Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
У тое сваё падарожжа я выйшаў да Мухаўца 22 чэрвеня ў чатыры гадзіны раніцы. I хаця ішоў 1969-ы, яўспомніў 1941-ы. Гераічную абарону крэпасці.
Дарэчы, крэпасць ляжыць якраз на месцы таго Бярэсця, якое ўжо ў 1019 годзе ўпамінаецца як досыць вялікае пасяленне. Іменна там жылі мастакі-рамеснікі і мужныя воіны, якія ў 1241 годзе паляглі да апошняга, а не здаліся манголам і тым далі магчымасць жыхарам Слуцка, Крычава і іншых гарадоў адбіцца, а пасля перайсці ў наступ і не пусціць орды Батыя на тэрыторыю будучай Беларусі. Іменна там жылі тыя, што выставілі свой полк пад Грунвальд, што біліся з Карлам XII, ішлі з косамі пад сцягі Касцюшкі. Якія многа бачылі. I тое, як везлі ў Варшаву паліць сярэдневяковага атэіста і філосафа Казіміра Лышчынскага (родам з вёскі Лышчыцы, кіламетраў за 20 ад Брэста). I ўжо ў XIX стагоддзі бачылі Грыбаедава, Кюхельбекера, Чаадаева.
Толькі ў 1831 годзе жыхароў перасялілі ад Буга на Мухавец, стары горад знеслі, а на яго месцы пабудавалі крэпасць. Цэнтр яе, Цытадэль,— кальцавая казарма на 500 казематаў і 12 тысяч чалавек. Пасля крымскага паражэння пабудавалі на
адлегласці 3-4 кіламетры па коле, некалькі фартоў А пагроза Першай сусветнай вайны выклікала неабходнасць пабудовы яшчэ некалькіх, аддаленых на 12 кіламетраў.
Так што, калі шчырыя брэсцкія патрыёты будуць паказваць вам «дом Грыбаедава» — вы ім не дужа верце. Паэт загінуў за сем год да ўзнікнення новага горада, а жыў у старым — за пятнаццаць год да пагібелі. Толькі вы не крыўдуйце на іх. Гэта яны робяць з добрымі намерамі. Хаця ім і без таго ёсць чым ганарыцца. I старажытнымі кнігамі, некалі напісанымі тут, і чыгуначнай, рабочай славай, і ўпартай барацьбой пасля Рыжскага дагавора 1921 года, калі Заходняя Беларусь, а значыць, і Брэст, трапілі пад уладу паноў, сталі калоніяй Польшчы на 18 год.
Барацьба за школу, мову, зямлю і волю ніколі не заціхала тут. Дэманстрацыі і арганізацыя гурткоў і бібліятэк, напады на панскія лясы і забастоўкі, урэшце, адкрытая партызанская барацьба, баі пад Нясвіжам і Бельскам, паўстанне ў Навасёлках, пад Кобрынам. Нарэшце — напад на палескага ваяводу Даўнаровіча. Партызаны спынілі цягнік, абяззброілі варту, выцягнулі ваяводу, які хваліўся, што праз пару год у яго мясцовасці не будзе ніводнага беларуса (ды і ці ён адзін казаў гэта),— і адхвасталі. Пасля гэтага беларусы засталіся, а вось ваяводу — ваяводу прымусілі падаць у адстаўку. Які ж з цябе ваявода, калі цябе адлупцавалі?
КПЗБ (I яе канферэнцыя была ў 1923 годзе) выдавала газеты на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах. Людзі тысячамі траплялі ў турмы або ў лагер Картуз-Бяроза, пабудаваны на ўзор нямецкіх тут жа, на Брэстчыне. Але народ быў даведзены да таго, што тэрор ужо нікога не палохаў.
Брэсту ёсць чым ганарыцца. Успомнім хаця б вайну. Эпапея Брэсцкай крэпасці-героя ўсім добра вядома. Таму я і не буду гаварыць пра яе шмат. Лепей за ўдзельнікаў і пазнейшых руплівых даследчыкаў усё адно не скажаш. Трэба толькі памятаць, што гэта не была «лінія Мажыно», нават не паасобныя доты, з якімі можна было ў тую вайну звязаць наша ўяўленне аб крэпасці. Гэта быў комплекс пабудоў, які даўно страціў сваё ваеннае значэнне. Проста валы з састарэлымі фортамі, проста склады, проста пакоі камандзіраў і чырвонаармейскія Ka-
зармы, проста царква, перабудаваная ў клуб. I яшчэ: амаль усе воінскія часці выехалі на той час у лагеры. Аў гэтым «ваенным гарадку» заставалася каля двух палкоў разам з пагранічнікамі. Па ўсіх законах Божых і чалавечых, тым болып што абаронныя рубяжы ля межаў яшчэ не былі скончаны, тут немагчыма было не тое што выстаяць, але і арганізаваць болып-менш працяглае супраціўленне. Любы кадравік, любы ваенны тэарэтык сказаў бы, што гэта «супраціўна натуры», «нерэальна», «немажліва».
Гэтыя нашы людзі стаялі. Супраць артылерыі і бомбаў, супраць выбуховых рэчываў, што сапёры 81-га нямецкага сапёрнага батальёна спускалі з дахаў у вокны падвалаў. Сплаўлялася ў шклопадобную масу цэгла, а людзі стаялі. Насмерць. Бо змаганне было заведама няроўнае. 30 чэрвеня, 10 ліпеня. Стрэлы ўсё радзей. 20 ліпеня. Але ўсё яшчэ гучаць паасобныя стрэлы. 3 падземных хадоў. Крэпасць не здалася. Крэпасць проста памерла, як паступова, без ежы і вады, памірае чалавек.
Даводзілася мне бываць там скора пасля вайны, калі подзвіг іхні быў яшчэ малавядомы, паўсюль была бітая цэгла, руіны, бочкі з-пад бензіну. Даводзілася і пазней, калі ўсё было расчышчана, паўсюль былі кветкі і працаваў музей. Удзельнічаў я ў абмеркаванні праекта мемарыяла-крэпасці. Быў і цяпер, калі ўжо скончаны работы па ўстанаўленні помніка абаронцам — высачэзнага абеліска, помніка «Смага». I з кожным разам усё мацней здзіўлялі мяне героі абароны.
Між іншым, у час гэтых работ будаўнікі на вялізнай плошчы ўскрылі тэрыторыю «ўласна Брэста», старога горада. Знаходкі тут рэдкасныя. Нібы адкрылі твар старых вякоў. I самкнуліся ў адно век XI і век XX. Зямлянкі і зрубы — з сучаснымі будынкамі, палацамі, бібліятэкамі, буйнейшым чыгуначным вузлом, інжынерна-будаўнічым інстытутам, каменнай набярэжнай, заводам газавай апаратуры (газавыя пліты, клапаны, гарэлкі), дывановым камбінатам, электралямпавым (асвятляльныя лямпы магутнасцю ад 15 да 200 вт і спецыяльныя лямпы для аўтамабіляў, трактароў, камутатараў) і электрапрыборабудаўнічымі заводамі, тэкстыльным камбінатам-гігантам. А панчохі і шкарпэткі? Яны ж таксама
патрэбны людзям. Дык вось, праектная магутнасць панчошнай фабрыкі — 30 мільёнаў вырабаў у год.
Калі думаеш пра тое — якія змены адбыліся ў нашых старых гарадах,— хочаш не хочаш, а пачынаеш збівацца. Назваў два прадпрыемствы — а іх на сённяшні дзень дзесяць, назваў пяць — а іх сёння 32. Поступ сучаснай гісторыі нашай не дагоніш ніякай кнігай.
Акрамя таго, Брэст уражае чалавека яшчэ й зелянінай. Гэта, думаю я, досыць паездзіўшы па свеце, адзін з самых зялёных гарадоў СССР. Прынамсі ўваходзіць у тую ж першую дваццатку, а мо і дзясятку, у якую ўваходзіць, скажам, цудоўны Кіеў
ГРОДНА МЕЧ, I ВОЛЯ, I СЛАВА
I ўрэшце яшчэ адзін, апошні ў нашым спісе абласных гарадоў, Гродна. Далёка не апошні па старажытнасці, па прыгажосці, па тым, што ён з тых гарадоў, якія маюць сваё, адметнае аблічча, якое не зблытаеш ні з якім другім.
Высокі бераг Нёмана. Пры ўпадзенні ў яго Гараднічанкі, на мысе, і ўзнік «Гарадзень», або «Гародня». Упершыню яго ўпамінаюць у 1128 годзе, але гэта ўжо быў вялікі горад, што склаўся куды раней, таму што быў сталіцай удзельнага княства Гародзенскага. Проста дзіўная манера ў нашых летапісцаў і нашых гісторыкаў. Першае ўпамінанне аб горадзе — гэта абавязкова тое, што яго нехта ўпершыню спаліў, аб царкве — што «згарэла ад шыбення перуну». Словам, «вясёлыя» былі тады часы...
Узнік замак, бо горад быў фарпостам, узнік пасад, пасяліліся, як кажуць раскопкі, умелыя ліцейшчыкі, ганчары, кавалі, рымары, чабатары, цеслі, збраяры, ювеліры, нават майстры дзіцячых цацак. Горад гандляваў з землямі суседніх княстваў, з Кіевам, Прыбалтыкай і захадам. I тут грымнула вялікая, усеславянская бяда. У зарыве закалыхаліся на белакаменных, чырвоных ад агню і крыві, мурах сабораў цені татара-мангольскіх коннікаў. Паў Уладзімір, палі Разань, Кіеў. Орды дакаціліся да Адрыятыкі, да «апошняга мора».
Вольным, хаця і абкладзеным данню, бо еў хлеб захопленых княстваў, застаўся Ноўгарад. Апошнім напружаннем сіл адбіліся Полацкая і Турава-Пінская зямля з дробнымі ўдзельнымі княствамі, што ўваходзілі ў іх. Цаною непамерных ахвяр і крыві. Есць паданне, што татары закідалі ў Тураве Тур-калодзеж, старую святыню, груднымі дзецьмі, пасля чаго са студні сем год замест вады біла жаночае малако. Батый не чакаў такога супраціўлення і, акрамя таго, баяўся аб’яднання Венгрыі і таму рынуўся туды. Землі на поўнач ад Прыпяці былі ўратаваныя. Татары і пазней спрабавалі нападаць, але кожны раз бывалі разбітыя. У прыватнасці ў 1241 годзе і ў 1249 годзе пад мястэчкам Крутагор’е. У апошняй сечы імі камандаваў хан Койдан. Крутагор’е з таго часу называлася Койданавам (цяпер Дзяржынск).
I, ледзь адбіліся, звалілася новая вялікая бяда. У 1230 годзе Конрад Мазавецкі запрасіў на межы сваіх зямель з прусамі Тэўтонскі ордэн. Меч пагражаў цяпер з другога боку. Яшчэ больш жудасны, без літасці і сумлення. У гродзенскім музеі захоўваецца двухручны меч з надпісам па-старанямецку «Drink blut» — «Пі кроў». Прусы паступова гінулі пад ударамі ордэнцаў. Праз некаторы час, калі апошні прускі спявак спяваў перад натоўпам песні на роднай мове,— яго ўжо ніхто не разумеў. Рыцары. рагочучы, далі яму ўзнагароду — некалькі дзясяткаў арэхаў-свістуноў (з дзіркай, пустых). Такі самы лёс пагражаў і нам — беларусам.
Гародня стаяла «на юру». На яе першую падалі ўдары. У 1284 годзе яна была нават спустошана. Але паходы ордэна ў 1296, 1306 і 1311 гадах былі адбіты, а калі на чале войска стаў ваявода Давід Гарадзенскі, сын Даўмонта, ён спярша, у 1314 годзе, разграміў войскі ордэна, а пасля сам перайшоў у наступленне, спустошыўшы тры разы (1318, 1319, 1323) землі крыжакоў аж да Мальбарга. Урэшце настала расплата, пасля якой ордэн не здолеў ачуняць. Грунвальд. 1410 год. Удзельнічалі польскія палкі, літоўскія (гэта значыць палкі Княства, а сярод іх палкі берасцейскі, ваўкавыскі, лідскі, наваградскі, слонімскі, гародзенскі і шмат ішпых), чэшскія часці і палкі, што ўваходзілі ў сферу Смаленшчыны. Захад яе і ўсходнія беларускія землі: Полацк, Віцебск, Крычаў,
Мсціслаў, Магілёў і г. д. Камандаваў імі мсціслаўскі князь Юры. Гэта была бітва неймаверная па колькасці войска. Ордэн меў 83 000 воінаў, славяне з літоўцамі 163 000. Калі мы ўлічым тагачасную маланаселенасць зямлі, калі даведаемся, што ў Лядовым пабоішчы рыцараў было забіта 500, а ў палон узята 50 чалавек, і, значыць, іх аніяк не магло быць больш як тысяча — паўтары ды пару тысяч кнехтаў — «чудзі». Калі ўлічыць, што ноўгарадцы выставілі супраць Васіля Цёмнага 5 000 чалавек («раць веліка вельмі»,— сказаў летапісец). Калі ведаць, што ў Суздальскім баі з Васілём Цёмным было толькі паўтары тысячы войск, хаця з ім былі князі мажайскі, вярэйскі і серпухаўскі, практычна ўсе сілы Маскоўскага княства, без Шамякі,— тады Грунвальд не можа не здзіўляць. Перавага нямецкіх сіл — так, перавага, не здзіўляйцеся, бо рыцар у сваіх міланскіх ці нюрнбергскіх даспехах быў практычна недасяжны1 і каштаваў трох воінаў, а многія з нашага боку былі ў скураных панцырах, узброеныя дзідамі, доўбнямі, цапамі і рагацінамі, нават у вяровачных шлемах, якія баранілі ад мяча, а не ад стралы і пікі,— не памагла ім. 15 000 узялі ў палон, болын за 40 000 разам з вялікім магістрам Юнгінгенам забілі.