Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
У НОВЫМ РЭЧЫШЧЫ
Глыбока няправільны погляд некаторых вучоных, што Полыпча перад падзелам знаходзілася ў стане смяротна хворай краіны. Наадварот, у другой палове XVIII стагоддзя яна пачынала выбірацца з таго палітычнага, эканамічнага і духоўнага крызісу, які страшным цяжарам ляжаў на ёй у першую палову стагоддзя.
Як сказана, будаваліся мануфактуры і заводы. На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца мноства школ. Скажам, у адной толькі Гродні ўзнікла медыцынская школа з аддзяленнямі гарадскіх і вясковых лекараў і хірургаў, школа землямераў, школа бухгалтэрыі і рахункаводства, будаўнічая школа, корпус кадэтаў. Існаваў батанічны сад з дзвюма тысячамі відаў раслін (1500 — экзатычных). Тут жылі матэматыкі і астраномы, выдаваліся газета і календары. Быў тэатр з операй, балетам.
У 1773 годзе быў знішчаны ордэн езуітаў і адукацыя аддадзена ў рукі вучоных. Былі рэарганізаваны акадэміі, узмацнілі выкладанне фізікі і прыродазнаўчых навук. Усё больш галасоў уздымаецца на абарону роўнасці, адмены прыгону, знішчэння саслоўяў, удзелу сялян і мяшчан у сеймах. 3 мая 1791 года была ўведзена хаця і палавінчатая, але канстытуцыя. Рэч Паспалітая пакрысе выбіралася з крызісу. Але не паспела. Прыгнёт мінулых стагоддзяў быў занадта цяжкі, каб украінец і беларус, нават атрымаўшы некаторую палёгку, маглі бачыць у гэтай дзяржаве сваю радзіму. Патаптаны былі мова, вера, годнасць. А побач усё ўзмацняўся і без таго моцны сусед. ІІершы падзел Польшчы (1772) між Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй уключыў у склад апошняй усходнебеларускія землі. Другі (1783) — цэнтр Беларусі. Трэці (1795) — захад яе. Спроба Касцюшкі паўстаннем вярнуць незалежнасць Рэчы Паспалітай (1794) скончылася, пасля некалькіх перамог, разгромам, бо шляхта была глыбока расчаравана яго дэмакратызмам, а асабліва «Універсалам», у якім гэты вялікі чалавек абяцаў сялянам асабістую свабоду, максімальнае змяншэнне рабочых дзён і суд над тымі, хто прыгнятае сялян, бо такія прыгнятальнікі — ворагі радзімы і паўстання. Шляхце
даражэй была ўласная кішэнь. Паўмёртвы ад ран, атрыманых у бітве пад Мацеявіцамі, Касцюшка быў пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, адкуль яго вызваліў толькі Павел I.
Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся пад Косавам, непадалёку ад Слоніма. Дома ягонага зараз няма, але й дагэтуль высіцца над узгоркавымі палеткамі Марачоўшчыны старадаўняя таполя, якая памятае яго. А сям-там можна сустрэць і іншых сведкаў памяці народнай. Скажам, камень у Залессі, на якім кампазітарам М. К. Агінскім выбіты словы «Ценям Касцюшкі».
Што даў падзел беларускаму народу? Трэба сказаць, што простаму селяніну ён даў няшмат. У Расіі ў той час яшчэ ўзмацнялася прыгоннае права, эканамічны стан быў нездавальняючы, формы грамадскага жыцця былі таксама несправядлівыя (абсалютная манархія). Вядома, стала лягчэй праваслаўным, таму што праваслаўе было афіцыйнай рэлігіяй Расійскай імперыі. Затое пачалі ціснуць уніятаў. Прымяняліся тыя ж метады, якімі нядаўна ўніяты заганялі ў унію праваслаўных.
А два наступныя пасля Кацярыны цары і ўвогуле лічылі, што Беларусь — край польскі, рабілі ўступкі каталіцызму, кепска ведалі Беларусь. I не толькі яны, але й вучоныя. Акадэмік Севяргін лічыў праваслаўных беларусаў «схізматамі» і, прысутнічаючы на малебнах, здзіўляўся, што і абрады і адзенне папоў «дужа падобныя» на пецярбургскія ці ўладзімірскія. Зноў быў дазволены (да 1820 года) ордэн езуітаў.
Па-ранейшаму паншчына, грашовы чынш, згоны і падушная дзяржаўная подаць. I яшчэ рэкрутчына, 25 год у салдатах (да раздзелу Рэчы Паспалітай селянін у войску не служыў, a калі ішоў на вайну сваёй ахвотай — аўтаматычна, пасля зацвярджэння на сейме, пераводзіўся ў вольныя, у «лапцявую шляхту»).
Праўда, беларус аб'яднаўся з братнім рускім народам, разам з якім яму цяпер належала жыць і змагацца, але абодвум братам было нясцерпна жыць, адному ў сваёй старой, а другому ў сваёй новай турме. Дзесяць тысяч беларускіх сялян былі раздадзены фаварытам царыцы (Румянцаву, напрыклад,
Кацярына падарыла больш за 11 000 сялян. Пацёмкін атрымаў землі з 14 274 прыгоннымі). Заступнікі за гэты прыгонны, прыгнечаны народ канчалі кепска. Калі раней славутыя С. Сташыц і Г. Калантай лямантавалі супраць прыгону, выкрывалі памешчыкаў і нічога ім за гэта не было, то вялікі Радзішчаў паплаціўся за сваю кнігу Ілімскім астрогам.
Назіралася, праўда, эканамічнае ажыўленне. Павялічылася плошча збожжавых, узнікла шмат новых заводаў, на якіх была і вольнанаёмная праца. Узрос гандаль з Прыбалтыкай, а праз яе і з Заходняй Еўропай (цяпер многія рускія і ўкраінскія купцы везлі туды свае тавары па Беларускай зямлі), з Расіяй і Украінай. Пракладаліся дарогі, па-новаму планіраваліся гарады. Да 1863 года насельніцтва іх узрасло амаль у тры разы. Тавараабарот, скажам, кірмашу ў мястэчку Зэльва даходзіў да 2 мільёнаў рублёў, і сюды прыязджалі гандляры нават з Германіі. Але гэты гандлёвы пад’ём узбагачаў пана, які павялічваў засевак, заводчыка і купца. Вось што пісаўу 1885 годзе адзін царскі саноўнік: «Нніцета страшная, a рядом роскошь помеіцнков; жнзненные снлы края совершенно нстоіцнлнсь в нравственном н фнзнческом отношеннн; расслабленне достнгло крайннх пределов».
ПАСЛЯ 1812 ГОДА
«Дапамагла» разарэнню краіны і вайна 1812 года. Беларусь, захопленая ворагам, была выпалена. Сяляне ўзнімаліся на партызанскую барацьбу. Так сяляне вёскі Жарцы разбілі французскі атрад, удзельнічалі ў дзвюх бітвах за Полацк. Гэта была радзіма, хай жабрачая і рабская, але свая зямля... Ды й войска расійскае нанесла першыя паражэнні французам менавіта на Беларускай зямлі (пад Кобрынам, ля муроў Мірскага замка, ля вёскі Салтанаўка). А пасля на дапамогу гераічнай арміі і партызанам, якія 7 кастрычніка вызвалілі Полацк, прыйшоў яго вялікасць беларускі мароз. Адступаючая армія французская раставала на вачах. Няшчасныя людзі, сагнаныя «вялікім чалавекам» пад ружжо, кінутыя на захопніцкую вайну ў чужы край, елі трупы і, звар’яцеўшы ад
холаду, кідаліся «пагрэцца» ў палаючыя хаты. 20 000 чалавек загінула пры пераправе цераз Бярозу-раку ля вёскі Студзёнка.
Мне давялося пабываць там у тую ж самую пару, калі адбывалася і тая злашчасная для французаў пераправа. У сярэдзіне лістапада. Снег, мёртвая чорная вада, ад аднаго позірку на якую б’е холадам, плывуць асеннія крыгі. Страшна было і ўявіць сабе, як па мастах б’е артылерыя, як на іх ідзе звалка, як яны рвуцца і тысячы людзей тонуць у гэтым вадкім свінцы. Ясна, ніхто іх не зваў, ясна, наша справа была святой справай, і ўсё ж, хай яны будуць праклятыя — вайна, уварванне, пагібель людзей, сілком, дзеля нейкіх там «найвышэйшых меркаванняў» сагнаных уладарамі душ і імперый пад сцягі.
Ды й што змянілася? Ваенныя пасяленні, аракчэеўшчына, голад. Памешчык тых самых Жарцаў уласнаручна хвастаў да паўсмерці былых партызан (а яны ў вайну насілі на шапках крыжы, прысвоеныя апалчэнцам) з прыгаворкаю: «Вот вам французы, вот вам вольность, вот вам крест».
Нават уладары бачылі сілу прыгнёту. У цыркуляры мінскага губернатара Допельмаера (1842) пісалася: «...владельцы предают крестьян свонх в рукн жестокосердных, грубых іі корыстолюбнвых управнтелей... которые обременяют нх чрезмернымн работамн, нстязают бесчеловечно наказаннямн, невзнрая нн на возраст, нн на пол, нн на болезненное состоянне... В таком положеннп дел... неоднократно повторенные убнйства владельцев свонмн крестьянамн н... донесення, что такой-то крестьяннн умер... вследствне жестокого наказання за маловажные проступкн,— обратнлн на себя вннманне...»
Сялянскія хваляванні ахапілі ўсе губерні. 3 набатам, з доўбнямі, з увядзеннем воінскіх каманд, стрэламі і смяротнымі прысудамі. Нясцерпнасць становішча разумелі і лепшыя прадстаўнікі дваранства. Многія дзекабрысты жылі на Беларусі, некаторыя былі адсюль родам. Былі тут і свае арганізацыі. Грамада «Ваенных сяброў», напрыклад. Яны сарвалі прысягу Мікалаю I у часцях Асобнага Літоўскага корпуса. Зрабілі спробу сіламі Палтаўскага палка захапіць Бабруйскую крэпасць. Верхаводы К. Ігельстром, А. Грынявіцкі,
шляхціцы Уронскі і Высоцкі, афіцэры Трусаў і Троіцкі былі прысуджаны да Сібіры, многія «да вечнакатаржнай працы». Беларусь хавала некаторых з іх. Кюхельбекера, скажам, які даўжэй за ўсіх унікаў арышту на бясконцых беларускіх дарогах.
Яшчэ да дзекабрыстаў склалася таемнае таварыства філаматаў у Віленскім універсітэце (1817). У грамаду ўваходзілі беларуска-польскі паэт і фалькларыст Ян Чачот, Адам Міцкевіч, будучы славуты падарожнік Ігнат Дамейка, адзін з першых паэтаў-рамантыкаў Томаш Зан і многія іншыя. Філаматы спачатку толькі чыталі французскіх асветнікаў XVIII стагоддзя, вывучалі побыт селяніна і яго фальклор. Тайныя пасяджэнні яны праводзілі на прыродзе. Ледзь не ўсе яны мелі талент паэтаў. Паступова члены згуртавання зразумелі, што галоўны вораг не цемра і неадукаванасць, a царызм. Яны пачалі рыхтаваць сябе да нацыянальна-вызваленчай барацьбы. 1821 год. Таварыства філаматаў ператворана ў таварыства філарэтаў. Юнакі гараць нянавісцю да царызму, патрыятызм іхніх вершаў і прамоў даходзіць да кіпення. Але, нягледзячы да строгую канспірацыю, таварыства выкрыта. Чачот, Міцкевіч, Зан, іхнія сябры кінуты ў турму, у былы ўніяцкі кляштар. Допыт вёў езуіцкімі прыёмамі рэдкі мярзотнік, сенатар Навасільцаў, прыбіты пазней Міцкевічам да ганебнага слупа ў трэцяй частцы паэмы «Дзяды». Юнакі вялі сябе годна. Спявалі ў камерах, чыталі патрыятычныя вершы. Чачот спяваў аднойчы беларускую песню ўласнага сачынення:
Да лятуць, лятуць да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкай Русі.
Іх і павезлі. Саслалі ў далёкія губерні. Але і праз шмат год Міцкевіч, мабыць, успамінаў, як ён і сябры збіралі легенды і пісалі па іх сюжэтах балады, як для іх «народнасць» азначала, між іншым, і тую мову, на якой гаварыў народ, сярод якога яны жылі, і якой яны цудоўна валодалі,— беларускую мову, як ствараліся на гэтай мове сцэнкі і хоры, як ён прыехаў у Вільню на свае імяніны і яго сустрэлі словамі:
Едзе міленькі Адам, Глядзіце, а онь, а онь, Ды ён харошанькі сам, Пад ім вараненькі конь.
I ўсё гэта ўспомніўшы, вялікі паляк, да труны ўдзячны Беларусі і закаханы ў яе таксама да труны, сказаў пра занядбаную мову, пра наш і свой народ высокія словы, хаця сам і пісаў на мове польскай: