Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
Некалькі год назад даганяем мы гэтую кінаэкспедыцыю пад Мазыром, бачу — Пушчык залез у рэфрыжэратар і там лёдам храбошча, ды з такім апетытам: гэта для яго ў спёку як марожанае для нас. А вечарам, пасля работы, ён атрымоўваў і «прэміяльныя» — мёд.
Развіваецца і музыка беларуская. Шмат створана папулярных песень, опер, сімфоній, камернай музыкі. Твораць вядомыя старэйшыя кампазітары: А. Багатыроў, аўтар «У пушчах Палесся», У. Алоўнікаў, першыя такты песні якога «Радзіма мая дарагая» сталі пазыўнымі Беларускага радыё, гучаць на дзіва меладычныя рамансы і песні А. Туранкова, оперы Ю. Семянякі, балеты Г. Вагнера. А больш маладое пакаленне — Д. Смольскі, С. Картэс і вельмі таленавіты аўтар опернай і балетнай музыкі Я. Глебаў. Або I. Лучанок, песні якога ўсе вы ведаеце, ці адзін з найлепшых арганістаў Саюза, кампазітар, музыка якога дзейнічае на слухача вельмі моцна, А. Янчанка.
А хто не ведае ансамбль «Песняры»?
I пошукі ўсіх творцаў нашай музыкі вельмі-вельмі плённыя.
Пра архітэктуру не кажу. Проста, калі вы не мінчане, прыязджайце і пройдзем Ленінскім праспектам, галоўнай вуліцай Мінска, праспектам, праект якога ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. He ўсё, вядома, і тут добра. Але ўсё ж, у асноўным, велічныя новыя гмахі, купалы, шпілі, забраная ў граніт стужка Свіслачы, магутная дуга Акадэміі, а на іншых вуліцах і праспектах суцэльныя вертыкалі бетону і шкла.
На жаль, у сталіцы і іншых гарадах Беларусі мала засталося будынкаў 20—30-х гадоў. У Мінску гэта Дом урада, манументальны і адначасова скульптурны, лаканічны будынак ЦК КПБ, оперны тэатр, які надае цэнтральнай частцы горада такую адметнасць, і г. д.
Пасля вайны на месцы амаль знішчанага горада ўзнік новы з яго цікавымі ансамблямі, з сістэмай паркаў у пойме Свіслачы, сістэмай, што так удала пераходзіць у масіў лясоў вакол Заслаўскага вадасховішча.
He, гэта сапраўды прыгожа! I мастацкі музей, і політэхнічны інстытут у Мінску, і ансамблі Віцебска. А сучаснае будаўніцтва. Жылыя дамы па бульвары Талбухіна ў Мінску і праект забудовы Волатава ў Гомелі, будоўлі на беразе Мухаўца ў Брэсце і жылыя дамы крывалінейнай канфігурацыі ў мікрараёне «Усход-1», Палац спорту ў Мінску і пансіянат (а таксама і гасцініца «Юнацтва») на беразе Мінскага мора. А паглядзіце, як зручна дзецям у дзіцячым садзе па Слясарнай вуліцы (Мінск). Тут табе і светлыя пакоі, і веранды, і нешта накшталт старадаўняй крэпасці для гульняў. A кінатэатры («Кастрычнік», «Партызан» і «Піянер» у Мінску, «Кастрычнік» у Магілёве-2, «Імя Калініна» ў Гомелі)! А смелы будынак гомельскага цырка!
Калі вы станеце дарослыя — яны будуць яшчэ прыгажэйшыя, нашы вёскі і гарады. Вы пройдзеце па іх вуліцах, і вам самім захочацца прыкласці свае рукі, веды і ўмельства да таго, каб зрабіць іх дзівам дасканаласці, а зямлю нашу — найлепшай у свеце зямлёй.
I трэба многа, вельмі многа ездзіць, сябры. Вы маладыя, і калі будзеце часта жыць «на колах», шмат хадзіць і падарожнічаць, вы пагледзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой, самы для нас прыгожы край. Ездзіце.
3 экскурсіямі, да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай, ласкавай, няяркай краіны, якая, аднак, зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю. Убачыце Прыдняпроўе і Прынямонне, роўных якім па прыгажосці мала знойдзецца мясцін на зямлі. Убачыце далёкія агні новабудоўляў і цёмныя волаты замкаў, партызанскія зямлянкі і вясёлку Каложы. I азёры з белымі грабянцамі на сіняй вадзе, і старыя каменныя млыны над рэчкамі, што зараслі белай лілеяй, поўню ў азёрнай вадзе і водсвет яе на мокрых тратуарах гарадкоў. Будзеце слухаць музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні. I ўбачыце зуброў і аленяў. Пройдзеце па зажураных пушчах Палесся. I, галоўнае. пазнаеце свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ.
Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.
I вы прабачце мне за доўгую размову. Калі пачнеш прызнавацца ў любові да самага дарагога — скончыць тое прызнанне амаль немагчыма.
Вы самі ўсё зведаеце, самі перамераеце яе дарогі і сцежкі. Зведаеце болып за мяне, перад вамі куды больш доўгая дарога.
Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, ды й непатрэбна.
Але калі вам, дарагія мае дзяўчаты і хлопцы, захацелася пасля прачытанай кнігі прайсці па шляхах нашай Беларусі, нашай зямлі пад белымі буслінымі крыламі, пахадзіць гэтымі дрымучымі дубровамі, праплысці гэтымі поўнымі рэкамі,— буду лічыць, што работа мая зроблена. Буду шчаслівы.
Бывайце ж шчаслівыя і вы.
12ліпеня 71 г. Ауторак. Мгнск [1977]
ЗМЕСТ
ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
Падарожжа па краіне беларусаў. Нарыс
Палёт скрозь стагоддзі Паветраныя лайнеры і... кілім-самалёт 3
Круг над старажытнымі лясамі 6
Круг над знаёмымі рэкамі 16
Прызямленне першае 19
Адхіленне ад курсу 31
Круг над Нясвіжам і прызямленне другое 35
Прызямленне трэцяе 41
Тры кругі над Мінскам 44
Бывай, кілім-самалёт! 54
На прасторах Беларусі Белавежская пушча 55
Край лясоў, балот і казак 59
Блакітная карона Паазер’я 62
Азёрны край 64
Хто на рыбалку, а хто па грыбы 66
Расказ старога рыбака 71
Перад развітаннем 73
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
Зямля пад белымі крыламі. Эсэ
Зямля мая беларуская Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц 76
Вёска, о родная вёска мая! 83
Просім у хату, госцейкі нашы! 87
Хлеб і да хлеба 89
Куфар жыцця 96
Каля хаты ў садочку 108
За вёскаю разлівы каласоў 111
За рэчкаю, за быстраю азярцо мільганула 115
Зялёны шум 122
Людзі зямлі беларускай 139
Камяніцы, і гмахі, і вежы Горад на Нямізе 155
Полацкія фрэскі 159
Віцебск — месца майстроў 161
Горад Магілы Льва 163
Горад зеляніны і вады 166
Брама краіны 169
Гродна — меч, і воля, і слава 172
«Вялікія» малыя гарадкі 179
Праз дым стагоддзяў Назад да Кіеўскай Русі 186
Прадзяржава і яе люд 191
I паўстаў род на род і племя на племя 194
Літва. Белая Русь 195
Нязмерна цяжкія часы 197
Беларускія гуманісты 202
Сялянская вайна 206
Навала. Абнаўленне. Паўстанні 209
У новым рэчышчы 212
Пасля 1812 года 214
Першыя ластаўкі, або Падарожжа Энея 217
Голас забароненай бацькаўшчыны 221
Мужыцкі адвакат 230
Абуджэнне 234
Новыя песні новага дня 240
«Беларусь на куце ў хаце сваёй села...» Вайна і рэвалюцыя 244
Раз’яднаная зямля 246
А на землях вольнай Беларусі 247
Па этапах 251
Час вялікай бяды 253
Будоўлі, будоўлі, будоўлі 3 папялііпчаў, як фенікс 259
Сённяшні дзень 262
3-99 Зямля пад белымі крыламі : зборнік твораў— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016,— 270 с. (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-02-1733-2.
Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду краіны, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію. пра сівую мінуўшчыну і блізкі нам час. А распавядаюць пра ўсё гэта юнаму чытачу вядомыя пісьменнікі Віталь Вольскі і Уладзімір Караткевіч. творы якіх уваходзяць у школьную праграму і нязменна цікавыя розным пакаленням.
УДК 821.161.3-4
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ Зборнік твораў
Рэдактар Н. В. Філіповіч Мастацкі рэдактар М. Ю. Дайлідаў Тэхнічны рэдактар В. Ю. Серчанка Стылістычны рэдактар I. Э. Зелыіс
Падпісана да друку 22.09.2016. Фармат 60*90'/16. Папера афсетная. Гарнітура NewBaskervill С. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 17,0. Ул.-выд. арк. 14,34.
Тыраж 1000 экз. Заказ 910.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр. Псраможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
ААТ -Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы. распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
льная
бібліятэка
Зямля пад белымі крыламі Зборнік твораў
Віталь Вольскі Уладзімір Караткевіч
SBN 978-985-02-1733-2
9 789850 217332