З гісторыяй на «Вы» выпуск 3
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
Як капэлян гэтых беларускіх студэнтаў, прыводжу я гэтыя ўзапраўды надзвычайныя і, магчыма, у сваім родзе адзіныя сьведчаньні зь вялікай гордасьцю і з тым большым падзіўленьнем, бо я асабіста ведаю, як гэтыя студэнты перавыдаткоўваюць і абцяжваюць кажнага году свой собскі бюджэт, каб забясьпечыць гэныя сэмінарыйныя стыпэндыі і гэную апастольскую дзейнасьць.
25 сакавіка 1952 году Ягоная Эмінэнцыя кардынал Тыссэран, сакратар Арыентальнай Кангрэгацыі, афіцыяльна вызнаў гэтыя заслугі, калі ён спэцыяльна быў прыбыў з Рыму ў Лювэн, каб высьвяціць новы інтэрнат беларускіх студэнтаў.
Я ўважаю, што й мы павінны гэтых студэнтаў сваім чынам таксама падбадзёрыць. Я ўпаўнамочаны гэтымі студэнтамі запэўніць «Усходнюю Дапамогу Сьвятарства» аб іхным сталым супрацоўніцтве, дзе-б гэта было патрэбным, прыкладам, удзелам іхнага надзвычайнага студэнцкага хору ў прапагандных імпрэзах і г. п. Я прашу высокапаважаных спадароў Прэзыдыюму «Ўсходняй Дапамогі Сьвятарства» не адхіляць гэтай прапановы, бо яна, на маю думку, можа быць вельмі вартасным удзелам у ўсходняй сьвятарскай дапамозе».
Свой глыбокі рэфэрат закончыў а. Робэрт словамі:
«Ужо раз у гісторыі Беларусі, пасьля 1905 году, вялікія масы верных із зрусыфікаванай праваслаўнай царквы ператрывалі ў рэлігійным і нацыянальным духу й захавалі свае рэлігійныя традыцыі, і гэта пасьля таго, калі яны, пазбаўленыя нацыянальных сьвятароў, на
працягу поўстагодзьдзя толькі пры Божай помачы перахавалі скарбы веры і ставілі іх вышэй усякіх рытуальных пытаньняў. Што беларускі нарэд даканаў тады, гэта зможа ён даканаць і ў будучыні пры помачы шматлікіх акадэмікаў, якіх выхоўвае цяпер Лювэнскі ўнівэрсытэт для будучыні Беларусі. I гэтым разам не апусьціць іх помач Божага провіду, якая станецца заслугай духа ахвяры й апастольскага ідэялізму нашых лювэнскіх студэнтаў».
«Бацькаўшчына», 15 лістапада 1953 г.
ЮРКА ВІЦЬБІЧ
МЫ ДОЙДЗЕМ!
Калісьці ў мінулым пяшчотна агарнула нас прыгожае, непаўторнае каханьне. 3 таго часу на суворым жыцьцёвым шляху прыастыгла сэрца, але каханьне назаўсёды засталося з вамі, як застаецца пад грубым і халодным ільдом бурлівы і неўтрапены струмень. Здаецца, яе звалі Марыля, а магчыма — інакш. Ейнае імя ведаеце сёньня толькі вы адны.
Часам, у гадзіны падарожжа, вы радасна ўздрыгнецеся, заўважыўшы наперадзе знаёмыя постаць і хаду. Вы мімаволі прысьпяшаеце крок і, параўняўшыся, адразу пераконваецеся ў сваёй памылцы. He, гэта не яна. Тая мела прывабны славянскі твар з тонкімі абрысамі вуснаў, зь сінімі задуменнымі вачыма, і валасы ейныя нагадавалі кужаль. Гэта не яна. А часам пачуепца вам зводдаль знаёмы сьмех. Вы ўсхвалявана сьпяшаецеся туды, адкуль ён даляцеў, і, яшчэ не даходзячы, спыняецеся. He, гэта таксама не яна. Сьмех тае нагадваў і гутарку лясное крыніцы, і сьпеў жаўрука над жытам, і водгульле далёкае жалейкі. Гэта не яна. Гэта не Марыля.
Чаму-ж зьдзіўляецца іншаземец, калі заўважыць, што мы зь юнацкім спрытам сьпяшаемся да нібы знаёмых рэкаў, а потым разгублена аглядаем іхнія берагі. Камусьці з нас спачатку прыгадаўся ціхі Сож пад сівым Крычавам, камусьці хуткаплынная Дзьвіна пад зацятым Вяліжам, камусьці-ж здалося, што гэта ахутаны паданьнямі бацька Нёман паволі агінае Новы Сьвержань. I толькі, трапіўшы на бераг, мы пераконваемся, што гэта нямецкі ідылічны Рэген плыве ў Дунай, адлюстроўваючы ў сабе крушні замкаў Обэрпфаль-
цу, што гэта амэрыканскі, руды ад нафты Дэлявэр сьпяшаецца праз пракураную хвабрычным дымам Пэнсыльванію, што гэта аўстралійскі Мурэй скочваецца з узвышшаў Уэльсу да лагчынаў кэнгуровае Вікторыі. Ня ідуць па іх лайбы і плыты, ня схіліліся над імі ніцыя бярозы і вербы, і не амываюць яны сьвятое Барысавае каменьне. He, гэта ня Сож, ня Дзьвіна і ня Нёман.
Чаму-ж зьдзіўляецца іншаземец, калі мы, угледзеўшы наперадзе прыгожыя ўзгоркі, хутка ўзьбіраемся на іх, а потым з сумам дзівімся вакол. Адным з нас здалося, што гэта Віцебская Града, другім, што Наваградзкі Горб, а трэйцім прыгадаліся маляўнічыя Панары пад Вільняй. Але зь іх мы бачым не гасьцінцы й курганы, не гарадзішчы й капліцы, а гмахі Нью-Ерку, капальні Льежу і докі Буэнас-Айрэсу. He, гэта ня Віцебская Града, не Наваградзкі Горб і не Панары.
Чаму-ж зьдзіўляецца іншаземец, калі мы, дзеці адвечных пушчаў, пабачыўшы лес, кідаемся да ягоных абдымкаў і без спагады спакідаем іх. Хтосьці з нас спачатку прыгадаў Белавежу, некаторыя — Налібокі, а нехта Вокаўскі Лес. Але-ж у запраўднасьці — гэта Елаўстонскі Нацыянальны Парк на мяжы Уайёмінгу і Мантаны, а можа, амазонскія джунглі Бразыліі, калі не канадыйская тайга. Тут не вандруе зубр, ня кукуе зязюля і ня чырванеюць духмяныя суніцы. He, гэта ня Белавежа, ня Налібокі і ня Вокаўскі Лес.
Чаму-ж зьдзіўляецца іншаземец, калі, пачуўшы, аддалены звон, мы набожна падымаем руку, каб перахрысьціцца, і нечакана апускаецца яна. Нам здалося, што гэта зьвіняць званы Сьвятой Сафіі, а можа, Жыровічаў, а магчыма, касьцёлаў Вільні, і Божая Marti з Войстрае Брамы ўздымае над намі свой амафор. Але-ж гэта толькі мары. Незнаёмыя праведнікі глядзяць каменнымі вачыма на нашае бесхацімнае вандроўе.
I мы ідзём далей. Ідзём празь дзень, праз ноч. Ідзём і ўзімку і ўлетку. Ідзём і ў навальніцы і ў сьпёкі. Мы цягнем з сабой у сьціплых хатылёх няўтольны сум, што балейшы ад Гімаляяў і глыбейшы за Атлянтыку. I ніколі ня можа таго стацца, каб мы не дайшлі нарэшце да свае непаўторнае любові, да сінявокае Беларусі. Занадта вялікае нашае замілаваньне ёю і занадта глыбокая варажнеча да ейных ворагаў, каб гэтае ня зьдзейсь-
нілася. Але я бачу, як нечакана спазма сьціснула вам горла і задрыжэлі вашыя вусны. На нашых нагах кроў, і крывёю сьцякаюць нашыя сэрцы. Дык дайце руку і пойдзем далей. Ву-унь бачыце там, далёка-далёка, дзе ясьнейшае неба, зноў сінеюць рэкі, чарнеюць лясы і ўздымаюцца ўзгоркі.
Мы дойдзем! Абавязкава дойдзем! Пашчасьліў нам, Божа! Так станься!
ЗША, Саўт-Рывэр, 1950.
«Бацькаўшчына», 29 лістапада 1953 г.
постйці
СТАШСЛЛЎ СТАНКЕВІЧ
СНЫ «АБ ВЯСЬНЕ ПРЫГОЖАЙ I ДАЛЕКАН».
Канстанцыя Буйла — новая ахвяра бальшавіцкае крытыкі
Адзінай пасьля А. Цёткі прадстаўніцаю жанчын у беларускай нашаніўскай літаратуры была Канстанцыя Буйла, мяккі й мэлянхалічны лірызм якой зьяўляўся галоўнай адзнакай ейнае творчасьці. He паэтыцкія вобразы й слоўныя сродкі экспрэсыі, але іменна гэты мяккі й чулы лірызм збліжаў ейную паэзыю да народнае творчасьці й рабіў яе псыхалягічна блізкай для беларускага чытача.
Вершы Канстанцыі Буйлы паявіліся перад першай сусьветнай вайной у зборніку «Курганная кветка», а беларуская патрыятычная песьня на ейныя словы «Люблю наш край, старонку гэту» была прынятая беларускім народам як адна з найпапулярнейшых ягоных песьняў. Калі ў 1934 г. польскія настаўнікі вясковых школаў на тэрыторыі Наваградчыны на загад школьнага інспэктарыяту праводзілі запісваньне беларускай народнай творчасьці сярод мясцовага сялянства, дык вельмі часта напатыкаліся на гэтую песьню й запісвалі яе, як зложаную самым народам — народную. Гэта найлепшы доказ папулярнасьці Буйлы, якая змагла глыбака адчуць і перадаць мастацкім словам духовыя перажываньні беларуса.
Паміж першай і другой сусьветнай вайной, на працягу звыш 25 гадоў, бадай, нікому зь беларусаў ня прыходзілася ня толькі сустракаць новых твораў К. Буйлы, але й наогул пачуць што-небудзь аб выдатнай паэтцы. Мне прыпадкова ўдалося даведацца восеньню 1940 г. ад
Янкі Купалы, што Буйла, будучы ўжо паджылай, але шустрай жанчынай, пражывае ў Маскве й літаратурнай творчасьцю болей не займаецца. Была гэта сумная й адначасна радасная вестка. Сумная таму, што замоўк, праўдападобна назаўсёды, як магло тады здавацца, адзін з найбольш арыгінальных беларускіх паэтыцкіх талентаў. Радавацца прыходзілася таму, што Буйла яшчэ жыве й што, можа, лепей, што нічога ня піша, бо ў праціўным выпадку магла-б ужо даўно стацца ахвяраю бальшавіцкага тэрору, як дзесяткі й сотні іншых выдатных мастакоў беларускага слова. У той час, аб якім тут мова. спасярод вялікае колькасьці беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў із старэйшае гэнэрацыі, апрача Буйлы, былі ўцалелі толькі тры: Янка Купала, Якуб Колас і Зьмітрок Бядуля.
Цяперака даведваемся, што пасьля апошняй вайны Буйла ўзнавіла сваю паэтыцкую дзейнасьць, а дзеля гэтага, зразумела, сталася, як і ўсе іншыя паэты й пісьменьнікі нерасейскіх народаў, ахвяраю войстрых нападаў з боку бальшавіцкае крытыкі. У адным з нумароў менскае «Зьвязды» (№ 149 за 27 ліпеня 1951 г.), якія нядаўна папалі ў мае рукі, знаходзім вялізарны артыкул нейкага расейца Г. Шчарбатава п. н. «У палоне скажоных уяўленьняў і архаічных вобразаў», у якім слаўная беларуская паэтка цяжка абвінавачваецца ў адыходзе ад сучаснай бальшавіцкай запраўднасьці, у ідэялягічных скрыўленьнях (паводле «Зьвязды» — у «скажэньнях»), а галоўнае, у беларускім нацыяналізьме, значыцца, ува ўсіх тых праступленьнях, якія апошнім часам высоўваюцца ўсім беларускім паэтам.
У другім нумары літаратурнага часопісу «Полымя» за 1951 г. Буйла надрукавала цыкль сваіх вершаў, спасярод якіх лірычны верш «Сьнег» першым папаў пад абстрэл казённага бальшавіцкага крытыка. Цытуем за «Зьвяздой» некаторыя вобразы твору із злоснымі заўвагамі крытыка:
«Паэтка стварае ідылічны малюнак «добрага вечара» ў «утульнай сьвятліцы», калі на дварэ «сьнег пахучы, пуховы зямлю атуліў», а «ў печы агеньчык яшчэ не пагас». Буйла ўміляецца гэтым архаічным малюнкам і ў захопленьні ўсклікае:
Скуль такая на сьвет наплыла цішыня?
Аб якой «цішыні на сьвеце» гаворыць паэтка? Няўжо яна не разумее, што супярэчыць сама сабе, што амэрыканскія бомбы ў Карэі... не даюць ніякага права гаварыць аб цішыні на сьвеце. Але Буйла разьвівае думку далей:
Мне здаецца тады, што я ў тэй старане,
Дзе калісьці матуля расьціла мяне, Дзе таксама прыціх і цябе акрыліў Маладосьці і мар белапенны прыліў.
Аказваецца, вось для чаго спатрэбілася «цішыня на сьвеце» К. Буйле. Яна патрэбна ёй для таго, каб сказіць (пакідаем гэты русыцызм дзеля лепшага пераданьня думак «Зьвязды».— Рэд.) праўду аб беларускім народзе.
Беларускі народ пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў, у дружнай сям’і савецкіх народаў зь першых дзён вызваленьня рэспублікі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў прыступіў да самаадданай аднаўленчай працы...» I далей, пасьля цэлай тырады падобнай траскатні казённых прапагандовых прыёмаў, крытык ставіць жорсткае абвінавачаньне: