пачаткавую школу свае вёскі Мікола пайшоў, калі яму споўнілася 7 год.
Сярэднюю асьвету здабываў Мікола спачатку ў Радашкаўскім чатырохклясавым гарадзкім вучылішчы, а потым у Менску. Увосень 1920 году, маючы падгатоўку за 6 клясаў рэальнай гімназыі, вытрымлівае канкурсны экзамен у новаарганізаваны праф. Ігнатоўскім палітэхнічны інстытут (на механічны аддзел). Рыжскі мір, адрэзаўшы бацькоў Міколы ад Менску, змусіў яго пакінуць навуку і пераехаць у Сычавічы (Заходняя Беларусь).
Зразумела, што ў вёсцы ўседзець ён ня мог, быў гэта да таго ўжо сьведамы нацыянальна 18-цігадовы студэнт. Цяпер Мікола выяжджае ў Вільню.
Старая сталіца Беларусі зрабіла на Міколу Абрамчыка моцнае ўзварушваючае ўражаньне. Пагоня Вострай Брамы, заўсёды поўная Вострабрамская вуліца паўшых на калені ў малітве людзей, Замкавая гара, магіла Льва Сапегі і старыя вуліцы Бакшты — будзілі ў успамінах Міколы ўсё тое, чагс ён наслухаўся ў свае дзіцячыя гады ад свайго прадзеда на малебных вечарох у сваёй хаце і ад кальварыстаў, якія штогод выпраўляліся ў Вільню — да Кальварыі з хаты Сымона за 150 км. пехатой. Наагул Вільня зрабіла ўражаньне на Міколу якогась сьвятога гораду, які ён быццам так добра знаў з самага свайго дзяцінства.
Прыйшоўшы ў Базыльянскія муры — гэтую беларускую цытадэлю,— Мікола меў на мэце паінфармавацца, дзе й як яму знайсьці ў Вільні палітэхнікум. Але спаткаўшы на калідоры аднаго свайго знаёмага па Менску (Я. Станкевіча), які адразу аблаяў Міколу, што вучыцца цяпер сьведамаму беларусу ёсьць нягодна, бо не хапае людзей вучыць нясьведамых, Мікола падпарадкоўваецца грамадзкай дысцыпліне і ўступае на экстарныя настаўніцкія курсы ды перад Калядамі 1920 году выяжджае на прызначанае яму месца настаўніка беларускай пачатковай школы ў вёску Ленкаўшчына Ашмянскага павету.
Да школьнага абводу, згодна атрыманай М. Абрамчыкам інструкцыі, належалі 4 вёскі, зь якіх Ленкаўшчына знаходзілася ў цэнтры і ў якой ужо была польская пачатковая школа, якая месьцілася ў канцы вёскі, у маёнтку пана Струтыжынскага.
Мікола Абрамчык закладае школу ў самай вёсцы і пачынае працу спачатку з 12-ма вучнямі. Адначасова адчыняе вячэрнія курсы для дарослых, на якія шугнула ўся перарослая школьны век моладзь і навет бацькі дзяцей, ходзячых у польскую школу.
Энтузыязм маладога вучыцеля, як у школе, так і на курсах для дарослых, меў тыя вынікі, што за два месяцы школа яго налічвала ўжо 60 дзяцей, а польская толькі 4 (дзеці пана Струтыжынскага і аднаго ягонага парабка), і гэта нягледзячы на тое, што сялянства гэтага школьнага абводу было ў 50 % каталіцкае, значыцца, болей апалячанае. На наступны 1921/22
школьны год польская школа ў Ленкаўшчыне мусіла зачыніцца. Пачаўся таму націск на беларускую школу з боку польскай адміністрацыі й паліцыі, але рады даць не маглі. Цяганьне ў паліцыю некаторых сялян толькі яшчэ большы выклікала адпор у змаганьні за беларускую школу. Пасьля гэтага школьны інспэктар прысылаў па чарзе аж 7 польскіх вучыцеляў ці для самастойнай паралельнай польскай школы, ці як выкладчыкаў польскае мовы ў беларускай школе, але сяляне ніводнага з гэтых вучыцялёў ня пусьцілі ў вёску.