З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Главная нстнна, которая раскрывается в гнмнографнм Преподобной, свндетельствует о том, что святые наделяются благодатью Господом, совершают подвнгм в ответ на внутренннй прмзыв Бога н чудеса творят не самн, а мменем Божнмм.
Так почмтают преп.Евфроснннм мгуменью Полоцкую в Русской Православной Церквм. Нконы св. Евфроснннм находятся в монастырях м прмходскмх храмах не только Беларусн, но н в Северной м Центральной Росснм н богослуженмя в честь святой Белой Русн совершаются 23 мая (5 кюня) во всех храмах Русской православной Церквм.
Святая преподобная Евфросннмя, нгуменмя Полоцкая дает нам прммер жкзнм в тмшнне молятвы н созерцанмя. Стремясь к лмчному духовному совершенствованню, уедмнмвшмсь в монастыре, Преподобная в то же время не оставмла попеченмя о ммре, о н блмжннх свомх. 14 еслм жнтпе св.Евфроснннм жмвопмсует ее образ как просветнтельннцы, устронтельннцы храмов н монастырей, прмммрптельннцы междуусобных княжескмх распрей, то гммнографня Преподобной являет нам образ высоконравственного гражданнна своего земного Отечества, жмзнью своей м деламм украсмвшая
Полоцкую землю, верою м любовмю псполняюіцая свой долг перед Отечеством м свонмн подданнымн.
Вот прммер жмзнм м деятельностч достойный подражанмя. Вот лмчность, чья жкзнь м духовный подвмг способны завершпть мучмтельные помскм нацнональной мден н стать ее основой.
А.У. Бразгуноў,
навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук
Асноўныя матывы беларускіх лямантаў сярэдзіны XVI — пачатку XVII ст. (вернасць, здрада, сутнасць існавання)
Жанр плачу шырока распаўсюджаны ў сусветнай культуры. На яго цесную спалучанасць з пахавальным абрадам указвалі многія даследчыкі (В. Адрыянава-Ператц, А. Лосеў, 3. Новак, 1. Саверчанка, С. Кавалёў і інш.), якія зазначылі, што ва ўсходнеславянскіх літаратурах плачы выступалі ў форме сваеасаблівага кампазіцыйнага элемента ў складзе больш буйных жанравых адзінак — летапісаў, жыцій, словаў і г.д. Аднак як самастойны жанр у даўняй беларускай літаратуры плач пачынае развівацца толькі ў эпоху Адраджэння, калі для абазначэння жанравай спецыфікі вершаваных твораў «на смерць» пачынае выкарыстоўвацца шэраг паняццяў: «лямант», «эклога», «эпітафіён», «надгробак», «трэн» і інш. Калі ў папярэднія эпохі найважнейшае значэнне для плачу мела «выказванне асабістах жалобных настрояў»84, то ў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і ранняга барока ён набывае выразную публіцыстычную, рэлігійную і грамадска-палітычную афарбоўку.
Перыяд паміж сярэдзінай XVI — пачаткам XVII ст. вызначаецца паступовым павелічэннем твораў свецкага і рэлігійнага гучання, прычым праблематыка апошніх пачынае цесна спалучацца з грамадска-палітычнай: у поліканфесійнай дзяржаве, якой было ВКЛ, узрастае залежнасць паспяховасці вырашэння пытанняў царкоўнага жыцця ад узроўню стасункаў іерархіі пэўнай канфесіі з свецкай
84 Адрманова-Перетц В.П. Очерк поэтмческого стмля Древней Русп. — М.; Л., 1947. С. 154.
уладай. Пад канец XVI ст. набывае папулярнасць тэзіс пра адзінства свецкай і царкоўнай уладаў як складовых частак «царства зямнога», што знайшло сваё адлюстраванне ў шэрагу тагачасных твораў, найперш «Пра ўладкаванне Рэчы Паспалітай» А. Фрыча-Маджэўскага і «Пра адзінства Царквы Божай пад адзіным пастырам» П. Скаргі. Улада вялікага князя пачынае разглядацца як «богапрадвызначаная», што замацоўваецца ў асобных артыкулах Статута ВКЛ 1588 г., які вызначае смяротную кару за «абражанне Маястату» (абразу Вялікасці). Адпаведна, ад гэтага часу «абражанне» вялікага князя ўспрымаецца і як здрада дзяржаўная, і як здрада царкоўная адначасова. Аднак увасабленне падобнай ідэі ва ўмовах поліканфесійнасці насельніцтва сутыкалася з вялікімі цяжкасцямі: на ўзроўні дзяржаўнай ідэалогіі веравызнанне вялікага князя робіцца вызначальным у разуменні самаго паняцця здрады.
Адразу зазначым, што большасць аўтараў лямантаў па магчымасці стараюцца абыходзіць свецкую і палітычную тэматыку і засяроджваюцца на гнасеалагічна-анталагічнай праблематыцы чалавечага існавання. Тым не менш, грамадска-палітычная праблематыка гучыць у падтэксце такіх твораў, як «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620)85 (зямное жыццё асацыюецца са знаходжаннем у ахопленым агнём доме, дзе «дах сыплецца», а «сцены бурацца» — дзяржава, ахопленая агнём рэлігійнага разладу, распадаецца) і «Лямант няшчаснага Рыгора Осціка» (1585)86.
Галоўнае ж месца ўва ўсіх без выключэння лямантах займала абмеркаванне пытання, якім павінен быць ідэальны, угодны Богу і людзям чалавек. У пэўным сэнсе гэта паказчык таго грамадскага разумення маральных нормаў і эстэтычных каштоўнасцяў, якія пераважалі ў тагачасным грамадстве. А паколькі беларускае грамадства эпохі Адраджэння па сваім характары было хрысціянскім, асноўная тэма, вакол якой вядзецца дыскусія — вернасць чалавека Божым наказам і праз гэта — захаванне ім сваёй тоеснасці ў першую чаргу як божага стварэння.
85 Лямент у света убогнх на жалосное преставленіе святоблівого а в обом добродетелм богатого мужа, в Бозе велебного господнна отца Леонтія Карповмча, архімандріта обіціа обнтелм Сошествія святого духа, братства церковного Віленского, православія греческого. — Вільня, Брацкая друкарня, 1620. 28 с.
86 [Stanislaus Laurencii]. Lament nieszczesnego Hrehora Oscika, za jego uczynek poczciwoaci odsedzonego i na gardao skaranego roku 1580, miesieca czerwca 15 dnia w Wilnie // Archiwum Literackie, 4. Miscellanea Staropolskie. T. XVI. — Warszawa, 1972. S. 97-117. (Тут i далей урыўкі з польскамоўных твораў падаюцца ў перакладзе А.Дзітрыха).
Так, у «Ляманце на смерць Лявонція Карповіча» галоўную вартасць свайго героя паэт бачыць у яго незвычайнай дабрыні і незласлівасці: «В доброте завжды болесь іцодрый // В злостм скупым». 3 пяшчотай, паводле аўтана, ставіўся Карповіч і да сваіх бацькоў: любіў іх пры жыцці і не пакінуў у сваіх малітвах пасля смерці, Паважаў сваіх настаўнікаў і быў ім удзячны за навуку — усё сказанае імі не толькі глыбока запала ў сэрца і душу архімандрыта, але і сталася маральным імператывам ягонай дзейнасці. Шмат сілаў аддаваў нябожчык барацьбе за чысціню Царквы, вылучаўся асаблівым стараннем у хрысціянскіх справах:
Як в вннннцй церковной, з паствы повереня, Всех нас, свомх, своего впрод шукал збавеня. Якое он о нніцмх, убогнх старане Мел, о вдовах, маючм м сам выховане
3 жебраннны нендзнон. Гроша не брал в рукн, О ялмужну прм дверех не терпел докукм /с. 12/.
Карповіч папярэджвае маладое пакаленне пра небяспеку ўлады цялесных страсцяў над духам, просіць не дазваляць гэтаму «дзікаму коніку» авалодваць сабой — нягледзячы на маладосць і здароўе, неабходна памятаць пра непазбежнасць смерці і пастанна да яе рыхтавацца. Сцвярджаючы пэўны этычны ідэал, аўтар «Ляманту на смерць Лявонція Карповіча» выкарыстоўвае арыгінальны мастацкі прыём — зварот нябожчыка да жывых. Яго мы сустрэнем і ў «Кароткім апісанні...» Ц. Базыліка: княгіня Альжбета Радзівіл, паміраючы, неаднаразоьа звяртаецца да Бога і прысутноіх з заклікам найперш клапаціцца пра чысціню сваёй душы, « бо душа церпіць беды праз нашае цела, //што ёй служыць вязніцай» /с. 136/.
Доўгі век не мае сэнсу, калі чалавек чыніць зло і беззаконне, сцвярджае Ц. Базылік у «Кароткім апісанні...» (1562) і тлумачыць прычыну заўчаснай смерці княгіні Альжбеты Радзівіл:
Рэч цікавая: людзі добрыя зыходзяць
Гэтак хутка, а злыя далей злое плодзяць (...). Толькі й Бог, што сам добры, добрых забірае, А ліхіх для паправы ў свеце пакідае /с. 130/.
Сутнасць чалавечага існавання ў дабрачынных справах: сапраўднае жыццё мае толькі той, хто штодня чыніць дабро, бо, як лічыць аўтар «Ляманту няшчаснага Рыгора Осціка», «не Бог мне загадваў свет на зло растрэсці — // Загадаў годна, чыста ўсім жыццё правесц^ /с. 114/. Матыў смерці ў плачах гучыць пастаянна, аднак смерць не ўспрымаецца як катастрофа, гэта — непазбежная з’ява, і сапраўднаму хрысціяніну няма чаго яе баяцца, бо смерць адкры-
вае шлях да вечнага жыцця. Разглядаецца смерць і як справядлівы суддзя, які робіць усіх людзей роўнымі: «Хоць адрозныя ў свеце гэтым нашы станы, // Толькі смерць — непазбежнасць для усіх падданых» /с. 127/87. Іншая справа, калі памерлы чалавек жыў няправедна, г.зн. сваімі ўчынкамі падвяргаў сумневу праўду Божага Слова і хрысціянскіх ўяўленняў пра жыццё пасля смерці («Лямант няшчаснага Рыгора Осціка») — у такіх творах трагічнае адчуванне смерці робіцца больш вострым, рэльефным.
Тое, што ў літаратурных плачах канца XVI — пачатку XVII ст. галоўны герой ідэалізуецца, абумоўлена не столькі імкненнем аўтарам да стварэння традыцыйнага вобраза, колькі жаданнем даць сучасніку жывы прыклад паводзінаў. Аўтары плачаў не былі адарваны ад рэяліяў тагачаснага жыцця — у іх выклікалі агіду прагнасць і жорсткасць свецкіх феадалаў, іх неадукаванасць і бескультур’е. Праз мастацкае слова паэты імкнуліся пазбавіць грамадства заганаў, уздзейнічалі на пачуцці чалавека. Аднак у літаратурных плачах знаходзілі выяўленне не толькі рэлігійныя погляды, але і палітычныя ўстаноўкі, змест падобных твораў немагчыма зразумець у адрыве ад эпохі ды асаблівасцяў барацьбы паміж рознымі сацыяльнымі слаямі і групоўкамі.
XVI стагоддзе ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай было даволі складаным перыядам. Знешняя і ўнутраная палітыка С. Баторыя, скіраваная на пашырэнне межаў дзяржавы на поўначы і ўзмацненне каралеўскае ўлады, не знайшла шырокага разумення і падтрымкі ў сярэдняе шляхты і магнатэрыі. У барацьбе з каралём (Божым абраннікам у зямным жыцці чалавека!) праціўнікі не пазбягалі кантактаў і з прадстаўнікамі варожых дзяржаваў, часам дабраахвотна ідучы на здраду. Яскравым прыкладам падобнага кшталту дзейнасці з’явіліся падзеі, што адбываліся ў ВКЛ у чэрвені 1580 г., калі Баторы рыхтаваўся да другой вайсковай выправы ў бітве за Інфлянты, мэтай якой быў захоп важнага камунікацыйнага пункта — Вялікіх Лукаў. Выкрытая здрада, спалучаная з раскрыццём змовы супраць караля, гучным рэхам адгукнулася па ўсёй Літве і па-за яе межамі. Героем гэтых падзей стаў Рыгор Осцік.
У «Ляманце няшчаснага Рыгора Осціка», напісаным у форме аўтабіяграфіі, герой паўстае перад чытачом у непрывабным выглядзе. Гэта гуляка і прайдзісвет, які, знайшоўшы адпаведных сяб-