З табой  Поль Элюар

З табой

Поль Элюар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 128с.
Мінск 1980
14.86 МБ
Вачыма і пальцамі я вывучаю ўсмешкі, Я адлюстроўваю іх.
Хто яны, пяшчотныя істоты, Якія pace ўсміхаюцца I мой спакой сцерагуць?
Сонца мякчэй за кратовую шкурку, Віхор закруціўся, упаў на лоб. Нерухомая ноч зламана, Скінута гордая маска, Разваліўся ланцуг.
Разгортваецца ліст.
Працяг маёй усмешкі — Вочы мае і пальцы.
Маладосць наша з ласкаіі Нараджае зару над зямлёй.
АДКРЫТАЯ КНІГА
1940
жыць
Мы рукі маем — вы і я, каб іх з даверам аддаваць. Наце вам руку маю, я вас далёка павяду.
Я жыў на свеце шмат разоў, змяняўся нанава мой твар
3 парогам кожным, з кожнай ііоваю рукой.
I адраджалася вясна, па звычцы, Яна захоўвала і для сябе, і для мяне часовы снег, Смерць і нявесту будучую —
Са сціснутымі і расслабленымі пальцамі пяццю.
Mae гады заўсёды мне дарылі
Жаданне новае для іншых жыць
I кроў у сэрцы мець — для іншых еэрцаў.
Ах, я празорлівы хлапчук! Быў і застаўся ім, Калі гляджу на белату дзяўчат слабых, сляпых: Яны, паверце, прыгажэй за месяц бледны, тонкі, Бо ён стаміўся адлюстроўваць шляхі жыцця. Шляхі жыцця! Дарогі дрэў, імхоў, Туману і расы,
I цела юнага, якое не ўзыходзіць адзінока На прыступкі сваёй зямлі;
Яго люляюць вецер, холад, дождж, Стварае лета з хлопчыка мужчыну. Доблесць мая — жыць у кожнай руцэ.
Есць адна толькі смерць — адзіноцтва.
Ад пягачоты да ярасці, ад яраеці — да яснасці Я ствараю самога сябе і жыву ў істотах усіх, Я — ва ўсіх порах года, у сонцы, ў аблоках. Мінаюць сезоны, а я — малады, I дужасць мая ад таго, што жыву.
Я — заўжды малады! Над маімі руіпамі
кроў палае мая.
Нашы рукі патрэбны для іншых рук.
Самай большай спакусай будзе паша любоў: Гэтак пушча вяртае 'радасць пушчы другой, I зямлю сваю — небу, неба — почы такой, Дзе рыхтуецца дзень нескапчоны.
КРЫЧАЦЬ
I стала ўсё прасцей:
Хлусні незразумелыя пеіізажы я перакуліў, I жэсты цьмяныя, і дні пустыя я перакуліў. Закінуў я за край зямлі дурпыя чуткі байкі — Пачаў крычаць!
Раней тут гаварылі всльмі ціха: ўсе гаварылі
і пісалі
Занадта ціха.
Рассунуў я граніцы крыку,
I стала ўсё прасцей.
Я ў смерці адабраў той погляд па жьтццё, 3 якім яна свет засланяла ад мяне.
Адзін адзіны крык —
Падманаў столькі знікла, Што ўжо ніколі больш не зпікне Ўсё, вартае жыцця!	\
Цяпер я добра разумею:
Лета
Пяе пад брамаю марозу, Пад броняю варожасці гараць Чатыры поры года ў маім сэрцы. Чатыры поры года, людзі, зоры — Адчулі, трапяткія, сваю роднасць,
Мой крык аголены ўзнімаецца высока Па неагляднай лесвіцы надзеі,
I полымя аголенага сіла
Пяшчотную і жорсткую дае мне дужасць.
Вось яблык спее, яркі ад халоднага евітання, Пакрыты інеем гарачым поту.
Вось на прасторы шчодрым Спяць летуценпікі адны. Дзівосны час! Усё мацпеюць крыкі, I летуценнікі спакойна могуць спаць, Закалыханыя, загорнутыя ў словы, Якія мне святло прыносяць.
Я ўпэўнены: у кожны момант Шчасце,
Як продак і дзіця маёй любові, Маёй падзеі,—
Крынічыць у маім гарачым крыку, Ьмкнецца да вышынь
у пошуках другога клічу: Ягопым рэхам будзь ты, покліч мой!
ПАЭЗІЯ I ПРАЎДА 42 ГОДА
1942
СВАБОДА
На сшытках маіх вучнёўскіх, Па парце маёй, і па дрэвах, I на пяску, і на снезе — Пішу тваё імя.
На ўсіх друкаваных аркушах
I на старопках бслых, На камні, крыві і на попеле — Пішу тваё імя.
На пазалочаных зданях,
Па зброі байцоў адважных, На каралеўскіх каронах — Пішу тваё імя.
На джунглях і на пустэлыіях, На гнёздах, на ракіце, Па водгуллі маленства — Пішу тваё імя.
I па дзівоеах ночы.
I на скарынцы хлеба, J па заручынах весніх — Пішу тваё імя.
Па ўсіх пералівах блакіту, На сопцы, застылым у сажалцы,
Па возсры ў месяцы яспым — Пішу тваё імя.
I на палях і на небе,
Па крылах залётііых птушак, На цепях млыноў крылатых — Пішу тваё імя.
На кожным парыве світанпя,
На моры, на караблях, На горнаіі шалёнай кручы — Пішу тваё імя.
На белай пене аблокаў,
Па цяжкасцях навальніцы
I на дажджы беспрасветным — Пішу тваё імя.
Па формах іскрыстых, звопкіх
I на псраклічцы фарбаў, На запаветнай праўдзе — Пішу тваё імя.
На сцсжках, якія прачнуліся,
I на шляхах разгорнутых, I на разводдзі плошчаў — Пішу тваё імя.
На лямпе, палаючаіі ярка,
На лямпе, якая гасне,
На хатах, дзе жыў я калісьці,— Пііпу тваё імя.
На разрэзаным надвое яблыку Люстэрка маііго і пакою,
На ложку — пустой маёй ракавіпе — Пішу тваё імя.
Па маім ласунку — сабачку — На яго вушах натапыраных, На лапцы яго пязграбнай — Пішу тваё імя.
На трампліне майго парога, На рэчах зусім звычайных I на агпі жыватворным — Пішу тваё імя.
ІІа кожным сугучпым целе, Па тварах маіх таварышаў, На кожпай руцэ працягнутай — Пішу тваё імя.
На шкле чалавечых здзіўлепняў, На вуспах уважлівых, чулых, На вышыні маўчання — Пішу тваё імя.
Па маіх прыстапках разбураных, На маіх ліхтарах перакуленых, На сценах маёй маркоты — Пішу тваё імя.
На незваротным жаданні,
На голай маёй самоце, Па чорных прыступках смерці — Пішу тваё імя.
На верпутым добрым здароўі, На небяспецы мінулай, На новай маёй надзеі — Пішу тваё імя.
Мпс сілу дае гэта слова — Я зноў жыццё пачынаю. Народжаны я. каб спазнаць цябе, Каб пазваць цябе, СВАБОДА.
ЗАЦЯМНЕННЕ
Чаго вы хочаце? Пад варту ўзялі дом. Чаго вы хочаце? Жылі мы пад замком. Чаго вы хочацс? Былі мы ў акружэнні. Чаго вы хочаце? Быў горад у зняменні. Чаго вы хочацс? ІІас голадам душылі. Чаго вы хочаце? Нас мпогія забылі. Чаго вы хочаце? Мы і тады любілі.
ГОЛАДАМ НАВУЧАНА ДЗІЦЯ
Голадам навучана дзіця.
Яно на ўсё адказвае адно: я ем.
Ты ідзеш? Я ем.
Ты спіш? Я ем.
ЗНАДВОРКУ
Поч. Адзінота. Холад.
Муры турэмныя надзеііпыя.
Але адшукалі галінкі ў цемры турмы Дарогу сваю, Знайшла сваё неба трава!
Пеба маё замкнулі,
Але турма развалілася, I холад жывучы, пякучы
Абняў мяпе па сяброўску.
АПОШНЯЯ НОЧ
I
Гэты ўбогі забойца свет
Над бязвіннымі чыніць здзек:
Выдзірае хлеб з зубоў, Ён падпальвае мірны дом, Ён зрывае адзенне з людзей, Аднімае ў іх час і дзяцей.
Гэты ўбогі забойца свет, Ён жывых і мёртвых б’е, Ён адбельвае бруд брыдой, Словы робіць пустой траскатнёй.
Дзякуіі, поўнач! Дванаццаць віптовак Бязвіннаму верпуць мір.
Пахаваюць людзі ў зямлі
Скрываўлены прах з яго чорным небам — I тады зразумеюць людзі Слабасць забойцаў яго.
II
Адбудзецца цуд:
Лёгкі штуршок паваліць сцяну,
I стане магчымым скінуць той пыл, I стане магчымым з’яднанне.
V
Жабракі падбіралі скарынкі ў канавах, I нібы пасвятлела ў вачах, Болей ноч не палохала іх.
Аслабелыя, толькі ўсміхаліся слабасці гэтай, Неслі лёгкае цела ў глыбіні свайго ценю, Углядаліся самі ў сябе праз заслону бяды, Памагалі адзін аднаму словам шчырым. Я адчуў у гамонцы насцярожанай, ціхай Надзею магутную, быццам рука.
Я адчуў, як раеце, Памнажаецца лісце асенпяе, Прачыпаецца вал
у нетрах спакойпага мора, Я адчуў, як расце, Памнажаецца колькасць будучых сіл.
VI
Я нарадзіўся за фасадам жахлівым: Я еў, смяяўся, верыў, сорам меў. Я жыў, нібыта цень.
I ўсё ж я ведаў, як спявае сонца, Так, сонца поўнае! Яно жыве У кожным сэрцы, яно ва ўсіх вачах — To кропля шчырасці, якая ззяе пасля слёз.
VII
Мы кідаем цемры бярэма ў агонь, Мы ўзламваем замкі няпраўды ржавай.
I прыйдуць людзі, што нс будуць больш баяцца саміх сябе, Яны павераць у людзей — Бо вораг з чалавечым тварам знікне!
ТВАР У ТВАР 3 НЕМЦАМІ
1942-1945
АПАВЯШЧЭННЕ
Поч была псрад смяротнай карай Самай карацейшай у жыцці. Ён думаў, жыў яіпчэ, і думка тая Ў крыві палала і сціскала кулакі. Ён пад цяжарам цела ўласнага Стагнаў, ён сілу ўласную адводзіў. I вось на дне яго пакуты чорнаіі Пачаў ён раптам усміхацца: Ёсць у яго таварыш не АДЗІН — Мільёны і мільёны!
Яны адпомсцяць за яго — ёп верыў, I для яго запунсавеў усход.
МУЖНАСЦЬ
Парыж прамерзлы, Парыж галодны, Ён больпі не есць на вуліцы каштанаў, Парыж у рызманах жабрацкіх, I спіць ён, стоячы у духаце ў метро. Ды ёсць у беднякоў не толькі гора: Ёсць мудрасць і шаленства Горкага Парыжа, Паветра, полымя, I хараетво, і дабрата Яго рабочых згаладалых.
Ты пе прасі, Парыж, ратунку! Тваё жыццё непараўнанае, Парыж. У беднасці тваёй, У бледнасці тваёіі Затосна глыбока чалавечнасць; Яна ў вачах тваіх, Прыгожы горад моіі!
Як шпага, моцны, тонкі, як іголка, Пяхітры і навучаны, Несправядлівасці не церпіін. Ты вызвалішся, мой Парыж!
Парыж, як зорка, трапятлівы — Жывос наша спадзяванне, Ты вызвалішся ад тугі і бруду.
Браты, мужнейце!
У пас няма ні касак і пі ботаў,| Пе маем ні пальчатак, ні мундзіраў, Але прамень палае ў пашых жылах — Святло ўзнімае пас.
Хто лепшы быў між нас — загінуў дзеля нас, I вось іх кроў знаходзіць нашьі сэрцы, I зноў світае пад Парыжам.
Час надыходзіць вызваленпя, I на прасторы нараджаецца вяспа. Так, сіла ідыёцкая — на самым еподзе: Рабы і ворагі — Калі яны даіішлі да разумення, Калі яны ўжо здолыіы зразумець — Паўстануць самі!
БЛЛАНС ВОРАГА
Крыкі «хайль» чыняць суд і расправу над годнасцю нашай,
Боты чыняць суд і расправу над плошчамі
нашых прагулак,
Дурні чыняць суд і расправу над нашымі марамі, Злыдні чыняць суд і расправу над нашай свабодай. Голад чыніць суд і расправу над дзецьмі малымі. 0, мой брат!
Чыняць суд і расправу над братам тваім,
Кулі чыняць суд і расправу
пад самым прыгожым абліччам, Чыпіць суд і расправу нянавісць
над нашай пакутай.
I вяртаюцца сілы да нас — Суд-раеправу пад злом учыніць!
Сем паэм аб любові на вайне
Я пісаў у краіне, дзе людзей заганялі
У смецце і ў смагу, ў маўчапне і ў голад...
Арагон ( «Панопц'іпум» )
I
Карабель у тваіх вачах Быў гаспадаром вятроў. Твае вочы былі краінай, Дзе спыняліся мы па хвіліпу.
Тваіх вачэй цярплівасць нас чакала —
Пад ялінамі ў лясах, На вяршынях снегавых, У грымоты, у лівень разгульны, Між вачэіі, між дзіцячых гульняў,
Тваіх вачэй цярплівасць нас чакала.
I далінай вочы былі,
I ласкавай сцяблінкай былі, Сонца іхняе сілу давала Нівам людскім занядбалым.
Чакалі нас, каб бачыць нас Заўсёды.
Бо мы прыносілі любоў:
I юнацтва любові,
I розум любові,
I мудрасць любові, I яе несмяротнасць.
II
Дзень нашых вачэй заселены лепш Ад самых вялікіх баталій.
Гарады і ваколіцы нашых вачэй — Пераможцы часу.
У роснай даліне палае і ззяе Магутнае, зыркае сонца.
I на траве ганарыцца сабой Ружовае цела вясны.
*
Вечар крылы самкнуў Над роспачным Парыжам... Наша лямпа абнадзейвае імглу, Як нявольніца — свабоду.