З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

З гісторыяй на «Вы» выпуск 3

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 347с.
Мінск 1994
113 МБ
Аргумэнты расейскіх эмігрантаў
Пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі ўва ўсіх краінах Захаду апынулася вялікая колькасьць расейскіх эмігрантаў, якія адыгрывалі й адыгрываюць сяньня ролю галоўных інфарматараў аб Расеі й нацыянальным у ёй пытаньні. Гэтыя эмігранты зьяўляюцца й да сяньня галоўнымі дараднікамі заходніх афіцыяльных і прыватных уплывовых інстытуцыяў, умела выкарыстоўваючы сваё становішча на карысьць расейскіх імпэрыялістычных інтарэсаў. I трэба прызнацца, што іхная роля ў хвальшаваньні запраўднага палажэньня на падсавецкай тэрыторыі вялізарная, бо Захад, трымаючыся традыцыйнага спосабу думаньня аб усходняй праблеме, ахвотна прыслухоўваецца да іхнага хвальшывага голасу.
На доказ канечнасьці захаваньня адзінай і непа-
дзельнай Расеі звычайна высоўваюць расейскія эміграцыйныя палітыкі чатыры аснаўныя аргумэнты:
1.	Яны стараюцца пераканаць Захад у тым, што на тэрыторыі Савецкага Саюзу нацыянальнае пытаньне зусім ня існуе, што нерасейскія народы ніякіх нацыянальных асьпірацыяў ня маюць і ніякай дзяржаўнай незалежнасьці й аддзяленьня ад Расеі не жадаюць, a імкнуцца толькі, як і расейцы, ськінуць бальшавізм, дабіцца асабістай вольнасьці й сацыяльнай справядлівасьці. Яны ў дабавак цьвердзяць, што нацыянальная праблема ёсьць выдумкай толькі групкі сэпаратыстычна настроенай інтэлігенцыі, што нацыянальныя рухі былі штучна створаныя гэтай інтэлігенцыяй падчас апошняй вайны пры выдатным падтрыманьні нацыстаўскага акупацыйнага апарату й Розэнбэргаўскага ўсходняга міністэрства.
Ілжа такога цьверджаньня відавочная, калі ўзяць пад увагу спаміж многіх іншых толькі два наступныя факты: а) Амаль усе паняволеныя народы супольнымі высілкамі сваёй інтэлігенцыі й шырокіх, народных масаў аднавілі ў 1917—1918 гг. свае незалежныя дзяржавы, якія потым баранілі з аружжам у руках, аж пакуль ня былі пераможаныя перавагаю фізычнае сілы расейскага бальшавізму. б) Найбольш арыштаў, ссылак, расстрэлаў і адкрытых судовых працэсаў на тэрыторыі нацыянальных рэспублікаў адбывалася й адбываецца якраз за «нацыянал-дэмакратызм», «мясцовы нацыяналізм», «нацыянал-фашызм» і «нацыянальную абмежаванасьць», а гэта яайлепшы довад, што нацыянальная апазыцыя там вельмі моцная, якой ня ў сілах зьнішчыць дагэтуль балыпавікі, нягледзячы на ведамыя мэтады крывавага тэрору.
Што-ж датычыцца цьверджаньня, што нацыянальна-незалежніцкія рухі былі створаныя пры выдатным падтрыманьні нямецкага нацызму, дык у запраўднасьці справа прадстаўлялася наадварот. У тых акупаваных немцамі зонах, у якіх была заведзеная нямецкая цывільная адміністрацыя, немцы наагул ня мелі выразнай нацыянальнай палітыкі й ставіліся да нацыянальнай праблемы нерасейскіх народаў вычэкваюча, церпячы, хоць і неахвотна, чыста культурную дзейнасьць, а катэіарычна забараняючы дзейнасьць палітычную. Затое на тых тэрыторыях, якія знаходзіліся пад ваенным упраўленьнем (на Беларусі на ўсход ад Барысава), немцы,
акружаныя расейскімі дараднікамі — «зондэрфюрэрамі», праводзілі выразна прарасейскую палітыку. Прыкладам, прэса для мясцовага насельніцтва выдавалася ваенным аддзелам прапаганды выключна ў расейскай мове (выдаваныя ў кажнай акрузе газэты — «Новый Путь» і інш.).
Таму цьвердзіць, што немцы стварылі незалежніцкія рухі нерасейскіх народаў у той час, калі ў запраўднасьці яны гэтыя рухі душылі, а прапагавалі расейшчыну, зьяўляецца нахабнай ілжой.
2.	Другім аргумэнтам, якім хочуць расейцы застрашыць Захад, ёсьць цьверджаньне, што калі Захад стане на пазыцыях распадзелу Расеі, дык у будучай вайне будзе ён мець супраць сябе ўвесь расейскі народ.
Гэты аргумэнт зьяўляецца ня чым іншым, як палітычным шантажом, бо ня мае ён пад сабой ніякіх рэальных падставаў. Мы, знаючы расейскі народ, моцна сумняваемся, ці ён, будучы цэлымі стагодзьдзямі прызвычаены да нявольніцкага жыцьця, выступіў-бы наагул актыўна супраць бальшавізму, так як ні разу ня выступіў супраць яго ў шырэйшых маштабах дагэтуль, тады, калі на нерасейскіх тэрыторыях адбываецца ўвесь час бесьперапыннае змаганьне супраць бальшавізму, якое, у залежнасьці ад абставінаў, або выліваецца ў форму збройных партызанскіх войнаў, або абмежваецца да пасыўнага супраціву. Таму ёсьць усе падставы думаць, што на выпадак вайны, незалежна ад таго, зь якімі лёзунгамі будзе йсьці на ўсход заходняя армія, расейскі народ у найлепшым выпадку захаваецца пасыўна.
3.	Трэйцім аргумэнтам, якім апэруюць расейскія эмігранты, ёсьць цьверджаньне, што ў той час, калі ў цэлым сьвеце што раз болып актуальным становіцца імкненьне да розных міждзяржаўных задзіночаньняў у форме вуніяў, блёкаў, фэдэрацыяў, зусім не мэтазгодным ёсьць усякае раздрабненьне, а таму й Расея павінна быць захаваная як непарушная цэласьць.
Гэты аргумэнт зьяўляецца ня менш слабым за папярэднія. Ніводзін з паняволеных народаў не зьяўляецца праціўнікам актуальнага сяньня ў сьвеце міждзяржаўнага задзіночаньня. Але кожны зь іх жадае ў такую задзіночаную канстэляцыю дзяржаваў увайсьці вольным і стацца ў ёй раўнапраўным партнэрам, разумеючы, што ня можа быць ніякага задзіночаньня, Hi-
якай уніі ці фэдэрацыі між нявольнікам і панявольваючым, між вязьнем і турэмным вартаўніком.
4.	Распадзел расейскае імпэрыі на нацыянальныя дзяржавы прывёў-бы — як цьвердзяць расейцы — да балканізацыі эўрапэйскага Ўсходу й падсавецкай Азыі, што ў далейшую чаргу магло-б толькі выклікаць бесьперапынныя споры, а навет міжусобныя войны.
Гэты аргумэнт спаміж усіх, вышэй прыведзеных, зьяўляецца бадай што найслабейшым. Калі-б, прыкладам, і заіснавалі некаторыя споры між паасобнымі дзяржавамі паняволеных сяньня народаў, то ў сваёй шкоднасьці для сусьветнай бясьпечнасьці не маглі-б яны быць настолькі грознымі й небясьпечнымі, як споры, змаганьня й навет збройныя паўстаньні паняволеных народаў супраць Масквы, якія, у выпадку захаваньня турмы народаў, напэўна будуць мець месца.
Нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя аргумэнты зьяўляюцца ў істоце сваёй нясур’ёзнымі й іхны хвальш відавочны, усё-ж такі яны маюць яшчэ значны ўплыў на заходнюю мэнтальнасьць, прызвычаеную да закасьцянелага ў сваіх формах традыцыйнага спосабу думаньня.
Лёд памалу праломліваецца
У апошнія гады на Захадзе пачалася, аднак, павольная, але грунтоўная рэвізыя паглядаў на ўсходнюю праблему. Сярод многіх заходніх людзей, што пачалі вызваляцца ад агульна прынятага шаблёну думаньня й разумець нацыянальнае пытаньне падсавецкага ўсходу так, якім яно ёсьць у запраўднасьці, знаходзяцца ўжо ўплывовыя палітыкі й дзяржаўныя мужы, якія ня толькі ўважаюць за патрэбнае разьвязаньне нацыянальнага пытаньня Ўсходу ў духу нашых імкненьняў, але становяцца навет запраўднымі піянэрамі папулярызацыі на Захадзе нашьіх ідэяў і шчырымі абароньнікамі нашых нацыянальных інтарэсаў.
Да такіх людзей у Ангельшчыне належаць у першую чаргу старшыня Шкоцкай Лігі за Свабоду Эўропы Дж. Ф. Стуарт і выдатны вайсковец і ўплывовы публіцыст генэрал-маёр Дж. Ф. С. Фулер. Што раз болей такіх людзей паяўляецца і ў ЗША. Апрача былога рэспубліканскага кандыдата на прэзыдэнта сэнатара Г. Стасэна, да гэтай групы людзей належаць яшчэ сэнатар O’Ko-
нор, сэнатар Смітс, кангрэсмэны Кэрстэн, Смэтэрс, Борыс, Армстронг і іншыя.
Гэтыя людзі дамагаюцца распадзелу расейскае імпэрыі на нацыянальныя дзяржавы паняволеных народаў ня толькі ў імя дэмакратычных ідэяў, але й дзеля таго, што гэта зьяўляецца гістарычнай канечнасьцю й ляжыць у інтарэсах Захаду, што гэта адзіны спосаб перамогі над бальшавізмам і ўстанаўленьня трывалага міру ў сьвеце.
Трэба верыць, што на гэткі шлях раней ці пазьней будзе змушаная ўзыйсьці й афіцыяльная палітыка заходніх дзяржаваў, бо гэтага вымагаюць палітычныя інтарэсы самога-ж Захаду.
«Бацькаўшчына». 27 студзеня 1952 г.
ЯЗЭП МЕНСКГ
НА ЗАГАД НАЦЫІ
д гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай». Гэтак ад імя народу 34 гады таму назад праклямавала Рада БНР.
Здавалася, праламаўшы цяжар стагодзьдзяў чужацкае няволі, уваскрэсла слаўная мінуўшчыня народу. Здавалася, народ узяў у свае собскія рукі свой лёс і шчасьце, адабранае ў яго ліхадзеямі-чужынцамі. Здавалася, збыліся найясьнейшыя мары,— бо што можа быць найвышэйшага за собскае незалежнае гаспадарства! Яно — аснова асноваў усяго. Створанае нацыяй, адно яно дае запраўдныя, неабмежаныя магчымасьці для станаўленьня й поўнага росквіту нацыі.
I ня віна народу, што гэтаму ўзьлёту ня было суджана тады стацца лётам, што нашае незалежнае гаспадарства было здушанае гэнай самай ліхадзейнаю сілай, адно на гэты раз перафарбаванай на чырвоны колер. Тое, што Сакавіковы Акт ня стаўся доўгатрывалай гаспадарстваўскай рэальнасьцяй,— ніколькі ня зьніжае ягонага вялізарнага нацыянальна-гістарычнага значаньня. Ен стаўся нашым ідэалам, за ўжыцьцёўленьне якога вось ужо колькі дзесяцігодзьдзяў трывае няўцішнае змаганьне. Змаганьне забрала нязьлічоныя тысячы ахвяраў, але не запыняецца, і гэта пераконвае нас, што яно ўкарануецца перамогаю.
У імя незалежнасьці былі хапіліся за зброю слуцкія паўстанцы. Навет каты нашае незалежнасьці мусілі былі лічыцца з патрабаваньнямі народу ды пайсьці на сякія-такія вымушаныя часовыя ўступкі. Хоць-бы той
1	Псэўданім Ізыдара Плашчынскага, малодшага брата паэта Язэпа Пушчы.
факт, што была створаная БССР або палітыка гэтак званай беларусызацыі. Нам зьдзеклівым здаецца гэты тэрмін, бо якая гутарка можа ісьці пра беларусызацыю Беларусі. Гутарка можа быць адно пра стварэньне запраўднае нацыянальнае культуры ў найшырэйшым значаньні гэтага слова, улучаючы сюды й гаспадарственасьць. Гэтак і паставілася была беларуская інтэлігенцыя, выкарыстоўваючы «беларусызацыю» для будаваньня апрычонага нацыянальнага быцьця. Адно за колькі гадоў гэтак была сягнула наперад, разьвінулася нацыянальная справа, што трэ было дзіву давацца, колькі меў энэргіі творчы дух народу.
Але ў тым-то й рэч, што БССР ніколі ня была беларускім нацыянальным гаспадарствам. I таму той, хто яе стварыў, мабыць, прыйшоўшы ў жах ад «беларусызацыі», рынуўся з узьюджанай сілаю вынішчаць усё нашае нацыянальнае. Падзьмуў ня вецер, а навальніца з Усходу. I гэтым разам вораг замахнуўся на самае галоўнае — наважыў адабраць мозаг у народу, сьцяць галаву — наважыў дазвання вынішчыць нацыянальна адданую інтэлігенцыю, каб пасьля лягчэй было апанаваць і ўвесь народ.