Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Вы можаце спытаць, нашто гэта вам, калі вы самі жывяйе тут і шмат чаго бачыце «на свае вочы». Ну, па-першае, Беларусь вельмі розная. Розняцца людзі, будоўлі, пейзажы. Калі вы жывяце на вёсцы недзе пад Столінам, вы можаце не ведаць, як жывуць вашы браты і равеснікі недзе на Віцебшчыне. Па-другое, калі вы дзіця вялікага горада, вы можаце ўвогуле не мець уяўлення пра першабытныя лясы недзе над Бярозай-ракой. Па-трэцяе, не тая ўжо і вёска. Людзі носяйь не тыя ўборы, глядзяць замест батлейкі тэлевізары. Яны жывуць нязмерна лепей, але і... падабней адзін да аднаго. I мне хочацца расказаць вам аб тым, што знікае і чаму я быў сведкам, каб добра ведалі сваё месца ў гэтым жыцці і вы.
Мне патрэбна будзе расказаць і пра гісторыю. I тут вы, вядома, можаце злавіць мяне на слове, сказаўшы, што не мог я, скажам, быйь сведкам барацьбы майго народа з крыжакамі. Ваша праўда. Але я ў гэтых выпадках, ведайце, браў кнігі людзей найболый вартых даверу, кнігі таксама сведкаў, кнігі сумленныя і цікава напісаныя.
To пойдзем у наша падарожжа.
У дарогу, сябры !
Зямля мая беларуская
АД ПАЛЕСКІХ ІМХОЎ ДА АСВЕЙСКІХ КРЫНІЦ
Насельніцтва Беларусі складае больпі за 9 мільёнаў 300 тысяч чалавек. 3 іх беларусаў 7 мільёнаў 286 610 чалавек. У вайну, вы ведаеце, загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. Часам едзеш лесам, і раптам — паляна, здзічэлыя садовыя дрэвы (вёска так і не адрадзілася) і абеліск, а на ім словы, ад якіх сціскаюцца кулакі і ідзе па скуры мароз:
Тут пахаваны
расстраляныя немцамі
12.IX.1943 г.
Кароль Алена Мікітаўна 1925 года нараджэння, Павел 1920 г., Васіль 1898 г., Зофія 1892 г., Уладзімір 1922 г., Іван 1924 г., Мікола 1927 г., Марыя 1934 г., Вера 1939 г., бабуля 70 год, Сіневіч Антон Валяр’янавіч 1884 г. і Серафіма Іллінічна 1888 г. і іншыя
Гэта значыць, за сувязь з партызанамі ці проста так, з помсты, прыехалі немцы, ачапілі сяло, загналі мірных жыхароў у гумно і спалілі. Такім ці іншым чынам было ператворана ў попел 9200 вёсак. 706 з іх — разам з людзьмі. I 187 засталіся неадноўленыя. Акрамя таго, знішчана 209 гарадоў і пасёлкаў.
Але не трэба думаць — ды вы і самі чулі гэта з расказаў старэйшых,— што забітыя гінулі пакорліва. Гэта не так. Хто мог змагацца — загінуў у баі: на фронце, у падполлі або ў партызанскіх атрадах. Беларусь нездарма называюць краінай класічнай партызанскай барацьбы. Партызанаў было тут 374 тысячы. Падпольшчыкаў каля 70 тысяч чалавек. Гэта толькі тыя, што змагаліся са зброяю ў руках, не лічачы сувязных. А калі ўжо казаць пра тых, хто спачуваў, збіраў звесткі, здабываў медыкаменты, ежу і іншае, калі гаварыць пра так званы «партызанскі рэзерв», то ў лік партызан смела можна залічыць ледзь не ўвесь народ.
Наша Беларусь займае 207,6 тысячы квадратных кіламетраў, ці 0,9 працэнта тэрыторыі СССР, але гэта больш чым Балгарыя, больш чым ЧССР, чым Венгрыя, чым Партугалія, Грэцыя, і больш чым Бельгія, Галандыя, Данія і Люксембург, разам узятыя. Працягласць нашай радзімы з поўначы на поўдзень 560 кіламетраў і з усходу на захад 650 кіламетраў. Мяжуе яна з Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвою і Польшчай і займае выгоднае геаграфічнае становішча на шляхах з
Заходняй Еўропы на Усход і з Украіны ў Прыбалтыку. Гэтае выгоднае становішча, аднак, часта і падводзіла. Дзе выгоднае становішча, дзе зручныя шляхі, там і вораг. Так што ніводная вайна, якая грымела ва Усходняй Еўропе, не мінула Беларусі.
...Нехта сказаў, што па абрысах наша краіна нагадвае дубовы ліст. Па-мойму, параўнанне не вельмі. На мой погляд, яна па абрысах хутчэй нагадвае зубра.
Умоўна Беларусь дзеляці> на пяць вялікіх раёнаў:
1.	Азёрны край. Гэта самая поўнач рэспублікі.
2.	Цэнтр. Ен прыблізна супадае з Мінскай вобласцю.
3.	Панямонне. Заходнія раёны па берагах Нёмана.
4.	Усход. Аршанскае ўзвышша, Аршанска-Магілёўская раўніна, а таксама раўніны па рацэ Беразіне і каля Чачэрска.
5.	Поўдзень, або Палессе.
Я — але гэта мая прыватная думка — выдзеліў бы за кошт усходу і ўсходняй часткі Палесся яшчэ шосты раён. Прыдняпроўе. Занадта ўжо ўплывае на эканоміку, пейзаж, побыт, нават псіхіку чалавека вялікая Рака.
У адпаведнасці з раёнамі розныя і пейзажы.
У іншых краінах ёсць горы ў зялёным футры лясоў, мора стэпавых траў і проста сіняе мора. У нас гэта ўсё таксама ёсць, толькі што сабранае ў мініяцюры.
Вось Азёрны край Марэнныя грады, шматкіламетровыя «агароджы» з валуноў на межах. I, паміж бясконцых градаў і ўзвышшаў, многія і многія сотні азёр. Паверхня самага вялікага з іх, Нарачы, 79,9 квадратнага кіламетра. Глыбіня самага глыбокага (гэта з вялікіх азёр), Струсты, 30 метраў. А сярод малых ёсць і такія, глыбіня якіх каля 50 метраў. Азёры гэтыя розныя. Вада Нарачы такая чыстая, што пры вялікай глыбіні можна ўбачыць усё, што ляжыць на дне. A вось вада змрачнаватага, ляснога і балотнага возера Палік (у Бярэзінскім запаведніку) нагадвае густа завараны чай.
Паміж азёр частыя ўзгоркі, і на іх пілы лясоў, пераважна хвойных. А па схілах — палі. Малінавыя шары канюшыны, сінявокія льны, жыта, сям-там расквечанае валошкамі.
На ўзгорках вострыя шпілі гарадкоў з гарбатымі вуліцамі і вялізнымі купамі старых ліп. Адзін амерыканскі падарожнік,
што аб’ехаў палову свету, пісаў на пачатку нашага стагоддзя, іпто пейзажаў, лепшых за пейзажы беларускія, ён не бачыў ва ўсёй Еўропе.
Часам з адной гары можна бачыць да дзясятка азёр. Асабліва гожыя яны ў летнія ночы, калі ў іх адбіваецца перакулены дагары нагамі спічасты лес, і, здаецца, ночы зусім няма, і слізгоча ў чыстых, як сляза, глыбінях доўгае, плямістае цельца стронгі. А стронга можа быць толькі ў ідэальна празрыстай, без кроплі каламуці, вадзе.
Зноў на ўсход. I зноў узгоркі і азёры. Мачтавыя бары на схілах. Аж медныя. I — нібы рубеж, які перавалілі,— замест шпіляў, аж празрыстыя, белыя, нібы са святла пабудаваныя, старажытныя званіцы Полацка.
...Цэнтр — таксама разнастайны. Поўнач — гэта грады і ўзгоркі, укрытыя сям-там лесам. Сярод іх ёсць і «горы», асобныя вяршыні, якія не дужа рэзка вылучаюцца ў рэльефе. Гэта гара Лысая, гара Маяк і іншыя. Але тут жа, у нізіне па Бярозе-рацэ, быццам зусім іншая зямля. На многія і многія дзясяткі кіламетраў старажытныя чорныя лясы, глеба нібы сочыцца вадой. Рэчкі, азёрцы, межытокі. А над імі дзіч ялін, хвояў, бяроз, дубоў, чаромх і ўсяго такога. Лішайнік бародамі звісае з дрэў, чырванеюць на беражках тарфяных вымачын мухаморы, і ў гэтым змроку, валюхаючы, праходзіць гаспадар гэтых мясцін — мядзведзь.
Калі ехаць на поўдзень — грады паступова паніжаюцца і пачынаецца Слуцкая раўніна: бязмежны разліў палёў, што калыхаюцца пшаніцай і жытам, маленькія пятачкі лесу, вялізныя, як дубы, дзічкі на месцы былых межаў, крыжы ветракоў. Гэта — беларуская жытніца. Так бы мовіць, беларуская Украіна.
...Адразу ясна, што Панямонне атрымала сваю назву ад галоўнай сваёй ракі, у басейне якой яно і ляжыць. Нёмана. Таго, які, як кажа беларуская прыказка, «пачынаецца з арэхавай шкарлупінкі». Гэта дужа ціхая, дужа ласкавая зямля. Мяккія сытыя ўзгоркі, купы магутных дубоў і ліп на іхніх верхавінах, прыгожыя вёскі, бясконцая, глухая Налібоцкая
пушча. Дубы і па берагах. Многа. Вялізныя, як зялёныя хмары, часта шматвяковыя.
I тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар,— замкі, што збольшага ляжаць у руінах. На ўзгорках, на берагах рэк, на астравах. Яны дужа розныя, гэтыя старажытныя будовы. To гэта проста нібы каменныя загоны для быдла: квадрат высачэзных муроў метры ў тры таўшчынёй (Ліда). To як быццам нейкая пахаваная пачвара высунула з зямлі сточаныя часам зубы вышынёй з вялізны дом (Наваградак, Крэва). А часам гэта велічныя бела-чырвоныя вежы, муры, што злучаюць іх, багаты палац пад чарапіцай — прыкладзі крыху працы і маепі цудоўны дом адпачынку (Мір).
...Усход. Часам марэнныя грады, часам раўніны. На водападзелах тарфяныя і мохавыя балоты. Дурманіць там галаву багун, а журавіны ўвосень збіраюць саўкамі. Тут трапляюцца бадай што найлепшыя на Беларусі сасновыя бары. Нацэленыя ў неба, звонкія, прапахлыя жывіцай. Грыбоў — хоць касой касі. На поўдні ўсё часцей і часцей трапляюцца дубровы з іхнім шырокалістоўным холадам. Шмат старых паркаў. У прыватнасці, парк пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, самы стары батанічны сад рэспублікі.
I паўсюль яры, поймы, паплавы, што шумяць разнаквеццем, сады.
...Поўдзень, або Палессе, дарэмна лічаць адной суцэльнай забалочанай нізінай. Есць, вядома, і гэта. Некаторыя балоты цягнуцца на дзясяткі кіламетраў, і толькі сям-там вытыркаюцца з іх «выспы», гэта значыць астравы, парослыя першабытным лесам. Калісьці на такія астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз або вялікую засуш. Калі наступала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год і на два. На пачатку XIX стагоддзя была засуш. Некалькі паляўнічых зайшлі на адну такую выспу і ўбачылі на ёй зрубы, сляды зямлянак, a на галіне дуба вялізны звон, што аж урос верхавінаю ў дрэва. Выявілася, што жыхары бліжэйшай вёскі хаваліся тут ад шведаў. Пасля зарадзілі дажджы. Людзям удалося выбрацца,
а маёмасць засталася. Звон правісеў на дубе больш за сто год.
Цяпер, вядома, такая недаступнасць здараецца дужа і дужа рэдка. На гарадзішча-схоў каля вёскі Гарадное, куды перабіраліся ў вайну тысячы паўтары год назад жыхары, цяпер можна свабодна праехаць гаццю.
Але ж і раздолле на выспах! Хвоі, бярозы, зараснікі маліны, паветра звініць ад птушак, на кожным кроку барсуковыя і лісіныя норы.
А вакол, вядома, балоты. Часам небяспечныя, зарослыя незабудкамі, сіўцом, белакапытнікам, а часам і звычайныя, на якіх танцуюць, падскокваючы ў паветра, жураўлі.
На сухіх месцах саснова-лішайнікавыя бары: зямля аж сівая. I яшчэ дубровы. Велічэзныя. Часам з дубоў, якім пяцьсот — шэсцьсот, нават тысячу год. Амаль равеснікаў Полацка або Віцебска. Колькі б яны маглі расказаць, каб умелі гаварыць! У такіх лясах заўсёды змрок, крыху паплямаваны сонцам; курыцца, як з кадзільніц, зямля, і ў гэтых выпарэннях стаяць стрункія, як калоны, амаль белыя ствалы волатаў. Тут ёсць ласі, козы, дзікі, рысі, бабры, а на захадзе, у Белавежы, першабытныя зубры.
Ёсць тут і малыя пустыні. Высеклі лес, панізіўся ад асушэння ўзровень грунтавых вод — і вось пяскі вырваліся на волю, пачалі крочыць, утвараць барханы, насоўвацца на палі, часам засыпаць балоты (і гэта страшней за балота, бо чалавек можа, даверыўшыся пяску, ступіць і праваліцца, і ніхто нават не даведаецца, дзе ён знік). Менавіта таму з павалам лесу і асушэннем трэба быць дужа-дужа асцярожным.