Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Або маленькі Мір, такі маленькі, што замак XVI стагоддзя, крывава-белы, з вежамі, як скалы, здаецца болыпы за яго, асабліва калі падвойваецца ў вадзе става. Адзін з самых гожых замкаў, якія мне даводзілася бачыць. Мір, дзе калісь адбываліся выбары цыганскага караля, які і жыў тут. Пасля «каралі» абралі «рэзідэнцыю» на паўночным захадзе Беларусі. Цяпер кароль усіх цыганоў жыве, здаецца, у Венгрыі (да вайны, прынамсі, жыў), але вярхоўны цыганскі суддзя (для вырашэння спрэчак між цыганамі) і дагэтуль
стала жыве ў Беларусі. У чэрвені 1969 года мне давялося бачыць тое, што, мабыць, не бачыў ніхто з пісьменнікаў. Шляхі завялі мяне ў маленькае мястэчка ДавыдТарадок, што над ракой Гарынню, на Палессі. Цудоўнае, дарэчы, мястэчка. Занятак жыхароў — кветкі. Зямлі няшмат, бо летнія повені часта заліваюць наваколле. Таму кожны сухі лапік — пад ружы, ляўконі, мацыёлу, пахучы гарошак, вяргіні, каны, кручаныя панічы (грамафончыкі), астры, махровую шыпшыну і тысячы-тысячы іншых гатункаў. Насеннем, клубнямі, кветкамі гандлююць аж да Сібіры, і таму на кожнай хаце знак сонца, а самыя хаты шалеюць, задыхаюцца ў акіяне красак.
To вось там бачыў я «гадавую» па вярхоўным цыганскім суддзі. Прыехаў ён сюды разбіраць нейкую справу, кінуўся ратаваць тонучую беларускую дзяўчыну-падлетка і ўтапіўся сам. Сабраліся з усіх канцоў Беларусі: і вучоныя, і майстры з заводаў, і вандроўныя цыганы. Трызну загадзя падрыхтавалі на могілках, у баку ад магіл, ад той, з надпісам: «Базылевіч Гарасім Ігнатавіч 1928—1968» (у нашых цыганоў беларускія прозвішчы). Купілі шмат бараноў, трох свіней, дзвесце штук курэй, ну і іншае да таго.
I вось ішлі. Цэлая гурма. Намісты, хвалі сукенак. Усё яркае, як крыху прыглушаны попелам жар. Мора медзі, мора чырвані і сіні. А над усім гэтым — мора сонца, так што аж пе верылася ў канец жыцця. Вялі гладкага, як змяя, гнядога каня.
— 3 канём сфатагарафуй. Яго конь. Калі ласка, з канём.
I як праводзілі суддзю пад шатром. Бо ў якой бы хаце ці нават кватэры цыган ні жыў, а праводзяць яго ў краіну Цыганію пад шатром.
I на гэтым я скончу, не паспеўшы расказаць і тысячнай часткі таго дзіўнага, што бачылі мае вочы на беларускіх дарогах і ў беларускіх гарадах.
Праз дым стагоддзяў
НАЗАД ДА КІЕЎСКАЙ РУСІ
Старажытныя грэкі лічылі, што спачатку быў залаты век — і ўсё было добра, нават бяссмерце існавала, пасля наступіў срэбны — трохі горшы, пасля медны — яшчэ горай, a пасля надыдзе жалезны — і вось ужо тады зусім дрэнь справа.
На Беларусі чамусьці было не так: палеаліт (старажытнакаменны век), неаліт (новы каменны), бронзавы век і ўрэшце век жалезны. Ды, здаецца, так яно было і на ўсім свеце, калі не верыць, вядома, у Атлантыду.
I самы горшы з іх быў самы першы.
На Беларусі паўсюль — сляды гэтых вякоў.
Калісьці ў дзяцінстве я зрабіў злачын — вінаваты, але, па маладосці, заслугоўваю спагады,— з такімі ж шыбайгаловамі раскапаў па Дняпры курган. Шкілет быў чырвонага колеру, ляжаў скурчаны на баку. Пры каленях стаяў гаршчок і ляжаў пярсцёнак з нейкіх металічных зерняў. Чэрап быў на чатыры мае галавы, а сківіца налазіла далёка на вушы. Пасля, каму я ні расказваў, усе казалі, што гэта археалагічнае адкрыццё. Пахавальнае месца кагосьці, хто раней на тэрыторыі тутэйшай заўважаны не быў. Адкрыццё тое загінула з-за мяне, дурня. Менавіта таму і не трэба нікому, акрамя вучоных, капаць курганы. Я дагэтуль невук у археалогіі і таму раскажу пра археалогію толькі ў самых агульных рысах, ды раскажу сёе-тое, што мне ўдалося бачыць на ўласныя вочы. А гэта нямала. Бо куды б тут ні пайшоў — паўсюль сляды. Курганы над Дняпром і Свіцяззю, дробны россып чарапкоў выступае пасля дажджу на паверхні гарадзішчаў. Едзеш на Ушачы, сядае сонца, і раптам заўважаеш тысячы паўкруглых ценяў. Іх кідаюць напаўсцёртыя курганы, парослыя мачтавымі соснамі. I цягнуцца гэтыя могілкі на кіламетры. I нават на цяністых ушацкіх могілках свежыя магілы часам выкапаны на верхавінах вялізных былых курганоў. Іх называюць капцамі, часам валатоўкамі, бо паўсюль у нас існавала паданне аб волатах, якія загінулі, баронячы гэтую зямлю. А некаторыя проста спяць пад гэтымі валатоўкамі, пакуль не прыйдзе час вялікай бяды і іх не паклічуць.
Мяркуюць, з вялікай доляй пэўнасці, што чалавек жыў у нас ужо у сярэдні палеаліт, у эпоху мусцье. У той час ледавік праходзіў па вярхоўях Дняпра, а Беларусь была суцэльнай тундрай, па якой блукалі зарослыя поўсцю насарогі, крочылі маманты і пячорныя леў і мядзведзь палявалі за дзікімі коньмі. У чалавека (неандэртальца) быў супраць іх востраканечнік з крэменю і агонь, дар лёсу, бо жытла, якое ратуе ад холаду, тады яіпчэ будаваць не ўмелі, а прыдатных натуральных пячор у нас на Беларусі няма.
Верхні палеаліт (40—10 тысяч гадоў да н. э.) прынёс аседласць, штучныя жыллёвыя пабудовы і аб’яднанне людзей у вялікія орды. Іначай нельга было, скажам, загнаць маманта ў яр. Поўнасцю вывучаны дзве стаянкі гэтых людзей, абедзве на Гомелыпчыне. Знайшлі вуголле, расшчэпленыя крэмені, косці маманта (тут іх забілі 40—45 галоў), а таксама дзікага каня, быка, насарога, мядзведзя, ваўка, вадзянога пацука, сусліка, пугача. Елі тады ўсё. Знайшлі ўнікальнае жыллё, збудаванае з чарапоў, костак і біўняў маманта. Унутры быў ачаг і нават ямы-сховішчы.
Сярэдні каменны век, мезаліт, гэта перш за ўсё лук і стрэлы. Ранейшыя жывёлы ці вымерлі, ці былі выбіты, ці адступілі за ледавіком. З’явіліся сучасныя: зубр, алень, лось, дзік, буры мядзведзь, бабёр. Каб паляваць на іх, не патрэбна была арда, і яна распалася на дробныя групы, а то і на сем'і. Хто пайшоў за мамантам, які адступаў за тундраю на поўнач, хто застаўся. Менавіта ў мезаліце тэрыторыя Беларусі была спрэс заселеная. Стаянак таго часу дужа многа.
А пасля быў неаліт. Гэта значыць жывёлагадоўля і земляробства. I пачынаюць ужо шліфаваць краі сякер, і ўжо на драўляны човен, выдлубаны з бервяна, трэба толькі 10— 12 дзён. Расцём, чалавецтва! I замест прымітыўнага абгарэлага «шашлыку» — «суп» у гліняным посудзе. I жывём не як-небудзь, а ва ўтульнай зямлянцы ці нават у надземным жытле.
Але праслаўляць за гэткі прагрэс чалавека, біць у яго гонар у барабаны лёгка на паперы. Увесь гэты шлях мы апісалі на адной старонцы. Продку нашаму на гэты шлях спатрэбілася 25 тысяч год.
Калі весці размову аб прамысловасці, то яна таксама нарадзілася ў той час. I гэта не пераболыпанне. Ля Ваўкавыска, пад мястэчкам Рось, ёсць пасёлак Краснасельскі. Год пяцьдзясят назад у мясцовых крэйдавых горах архітэктар і археолаг 3. Шміт выявіў і налічыў каля тысячы шахт. Канец неаліту. Значыць, шахтам па здабычы крэменю пяць тысяч год! Касцянымі матыкамі, рагавымі капалкамі капалі ствалы шахт. Знаходзілі жылу — пачыналі дзяўбці штрэк. Вузкі — 0,5-1 метр. I паўзлі, працуючы. Часам на 20 метраў у даўжыню. Задыхаючыся ад дыму, бо святло было ад вогнішчаў. 3 дня ў дзень, бо гэта быў іх хлеб і той хлеб, які ўсё Панямонне здабывала прыладамі, зробленымі з краснасельскага крэменю.
Прыйшла бронза, але крэменю не выціснула з ужытку і яна. Ен быў заўжды пад нагамі, а волава і медзі на Беларусі няма. Каменная сякера ў гэты час робіцца болып дасканалая, паліраваная. Вось такая, як зараз перада мной — шэрабелая, гладкая, насаджаная на, вядома, сучасную рукаяць. Як цацка.
He буду чытаць вам лекцый аб сярэднедняпроўскай, сасніцкай, тшынецкай палескай культуры, культуры шнуравой керамікі. Як і аб культуры наступнага, жалезнага, веку, які паставіў плямёны беларускай тэрыторыі ў роўныя правы з іншымі, бо ўжо чаго-чаго, а балотнай руды тут хапала. Значную частку ядраў для Крымскай кампаніі нават у сярэдзіне XIX стагоддзя паставіў завод Храптовіча ў Вішневе.
Жалезны век — гэта рала, запрэжаная двума быкамі саха, серп, сякера, а значыць, і лясное, падсечнае, земляробства. Гэта жыта, проса, пшаніца, гарох, авёс, віка, а калі так, то і развіццё жывёлагадоўлі.
I, адначасова, гэта накапленне багацця, гэта сутычкі між групамі, родамі, плямёнамі. Бедная роўнасць памірала. Нараджалася царства несправядлівасці. На тысячы і тысячы год. Гэтая чума ўкрыла зямлю восыпкай гарадзішч. Набегі, пажары, войны, свары з-за пашаў.
I потым брат на брата, сват на свата, сын на бацьку... «I род на род і племя паўста». Жалеза перш за ўсё ўжылі як меч, а не як серп. Што ж дзіўнага? Хірасіма таксама была раней за першую атамную электрастанцыю.
Плямёны, культуры, роды зноў аб’ядноўваліся, асімілявалі суседнія, узбуйняліся. Яны цяснілі, змянялі адны адных на будучай беларускай зямлі. Культуры: лужыцкая, паморская, мілаградская. Штрыхаванай керамікі, зарубінецкая, днепрадзвінская. Хто яны былі, гэтыя людзі,— цяжка сказаць. Тут прыходзіць на дапамогу такі аддзел навукі аб мове, як гідраніміка, навука аб назвах рэк і азёр. Ясна, што прышэльцы не будуць прыдумваць для ракі сваёй назвы (часцей за ўсё). Яны спытаюць аб ёй у мясцовых плямён і пакінуць іхнюю назву, нават калі яна незразумелая. Таму мы часта і не можам растлумачыць назвы нашых рэк. Што такое, сапраўды, «Волга», «Дняпро», «Нёман»? Толькі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н. э. пачынаюць з’яўляцца гідронімы славянскія. Значыць, славяне прыйшлі. А хто быў да іх? Аналіз назваў і археалогія паказалі, напрыклад, што на значнай частцы тых земляў, дзе пасля стварылася руская галіна славян, сядзелі, асіміляваныя славянамі, угра-фіны. Астраўкі іх засталіся і зараз сярод рускага насельніцтва. На самай справе, нават рака Масква, на якой узнік вялікі горад, па адным з тлумачэнняў азначае «цёмная вада» (ад ляснога ценю і ад таго, што цячэ з лясных азёр і балот). Адзін комі, дачуўшыся пра гэтую тэорыю, прывёў мне і свой прыклад — «пельмені». I праўда, улюбёнае блюда рускіх людзей перакладаецца з пярмяцкага: пель — вуха і нянь — хлеб, «вушны хлеб». Толькі прыклад быў няўдалы. У часы прыходу славян аб пельменях, мабыць, і чуткі не было. Гэта куды болып позняе запазычанне, хаця таксама з угра-фінскай мовы.
А тэрыторыя Беларусі да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э. была этнічна дужа аднародная. Тут сядзелі балты, плямёны, блізкія сучасным літоўцам. Яны і пакінулі ў спадчыну нам свае гідронімы, а самі не пайшлі і не былі выбіты, а проста змяшаліся з прышэльцамі. I формы чарапоў ужо ў курганах XI—XIII стагоддзяў — славянскіх, даўніх — пацвердзілі гэта.