Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
I пайшло. Праз пару месяцаў пачалі прыходзіць атрады. Нябаба, Міхненка, Крывашапка, Гаркуша, Мікуліцкі, Паддубскі і ініпыя. Няма сумнення, што як сярод казакоў, так і сярод ватажкоў былі колішнія беларусы-ўцекачы, якіх цягнула на паняволеную радзіму.
Пад восень 1648 года паўстала дзевяць дзясятых тэрыторыі Беларусі. Узніклі і чыста сялянскія мясцовыя войскі. Напрыклад, Мурашкі — на Міншчыне, дзе сяляне пабілі і разагналі войска Паца. Паны ўцякалі ў замкі і гарады, у Польшчу. Перад паўстанцамі адкрылі брамы Пінск, Брагін, Гомель, Лоеў. Вайна стала агульнанароднай, бо на тым раннім яе этапе ў шэрагі паўстанцаў уліліся праваслаўныя феадалы Беларусі, духавенства, гарадскія раднікі. Беларусь вызвалілася. I тут на лёсе паўстання адбілася тое, што ў яго не было галавы, якая б думала, што трэба ісці далей, дабіваць. Выгналі — і ладна. Панству ўдалося сабраць войска. Даведзеныя да поўнага адчаю і ярасці стратай улады і маёмасці, магчымасцю страціць жыццё, жахам і нянавісцю да гэтага народнага мора, яны былі вымушаны цяпер біцца, як ніколі датуль. На чале іх стаў польны гетман Януш Радзівіл, аб якім польскія гісторыкі кажуць, што ён «укрыў плямамі род Радзівілаў», дабаўляючы ў якасці няпэўнага суцяшэння «Ale nie tylko jeden Janusz»
(але не толькі адзін Януш). Фарміруюць войскі. Наймаюць атрады шведаў, немцаў, венгерскую конніцу, швейцарскую пяхоту. Пачынаецца зацятая, апошняя барацьба. Разбіты Пац і Горскі, але казакоў і сялян адкінулі ад Слуцкай крэпасці. Паўсталі рамеснікі Пінска, перабіўшы паноў. Войска пад началам Мірскага рушыла на іх, і тады жыхары паклікалі на дапамогу навакольных мужыкоў і атрад Нябабы. Уцякач, войт Ельскі, паспрабаваў узяць горад сам, але паўстанцы, адступаючы, завабілі яго войска ў засаду, пад муры езуіцкага касцёла, расстралялі з байніц, ударылі ў тыл, сцерлі ў парашок. Узніклі завалы, барыкады. Жыхарам абяцалі літасць, калі яны выдадуць казакоў. «Згінем, але не выдадзім» — быў адказ. Пачаўся штурм, страшны сваёй лютасцю і бязлітаснасцю. Біліся муры, пасля — вуліцы, пасля — асобныя дамы. Горад тады падпалілі. Нябаба вырваўся з яго, але быў прыпёрты да дрыгвы. Загон ягоны біўся цэлы дзень і згінуў да апошняга чалавека.
А ў Пінску ўсё яшчэ ішлі сеча, разня і забойства, якое не літавала нікога. Згарэла 5000 дамоў, загінула больпі за 3000 чалавек.
Панскае войска яшчэ раней разбілі пад Рэчыцай і Рагачовам, Гаркуша штурмаваў Быхаў. Палкі Паца былі разгромлены пад Ігуменам. У студзені жыхары Смалявіч біліся з двума нямецкімі палкамі Данавая і загінулі ў бітве. Але пасля сяляне і казакі знішчылі ля Мінска абодва палкі. Уцякло 20 наймітаў і Данавай з сынам. He больш.
Усё войска Радзівіла рушыла на Тураў — Мэчыцу. Ім трэба было раздушыць Беларусь і пасля нанесці ўздоўж Дняпра ўдар у фланг і тыл Хмяльніцкага. Першы, пасля лютага супраціўлення, загінуў Тураў (ён і зараз невялічкае мястэчка, амаль вёска). Жыхары Мазыра не збаяліся і вырашылі стаяць насмерць: аблілі вадою валы і ператварылі іх у лёд, пабудавалі за мурамі яшчэ і ледзяныя барыкады. Доўга ішоў абстрэл горада. Ен запалаў. 3 усіх бакоў пайшлі на прыступ карнікі. Невялікі атрад Міхненкі і гараджане біліся з нязломнай мужнасцю, адбілі некалькі прыступаў. Але сілы былі няроўныя. Найміты і паны ўварваліся ў Мазыр. Зраненага Міхненку скінулі з самай высокай вежы на абледзянелыя
камяні вала. Туды ж пайшлі тыя, хто прыдумаў «ледзяную крэпасць», мясцовыя верхаводы. Астатніх пасеклі шаблямі.
Валовіч быў разбіты казацкім і сялянскім атрадам Паддубскага пад Бабруйскам. Радзівіл папрасіў караля аб дапамозе і атрымаў ад яго 10 000 конніцы і пяхоты, а тады прыйшоў на дапамогу Валовічу. Здрада крочыць нават праз самыя высокія муры. Гарадская вярхушка ўпотай адкрыла браму. Абаронцы загінулі ў баі. Паддубскі быў пасаджаны на кол.
А пасля было перамір’е, якое панства выкарыстала для расправы. I, аднак, калі ў 1649 годзе прыйшоў з казакамі Ілля Галота (у яго было 10 000 чалавек, а праз пару тыдняў ужо 30 000), разбіў Радзівіла — краіна зноў узнялася. Пасля прыйшоў Сцяпан Падбайла. А пасля на дапамогу яму рушыў з Украіны 15-тысячны атрад казакоў і беглых сялян, на чале якога стаяў асабісты сябар Багдана, адзін з найлепшых яго военачальнікаў і блізкіх саратнікаў, беларус Міхал Крычаўскі, у той час пераяслаўскі і кіеўскі палкоўнік. Пачалася шматдзённая сеча. Спачатку ў полі, пасля за ляснымі засекамі. Прыкры выпадак дапамог амаль разбітаму Радзівілу: кавалерыя, пасланая ім адрэзаць Крычаўскаму шлях з Украіны (палкоўнік падмануў іх і абышоў), не знайшла яго, заблукала і... выйшла невядома як у левы фланг ватажка. Падбайлу, які спяшаўся на дапамогу, адкінулі да Дняпра. Уначы паўстанцам удалося таемна вылезці з завалаў і знікнуць праз лясы і балоты. Адзін маленькі атрад панству ўсё ж удалося дагнаць: тыя не маглі бегчы, везлі на возе ўсяго зраненага ва ўчарашняй сечы пераяслаўскага палкоўніка. Супраціўляліся шалёна. Крычаўскі, лежачы, страляў па нападаючых. Пасля выйшлі набоі, а казакі і сяляне, што біліся да апошняга, ляжалі вакол, пасечаныя. Здзіўлены смеласцю Міхала, Радзівіл прапанаваў яму пераход на службу. Крычаўскі плюнуў і раструшчыў сабе галаву ўдарам аб куты жалезам задок воза.
Яшчэ год, патанаючы ў крыві, успыхвалі паўстанні. Жыхары Гомеля, Мсціслава, Чачэрска, ГІрапойска і іншых гарадоў і ў 1651 годзе не далі Радзівілу прарвацца ў тыл Хмяльніцкаму, які наступаў. У ярасці гетман Літвы Януш Кішка сказаў: «Усіх беларусцаў і з існымі людзьмі перабіць». Запусцелі цэлыя
вобласці, і толькі тады ўлетку Радзівілу, нарэшце, удалося ўварвацца на Украіну.
А пасля Берасцечка, Белацаркоўская ўмова, а потым вайна войск цара Аляксея з Польшчай. I ўсякае ліха, і шведскі патоп, і мір з Польшчай.
Гераізм гэтай сялянскай вайны і дагэтуль захапляе нас, але быў і адваротны бок медаля: спусташэнне, захірэнне гарадоў, здратаваныя палі. Што зробіш, па нашай прыказцы «бяда толькі рака красіць».
...Калі вы прыйдзеце ў Кіеве на плошчу перад Сафіяй і станеце перад помнікам Хмяльніцкаму — успомніце, дарэчы, не толькі тыя часы, але і тое, што помнік той рабіў беларус, Міхал Мікешын. Аўтарскі праект, які палічылі дарагім (літая мадэль яго ёсць у мінскім мастацкім музеі), прадугледжваў пад капытамі гетманскага каня пана і езуіта, а вакол п’едэстала постаці кабзара, рускага мужыка, казака і беларускага селяніна.
Па-мойму, усе яны заслужылі гэта права сваім гераізмам.
НАВАЛА. АБНАЎЛЕННЕ. ПАЎСТАННІ
Сувязі народаў не губляліся і праз мяжу, што падзяліла іх пасля Пераяслаўскай рады. Беларусь была прыдушана, але па-ранейшаму яе майстры высока цаніліся на будоўлях Масквы і Варшавы.
Па-ранейшаму здабывалі ў Кіеве асвету беларускія хлопцы, а, напрыклад, такі з іх, як Тарасевіч, чалавек родам з-пад Глуска, пастрыгшыся на Украіне ў манахі, стаў у XVII стагоддзі заснавальнікам украінскай графікі.
А шведская вайна! Бітву пад Лясной, на Магілёўшчыне, дзе разбілі корпус Левенгаўпта, Пётр назваў «маці Палтаўскай перамогі». Мне давялося адным летам пабываць і там і там. I хаця зусім непадобныя былі маленькая лясная вёска і Палтава з велічнымі яе дамамі, зялёнымі вуліцамі і ліловачорнымі ад раздушанай шаўковіцы тратуарамі. I хаця сціплае поле пад Лясной з невялікай капліцай і каменем на брацкіх могілках нічым не падобна да Палтаўскага поля з безліччу яго
помнікаў — было тут і агульнае: успамін аб вялікай бядзе, кроў самаахвярнасці, уздых палёгкі, што бяду гэтую ўсё ж звалілі. Ідзеш па нашых землях, і вось паўсюль «шведскія камяні», «шведскія сосны» пад Любчай, сапраўдныя сведкі колішняй бітвы. I там жа ўрочышчы Калюгі (калоліся штыкамі) і Пярэстань (бо зрабілі перамір’е).
...Спустошаная зямля паступова ажывала працаю простых людзей. Хаты, вядома, не прыкрашаліся, прыкрашаліся маёнткі. Узнікалі выключныя па прыгажосці палацавыя комплексы. Але ўжо і каля іх з’яўляліся мануфактуры і заводы, пакуль што яшчэ панскія, на прыгоннай працы. Мануфактуры Тызенгаўза ў Гродні, ліцейны завод Храптовіча ў Вішневе, суконныя і шкляныя фабрыкі, выганка дзёгцю, смалы, шкіпінару, выдатнае ўрэцкае і налібоцкае шкло, посуд з якога зараз цэніцца ледзь не на вагу золата. Мастацкае ткацтва, выраб дываноў, кераміка, мастацкія кафлі, неацэнны целяханскі фаянс. I, вядома, вяршыня ўсяго: слуцкія тканыя паясы, шырокія, «літыя», з залатых, срэбных і шаўковых ніцяў. Затканыя ўзорам «пад персідскі», але ва ўзор гэты ўплятаюцца звычайныя нашы лісты і кветкі: валошкі, рамонкі, званочкі. Зараз такіх паясоў, зробленых у Слуцку, мала. Яны цэняцца на сантыметры. Кожны сантыметр каштуе шмат рублёў. Але справа не ў рублях. Золата гэтых паясоў — гэта золата рук сялянскіх ткачоў і ткачых. Паэт Багдановіч напісаў верш пра слуцкіх прыгонных ткачых.
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна,—
I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бору... I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узору, Цвяток радзімы васілька.
Цягнуцца да неба гарадскія ратушы, бо нараджаецца повая сіла. Узнікаюць палацы, такія комплексы, як палац у Ружанах, будынак, лепшы за які цяжка сабе ўявіць, калі глядзіш на яго, бо аб астатніх у гэты момант забываеш. З’яўляецца свецкі жывапіс, высокага майстэрства гравюры. Некалькі жывапісных школ (самая славутая — магілёўская). Агінскі канал злучае Чорнае мора з Балтыкай.
I, аднак, усё гэта на знемагаючых спінах народа. Пачашчаюцца зноў паўстанні. Самае вялікае — у Крычаўскім старостве. 1740—1744 гады. Так, чатыры гады цягнулася яно. На чале — гандляр воскам Васіль Вашчыла, брат яго, гараджане Карпач і Вецер, бацька Карпача, былы бурмістр Крычава.
Еранім Радзівіл аддаў староства ў арэнду: «Ты мне адразу давай грошы, а падатак пасля выбірай сам. Колькі выб’еш, мяне не датычыцца». Адкупшчыкі, браты Іцковічы, разарылі наваколле горш за арду. Убачыўшы, што ідзе галодная смерць, рамеснікі і сяляне паўсталі. Пабілі арандатараў, спалілі кабальныя паперы, пусцілі «чырвонага пеўня» ў фальваркі. Некалькі разоў білі войска, раскалашмацілі полк нямецкіх наймітаў. Войска палкоўніка Пястрыцкага (пры ім быў сам Радзівіл) прыйшло з гарматамі. У дзвюх лютых бітвах, пад Крычавам і пад вёскай Царковішчы, мужыцкае войска было разбіта. Васілю Вашчыле ўдалося ўцячы на Украіну. Карпач, Вецер, Мікіта з Бараўкоў, Стэсь Бачко і сын яго, пісар паўстання, Іван Трус, Навум Буян і многія іншыя трапілі ў палон, многія загінулі. Садзілі на калы і ў пячныя коміны, вешалі, некаторых зашылі ў мядзведжыя шкуры і кінулі абвучаным сабакам-«мядзведнікам», гэта значыць прывучаным браць мядзведзя.