Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Твораць далей і карыфеі. Купала піша мноства вершаў і паэму «Над ракой Арэсай» (1933) — аб асушэнні балот дэмабілізаванымі чырвонаармейцамі, што калісьці штурмавалі Перакоп і Чангар, а цяпер, як багі, стварылі з багны зямлю.
Якраз у гэтыя гады Якуб Колас канчае свае «Новую зямлю» і «Сымона-музыку». Піша такія празаічныя творы, як «Дрыгва», «Адшчапенец», «На прасторах жыцця».
Ну, і, урэшце, якраз у гэты час складаецца дзіцячая літаратура. Мелася яна і да рэвалюцыі, але толькі тут дзеці і падлеткі атрымалі цэлую бібліятэку. У дзіцячых часопісах «Зорка», «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча», а пасля і асобнымі кнігамі выходзяць вершы і казкі Купалы, Коласа, Бядулі, аповесці любімага вамі Міхася Лынькова «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (аб незвычайных прыгодах на вайне трох сяброў: мядзведзіка, сабакі і палкавога казла). I, урэшце, выключную папулярнасць набываюць прыгодніцкія творы Янкі Маўра: «Сын вады» (пра жыхароў Вогненнай Зямлі), «Чалавек ідзе» (з жыцця першабытных людзей), «У краіне райскай птушкі» (прыго-
ды экспедыцыі шукальнікаў золата ў нетрах Новай Гвінеі), «Амок» (вялікі і дужа цікавы раман аб паўстанні яванцаў супраць галандскіх каланізатараў — аб тым, як быў захоплены параход «Саардам», аб патаемных падземных капішчах і незвычайных звярах) і, урэшце, «Палескія рабінзоны» — пра хлопцаў, якія трапілі на выспу сярод палескіх балот і жылі там некалькі месяцаў. I не прапалі, не толькі выбраліся, але й злавілі небяспечную банду. У тыя часы шматлікія банды гойсалі на Беларусі, пакуль з імі не справіліся, перабіўшы або палавіўшы.
Урэшце, Янку Маўра вы, вядома ж, чыталі. I не толькі яго, але і іншых.
ПА ЭТАПАХ
27 студзеня 1936 года ў зале Віленскага акруговага суда Сяргей Прытыцкі (1913—1971) страляў у правакатара Я. Стральчука ў час, калі той даваў паказанні супраць дзеячаў заходнебеларускага руху, камуністаў і камсамольцаў. Цяжка параніў яго, сам атрымаў некалькі раненняў, быў схоплены і асуджаны на смерць. Але паўсюль пракацілася такая хваля абурэння, што смерць замянілі пажыццёвым зняволеннем.
Заходняя Беларусь віравала. Ледзь не кожны год адбываліся розныя працэсы: «48-мі», «51-го», «75-ці». Пасля разгрому Грамады масы пайшлі ў Таварыства беларускай школы. Паўстанне многіх соцень сялян-рыбакоў з Нарачы за тое, каб ім вярнулі роднае возера, іхнюю любоў і іхні хлеб, прагрымела па ўсёй краіне.
Аб’ядналіся сілы ўсіх прыгнечаных народаў панскай Польшчы. У 1936 годзе ў Львове адбыўся Кангрэс у абарону культуры, на якім выступаў ад імя беларусаў таленавіты філосаф, публіцыст, польскі крытык у эпоху між Першай і Другой сусветнымі войнамі Генрых Дэмбінскі. Той, што належаў да клерыкальных колаў, быў імі накіраваны ў Італію, каб пераканаўся там у перамозе і велічы фашызму. I ён наглядзеўся, пераканаўся ў гэтай «велічы» і... вярнуўся камуністам. Той, што выдаваў левую антыфашысцкую газету
«Папросту» і якога пасля расстралялі фашысты ў Ганцавічах у 1941 годзе.
Нягледзячы на страшны лагер Бярозу-Картузскую, на турмы ў Лукішках і Гродні (дарэчы, ва ўсіх іх паспеў пасядзець наш таленавіты празаік Піліп Пестрак), рух вызвалення шырыўся. Вільня па-ранейшаму была культурным цэнтрам беларусаў, палякаў і літоўцаў. I нічога з усім гэтым ніхто не мог зрабіць. У Брэсце падпольная друкарня ЦК КПЗБ выдавала літаратуру на пяці мовах.
Самымі значнымі паэтамі ў Заходняй Беларусі былі Валянцін Таўлай (1914—1947), аўтар высокай грамадзянскай лірыкі і «турэмнай» паэмы «Таварыш»:
Панове, скончыў я. Чарга — за прыгаворам. Пайду ў турму і веру — будзе год, Калі маю прамову дагаворыць Натхнёны барыкадны кулямёт!
...I перш за ўсё Максім Танк (нар. у 1912 годзе). Такія яго вершы, як «Песня кулікоў», «Павязлі цягнікі», «На пероне», такія паэмы, як «Нарач», «Каліноўскі», сталі народнымі. Лаканізм, паэтычнасць, непарыўная сувязь з народнай паэзіяй вызначаюць яго высокую творчасць.
Паслухайце, вясна ідзе. Звініць ў маім акне жалеза.
3 вінтоўкай стражнік ноч і дзень Пільнуе куст пахучы бэзу.
А ён расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім; На дрот калючы, на муры, Як хустку, полымя ускінуў. Я ціха разбудзіў другіх, Ад слёз сінелі вочы бэзам, I недзе хруснула ў худых Руках іржавае жалеза.
Побач з паэзіяй нянавісці Танк стварыў найчысцейшай вады лірычныя дыяменты. Пра лірніка, які памёр у нетрах, пра сінякрылага матыля над жытам, пра стагі, што ржавеюць пад дажджом, і ласёў, піто прыходзяць да іх у снежную
сінь, скубуць сена і ўяўляюць цёплае лета і белых чаек над балотам.
Яны не чуюць завірухі, Цііп першабытная кругом... I выстрал, што ударыць глуха, Ім прагучыць, як першы гром.
...He гінула і іншае. Упарта існавалі народныя клубы з п’есамі і песнямі, народныя хоры. Усяму свету стаў вядомы спявак Міхал Забэйда-Суміцкі (зараз жыве ў Празе) і музыкант, збіральнік песень, дасканалы хормайстар Рыгор Шырма, шматгадовы кіраўнік Беларускай харавой капэлы. Вось я ўяўляю сабе яго разумнае, добрае аблічча, сівыя валасы і бародку, чую голас з такім характэрным, пявучым акцэнтам:
— У сэнсе апрацоўкі беларускай народнай песні шмат было людзьмі зроблена. Часам шэдэўры. Як мы любілі творчасць нашага народа!
— Рыгор Раманавіч, вось вы на свае грошы надрукавалі першую кніжку Танка. 700 злотых... Гэта значыць 350 пудоў хлеба?
— Выходзіць, так... Або... шэсць кароў.
Ну што ты з імі, з такімі, зробіш. Нават усю сістэму прыгнёту на іх наваліўшы.
...Нічога і не зрабілі. У 1939 годзе Заходняя Беларусь уз’ядналася з Усходняй. I зямля стала народнай, і гаспадарку з прамысловасцю досыць хутка ўзнялі.
Толькі... мала часу было дадзена людзям на гэтую спакойную працу, на творчасць, на песню.
Дужа мала.
ЧАС ВЯЛІКАЙ БЯДЫ
22 чэрвеня 1941 года.
Я ўжо расказваў вам пра Брэст. Засталося крыху сказаць пра пагранічныя заставы. Сказаць пра іх можна двума словамі: загінулі ўсе. Ніхто не адступіў.
Ішлі баі пад Ваўкавыскам і Гроднам, пад Астрашыцкім Гарадком. Але сілы былі няроўныя. Армія адступала, нягледзячы на ўвесь гераізм салдат... Некалькі год назад еду па Навагрудчыне. Вёска Плужыны непадалёк ад Свіцязі.
— Што гэта ў вас, дзядзька, на могілках ледзь не адно прозвішча?
— А так, адно. Гасціла. Шмат у нас Гасцілаў. Гэта ж і Мікола Гасціла адсюль. Гэта ўжо там недзе, у Расіі, яму ці ягопаму бацьку прозвішча на Гастэла перарабілі. Ужо не ведаю, ці пісар ваенны, ці хто.
26 чэрвеня ля Радашковіч Мікалай Гастэла кінуў свой ахоплены агнём самалёт на калону нямецкіх танкаў і бензацыстэрнаў. Такіх людзей было нямала. I ўсё ж 28 чэрвеня быў захоплены Мінск. Да 11 ліпеня ішлі баі за Віцебск, з 1 да 26 ліпеня змагаліся абаронцы Магілёва. Да пачатку верасня 1941 года гітлераўскія захопнікі акупіравалі ўсю Беларусь.
Частка прамысловага абсталявання, маёмасці саўгасаў і калгасаў была эвакуіравана. Астатняе схавалі на месцы або знішчылі.
Прычыны нашых няўдач на пачатку вайны вядомыя ўсім. Але ўжо ў гэтых няшчасцях кавалася тое, што прывяло да ганебнага краху «тысячагадовы райх».
Хутар над Сервеччу. Побач з вадзяным млынам. Пажылы падпалкоўнік Яўген Крамко расказвае мне:
— 3 Гродна не паспеў пайсці. Я тады быў цывільны хлопец, у школе працаваў. Ішоў з групай такіх самых — адна вінтоўка ў нас была — дадому, пад Карэлічы. Раз банда нейкая нас абстраляла. Ну, стрэліў у адказ разы тры, змоўклі... Неба ад самалётаў было аж чорнае: гэта яны кідалі дэсант пад Мінск... За тры дні (і яшчэ дзень быў днёўкі) прайшлі каля ста пяцідзесяці кіламетраў. На вёсцы пасля суткі спаў. I тут пацягнуліся акружэнцы. Усё ім аддавалі. I вось заходзіць чалавек у форме. Убачыў часопіс «Полымя рэвалюцыі», прысвечаны Купалу. «Камсамолец?» — пытае. «Так»,— «Тады збяры што-небудзь. I прыгані ніжэй вёскі чайку» (човен). Сабралі, што засталося: сала кавалак, бульбы халоднай, пяток яек. Аж там у ляску група ваенных. У аднаго аблічча значнае такое, валявое. I чатыры шпалы ў пятліцах. Камандзір палка. Пера-
вёз я іх цераз Нёман. А на дарогах машыны грукочуць. Павёў поплавам. Адну вінтоўку падабраў, з поўнай абоймай. Той, што прыходзіў, кажа: «Кінь». Тады камандзір кажа: «Гэта ты кінь. Нясі, хлопец». Я іх праіпу: «Вазьміце і мяне з сабой». Палкоўнік кажа: «Вось што, хлопец. Гледзячы па ўсім, табе і тут справы хопіць. Збірай вось так зброю і хавай. Прыдасца. А мы... невядома яшчэ ці выйдзем». Пайшоў я назад бродам. Гляджу, на дне пішучая машынка. Узяў яе і ледзь на смерць не наляцеў. Бандыт на беразе. Але ўгаварылі яго «дружкі», каб не страляў. Загадалі толькі кінуць... Ну, пасля я яе ўсё адно з дна выбраў. На ёй партызанскія загады і лістоўкі друкаваліся. Прыдаліся, вядома, і вінтоўкі.
Яўтен Крамко стаў адным з першых партызан у наваколлі.
He ўзяцца за зброю было нельга. Савецкі патрыятызм і чалавечая годнасць загадвалі ісці ў бой супраць тых, хто зацягнуў край калючым дротам. Катарга, рабунак, знішчэнне мірных людзей, турмы і канцлагеры. У лагеры Трасцянец, пад Мінскам, тры гады знішчалі па 137 чалавек у дзень. Значыць, 6 чалавек у гадзіну. Значыць, кожныя дзесяць хвілін тут навекі паміралі зямля і неба, увесь сусвет. За гады акупацыі фашысты знішчылі ў Трасцянцы 206 тысяч 500 чалавек.
У некаторых мясцінах не ступала нага немца. He пусцілі. Там працавалі нашы ўстановы, саўгасы, ішлі заняткі ў школах. Пра ўсіх расказаць немагчыма. Вось толькі некаторыя. Канстанцін Заслонаў, які арганізаваў дыверсіі на Аршанскім вузле: выбухі цягнікоў з дапамогай вугальных мін, замарожванне вадакачак, сігналы нашым лётчыкам падчас бамбёжак. Пасля — партызанскі атрад і гераічная гібель 14 лістапада 1942 года ў баі пад Купаваццю.
A М. Шмыроў, Ф. Паўлоўскі, стагадовы партызан дзед Талаш. А 14-гадовы Марат Казей, сувязны, разведчык, баец, што загінуў у маі 1944 года. Яму зараз стаіць у Мінску помнік. А обальскія юнакі-падполыпчыкі! Яны ўзарвалі на станцыі Обаль некалькі эшалонаў з танкамі і авіябомбамі, узарвалі льнозавод, электрастанцыю, некалькі складоў і мастоў, цагельню, тры мотавозы, экскаватар, дзесяць аўтамашын з салдатамі, зрабілі дыверсію ў нямецкай афіцэрскай сталовай
(загінула звыш ста чалавек). Правакатар выдаў іх, але схоплены былі не ўсе, частка пайшла ў партызаны.