• Газеты, часопісы і г.д.
  • З табой  Поль Элюар

    З табой

    Поль Элюар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 128с.
    Мінск 1980
    14.86 МБ
    На свеце сэрца ёсць праўдзівае,
    I поціск рук надзейных,
    I ўважлівыя вочы, I ёсць жыццё, якое хоча Святлом дзяліцца з іншымі людзьмі.
    ЗАУВАГІ
    АБАВЯЗАК I ТРЫВОГА
    Вершы напісаны ў 1916 г., калі паэт быў пісарамсанітарам у эвакуацыйным шпіталі. На вокладцы ўпершыню стаіць псеўданім Поль Элюар (Элюар — дзявочае прозвішча яго бабкі па лініі маці).
    ВЕРШЫ ДЛЯ МІРНАГА ЧАСУ
    Адзінаццаць вершаў для гэтага зборніка былі напісаны за некалькі месяцаў да перамір’я і надрукаваны без дазволу цэнзуры за кошт аўтара на блакітнай паперы ў выглядзе ліста, складзенага ў чатыры столкі. Паэт пасылаў сваю «кніжачку» па пошце тым дзеячам, якія ўцягнуты ў барацьбу за працяг вайны, і тым, хто выступае супраць вайны. У ліку змагароў супраць імперыялістычнай вайны быў Апры Барбюс, які стварыў кнігу «Агонь». Еп атрымаў ад Элюара вершы з аўтографам: «Анры Барбюсу, які напісаў самую карысную кнігу ў свеце».
    ПАТРЭБЫ ЖЫЦЦЯ I ПЛЁН СНОЎ —СЛЕДАМ ЗА ПРЫКЛАДАМІ
    Гэты зборнік з’явіўся на аснове лінгвістычна-стылістычных эксперыментаў, якімі Элюар займаўся на старонках невялічкага, створанага ім часопіса «Прыказкі».
    ГОРАД ТУГІ
    У рукапісе гэты зборнік называўся «Мастацтва быць нешчаслівым». Пры чытанні карэктуры Элюар змяніў назву на «Горад тугі». Зборнік стаў вельмі папулярным сярод аматараў паэзіі ў Францыі.
    КАХАННЕ. ПАЭЗІЯ
    Кніга прысвечана Гала — першай жонцы Элюара. Гала (як назваў яе Элюар) — Алена Дзмітраўна Дзяканава была дачкой маскоўскага адваката. Паэт пазнаёміўся з ёй у горным сапаторыі Клавадэль (Швейцарыя), дзо лячыўся з канца 1912 г. да лютага 1914 г. Пасля звароту пявесты ў Расію япы доўга перапісваліся. У лютым 1917 г., нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, Гала прыехала з Пецярбурга ў Францыю, каб павяпчацца з Элюарам. Ён служыў тады ў 22-м пяхотным палку, і яго адпусцілі на некалькі дзён на пабыўку дамоў для жаніцьбы.
    Сваім раннім знаёмствам з рускай паэзіяй Элюар абавязаны Алене Дзмітраўне. У 1918 г. яны нават спрабавалі разам перакласці па французскую мову «Балаганчык» А. Блока (на жаль, рукапіс перакладу згубіўся).
    11 мая 1918 г. у іх нарадзілася дачка Сесіль. Ёй прысвечаны верш «Маё дзіця капрызнае» (гл. зборнік «Вершы для мірнага часу»),
    У дзесяцігадовым узросце Сесіль падказала Элюару назву зборніка «Каханне. Паэзія». «Я прасіў яе аб гэтым і спачатку сціпла прачытаў ёй некалькі вершаў». Гэтыя словы надпісаны рукой Элюара на адным з экземпляраў зборніка.
    НАТУРАЛЬНАЯ ПЛЫНЬ
    Лістапад 1936.— Упершыню надрукаваны ў газеце французскіх камуністаў «Юманітэ» 17 снежня 1936 г. Гэта быў гнеўны водгук на фашысцкія бясчынствы ў Іспаніі ў дні грамадзянскай вайны. У красавіку 1938 г. верш быў выдадзены асобнай кніжачкай пад назвай «Салідарнасць» — на французскай і англійскай мовах. Верш выклікаў раздражненне з боку кіраўніка сюррэалістаў Брэтона.
    На творчым шляху Элюара кніга «Натуральная плынь» была важнай паваротнай вяхой і з’явілася прадвесніцай паэзіі Элюара эпохі Французскага Супраціўлення.
    ПАЭЗІЯ I ПРАЎДА 42 ГОДА
    Назву кнігі Элюар спецыяльна пераняў у Гёте (аўтабіяграфічная кніга «Паэзія і праўда»), каб падкрэсліць, што праўдзівае слова пе мае межаў і пе залежыць ад шавіпістычпаіі дзікай палітыкі фашыстаў.
    С в а б о д а.— У рукапісе гэты верш мсў назву «Адзіная думка» і црысвячаўся Нуш Элюар (другой жонцы паэта). Затым Элюар змяпіў загаловак верша, і «Свабода», надрукаваная ў 1942 г. на лістоўцы, атрымала самы шырокі рэзананс. Верш скідвалі ў тысячах экзсмпляраў над акупіраванай Францыяй. Яго перадавалі з рук у рукі, з вуспаў у вусны, ён стаў гімнам барацьбітоў Супраціўлешія.
    ТВАР У ТВАР 3 НЕМЦАМІ
    A п а в я ш ч э н п е.— Веріп з’явіўся водгукам па гібель ад рук фашыстаў у 1942 г. Жоржа Дзюдака, рэдактара часопіса маладых камуністаў «Кайе дэ ля Жэнес».
    Мужнасц ь.— Упершыню без подпісу падрукаваны ў газеце «Летр Фрапсэз» (студзень — люты 1943 г.).
    Сем вершаў аб любові па вайп е.— Выдадзены ў капцы 1943 г. у падполыіым камупістычпым друку пад псоўдапімам Жан дзю О.
    Т у п ы я і з л о с п ы я.— Упершыпю надрукавапы ў падпольнай «Лстр Франсэз», май 1944 г., затым у «Песнях макі» пад псеўданімам Марыс Эрван. Макі — так называліся французскія партызапы — змагары супраць гітлераўскіх захопнікаў.
    Габрыэль Перы. — Упершыню надрукаваны ў газеце «Юманітэ» 13.XII.1944 г. у знак памяці Габрыэля Перы (1902—1941) — нацыянальнага героя Францыі, камуніста, аднаго з рэдактараў газеты «Юманітэ», расстраляпага гітлераўцамі 15 спежня 1941 г.
    ЛОЖАК. СТОЛ
    Кніга ўпершыню надрукавана ў Швейцарыі ў выдавецтве «Труа Коллін» у пачатку 1944 г. Большасць вершаў напісана ў горнай псіхіятрычнай бальніцы Сента-Алабан у Севеннах (Швейцарыя), дзе Поль і Нуш Элюар вымушаны былі хавацца ад праследаванняў паліцыі з лістапада 1943 г. Туды з’яўляліся партызанскія сувязныя з Францыі, якім паэт перадаваў свае вершы.
    Крытыка паэзіі.— Гэта другая элюараўская «Крытыка паэзіі» (першай заканчваўся зборнік «Само жыццё», 1932 г.),
    Федэрыка Гарсія Лорка (1899—1936), выдатпы іспанскі паэт і драматург. Быў адным з арганізатараў Мадрыдскага саюза антыфашысцкай інтэлігенцыі. Расстраляпы франкістамі 19 жніўня 1936 г.
    Сен-Поль-Ру (1861—1940) — вядомы французскі паэт і драматург, які ў маладосці быў паэтам-сімвалістам. Сен-Поль-Ру не вытрымаў здзекаў, якія ўчынілі гітлераўцы: яны ўварваліся ў яго дом у Брэтані, цяжка паранілі яго дачку і знішчылі ўсе яго рукапісы. Неўзабаве паэт памёр у Брэсце (паўночна-заходняя Францыя).
    Жак Дэкур (сапраўднае імя Даніэль Дэкур дэ Манш, 1910—1942) — французскі пісьменнік, камуніст, актыўны ўдзельнік Руху Супраціўлення, арганізатар Нацыянальнага камітэта пісьменнікаў і першы рэдактар яго друкаванага органа — газеты «Летр Франсэз». Быў арыштаваны паліцыяй, перададзены ў рукі гестапа і забіты 30 мая 1942 г. у форце Мон-Валер’еп каля Парыжа.
    ГАРАЧАЯ ПРАГА ЖЫЦЬ
    Эпіграфам да кнігі з’яўляюцца словы Элюара: «Ka­ni я пісаў гэтыя вершы, я ведаў, іпто яны будуць ілюстраваны малюнкамі Марка ІПагала».
    У кнізе было дадзена дваццаць пяць малюнкаў і каляровы франтыспіс работы Марка Шагала. Там жа быў змешчаны верш Элюара, прысвечаны мастаку.
    ПАЛІТЫЧНЫЯ ВЕРШЫ
    Зборнік выйшаў у выдавецтве Галімара з прадмовай Луі Арагона. Адкрыўся словамі «Ад далягляду адзіночкі да далягляду ўсіх людзей».
    У I с п а н і і.— Элюар, звязаны даўняй дружбай з многімі дзеячамі іспанскай культуры, увайшоў у 1945 годзе ў Камітэт дапамогі іспанскім дэмакратам.
    Поль Ваян-Куцюр’е — французскі пісьменнік і мастак (1892—1937) з’яўляўся адным з заснавальнікаў Французскай камуністычнай партыі, членам яе ЦК, галоўным рэдактарам газеты «Юманітэ».
    «Мэтай паэзіі павінна быць практычная ісціна» — адно з любімых выслоўяў Элюара, якое належала мяцежнаму і памершаму ў певядомасці паэту Дзюкасу. Ёп друкаваўся пад імем графа Лотрэамона. Пазней яго «Песні Мальдарора» сталі настолыіай кнігай французскіх пісьменнікаў-авапгардыстаў. «Патрабавальныя сябры», да якіх звяртаецца Элюар,— гэта ўсе тыя, хто не прымаў яго грамадзянскай лірыкі.
    УРОК МАРАЛІ
    Грэцыя, мая ружа розуму — адзіп з асноўных паэтычных цыклаў гэтай кнігі.
    У маі-чэрвені 1949 г. Элюар разам з вядомым французскім барацьбітом за мір, мастаком і публіцыстам Іван Фаржам (1899—1953) наведаў партызанскія раёны Грэцыі ля гары Грамос. Адтуль ёя пісаў дачцэ Сесіль: «Я зрабіў цудоўнае падарожжа ў свабодпую Грэцыю. Там я сапраўды пражыў цэлую эпоху майго жыцця. Партызаны і партызанкі праяўляюць цуды мужнасці, надзеі, прыгажосці... У апошнюю ноч чатыры тысячы сялян і салдат, усе з аўтаматамі, наладзілі нам трыумф. Чыталі мой верш «Афіна». Гэта быў мітынг у абарону сусветнага міру, і ўсе спявалі, танцавалі».
    ПРЫСВЯЧЭННІ
    У імя дружбы.— Марсель Кашэн (1869 — 1958) — выдатны дзеяч французскага і міжнародпага рабочага руху, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Фрапцузскай камупістычнай партыі.
    II с р а м о ж ц ы,— Васіль Леўскі (1837—1873) — выдатііы дзеяч рэвалюцыйна-вызвалеячага руху ў Балгарыі.
    Рахунак да аплат ы.— Ілья Эрэнбург (1891— 1967) — быў асабістым сябрам Элюара. Яны разам вялі падрыхтоўку да Сусветнага кангрэса дзеячаў культуры ў абарону міру. Кангрэс адбыўся ў жніўні І948 г. у польскім горадзо Вроцлаве.
    Прадмовай Эрэпбурга аб творчасці Элюара адкрываюцца дзве кнігі паэта, выдадзоныя ў Маскве ў 1958 г.: па французскай мово «Выбраныя вершы» (выдавецтва замежнай літаратуры) і па рускай мове (Дзяржлітвыдавецтва).
    СССР — н а д з е я п а ш а.— Элюар двойчы наведаў Савецкі Саюз: у 1950 г.— па запрашэнпю Саюза пісьменнікаў СССР і ў 1952 г. з выпадку юбілеяў Гюго і Гогаля. Элюар бачыў у пашай краіне ўвасаблепне надзеі лепшых людзей свету.
    ЗДОЛЕЦЬ УСЁ СКАЗАЦЬ
    Паэты, якіх я ведаў,— Луі Арагон (1897) — выдатны французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч, адзін з лепшых сяброў і паплечпікаў Элюара, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». У 1977 г. узнагароджаны Савецкім урадам ордэнам «Дружбы Народаў».
    Жан Фрэвіль (1898) — французскі пісьменнік і крытык. Пераклаў на французскую мову многія творы класікаў марксізма-ленінізма.
    АБЛІЧЧА МІРУ
    Кніга выпшла ў выдавецтве «Серкль д’ар», як альбом з паэтычнымі подпісамі Элюара пад малюнкамі Шкасо.
    3 НЯВЫДАДЗЕНАГА
    Жаку Дзюкло,— Адзін з вершаў гэтай паэтычнай нізкі.
    Жак Дзюкло (1896—1975) — дзеяч французскага і міжнароднага камупістычнага і рабочага руху. Адзіп з арганізатараў Руху Супраціўлення ў гады
    фашысцкай акупацыі Францыі. 3 кастрычніка 1950 г. па сакавік 1953 г., у час хваробы Марыса Тарэза, выконваў абавязкі генеральнага сакратара Французскай камуністычнай партыі.
    25 красавіка 1953 г. Жак Дзюкло выступіў з прамовай каля дома, дзе нарадзіўся Элюар, у Сэн-Дэні, паблізу ІІарыжа. Гэта прамова пад назвай «Перад родным домам» была надрукавана ў часопісе «Еўропа» (орган прагрэсіўных французскіх пісьмеппікаў), поўнасцю прысвечапым Элюару.
    У другі раз часопіс «Еўройа», прысвечаны Полю Элюару, выйшаў у лістападзе — снежні 1962 г.
    ЗМЕСТ
    Пяспяр мужнасці і дабраты. Б. Міцкевіч ...	3
    ПЕРШЫЯ ВЕРШЫ 1913—1918
    Напаўголасу	 9
    *** Дзяўчынка ў	Парыжы	 10
    Мой апошні верш		10
    АБАВЯЗАК I ТРЫВОГА 1917
    Верны 	11
    *** На досвітку — зноў у дарогу	 11
    *** Турбуе мяне апусцелае неба	 12