Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Пачалося з фальклору. Таму што пасля таго як выйіплі першыя кніжкі В. Дуніна-Марцінкевіча (1807—1884) ды яшчэ некалькі кніжак — пасля 1863 года друкаванае слова было за-
баронена. Пасля паўстання 1863 года паўтарылі яшчэ раз і забарону слова «Беларусь». Новыя вершы паэта, напісаныя пасля гэтага, засталіся ў рукапісах. Смешная, злая, з’едлівая камедыя «Пінская шляхта», камедыя, што бічавала мяшчанства, тупасць, прадажнасць суда, подласць чыноўнікаў,— камедыя гэтая, напісаная ў 1866 годзе, убачыла свет толькі ў 1918 годзе. На працягу бітых дваццаці год — як чорная пустыня, за выключэннем рукапісаў, што хадзілі па руках, ды патаемных, нелегальных выданняў. I гэта якраз у часы, калі складалася нацыя. Невядома яшчэ, колькі пікоды прынёс душам людскім гэты самадзяржаўна-праваслаўна-адзіна-недзялімы смурод! Аднак людзі знайшлі выхад і тут. Нельга ж было ім забараніць збіраць і выдаваць зборнікі фальклору, пісаць этнаграфічныя і гістарычныя кнігі, складаць слоўнікі. А фальклорны запіс, скажам, мае сваёй перадумовай: «Запісвай, як чуеш». I вось такім чынам забароненая беларуская мова ўсё ж трапляла на друкаваныя старонкі. Нібыта з чорнага ходу, але ўсё ж трапляла. Вось яны і ўзяліся, «дзеля чыстай навукі». I хаця й дагэтуль выдаваліся старажытныя акты і граматы, запісваліся казкі і песні (I. Грыгаровіч, П. Шпілеўскі) — усё ж сапраўдную шырыню справа набыла толькі ў тыя гады, пасля паўстання 1863 года. У 1870 годзе выйшаў першы слоўнік сучаснай беларускай мовы («наречня») I. Насовіча, які ўключаў больш за 30 000 арыгінальных слоў.
Выдадзеныя былі «Акты, што датычацца гісторыі Паўднёвай і Заходняй Расіі» (15 тамоў, 1861—1892), «Акты», што выдаюцца Віленскай археаграфічнай камісіяй (39 тамоў, 1865—1915), і шмат-шмат іншых. З’яўляліся працы такіх гісторыкаў, як А. Кіркор, М. Доўнар-Запольскі, і такіх было многа. Расла цікавасць да роднай мовы, да народнага побыту. З’яўляюцца выключныя па паўнаце, часта шматтомныя працы тых жа I. Насовіча, П. Шэйна (трохтомны запіс фальклору і этнаграфіі), М. Федароўскага, Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, працы акад. Я. Карскага па мове, гісторыі літаратуры і фальклоры Беларусі. I найцікавейшыя палескія запісы А. Сержпутоўскага, дзе кожная казка — дыямент, так што, чытаючы, і наплачашся і нарагочашся.
Было ясна, што нацыя намагаецца стаць на ногі. Мы цяпер ведаем, што па многіх прычынах народная, нацыянальная самасвядомасць магла праяўляцца ў фальклорных, этнаграфічных, гістарычных кнігах, але не мела магчымасці праявіцца ў літаратуры. А што ж гэта за самасвядомасць, што гэта за народ, калі ў яго няма сваёй літаратуры. Патрэбны былі пісьменнікі. Мала таго, пісьменнікі, якія адчувалі б свой час, свой народ і яго патрэбы. Быў патрэбен паэт зусім новага тыпу, і ён з’явіўся. Імя яму было Францішак Багушэвіч (1840— 1900). Нарадзіўся ён у сям’і дробнага шляхціца ў фальварку Свіраны на Віленшчыне. Скончыў у Вільні гімназію, паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт, але адтуль яго выключылі за «нядобранадзейнасць». Настаўнічаў.
МУЖЫЦКІ АДВАКАТ
У 1863 годзе Польшча, Беларусь, Літва і некаторыя раёны Украіны (там рух быў слабейшы) паўсталі. Сялянская рэформа, «вызваленне», была падманам, рабункам пад маскай дабрачыннасці. Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт сталі нясцерпныя. А тут яшчэ ўрад вырашыў аб’явіць агульны набор у салдаты, каб выдаліць рэвалюцыйную моладзь са сваіх ваколіц. У адказ паўстала Польшча, а яе падтрымалі бліжэйшыя суседзі, і сярод іх Беларусь. Паўсюль арганізоўваюцца гурткі, людзі здабываюць зброю, куюць косы, ідуць у лес і ствараюць там атрады, сапраўдныя паўстанцкія арміі. Ідзе ў лес і малады настаўнік з вёскі Доцішкі Францішак Багушэвіч.
На чале дэмакратычнага крыла паўстання стаў рэвалюцыйны дэмакрат, палкі патрыёт, публіцыст, выдавец падпольнай беларускай газеты «Мужыцкая праўда», паэт Кастусь Каліноўскі (1838 г., Мастаўляны — 10 сакавіка 1864 г., Вільня).
Пачаліся рэйды, бітвы, сутычкі. Запалалі даўгавыя распіскі ў маёнтках. Паўстанцы напалі на мястэчка Сураж, вызвалілі Пружаны, узялі Горкі. Адбылося мноства бітваў. Пад Сямяцічамі, пад Хацінічамі, пад Барысавам, пад Мілавідамі. Біліся адчайна і зацята. Той, хто едзе старым баранавіцкім шляхам, не можа не звярнуць увагу ля гэтых Мілавідаў на
капліцу над загіблымі паўстанцамі, а праз дарогу — крыж над забітымі салдатамі.
I, аднак, сілы былі няроўныя. Шмат людзей было павешана і расстраляна, шмат тысяч выселена ў Сібір і на Туркестанскую лінію, на згубу. Душыцелю паўстання, графу Мураўёву, які любіў казаць: «Я не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а я з тых, якія вешаюць», удалося распусціць правакацыйную чутку, што паўстанцы — паны, якія паўсталі, каб вярнуць прыгон. Таму ў многіх месцах сяляне не падтрымлівалі паўстанне, трымаліся ўбаку, а часам і дапамагалі страляць у паўстанцаў і вязаць іх. He было такой подласці, на якую не пайшоў бы царызм у барацьбе з мяцежнікамі. Заліць магілы расстраляных, дзе адбываліся маўклівыя маніфестацыі, слоем гною, каб «зрабіць наведванні фізічна немагчымымі»,— гэта было яшчэ мала. Спецыяльна падкідалі непажаданым людзям у хату ці дом зброю, вешалі мужчын на вачах у жанчын. Падмануты селянін, які верыў цару, зболыпага глядзеў на гэта збоку. «Дзеці-дэмакраты,— як сказаў Герцэн,— пачалі жудасны пасеў прыгоннікаў-бацькоў».
Здраднік выдаў Каліноўскага. Квартал, заняты ўніверсітэцкімі будынкамі ў Вільні, так званыя Святаянскія муры, быў ачэплены некалькімі ротамі салдат і паліцыі. Кастусь не ведаў, што жандарам вядома яго канспіратыўная клічка, выйшаў насустрач салдатам са свечкай і быў схоплены. Нікога не выдаў: «Грамадская шчырасць — добрая якасць, а шпіёнства апаганьвае чалавека, так мяне выхавалі». I 10 сакавіка 1864 года быў павешаны ў Вільні. На словы прысуду «дваранін Каліноўскі» адказаў: «У нас няма дваран. Усе роўныя». Перадсмяротны яго верш абляцеў усю краіну.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго. А калі слова пяройдзе ў дзела, Тады за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, народзе, старасці свабодна.
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду... Для таго то, народзе... ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваць за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва...
Твой слуга Яська — гаспадар з-пад Вільні».
...Багушэвіч быў паранены ў нагу падчас бітвы пад Сувалкамі, адляжаўся ў спачуваючых і схаваўся на Украіне. Ясна, што ехаў не ў белы свет, што там былі сябры. Вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі, пасля працаваў следчым у Краляўцы, Борзне, Канатопе. Калі памяць аб паўстанні прыглухла (а атрад, у якім быў Багушэвіч, біўся наводдаль ад родных мясцін, і таму аб удзеле Францішка ў паўстанні на Віленшчыне, скажам, маглі і не ведаць), у 1884 годзе пераехаў у Вільню і працаваў адвакатам. Быў нястомны абаронца народа, «мужыцкі адвакат». Яго любілі і хацелі бачыць абаронцам. Селянін М. Вольскі так прасіў старшыню суда: «Прысяжны павераны п. Багушэвіч, тутэйшы ўраджэнец, хаця і не ведае мяне, але вядомы мне сваёй цярплівасцю і сваёй спагадлівасцю выслухоўваць на роднай беларускай гаворцы тых, хто звяртаецца да яго дапамогі... я... быў бы ўпаўне шчаслівы, калі б выбар выпаў на яго».
Паколькі мова была забаронена — паэт выдаў дзве свае кніжкі за мяжой. «Дудку беларускую» ў Кракаве, у 1891 годзе, «Смык беларускі» дзесьці за мяжой (Познань была пастаўлена, мабыць, для цэнзуры) у 1894 годзе. Падрыхтаваныя ўжо зборнікі «Беларускія апавяданні» і «Скрыпачка беларуская» не ўбачылі свету — першы зарэзаны цэнзурай, a другі згубіўся пасля смерці Багушэвіча.
Вось урывак з яго прадмовы да «Дудкі беларускай»: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі — маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, муіпу з вамі пагаварыць трохі... аб нашай бацькавай спрадвечнай мове». I далей, як сам ён думаў, што мова наша «мужыцкая», але, пахадзіўшы па свеце, пераканаўся, «што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская альбо нямецкая... Харваты, чэхі, маларосы і другія па-
братымцы нашыя... маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжачкі... і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць... Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная... Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
Як шкада, што нельга шмат расказаць вам аб гэтым вялікім нарадалюбцы, аб чалавеку, які ўсё жыццё сваё паклаў за народ, за тое, каб праўда жыла ў сялянскай хаце, тая праўда, якая «змерла, а людцы схавалі, каменем накрылі, зямлю пааралі, каб не чуць, не ведаць аб ёй ані весці, ды цяпер і кажуць: “Праўда ў небе гдзесьці!”». Аб чалавеку, які над усё ненавідзеў прыгнёт, зацісканне рота, тое, што ягоны народ пазбаўлены ўсіх правоў, якія павінен мець кожны народ на Зямлі. Нават сваёй кнігі на сваёй мове.
А ён ведаў, што гэты народ варты ўсяго гэтага.
Даець мне грошы. такі салодкі: Усё гавора, радзе, пытае, Жонку цалуе, дзяцей гайдае. «Ну што ж, надумаўся, гатоў?..» «Надумаўсь,— кажу,— каб сто катоў Дралі мне скуру, пяклі на агню, Я веры сваёй тыкі не змяню!»
Увесь народ, цёмны, прыгнечаны, але горды і вялікі ўстае перад намі ў яго радках. Народ у астрозе, народ, які, нават спусціўшыся ў чысцец, застаецца сабою, які моліцца аб адным, каб ніколі яму не быць панам, які добра ведае цану новай уладзе, бо хаця ў прыгонны час быў
...аканом, камісар і цівун,
Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны, I кожны меў права узяць за бізун, I кожны меў права да нашай спіны...
Але цяпер таксама «не надта свабодна ў гэтай свабодзе».
Стараста, соцкі, пісар, старшына, Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд,
З’езд міравы, прысуцтва і сход... Аж паднялася са страху чупрына, Аж пальцаў не стала на весь гэты шчот, А пальцамі ж трэба карміць гэты люд!..
Калі ён памёр, за труною неслі вянкі з сялянскімі вышыванымі ручнікамі замест істужак. Адзін надпіс быў такі: «Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы». У памяць аб Мацею Бурачку (псеўданім паэта) з’явіўся верш, на мой погляд, сялянскі: