Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Пасля вызвалення, 1 студзеня 1919 года, Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. Рэспубліка была ўтворана. Пасля цэлых стагоддзяў Беларусь атрымала дзяржаўнасць, і прытым у якасці дзяржавы рабочых, сялян, працоўнай інтэлігенцыі.
Дужа ўсур’ёз ставіўся да стварэння рэспублікі У. I. Ленін. Работу па яе ўтварэнні на месцах вялі 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), А. Чарвякоў і іншыя. Ha I з’ездзе Саветаў Беларусі (2—3 лютага 1919 года) выступіў Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў.
...I, аднак, па ўмовах Рыжскага міру 1922 года заходняя частка Беларусі заставалася за буржуазнай Польшчай.
Савецкі ўрад адразу надзяліў зямлёю 30 тысяч беззямельных сялян, 9 тысяч парабкаў. Разбуранай, выпаленай краіне быў дадзены крэдыт у 1 мільярд рублёў. Паступова, хай з неймавернай цяжкасцю, адкрылі ў 1921 годзе чыгуналіцейны завод «Энергія» ў Мінску, 4 шклозаводы, завод запалак у Барысаве. Разгарнулася будаўніцтва школ, бібліятэк, чытальняў. У кастрычніку 1921 года быў адкрыты Беларускі ўніверсітэт, а колькасць школ праз год дасягнула тысячы (і гэта толькі ў той яе частцы, што складала тады БССР, 6 паветаў Мінскай губерні). У 1926 годзе прамысловасць была поўнасцю адноўлена, а ў першыя ж гады сацыялістычнай індустрыялізацыі з’явіўся завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі, заводы металаапрацоўчых станкоў, дрэваапрацоўчыя камбінаты, торфапрадпрыемства «Асінторф», і на яго базе пачалося будаўніцтва найбуйнейшай электрастанцыі БелДРЭС. Цяпер крыху смешныя і тагачасныя тэмпы і тое, як
людзі выбягалі на вуліцу глянуць на нясцерпна брынклівы гусенічны трактар «Камунар», і электрыфікаваная карта на плошчы ў Оршы, дзе «тэрыторыя» была амаль цьмяная і толькі макет БелДРЭСа ззяў на палову гэтай плошчы. Але ўсё залежыць ад параўнання. I наша сённяшняя тэхніка здасца кранальна-смешнай недзе ў 2100 годзе. А тут... я зусім яшчэ не стары чалавек, які толькі пераступіў парог сярэдняга ўзросту, а памятаю рамізнікаў на вуліцах і тое, як уначы падковы рамізніцкіх коней выбівалі з бруку іскры.
Памятаю, як будаваўся, разбураўся ў вайну і зноў будаваўся і шырыўся вялізны Аршанскі льнокамбінат і многае такое.
РАЗЯДНАНАЯ ЗЯМЛЯ
А заходняя частка Беларусі так і засталася спрэс вясковай, сялянскай. Драпежна рабаваўся лес, карысныя выкапні не выкарыстоўваліся. Кожны дзень, кожную гадзіну народ вымушаны быў весці барацьбу за ўласнае існаванне. Адчуваць роўнасць з братнім польскім народам, але кожны дзень чуць у школе, пазбаўленай роднай мовы, як уладары гэтага народа нібы цвік забіваюць і таўкуць табе ў галаву:
Хто ты естэсь? Поляк малы.
Які знак твуй? Ожэл бялы.
Гдзе ты мешкаш? Мендзы свымі.
В якім краю? В польскай земі1.
Калі для малога паляка словы гэтыя мелі горды сэнс, для малога беларуса, ды яіпчэ на сваёй зямлі — гэта было штодзённае прыніжэнне. Тут і брату, калі ён будзе такое талдычыць штодня — дасі па галаве.
I давалі. I партызанкай і сабатажам у панскіх маёнтках (а ім належала палова зямлі, хаця абшарнікі складалі ўсяго 0,9 працэнта насельніцтва). Натхняла тую барацьбу КПЗБ,
1	Хто ты такі? Малы паляк.
Які знак твой? Белы арол.
Дзе ты жывеш? Паміж сваіх.
У якім краі? У полськай зямлі.
арганізаваная ў 1923 годзе, і створаны у 1924 годзе камсамол Заходняй Беларусі. 3 1921-га па 1925 год цягнулася партызанская барацьба, палалі маёнткі, людзі нападалі на паліцэйскія пастарункі. Амаль уся краіна была аб’яўлена на ваенным становішчы. Паны ўвялі войска. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу, каб не было залішніх ахвяр сярод мірнага насельніцтва, каб зберагчы патрэбных людзей для іншых метадаў барацьбы. Пакуль не настане рашучы час уз’яднання з СССР.
У 1925 годзе была арганізавана Беларуская сялянска-рабочая грамада. Гэтая масавая арганізацыя патрабавала самавызначэння, аб’яднання ўсіх беларускіх земляў у адной дзяржаве, школы на роднай мове, утварэння ўрада працоўных, перадачы зямлі сялянам без выкупу. На чале Грамады стаяў беларускі пасол у сейм, публіцыст і прамоўца, выдатны дзяржаўны дзеяч і паэт, аўтар першай навуковай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч (1892—1937).
На пачатак 1927 года Беларуская грамада налічвала больш за 100 тысяч чалавек, стала ледзь не самай уплывовай арганізацыяй сярод рамеснікаў, сялян і рабочых.
У студзені 1927 года войска і паліцыя напалі на арганізацыі Грамады. Арыштавалі і кінулі за краты многія тысячы людзей. Учынялі пагромы клубаў і бібліятэк. Хапалі і збівалі найболып актыўных членаў...
Людзі не хацелі больш цярпець. Ды цярпець было й немагчыма. Адбыліся дэманстрацыі пратэсту.
3 лютага 1927 года ў гарадку Косава ўлады адкрылі агонь па дэманстрацыі, якая ішла з лозунгамі: «Мовы!», «Прэч рукі ад СССР!», «Прэч урад Пілсудскага!». Забітых было 5, параненых — за 30. Пачаліся падпалы хат, напады паліцыі і войска на сёлы. Па ўсёй краіне залютаваў тэрор.
A НА ЗЕМЛЯХ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ...
...На фоне ўсяго гэтага асабліва значныя былі поспехі культуры ў Беларускай ССР. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) у 1928 годзе быў ператвораны ў Акадэмію навук БССР, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1 студзеня 1929 года.
У 1920 годзе ў Мінску быў арганізаваны Першы Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (з 1945 года — Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы) — сапраўды першы, які меў сталае памяшканне, сталую трупу і рэжысёраў. Кіраваў тэатрам таленавіты драматург, рэжысёр і актор Е. Міровіч. Стрыжнем трупы былі такія акцёры, як У. Крыловіч, Б. Платонаў, Г. Глебаў З’яўляюцца на сцэне, акрамя класічных беларускіх п’ес, новыя, такія як «На Купалле» М. Чарота, «Кавальваявода», «Машэка», «Кастусь Каліноўскі» і «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. Міровіча, пазней — «Бацькаўшчына» К. Чорнага, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка, «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы. Ставяцца п’есы Горкага і Кальдэрона, Мальера і Шоу. I гэта сапраўды глыбокі, бязмерна таленавіты тэатр. Часам гэта глыбокая трагедыя, часам узлёт, часам яркае відовішча. Ен і пазней быў адным з найлепшых тэатраў СССР Мне пашэнціла бачыць рэакцыю на яго пастаноўкі патрабавальнага ўкраінскага, кіеўскага, гледача. Гастролі адбываліся ў жніўні 1953 года ў памяшканні тэатра імя Лесі Украінкі. Што праўда, у нас жывыя яшчэ былі Б. Платонаў і Г. Глебаў, але ж і ў Кіеве жыў яшчэ А. Бучма, грымела слава Г. Юры, спявалі, прынамсі ў «Запарожцы...», Патаржынскі і Літвіненка-Вольгемут, слынныя былі Белавусаў і найлепшы ў свеце Федзя Пратасаў — Раманаў. Здзівіць гледача песняй, танцам, драматычнай ігрой было амаль немагчыма. I, аднак, калі апляваны, замучаны даносамі Туляга (Глебаў) у «Хто смяецца апошнім» кажа сваё «Не верце. Нізавошта не верце» — у зале на хвіліну запаноўвала такая мёртвая цішыня, што рабілася страшна, а пасля апладысменты ледзь не ламалі столь. А калі ў «Дні цудоўных падманаў» Глебаў, уцякаючы, забіраўся ў нішу і ўдаваў статую — зал стагнаў ад рогату і спаўзаў пад крэслы. У антрактах увесь час можна было чуць:
— Чорт ведае што яны вырабляюць. Я два разы на гэты спектакль хадзіў.
— А я тры. I яшчэ раз пайду, як білет дастану.
А што рабілася ў час гастроляў у Маскве!
...На Беларусі была багатая традыцыя вандроўных тэатраў. Спачатку, з XVII стагоддзя, гэта былі батлеечныя трупы, пасля трупы такіх энтузіястаў, як Буйніцкі. Дык вось і тут, адразу
за першым, узнік перасоўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка, аўтара каля 50 п’ес. Узнік БДТ-П у Віцебску (цяпер тэатр імя Я. Коласа). Тэатры і тэатры рабочай моладзі ўзніклі ва ўсіх хоць крыху буйных гарадах.
Узнікла свая кінематаграфія, у якой працавалі Ю. Тарыч і У Гардзін.
З’яўляюцца оперы (наш тэатр оперы і балета створаны ў 1933 годзе), сімфоніі, камерная музыка. Зачынальнікі музычнага мастацтва — М. Аладаў, М. Чуркін (опера «Вызваленая праца», сімфаньета «Беларускія малюнкі», мноства рамансаў), Я. Цікоцкі (опера «Міхась Падгорны») і іншыя. У 1932 годзе створана Беларуская кансерваторыя.
Крыху пазней напісаны А. Багатыровым опера «У пушчах Палесся» пра партызан Грамадзянскай вайны і балет М. Крошнера «Салавей» па славутай аповесці 3. Бядулі аб паўстанні прыгонных супраць панства і аб важаку паўстання Сымоне, які валодаў усімі гукамі зямлі, умеў спяваць салаўём, выць воўкам так, што кідаліся панскія коні, словам, падрабляць галасы ўсіх людзей, птушак і жывёл зямлі.
Шмат рабілі і архітэктары.
Гарады аздабляліся новымі жылымі дамамі, грамадскімі будынкамі. Такія выдатныя помнікі, як Дом урада, Акадэмія, Тэатр оперы і балета (архітэктары I. Лангбард, А. Воінаў, У Вараксін і іншыя), створаны менавіта ў тыя гады.
Працавалі скулыітары і мастакі. Такія рэчы, як «Партрэт М. Багдановіча», «Праца», «Лірнік» А. Грубэ, пейзажы У. Дучыца і У. Кудрэвіча, партрэты М. Станюты, палотны Ю. Пэна — гэта залаты нацыянальны фонд. I, вядома, такія цудоўныя творы Міхася Філіповіча, як «На Купалле», «Дудар», «Вясковы хлопец», як афармленне ім оперы «Кветка шчасця» выдатнага кампазітара Беларусі А. Туранкова. A Я. Красоўскі? А графік А. Тычына?
Пачаўся масавы прыход людзей у літаратуру. Раней былі адзінкі, а тут толькі ў адной арганізацыі «Маладняк» было каля 500 чалавек. He ўсе з іх засталіся ў літаратуры, сёй-той стаў проста прапагандыстам або аматарам яе, але многія з тых, што вызначаліся або вызначаюцца і зараз, пачыналі з «Маладняка». А былі ж яшчэ «Узвышша», «Полымя».
Тварылі такія паэты, як аўтар паэмы «Босыя на вогнішчы» Міхась Чарот (1896—1937), рамантычны паэт рэвалюцыі. Пісаў свае байкі, поўныя гумару апавяданні і п’есы Кандрат Крапіва (нар. у 1896 годзе). Кнігу за кнігай выпускае непараўнальны майстар беларускай мовы, празаік-класік Кузьма Чорны (1900 — 1944) — пісьменнік і чалавек вялікай душы, кнігі якога («Трэцяе пакаленне», «Бацькаўшчына» і інш.) яшчэ доўга-доўга будуць уплываць на перадавую беларускую прозу. I піша яшчэ М. Гарэцкі (1893—1938), ствараючы «Віленскіх камунараў», і аўтар «Сцежак-дарожак» М. Зарэцкі (1901-1937).
Дужа рана, на жаль, памірае вельмі таленавіты паэт Паўлюк Трус (1904—1929), пясняр краю, які павінен стаць «Краем фабрык дымных і машын», і тонкі пранікнёны лірык... У той жа час прыходзяць у паэзію складаны У. Дубоўка, трагічна-філасофскі У Жылка, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, такі ўдумлівы, высокакультурны паэт, як М. Лужанін. Пазней з’явіліся юнацкія яшчэ, дужа смелыя вершы Пімена Панчанкі і Аркадзя Куляшова.