Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
дому. Выў такі талковы, дбалы хлопец. Бацькі галаву ламалі: з-за чаго ён раптам пайшоў? У вёсцы людзі лепей разумеюць свой абавязак, думаюць пра тое, каб зберагчы добрае імя. Таму павінны быць нейкія асаблівыя прычыны, каб наследнік пайшоў з дому...
— Ведама... Абавязак ёсць абавязак...
— Ну, і нібыта нехта з родных знайшоў хлопца і паспрабаваў дапытацца, чаму ён гэта зрабіў. Выявілася, што ён не збег з жанчынаю, яго не выгналі з хаты ні любоўныя прыгоды, ні даўгі,— увогуле, не было ніякай асаблівай прычыны. Дык у чым жа справа?.. Ды ён і сам добра не ведаў, як растлумачыць свой учынак, сказаў толькі, што не мог болей трываць.
— I напраўду, ёсць жа на свеце бесталковыя людзі...
— Але калі падумаць, дык гэтага хлопца зразумець можна. Ну што такое селянін? Працуючы з усяе сілы і шырачы свой кавалак, ён толькі прыбаўляе сабе працы... Мяжы яго цяжкай працы няма, і адно, што ён нажывае,— гэта яшчэ цяжэйшую працу... Праўда, да селяніна яго праца вяртаецца — ураджай рысу і бульбы. Што ж яшчэ яму трэба? 3 сялянскаю працаю нашу важданіну з пяском і параўноўваць нельга. Гэта ўсё роўна, што будаваць запруду з камянёў на рэчцы ў апраметнай — чэрці ўсё роўна раскідаюць камяні.
— А чым канчаецца гэтая гісторыя з ракою ў апраметнай?
— Ды нічым... іменна ў гэтым і ёсць пакаранне за грахі!
— А што потым было з гэтым хлопцам, які павінен быў стаць наследнікам?
— Ён усё загадзя абдумаў і, напэўна, яшчэ да Taro, як пайсці з дому, уладкаваўся на працу.
— Нуі?..
— Ну і стаў працаваць.
— А далей што?
— Далей? У дні зарплаты атрымліваў, напэўна,
свае грошы, а ў нядзелю надзяваў чыстую кашулю і ішоў у кіно.
— Потым?
— Цяжка сказаць, пакуль не папытаешся ў самога хлопца.
— Ды калі ён сабраў грошай, дык напэўна ўжо купіў сабе радыё...
...Ну вось, ускараскаўся нарэшце. Хоць, мабыць, гэта толькі паўдарогі... He, памыліўся... Тут ужо роўная мясціна... Але дзе дзеліся агні?.. Ён ішоў наперад без ніякае веры... Здавалася, гэта вяршыня велізарнай дзюны... Чаму ж адсюль не відаць агнёў? Ад думкі, што здарылася бяда, у яго падкасіліся ногі. Паленаваўся — вось і расплата. З’ехаў па крутым схіле, не ведаючы дакладнага кірунку. Лагчына аказалася болыпая, чым ён меркаваў. Яна была не толькі глыбокая, але і шырокая. Дый шмат’ярусныя хвалі пяску на дне былі нагрувашчаны бязладна і мяшалі выбраць правільны кірунак. Але ўсё роўна ніяк не дадумацца, чаму не відаць агнёў... Калі збіўся з дарогі, дык не болей, чым на паўкіламетра ў адзін ці ў другі бок. Яго ўвесь час цягнула налева,— можа, таму, што ён баяўся вёскі. Ён адчуваў, што для таго, каб падысці бліжэй да агнёў, трэба адважыцца пайсці направа... Хутка туман рассеецца, вызірнуць зоркі... Увогуле, што б ні было, найлепшы і найхутчэйшы спосаб агледзець усё навокал — падняцца на дзюну, не важна на якую, каб толькі вышэйшую за астатнія.
Усё-такі незразумела... Ані незразумела, чаму жанчына гэтак прывязана да гэтай ракі ў апраметнай... Гаворка пра любоў да радзімы, пра абавязак мае сэнс толькі тады, калі, адмаўляючыся ад іх, нешта траціш. А што траціць гэтай жанчыне?
(Радыё і люстэрка... Радыё і люстэрка...)
Прыёмнік ён ёй, ведама, прышле... Але ці не прывядзе гэта да адваротных вынікаў: ці не страціла яна болей, чым набудзе? Кончылася, напрыклад, цырымонія прыгатавання мне ванны, якую яна вельмі любіла. Нават адкладала мыццё бялізны, заўсёды пакідала вады, каб я мог памыцца. Плюхала цёплую ваду між маіх ног і, скурчыўшыся, моцна смяялася, быццам гэта яе купалі... Цяпер не давядзецца ўжо гэтак смяяцца.
He, адкінь ілюзіі... Паміж мною і табою з самага пачатку не было ніякага ўгавору. А калі не было ўгавору, не магло быць і парушэння яго. Дый нельга сказаць, што і мяне самога гэта ані не закранула. Напрыклад, пах таннай, нібыта выціснутай з калу, гарэлкі, якую мы атрымлівалі раз на тыдзень... твае непадатлівыя, сплеценыя з тугіх мускулаў сцегнякі... адчуванне сораму, калі я пальцам, змочаным слінаю, выкалупліваў пясок, які нагадваў спечаную гуму... I твая сарамлівая ўсмешка, якая рабіла ўсё гэта яшчэ болей непрыстойным... I многае другое. Падлічыць усё разам — атрымаецца нямала. Вер не вер, але факт астаецца фактам. Мужчына болей, чым жанчына, схільны прыдаваць значэнне дробязям.
А калі ўспомніць пра тое, што зрабіла са мною вёска, дык прычыненыя мне страты немагчыма і падлічыць. У параўнанні з гэтым мае адносіны з жанчынаю — пусцяковіна.
Але ён ім рана ці позна цалкам за ўсё адплаціць... Ён, праўда, яшчэ не ведае, як стукнуць, каб было найбалюча... Можа, падпаліць вёску, ці атруціць калодзежы, ці нарабіць пастак і па адным скінуць у пясчаныя ямы ўсіх, хто вінаваты ў яго няшчасцях,— такім няхітрым спосабам ён на першым часе распальваў сваю фантазію і натхняў сябе. Але цяпер, калі выпаў яму выпадак здзейсніць задуму, ён ужо не мог аддацца гэтым дзіцячым марам. Дый што можа зрабіць адзін чалавек? Няма іншага выйсця, як ужыць закон. Праў-
да, у гэтым выпадку ёсць небяспека, што закон не здолее зразумець усёй глыбіні жорсткасці таго, што адбылося... Добра, не трацячы часу, паведамлю пра ўсё спачатку хоць у мясцовую паліцыю.
Ага, было нарэшце яшчэ адно...
Чакай! Што гэта за гук?.. He, усё ціха... Можа, проста здалося. Ды ўсё ж, дзе дзеліся вясковыя агні? Нават калі яны не відны за высокімі дзюнамі, усё роўна гэта жах. Можна сабе ўявіць, што адбылося: мой руль мае звычку браць улева, я зайшоў надта далёка да мыса, і вёску цяпер засланяе нейкая высокая скала... Вырашыў... Паспрабую пайсці ўправа.
...Ну і нарэшце не хацелася б, каб ты забылася яшчэ пра адно. Памятаеш, ты ж так і не адказала на маё пытанне. Тады два дні засаб ішоў дождж. Калі ідзе дождж, вельмі пагражаюць апоўзні, затое пясок амаль зусім не ляціць. Першы дзень мы зрабілі крыху болей, чым звычайна, і таму на другі дзень змаглі перадыхнуць, Карыстаючыся так чаканым адпачынкам, я цвёрда вырашыў дакапацца да ісціны. Упарта, быццам здзіраючы з цела струпы, надумаўся агаліць праўду, што б гэта мне ні каштавала, дазнацца, чаму ты апынулася ў гэтай яме. Я сам быў ашаломлены сваёй напорыстасцю. Спачатку ты весела падстаўляла голае цела пад ручаіны дажджу, але ўрэшце, вымушаная адказваць, заплакала. I стала гаварыць, што не можаш пайсці адсюль толькі таму, што тут загінулі муж і дзіця, засыпаныя разам з куратнікам у час тайфуну. Калі гэтак, цябе напраўду можна было зразумець. У гэта можна паверыць, і зразумела, чаму да гэтага часу ты пазбягала гаварыць пра гэта. Мне хацелася паверыць табе. I я вырашыў на другі дзень урваць крыху часу ад сну і ўзяцца шукаць засыпаных.
Два дні капаў я ў тым месцы, дзе ты паказала. Але не знайшоў не толькі ніякіх астанкаў, але нават і слядоў разбуранага куратніка. Тады ты паказала другое
месца. Але і там я нічога не знайшоў. Ты стала вадзіць мяне з аднаго месца на другое. У пяці розных мясцінах дзевяць дзён прадаўжаліся бязмэтныя пошукі. I тады зноў, гатовая заплакаць, ты пачала апраўдвацца. Ты сказала, што, напэўна, хата стаяла на другім месцы, што няспынны ціск пяску, можа, адсунуў яе і павярнуў, а можа, і сама яна перамясцілася. Можа, і куратнік, і астанкі мужа і дзіцяці пахаваны пад тоўстаю сцяною пяску, якая аддзяляе хату ад суседняй, а можа быць і такое, што яна апынулася ў суседавай яме. Тэарэтычна можа быць і такое. Але твой няшчасны, прыгнечаны выгляд добра паказваў, што ты не так збіралася ашукаць мяне, як не хацела з самага пачатку расказаць праўды. Ахвяры былі, увогуле, не болей чым адгаворкаю. У мяне ўжо проста не было сілы зазлавацца. I я вырашыў не ламаць галавы над тым, хто перад кім у даўгу. Мне здаецца, што і ты павінна была гэта зразумець...
Што гэта!.. Мужчына ад страху кінуўся на зямлю... Усё адбылося надта хутка, ён нічога не мог зразумець... Перад ім нечакана вырасла вёска!.. Ішоў ён, відаць, да вяршыні дзюны, што падступала да вёскі... I ў той момант, калі ў яго перад вачыма адсланілася ўся панарама, ён убачыў, што апынуўся ў самой вёсцы... He паспеў ён апамятацца, як побач з ім за плотам забрахаў сабака.
Падхапіў другі, а потым яшчэ і яшчэ — быццам ланцуговая рэакцыя. У пякельнай цемры на яго насоўвалася, выскаляючы іклы, цэлая зграя. Ён выняў вяроўку, да якое былі прывязаны нажніцы, і кінуўся бегчы. У яго не было выбару. Адно, што яму аставалася,— найкарацейшым шляхам прабегчы цераз вёску.
26
Бег чалавек.
Хаты, міма якіх ён бег, мільгалі цьмяным святлом. Яны то прапускалі яго, то вырасталі перашкодаю. Смак ветру, які з шумам урываўся ў вузкую шчыліну горла... Смак іржы... Небяспечны нумар на тонкім шкле, гатовым разляцецца на друзачкі. Надта позна, каб спадзявацца, што пераносчыкі пяску не выйшлі яшчэ з хат, і дужа рана, каб спадзявацца, што яны ўжо дабраліся да ўзбярэжжа. Пікап нібыта яшчэ не праязджаў. He можа быць, каб ён не звярнуў увагі на гэта вар’яцкае тарахценне двухтактавага матора за кіламетр адсюль. Становішча агіднае.
Нечакана з цемры вылецеў чорны камяк. Мяркуючы па моцным сапенні, вялікі сабака. Ён, здавалася, не быў прывучаны да нападзення і, перш чым накінуцца на яго, пачаў моцна брахаць. Мужчына хвоснуў вяроўкаю з прывязанымі нажніцамі і пацэліў. 3 енкам сабака знік у цемры. На шчасце, ён выдраў толькі кавалак з яго штаноў. Мужчына надта рэзка крутнуўся, ногі запляліся, і ён упаў, пакаціўся, але адразу ж ускочыў і пабег далей.
Выявілася, сабака не адзін, іх пяць ці шэсць. Напалоханыя няўдачаю першага, яны з лямантам круціліся вакол яго, выбіраючы зручны момант для нападзення. Можа, той самы рыжы сабака з разваленай халупы падцкоўваў іх ззаду. Узяўшыся за вяроўку за сантыметраў пяцьдзесят ад канца, ён стаў з усяе сілы махаць ёю над галавой. Абараніўшыся такім чынам ад сабак, ён перамахнуў цераз кучу колатых ракавінак, прабег вузкі праход між платамі, нейкі двор, дзе сушылася на зямлі салома, і нарэшце выбег на шырокую дарогу. Яшчэ трохі — і вёска кончыцца!
Уздоўж дарогі ішла вузкая канава. 3 яе раптам вылезла двое дзяцей — падобна, брат і сястра. Ён уба-
чыў іх надта позна. Тузануў вяроўку, каб нажніцы не зачапілі іх, ды нічога не выйшла, і ўсе трое паляцелі ў канаву. Па дне ў канаве быў пракладзены жолаб. Хруснула дрэва. Дзеці загаласілі... Чэрці, чаго яны гэтак крычаць!.. Ён адпіхнуў іх і вылез. I ў гэты момант прамяні кішэнных ліхтароў, тры ў рад, перасеклі яму дарогу.