Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
іх гадзіна адлегласці. Камандзір зразумеў: не ўцячы. Будзе няроўны бой, смерць ім, а параненым — шыбеніца. I тады ён свядома скараціў гэтую гадзіну. Спыніў атрад у лесе непадалёк ад карчмы, прывязаў коней, загадаўшы аднаму паўстанцу рабіць так, каб тыя зрэдку гігаталі. Астатнія пайшлі ў карчму, узялі ў карчмара ўсе вёдры «паіць коней» і пачалі цягаць ваду са студні ў лес. За палову гадзіны перанеслі каля трохсот вёдраў і вылілі ваду пад дрэвы. Пасля пайшлі далей. Знясіленыя паўстанцы бурчалі на свайга камандзіра, але той ведаў людзей і ведаў, што робіць...
Карная частка спынілася ля карчмы. Афіцэр спытаў, ці не было тут «мяцежнікаў».
— Былі, паночку, коней паілі.
Ужо гэта было нязвыкла: паіць коней, калі табе наступаюць на пяты. Значыць, не баяцца.
— Доўга паілі?
— Доўга. Трысты вёдраў аднеслі ў лес.
Арыфметыка была простая. Вядро на каня, бо рабілася усё ж наспех. Значыць, трыста шабляў, стрэльбаў або нават і проста кос. Афіцэр адмовіўся ад пагоні.
Іх аддзяляла тады ад паўстанцаў дзве вярсты, бо коні тых тады ледзь ішлі... Атрад уліўся ў большы і доўга яшчэ мужна ваяваў.
Або яшчэ. Падчас Айчыннай вайны ў некаторых нашых акупіраваных месцах асірацелыя дзеці арганізоўвалі нешта накшталт арцеляў па нападзе. Звалі іх «вераб’і». Чалавек пяцьдзясят дзяцей наляталі на нямецкую машыну, што стаяла недзе ля казармы ці штаба (мелі ўжо вопыт, ведалі, у якой ежа, цыгарэты або абмундзіраванне), хапалі груз і разбягаліся. Есць у вартавых крыху сумлення — стрэляць у паветра. Няма — нехта застанецца на зямлі, затое астатнія тыдзеньдругі, мяняючы, будуць мець хлеб. «Вераб’ёў» разбіралі па хатах, бралі ў атрады, але іх было дужа многа. I, акрамя таго, у іх быў свой «прафесіянальны» гонар: не браць у сваіх, якія таксама галадалі. I вось адзін мой зналмы з Рагачова, даўно ўжо дарослы чалавек, расказаў мне, як ён, дзейнічаючы ў той дзень як «вольны паляўнічы-адзіночка», прыгледзеўся да нямецкага шпіталя. Рагачоў не меў буйных прадпрыемстваў,
яго не бамбілі, і таму немцы размясцілі ў ім шпіталь для сваіх асаў. Хлопчык заўважыў, што як толькі настае гадзіна абеду, то ўсе санітары, сёстры, дактары ідуць у сталоўку. Пунктуальнасць нарадзілася раней за немца. I вось падлетак падчас абеду проста ўзяў ды спакойна зайшоў у шпіталь. Адчыніў дзверы — палата на аднаго. Ляжыць «распяты», падвешаны на вяроўках з грузамі, афіцэр (пазней выявілася, што гэта быў палкоўнік, адзін з лепшых асаў імперыі). Пэўна, косткі пераламаў упаўшы з самалётам, знайшоўся ас і на яго. «Ага, значыць, не пагоніцца». А на стале перад ім — багацце. Тады «верабей» узяў і склаў у запазуху і ў кошычак, у якім, відаць, палкоўніку гэта і прынеслі, шэсць каробак шакаладу, некалькі бутэлек каньяку, лікёру і віна, дваццаць пачкаў цыгарэт. Забяспечыў, словам, сабе хлеб на месяц-другі (бо карміў яшчэ й цалкам бездапаможнага дзеда). Немец спачатку глядзеў на гэта з поўным непаразуменнем, а пасля нешта абурана загергетаў. Тады хлопчык высалапіў язык, закруціў вачыма, як паміраючая каза, і адказаў:
— Бэ-бэ-бэ-бэ.
I выйшаў. Трывога паднялася праз палову гадзіны, калі скончыўся абед. Як бачыце, гумар не пакідае беларуса нават у самых страшных абставінах. I правільна. Іначай жа — бывалі часы — хоць вешайся ад такога жыцця.
Беларус — вялікі аматар пажартаваць з суседа, але яшчэ болып з самога сябе. Ен назіральны і таму падмячае тыповыя рысы характару людзей. Гэта ў беларускім асяроддзі (сведчанне этнографа Красава) нарадзіўся славуты анекдот пра размову трох украінцаў. Адзін расказваў пра гарадскі мост, зроблены «без ідного цв’яшка». Другі страшэнна здзіўляўся: «Без ідного?» — «Без і'дного».— «I волн іздять?» — «I волн».— «I машннн?» — «I машннн»,— «I начальство дозволяе?» — «1 начальство». Грэці, які маўчаў, паківаў галавою і сказаў задуменна: «Отак і людмна, жнве-жнве, тай вмре».
Напрыклад, ішоў селянін лесам і ўбачыў, што маланкі нешта б’юць з неба толькі ў адзін корч. Падышоў, прыгледзеўся, аж гэта Бог ваюе з чортам і нічога яму не можа зрабіць. Пальне, а той высунецца і ў неба — дулю. Мужык вырашыў памагчы. Зарадзіў стрэльбу срэбнай, на нячысціка, куляй і
забіў чорта на месцы. Тут з неба голас: «Бэндзеш свенты». Бедалага аж за галаву схапіўся: «Бож-жа ж мой, і там палякі!»
...Гэтая рыса здавалася б мала сімпатычнай, каб не тое, што са сваіх недахопаў, увогуле з сябе, беларус жартуе куды болып з’едліва і злосна.
Вось начальнік скручвае свякроўцы, што прыйшла скардзіцца на нявестку, з аднаго кулака аж дзве хвігі: «Няхай пасмее па маіх хвігах ударыць. Але помні сабе, што калі па гэтых хвігах ударыць, то падавай у суд, а як раскруціш пальцы ды сама зложыш, то няхай сабе ізноў таўчэ табе пальцы,— я бараніць не буду». I вось баба гэтымі «важнымі хвігамі» тэрарызуе хату і вёску.
Вось чалавек прыйшоў у Вільню, ідзе па мосце і бачыць, што два падлеткі дзеляць на ім чубы.
— Што вам за ліха? Чаго вам не хапае?
— Б’ёмся, праўда, але за цябе. Гэты гіцаль кажа, што ў цябе шэсць пальцаў на назе. а я кажу, што пяць.
— Пакіньце, дзетачкі, бо ў мяне папраўдзе пяць.
— He, мы так табе, дзядзька, веры не дамо: скінь боты і пакажы.
— Добра, хлопчыкі, супакойцеся.
Пералічылі — пяць.
— Ага, а чаму ж ты, дзядзька, паказаў нам толькі правую нагу? А на левай дык, пэўна,— шэсць пальцаў.
А, хай ім. Разуў і левую. Ну і ясна, не было ўжо каму тых пальцаў лічыць, але й на пальцы не было чаго нацягнуць. Мараль: «Хітры наш брат, як чорт, але і дурны, як варона».
...Па агульным назіранні беларусам прыродна ўласцівая павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай. Бываюць, вядома, сумныя выключэнні, але гэта сапраўды толькі выключэнні.
...Сям'я. I тут не буду гаварыць сам, а звярнуся да той жа «Расіі» (с. 193):
«...отношення мужа н жены в белорусской семье представляют мало прнмеров... грубого обраіцення. В случае взанмных споров народный суд (гэта значыць вясковы суд, суд грамады.— У. К.) чаіце становнтся на сторону жены н строже относнтся к мужу. Даже народные песнп говорят только о
страданнях жены, выноснмых ею от мужа-пьянпцы, но в ннх трудно найтн мотнвы, в которых воспевалось бы rope жены вследствне ее подчнненного положенмя».
I гэта так. У гэтым сэнсе змянілася хіба тое, што жанчына цяпер не залежыць толькі ад прыроднай дабрыні і нязлоснасці мужчыны-беларуса, што яна роўная, што на баку яе савецкі закон, што «ты не лайся, дзядзя, пры савецкай уладзе».
Сямейныя адносіны вельмі прыкрашае той самы нязлосны, дужа ўласцівы нашаму чалавеку гумар. Вось сямейнае жыццё ў прыказках. Хлопец доўга ходзіць халасты: «Тады Юзік ажэніцца, як лысы вол ацеліцца...» Але вось «Юзік» закахаўся. I хаця Янка Купала трапна сказаў:
На беларускую дзяўчыну, Калі тут праўду ёй аддаць, Ніхто йшчэ каменем не кінуў I не наважыцца кідаць.
Але і тут сур’ёзнасць справы хаваюць за ўлюбёнай іроніяй: «Улюбіўся, як чорт у сухую грушу», «У каханкі смаляныя лаўкі» (г. зн. прыйшоў і сеў, як прыліп, і сядзіць ледзь не да раніцы). Іранізуюць і з маці: «Матка дачку хваліла, пакуль з рук не зваліла», і з жаніха: «Жаніся, болып старцоў (жабракоў) будзе» або «Ды што з тваёй Ганкай, хіба дзятлоў разводзіць» (намёк, што нібыта ў нявесты доўгі нос). Ну і, ясна ж, з нявесты: «Дзеля дроў замуж пайшла», «Дзеўкаю — поўная вуліца, а жонкай — поўная печ». Маладое пакаленне таксама не застаецца ў даўгу: «Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць». Скажуць ім: «Ды ён жа ў цябе з лапаць», а ім адкажуць: «Няхай сабе гаспадар з лапаць, абы за ім не плакаць».
Пажаніліся. I тут рэдка гавораць аб гэтым пры чужых усур’ёз: «Ані лыжкі, а ні міскі, а павесіў тры калыскі», «Што, браце, не жаніўся — цяры анучы, ажаніўся — цяры анучы» (бо ўсё адно брудныя). Часам нават у літаратуру ўдаюцца, Багдановіча цытуюць:
Як пачаў ён параю 3 мушкай жыць — Давялося беднаму Патужыць.
He ўмее мушачка Працаваць, Толькі ўмее з хлопцамі Жартаваць;
Ані выткаць кросенкі, Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць.
Паштурхаў камарычак Галаву:
«Як я з гэткай жонкаю Пражыву?
Дзе я вочы, брацікі, Меў свае, Як сабе за жоначку Браў яе?»
Могуць выдумаць і зусім недарэчнае. Вось чуты мною расказ аднаго веселуна пра дужа харошую, дружную, працавітую сям’ю:
«Янка з Яўгінняю дужа добра жывуць. Дзеўкаю была, то выйдзе на вуліцу — за кулакамі свету не відаць, а цяпер зойдзеш у хату, то не відаць і ў хаце. Ну, я вам скажу, мужчынкі, і ў дзецях ім пічасце. Аднойчы вось так б'юцца, матка малодшага на дапамогу кліча, а старэйшы яго трымае, угаворвае: «Кінь, хай б’юцца. Мы з табой браты родныя, а яны — чэрці зводныя». Старэйшы дык увогуле малайчына. У яго адна песня: «Бацька няхай едзе араць: яго коні знаюць, а я пайду ў карчму: мяне там чакаюць». Адзін раз выцягнуў усё ж абодвух касіць. Ідуць. Канава, вадою налітая. Вось Іван, Яначка наш, разагнаўся і — цыб! — пераскочыў. Тады малодшы гаворыць: «Глянь ты, бацька паш яшчэ які! Стары-стары, а скача, як сабака». Тут старэйшы абурыўся: “Ты што гэта? Ты як гэта на роднагу бацьку? Ну скочыў і скочыў. Ну скочыў, ну і чорт з ім”».
«Мужчынкі», што слухаюць веселуна, рагочуць.
Тут жа сядзіць сам Яначка, любы Іван, і пахмыквае. 3 жонкаю лад. Старэйшаму пятнаццаць гадоў, малодшаму дзесяць. Чаму не паслухаць, як менціць языком чалавек?
...Дзяцей увогуле найлепей, як найболей. «3 дзеткамі гора толькі да заціркі, а там — пайшло» (гэта значыць, пакуль сам не пачне есці), «Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, a толькі тры сыны — сын». Таму і люляюць дзяцей, прыказкай: «А-а-а, малое, пакуль будзе другое, а-а-а, Несцерка, пакуль будзе шэсцерка». Таму і гавораць: «Адзін рукаў — і той падзяру для сваіх дзяцей», «Дорага не так татава хата, як сам тата».
Біць дзяцей — апошняя справа. «Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі, не біце дубцамі, навучайце слаўцамі». A ўжо як здарылася нешта з дарослым сынам, то існуе і такое «суцяшэнне»: «Тады трэба было біць, як упоперак лаўкі мог легчы, а цяпер што ж зробіш, калі дарослую доўбню і ўздоўж не пакладзеш». I як апошняе: «Калі не слухаеіп бацькоў, паслухаеш сабачае скуры» (сабачаю скураю за Мікалаем I, калі салдацкая служба цягнулася 25 год, абцягвалі барабаны, так што сэнс пагрозы цалкам зразумелы).