• Газеты, часопісы і г.д.
  • З табой  Поль Элюар

    З табой

    Поль Элюар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 128с.
    Мінск 1980
    14.86 МБ
    Вечны горад, дзе я дажыў да нашаіі перамогі над смерцю.
    ВАРТЫЯ ЖЫЦЬ
    1944
    У НАШ ЧАС
    Калі наша неба самкнецца Сёння ўвечары, Калі наша неба растане Сёння ўвечары, Калі вышыні нашага неба З’яднаюцца разам,— Вырасце дах над домам маім Сёння ўвечары, I светлаю стане хата мая! Ды што мне назваць сваім домам? Сёння дом мой усюды, Дом мой усюды, дзе людзі. А самым жаданым для мяне Сёння ўвечары
    Будзе прытулак маіх сяброў.
    ЛОЖАК. СТОЛ
    1944
    3 ТАБОЙ
    Я трымаю вуліцу, як шклянку, Напоўненую ззяннем чараўнічым, Напоўненую словамі іскрыстымі
    I смехам бесклапотным — Найпрыгажэйшым ад усіх пладоў зямлі.
    Пешаходы быццам зроблены з саломкі, Птушкі — у блакітнай пустаце, Дзяўчына вузкагрудая і бледная, Заўсёды заклапочаная нечым, Узнікне немінуча ў цішыні.
    Яна — дзяўчынка з даўняга падашія, Увасабленне першых летуценняў, 3 маіх жаданняў узыходзіць: Далёкі водбліск мілага маленства На хвалях залатых шчаслівай вуліцы.
    БЕЗ ЦЯБЕ
    Сонца палёў гніе, Сонца лясоў засынае, Неба жывое зпікла. Вечар. Імгла, імгла. У птушак адна дарога,
    Пануе адна нерухомасць Паміж галін аголеных.
    Там, за сканчэннем ночы, З’явіцца ноч сканчэння, Нялюдская ноч пачэй.
    Холад зямлю застудзіць — Аж да самога дна, Прыйдзе ноч без бяссонніцы, Без успаміну дзённага — Ноч, як варожасць страшная, Гатовая несці смерць I аднаму, і ўсім!
    Прыходзіць фінал гэтай ночы. Калі ўжо няма спадзявання — He рызыкую нічым!
    Фрэска
    і
    Я той, які, задраўшы нос, Прагульваўся вясной, А побач — носам рыў зямлю Сабака верны мой.
    Я той, які фіялкі рваў, Які вастрыў касу
    Для росных, сакавітых траў. Крычаў я, жартаваў, Дзяўчат атакаваў.
    Для рук маіх быў лёгкім свет, He зналі рукі ў чым сакрэт? Я праганяў і смерць, і зло, Тугу ад сэрца праганяў. Выдатнае жыццё ішло!
    II
    Зараснік: там натуральныя звяры.
    Бойка: там фальшывыя звяры.
    Вёска: там зямля дзівосная.
    Яма: там зямля пачварная.
    Край: там шчасце перамагае.
    Пустыня: там смерць законы складае.
    Ноч, дзе закаваны чалавек, Ноч, дзе вызваляе сябе чалавек. Ноч, дзе чалавек стварае
    Дзень.
    Жыццё. Ноч
    СОН 21 ВЕРАСНЯ 1943 ГОДА
    Прыснілася: крокам шпаркім Іду я шляхамі Ціроля.
    Парою, каб выгадаць час, Штурхаю сябе на карачках — Грубеюць мае далоні.
    А маладыя сялянкі, Па звычаю родных вёсак, Са мною вітаюцца шчыра, Паважна і ласкава.
    I я дабягаю да турмаў:
    У вокнах бліскаюць стужкі, Насцеж адчынены брамы, Турмы зусім пустыя!
    Ты можаш у іх пасяліцца, Заходзь і выходзь, калі ласка! Хочаш — працуй на здароўе, Будзь сабе самы шчаслівы! А ўнізе, у стайні раскошнай, Коні стаяць асядланыя, Чакаюць, калі ты свіснеш.
    Быццам вада ў праменнях, Ззялі турэмныя сцены. А на прыволлі, на плошчы, Смяяліся звонка сялянкі: Снег разгуляўся нібыта Ў разгары гарачага лета!
    Свежага ветру глынуў я, Назад я пайшоў
    ізноў жа Вярнуўся сабе да турмаў — Пустых, непрывычна вясёлых...
    Прачнуўся я ад здзіўлення, Што там не сустрэў нікога.
    СОН 12 ЛІСТАПАДА 1943 ГОДА
    Глыба каменняў белых Праплывае справа налева, Як бяспрытульны човен Па хвалях нябачнай ракі.
    Ранак раскінуў навокал Пялёсткі шэрых кветак:
    Яны плывуць ля каменняў, Злева направа плывуць.
    А зверху спакойна, плаўна Ляціць да мяне дзяўчына, Спявае разам з ветрам, Крылаў яе не відаць.
    Прынадзіць хачу, як жаўранка, Кавалкамі белай бляхі, Яна ж ад мяне адлятае Ў белым адзенні сваім.
    Ёіі вельмі халодна, наглуха Зашпілены белы плашч. Белая шапачка, быццам Снег на марозным сонцы. Русым — гэта да твару, Нарэшце лаўлю яе!
    Яна мяне кліча ў алею, Паволі мы з ёй лунаем. Якая яна прыгожая, Які халодны вечар! Ведаю прахалодную
    таямпіцу яе грудзей.
    КРЫТЫКА ПАЭЗІІ
    Агонь абудзіў пушчу — Галіны, сэрцы, далоні, лісце. Шчасце ў адным букеце —
    Лёгкім, духмяным і сакавітым.
    Гэта — пушча сяброў, Што прыйшлі да зялёных крыніц, Да сонца добрага, да яркіх дрэў.
    Гарсія Лорка забіты.
    Дом аднаго-адзінага слова, Вуснаў, створапых для жыцця. Дзіця, што не ведае слёз: У зрэнках яго, як у возеры, Будучы дзень адбіваецца, Кропля па кроплі святло запаўняе Чалавека да самых павекаў.
    Сен-Поль-Ру забіты, Дачку яго закатавалі.
    Голад зледзянелы, прамавугольны: Тут спяцца мне дрэвы ў цвеце, Неба суцэльнае і зямля, Быццам дзяўчаты цнатлівыя У вечнай, бясконцай гульні.
    Сцены пабляклыя, ецены без водгулля, Я вас усмешкай адной адмятаю.
    Дэкур забіты!
    БЕЛАКРЫЛЫЯ ШВАЧКІ
    1945
    АГОЛЕНЫ КРАЯВІД
    Незаслонены свет, Дзе мне хораша быць, Дзе пяшчотны луг цеплыні тваёй,
    Дзе ў крыніцах грудзей Адбіваецца дзень, Дзе па сцежцы вуснаў Разбягаецца смех,
    Дзе ўзнімаюцца ўвысь Птушкі вейкаў тваіх, Дзе ні хмаркі няма На высокім ілбе.
    Гэты любы мой свет, Дзе з прыродай у лад, Непакрытае цела спявае тваё.
    ДАБРО
    Ты заўсёды трошкі іншая, Кожны раз асалода новая, Наша шчасце заўсёды ў палёце — Mae крылы, не мае гнязда.
    Ці блакіт я прысніў, ці хмару? He ўяўляеш ты дня наступнага. Ты сама ўвасабленне яго, I жыццё тваё межаў не мае.
    ГАРАЧАЯ ПРАГА ЖЫЦЬ
    1946
    НАВАТ КАЛІ МЫ ДРЭМЛЕМ...
    I нават калі ш дрэмлем,— адно аднаго ахоўваем. Ахоўваем наша каханне — цяжэйшае за плады.
    Нават без слёз і смеху — яно праз стагоддзі працягнецца —
    Дзень пры дні, халоднай ноччу, Калі ўжо не будзе нас.
    ЛІШНІ ЧАС
    1947
    НАША ЖЫЦЦЁ
    He адзіночкай да мэты іду, А разам з каханай.
    Зразумеем каханую мы
    I навучымся ўсіх разумець.
    Мы палюбім адзін аднаго: Нашы дзеці будуць смяяцца 3 падання чорнага аб чалавеку, Што адзінокім быў.
    ПАЛІТЫЧІІЫЯ ВЕРШЫ
    1948
    АФІНА
    Народ Элады, народ-кароль, парод пакутнік! Ты ўсё згубіў, апроч свабоды, Апроч любові да свабоды і да праўды, Апроч павагі да сябе самога!
    Ты не памрэш, народ.
    Няма такоіі пагрозы, Бо ты падобны да еваёй любові шчырай, Ты прагнеш вечнасці і целам, і душою, Народкароль, ты верыш —
    хлеб табе належыць.
    Ты думаеш: табе дадуць пачціва зброю, Каб выратаваць гопар твой, зацвердзіць твой закон...
    Народ пакутнік, сам ты маеш зброю;
    У тваіх руках — ратупак твой, твая надзея.
    ІІасуперак сцюдзёпай цемрадзі — Надзея, Адступіць смерць раптоўна ад цябе.
    Ты звсдаў роспач, але ты — народ герояў, Ад голаду капаючых, а сытых роднаю айчынай.
    Маленькі ці вялікі — час аб гэтым скажа, Ты, Грэцыі народ — сваіх жаданняў гаспадар; Тут цела ў спалучэнні з ідэалам цела, Зямпая прага хлеба і свабоды.
    Свабода — быццам мора ў сонцы яркім, А хлеб нагадвае багоў, хлеб, што людзей з’яднаў,—
    Сапраўдны, як жыццё, ён стаў мацпейшы ў свеце, Мацней ад гора нашага, ад ворагаў мацней.
    9 снежня 1944
    У ІСПАНІІ
    Калі ў Іспанні ёсць дрэва колеру крыві — Гэта дрэва свабоды.
    Калі ў Іспаніі ёсць незамкнёны язык — Ён гаворыць аб свабодзе.
    Калі ў Іспаніі ёсць светлая шклянка віна — Вып’е за шчасце народ.
    ІСПАНІЯ
    Самыя яркія вочы на свеце Спяваюць маўклівую песню.
    Ім хочацца ўбачыць прасторы, Але замінаюць турэмныя ецены, Яшчэ замінаюць
    Набраклыя з гора павекі.
    Краты, жалезныя краты Спяваюць аб волі.
    Песня расце і мужнее,
    Ідзе па дарогах людскіх.
    Ляціць да шалёнага сонца, Да ўзбунтавапага сонца.
    Хто загінуў — той зноў ажывае.
    Дні, ночы, дні, ночы міпаюць.
    Вы, нявольнікі, вязнівыгнапнікі, Полымя ў цемры ствараеце, I полымя тое прыносіць Прахалоду світання ў росах, Перамогу
    I радасць жыцця.
    ПАМЯЦІ ПОЛЯ ВАЯН-КУЦЮР’Е
    Я жыву ў квартале Шапель, Выдаю ў каморцы газету «Сябры маёй вуліцы» — Яе не прадаюць, а раздаюць, Яна не каштуе грошай. Яна патрабуе працы.
    Сэрца маё з сябрамі: Яны спачуваюць мне. Я стаў чалавекам Вуліцы, Я жыву для людзей.
    Стаў я дужым, я — поплеч, я — поруч.
    У прахожых на вуліцы — тая ж турбота, У прахожых на вуліцы — тая ж любоў I надзея, што знікнуць пакуты.
    Я адкрыў сваё сэрца для сэрцаў людскіх, Да сяброў я звяртаюся сёння.
    Мне гавораць яны ўсё, што я ім кажу. I зліваецца Вуліца наша з людзьмі Іншых вуліц парыжскіх.
    Ён цягнуўся душой да краіпы Саветаў. Поль Элюар і Даміпіка ў Эрмітажы.
    Лепінград. 1950.
    Элюар з дачкой Сесіль. 1946.
    «МЭТАЙ ПАЭЗІІ ПАВШНА БЫЦЬ ПРАКТЫЧНАЯ ІСЦІНА»
    Маім патрабавальным сябрам
    Калі я сказаў вам: вячлрпяе сопца ў лесе Нагадвас жапчыпу, якая аддасцца на ложку,— Вы паверылі мпе, вы зразумслі мас парывы.
    Калі я еказаў вам: струмені дажджлівага дня
    ІІаціху звіняць у знямозе каханпя,— Вы павсрылі мне: прадоўжылі час закаханасці.
    Калі я сказаў вам: на голлях ложку майго Ўе гняздо птушка, якая не гаворыць «так»,— Вы павсрылі мне — падзялілі разам са мною трывогу.
    Калі я сказаў вам: крыніца — пачатак ракі —
    Ключом адмыкае лістоту і травы,—
    Вы мне верыце, болей таго,— вы мяне разумееце.
    Але, калі я спяваю аб вуліцы роднай
    I аб сваёй краіне — гэтай бяскрайняй вуліцы,— Вы мне болей не верыце, вы хаваецеся ў пустыні.
    Без мэты блукаецс вы, забываеце,
    ПІто людзі жадаюць змагання, надзей, згуртавання, Каб свет растлумачыць і перайначыць.
    Я ўсім сэрцам хачу вас прывабіць, Сіл пакуль пе хапае ў мяне, ды яшчэ я жыву I здзіўляюся сам, што вас зачароўваць спрабую.
    Я хацеў бы свабоду вам даць і жыццё, Дзе не толькі над сажалкай ніцыя лозы: Далучыць да братоў, што ствараюць святло.
    НЕМЛГЧЫМАЕ ЖЛДАННЕ
    Я пепазбежна бачыў: гэты свет нялюдскі, Вяпец і рабскас ярмо.
    Я драму ведаю і з аўтарам знаёмы.
    Наперадзе мяпс ноч-змоўшчыца ішла, А па зямлі паўзлі пыхлівасць і убоства, Мяне праводзіла злачынства да сваіх вытокаў.
    I на пяшчотных тварах бачыў я сляды — Барозны ад чырвопага жалеза, I бачыў: гіры кулакоў дзяцей збівалі.
    I на жывёлах — кроў, на людзях — кроў — Збор вінаграду і агідны, і смярдзючы, А кат, аднак, у рукавіцах чыстых!
    Я змучыўся і выбраў я нуду
    I адзіноту траў пажоўклых, Я нс змаўчу, я — не з ахвяр бязмоўных!
    Як ненавіджу я забавы катаў!
    Адзін, як палец, знішчу ланцугі, Апі жыццё маё, ні смерць не згапьбяць чалавека!
    *
    Ілгу! Я вінаваты. Есць на зямлі ў мяне браты, Я нс магу адзін — без родных, без братоў.
    Таварышы, вазьміце мае рукі, я — ваіп!
    СЁСТРЫ ПАДЗЕІ
    Сёстры надзеі, жанчыны адважныя, Згуртаваліся вы супраць смерці, Побач з доблесцю вашай — любоў.
    Сёстры мае, вы жывыя, ўцалелыя!Рызыкуючы ўласным жыццём,— Перамогу прынеслі Жыццю.
    Сёстры велічы, дзень набліжаецца:
    Пасмяемся мы з слоў тых
    «вайна» і «няшчасце», I сатруцца сляды ад мінулай бяды.
    Кожны будзе мець права на ласку.
    G*
    УРОК МАРАЛІ
    1949
    МОВА КОЛЕРАЎ
    Ёсць колеры мужчынскага і жапочага,