Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
He скончыў бедны, ён песняў сваіх, Што нашай гутаркай усё нам спяваў Аб нашай долі, аб долі ўсіх.
Ен нашы слёзы песняй абціраў. Калі ў бядзе прыйдзеш да яго, Бывала, скажаш, што на душы маеш, Казаў бы гэта да бацькі свайго, Крыўду і праўду — усё, брат, пазнаеш. А калі прыйдзеш падчас вінаваты, To такой споведзі зроду не мець! Ці ты там бедны, ці ты багаты, Ен лепш, як пробашч, цябе прабярэць... Вечны ж яму пакой, вечна адпачыненне. «Анёл панскі звеставаў»,— гаварыце, людзі, Каб Бог найвышшы даў яму збавенне, Няхай яго душачка сярод святых будзе.
Селянін верыў. Ну, у святыя не ў святыя — быў Багушэвіч грэшны харошы чалавек — а вось у сэрцах беларускі паэт застаўся сярод самых дарагіх людзей. I дагэтуль ляжыць ля дома, дзе ён жыў, у Кушлянах, вялікі валун, прывезены сюды мужыкамі, а на валуне сялянскай рукою выбіты словы «Памяці Мацея Бурачка».
АБУДЖЭННЕ
Капітал, «его препохабне», усё больш уладна ўсталёўваецца на беларускай, або «Паўночна-Заходняй зямлі», як яе тады называлі. Бо назва «Беларусь» забаронена нават яшчэ стражэй, чым у 40-х гадах. Нягледзячы на тое, што пераважа-
юць буйныя маёнткі (у Вітгенштэйна, напрыклад, 1 мільён дзесяцін, у Радзівіла 4 мільёны), а можа, і менавіта таму павялічваецца прыток сялян на заводы, адыход іх у горад. Сялянства «рассяляньваецца», па словах У. I. Леніна.
Распаўзаюцца па краіне ніці чыгунак: Беларусь ледзь не на першым пасля Полыпчы месцы па даўжыні сталёвых шляхоў. Аграрны крызіс 70—90-х гадоў разарыў большасць памешчыцкіх гаспадарак, і землі іхнія перайшлі ў рукі «шэрых князёў», вясковай нацыянальнай буржуазіі. А тыя былі людзі хаця і хамаватыя, але ўчэпістыя: маглі, частуючы прыстава, пасадзіць за стол дзяцей, каб яны лупілі для дарагога госця бульбу ў мундзірах, але адначасова маглі мець стайні ледзь не з вярсту даўжынёю. Вінакурэнне з бульбы, цукровыя заводы, лён, каноплі, запалкавыя і тытунёвыя фабрыкі, верфі і пільні. I разарэнне асноўнай масы сялянства. I амаль поўная адсутнасць цяжкай прамысловасці. Лёгкая прамысловасць, праўда, была. Сям-там і вельмі моцная. Мне даводзілася бываць на некаторых старых заводах. Скажам, у Парэччы, над імклівай Ясельдай, на былой суконнай фабрыцы Скірмунтаў. Трэба сказаць, што яны і зараз уражаюць. гэтыя шматпавярховыя гмахі з пачарнелай чырвонай цэглы. Што ўжо казаць пра тыя часы.
Але жыццё ад гэтага поступу прамысловасці не стала лягчэйшае. Hi ў вёсцы, якая была разорана, ні на фабрыках, дзе панавала нечалавечая праца па 13-14 гадзін, а на броварах — да 18-ці. I гэта за сярэдні заробак у 8 рублёў месячна. Сяляне тысячамі пакідаюць радзіму, перасяляюцца ў Сібір і на Далёкі Усход. У нашчадкаў гэтых перасяленцаў мне давялося пабываць некалькі год назад, у час вандраванняў па Прыморскім краі. Дзясяткі вёсак, дзе дагэтуль, як недзе на Магілёўшчыне, побач з рускай і ўкраінскай гучыць беларуская мова і вісяць беларускія ручнікі. Тут жа, побач з нейкай там Палтаўкай (заснавалі палтаўскія перасяленцы) — Магілёўка, Слонімка ці яшчэ нешта.
Фарміруецца пралетарыят. У 60-х гадах яго тысячы 3, на рубяжы стагоддзя — 25 тысяч плюс 10 тысяч чыгуначнікаў, 40 тысяч сезонных рабочых, 70 тысяч саматужнікаў, 150 тысяч рабочых сельскагаспадарчых, 50 тысяч адыходнікаў.
Але да марксістаў былі народнікі. Іхнія гурткі, іхняя прапаганда, іхнія лістоўкі і брашуры. «Пасланне да землякоўбеларусаў» Шчырага Беларуса. «Лісты пра Беларусь» Данілы Баравіка.
У Баравіка ўжо гаворыцца аб працах Маркса — «гэтага прызнанага главы навуковага сацыялізму», аб «усведамленні неабходнасці нанесці ўдар гэтаму анахранізму (рускай манархіі,— У. К.), г. зн. ажыццявіць палітычны пераварот». Выдаецца нелегальны часопіс «Гоман», орган беларусаў з «Народнай волі».
I, урэшце, беларус Ігнат Грынявіцкі (паходжаннем з беларускай беднай шляхты, а ніякі не «польскі дваранін», як пра гэта часам пішуць) 1 сакавіка 1881 года кінуў бомбу, якой забіў цара Аляксандра II і смяротна параніў сябе. Памёр, нікога не выдаўшы, не назваўшы свайго прозвішча. Яго адрэзаную галаву, заспіртаваную ў вялізным слоіку, пасля паказвалі арыштаваным і сведкам для апазнання.
...Пазней рабочы рух нарадзіў і першыя арганізацыі рабочага класа. Пашыраецца забастовачны і стачачны рух. У 1886 годзе забаставалі майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, у 1887-м — рабочыя кавальскіх майстэрняў Мінска. Марксісцкія гурткі з’явіліся ў Гродне, Мінску, Віцебску і іншых гарадах. Народніцтва канчаткова было разгромлена ў працах У I. Леніна.
I, урэшце, у сакавіку 1898 года адбыўся ў Мінску I з’езд РСДРП. I хаця члены выбранага ім ЦК хутка былі арыштаваны, хаця спатрэбіліся яшчэ гады працы Леніна і яго паплечнікаў — пачатак быў зроблены.
Сярод сучасных гмахаў новай плошчы Перамогі стаіць на беразе Свіслачы зялёненькі драўляны дамок, адкуль усё і пачалося. Дамок, дарагі нам яшчэ і таму, што пазней у ім жыў, ствараючы свае вершы, Янка Купала, што менавіта ў гэтых сценах ён перакладаў на беларускую мову «Інтэрнацыянал».
Гэта бой наш астатні За працоўны народ.
Беларусы дзейнічалі ў рабочым руху не толькі на Беларусі. Напрыклад, адзін з арганізатараў беларускіх сацыялістаў,
Сяргей Мяржынскі, быў і адным з арганізатараў «Кіеўскага саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа».
Чым была Беларусь напярэдадні рэвалюцыйнага выбуху? Гэта была зямля, на якой падымалася на ногі і ўжо досыць трывала стаяла на іх беларуская нацыя. Пачаўся гэты працэс за стагоддзе з лішнім да таго. А становішча, якое пазней прывяло да рэвалюцыі 1905 года, нарадзіла асабліва моцны культурны рух. Прадчуванне 1905 года было як каталізатар. Сілы збіраліся адусюль, згуртоўваліся. I на хвалі гэтай навальніцы высока ўзляцелі Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Алаіза Пашкевіч — Цётка.
Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя паступова ламала рамкі, у якія загналі школу пасля паўстання 1863 года «Разнообразных кнпг, журналов н газет для крестьян теперь не надо... Вот наш каталог: евангелне, молнтвослов, псалтнрь, свяіценная нсторня». Гэта пісаў не душыцель асветы, як можа здацца, а папячыцель Віленскай вучэбнай акругі. To што здзіўляцца, калі працэнт непісьменных за стагоддзе вырас (да 1897 года) з сарака да сямідзесяці сямі. Акультурыліся людзі!
А тут яшчэ прамысловы крызіс 1900—1903 гадоў, ганебная японская вайна, засілле буйных кампаній. Даходзіла да анекдатызму: ільнопрадзільная фабрыка ў Віцебску і віцебскі трамвай, напрыклад, належалі бельгійскаму акцыянернаму таварыству.
Дэманстрацыі, палітычныя стачкі і забастоўкі аж калоцяць беларускую зямлю. Стачка дваццаці гарбарных заводаў у Смаргоні (1901), забастоўкі слесараў і сталяроў у Мінску (дабіліся рабочага дня ў 12 гадзін) і дзясяткі іншых. Чырвоныя сцягі на першамайскіх вуліцах. Сацыял-дэмакратычныя групы ахапілі сваім уплывам рабочы рух нават у невялікіх гарадках. Ленінская «Іскра» шырока распаўсюджвалася на Беларусі. Групы «Іскры» працавалі ў Мінску, Гомелі, Пінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Смаргоні, Копысі і ў дзясятках іншых гарадоў. Там жа ўзнікалі групы РСДРП.
Надышоў 1905 год. Сутычкі з паліцыяй, хваляванні сялян. 18 кастрычніка на прывакзальнай плошчы Мінска тысячы людзей сабраліся на мітынг. Губернатар Курлоў
нехаця вызваліў палітзняволеных. Але адначасова да вакзала сцягнулі войска. Пачаўся «курлоўскі расстрэл». Уцекачоў расстрэльвалі ля паліцэйскага ўчастка на Міхайлаўскай вуліцы. 80 чалавек забіта, 300 паранена. У адказ — стачка пратэсту.
Барацьба вялася па-рознаму. Акрамя ўзброеных выступленняў, забастовак, аграрных беспарадкаў, хваляванняў у гарнізонах (Магілёўскі гарнізон, паўстанне салдат у Брэсцкай крэпасці і г. д.), раззбраенні рабочымі верных царызму часцей (у Баранавічах збілі генерала Арцём’ева, які загадаў страляць, здзерлі з яго пагоны), абурэнне прымала самыя розныя формы. Рэвалюцыянер Пуліхаў кінуў у ката Курлова бомбу. Яна не выбухнула. Як выявілася, у арганізацыі быў правакатар, і бомбу, перш чым аднесці Пуліхаву, сапсавалі ў паліцэйскім участку. Рэвалюцыянер быў павешаны.
З’явіліся і «добраахвотнікі свабоды». Сярод іх асабліва цікавай асобай быў Аляксандр Савіцкі (1888—1909). Быў выключаны з рэальнага вучылішча за рэвалюцыйныя погляды. У час 1905 годаўдзельнічаўу рэвалюцыі, агітаваў, распаўсюджваў літаратуру, агітаваў у Магілёве ісці на гарадскую турму, удзельнічаў у Мінску ў дэманстрацыі, у Чарнігаве арганізаваў рабочы клуб. Калі рэвалюцыя была разгромлена, калі рэвалюцыянеры адступілі ў падполле, забастоўкі пачалі спыняцца, a сялянскі рух быў прыдушаны, і наступіла сталыпінская рэакцыя, Савіцкі, стыхійны бунтар-нарадалюбца, стаў на шлях «партызанскай» барацьбы. Яшчэ ў вучылішчы ён славіўся як таленавіты актор, які мог пераўвасобіцца ў любога чалавека: мужыка, пана, гандляра-яўрэя (акрамя беларускай і некалькіх заходніх моў цудоўна ведаў польскую, яўрэйскую, рускую, украінскую. Увогуле быў таленавіты ўсебакова: цудоўны мастак, паэт, аўтар паэмы «Фея вясны», але перш за ўсё, як ужо сказана, артыст).
Сабраў атрад у 200 чалавек, падзяліў яго на некалькі невялікіх дысцыплінаваных груп: «Усе за аднаго... Ніколі не здавацца ў палон... Калі нехта трапіў — усім загінуць, а выручыць... Ніколі не выдаваць ні сяброў, ні свайго сапраўдага прозвішча... Ісці на шыбеніцу са знявагай да ворага... Ніколі
не ліць задарма кроў» — вось такія былі некаторыя пункты статута гэтага атрада. Статута, напісанага Савіцкім.
У яго ўсюды былі сябры. Пра кожную аблаву і экспедыцыю ён ведаў загадзя. Нападаў на маёнткі і банкі, а грошы раздаваў бедным сялянам, беспрацоўным, пагарэльцам, нядоімшчыкам, бясконным. Да жорсткіх прыгнятальнікаў народа пісаліся лісты, і, калі тыя не адумваліся, расправа не прымушала доўга чакаць. Але пасля пары такіх папярэджанняў не было чалавека, які не стаў бы да беднага ласкавы, хоць да раны прыкладай.
Дзейнічаў Савіцкі ў Магілёўскай губерні (паветы Чэрыкаўскі, Чавускі, Горацкі, Клімавіцкі, Гомельскі і інш.), пад Навазыбкавам, Мглінам, Старадубам, на поўначы Чарнігаўшчыны. З’яўляўся ў касцюме спраўніка на балі, пераапрануты ў бабулю, дапамагаў паліцыі лавіць сябе на рынку ў Гомелі. Праязджаў чыгункаю ў выглядзе архірэя па Палессі, бласлаўляючы шэфа жандараў, генерала і чыноўнікаў. Мог памагчы ўдаве стражніка, забітага ў бітве з яго атрадам, бо ўдаву сяляне хацелі сагнаць з зямлі.