Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Ды й Дабралюбаў, гаворачы аб тым самым, казаў, што вось і італьянцаў нібы забілі, пазбавілі волі і так гаварылі да часоў Гарыбальдзі. Тое і жыхары Беларусі: «Так вот целый
1 Россня. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества. СПб., 1905. Т. IX С. 156-157.
край взялн да забнлн. Посмотрнм, что еіце скажут самн белорусы».
Чаму ж склалася такая несправядлівая думка? Таму што тут да заведамай ідэі і мэты за вушы прыцягваліся факты. Ішла барацьба за душы людзей, і таму царскія служкі хацелі давесці, што вось, маўляў, да чаго давялі людзей польскія паны, а тыя з не меншым запалам даводзілі, што да жывёльнага стану давяла гэты народ царская палітыка і новая дзяржаўная сістэма. I кожны соваў свае казыры. А «даведзенаму да жывёльнага становішча народу» было напляваць і на тых і на другіх. Ен жыў, не збіраючыся ні выміраць, ні губляць мову.
А тут пусціліся ва ўсе цяжкія «рыдальцы над меншым братам». I як ні дзіўна, той жа думкі сталі прытрымлівацца людзі вялікага таленту і вялікай душы. Занадта добры і зручны агітацыйны «прыклад» быў перад вачыма. Усёй душой жадаючы зваліць самадзяржаўе, гвалт і несправядлівасць, яны ўзялі ў якасці зброі заведама няверны тэзіс. I на ім, як гэта ні сумна, сышліся непрыміручыя ворагі: святыя нарадавольцы — і афіцыйныя ідэолагі, што жылі «прнменнтельно к подлостн», чалавек, які адчуваў боль народную так, нібы з яго здзерлі скуру, вялікі Някрасаў — і прайдзісвет «чего нзволнте» Каткоў.
А між тым гэтаму люду было, як заўсёды, у найвышэйшай ступені ўласціва інстынктыўнае адчуванне справядлівасці і несправядлівасці. Галоўнай яго рысай з’яўлялася свабодалюбства. Пра гэта сведчыць іранічная і злая легенда, якая склалася якраз у тыя 30-я гады XIX стагоддзя, калі гвалтоўны перагон у праваслаўе, хабары, зверства і жорсткасць сталі нясцерпныя. Вось яна.
«Бог дзяліў між народамі землі. Адным — тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж Пану Богу спадабаліся. Ен і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду — пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. He ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ
нешта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках — касякамі, пчолы ў борцях — мільёнамі. А травы — як чай. He будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў і ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы — здатныя. На дойлідства — таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як...» Тут яго Мікола ў бок штурхае: «Пане Божа, ды вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаеце! Гэта ж вы... бо-жа мой! Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць — дай бог нам з вамі!» Бог падумаў, крактануў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Лані бягуць — лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы да сонца. «Добра,— кажа,— зямля будзе — рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся — дам я вам найгоршае ва ўсім свеце начальства. Япо вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі».
Наіўным і недалёкім, толькі напалову добрым, выглядае тут «бог», асцярожным бюракратам выглядае Мікола. У гэтай легендзе ёсць толькі адзін герой, народ, які прыдумаў яе. Жывы, разумны і вольналюбівы. Так ён глядзеў на сябе сам, так павінны глядзець на ягоны тагачасны воблік і мы.
Ен давёў гэтае вальналюбства і, хай сабе не заўсёды спалучаную з зухаватасцю, спакойную смеласць і ў бясконцых паўстаннях супраць прыгняталыіікаў, і ў пераможных войнах з татарамі і крыжаносцамі, і ў вялікай мужыцкай вайне XVII стагоддзя, і, урэшце, у апошняй вайне з фашызмам.
Як было відаць з той легенды, якую я вам толькі што расказаў, зямляк наш вызначаецца і ўтрапёнай любоўю да працы. Я нават сказаў бы: валовай упартасцю ў ёй. Гэта таксама добра тлумачыцца. Скупая зямля ой як нялёгка давала хлеб. Для новага поля даводзілася (а часам і зараз даводзіцца) карчаваць «ляду». Сячы лес, выдзіраць з зямлі карчы, зносіць на межы камяні.
Упартасць гэтая ва ўсім. У досыць бязлеснай мясцовасці пад Карэлічамі жанчына надумала сама, адна насадзіць цэлы лес. I насадзіла. Адусюль цягала саджанцы бярозы, дуба,
клёна. Старалася некалькі год. Цяпер на гэтым месцы шуміць густы, досыць ужо высокі, паверхі на чатыры, лес.
Мабыць, з-за гэтага працалюбства і кранальнай сваяцкай, кроўнай любові да зямлі — беларус і дагэтуль пераважна аратай, земляроб. У сельскай гаспадарцы занята 57 працэнтаў насельніцтва. Але агульная ўрбанізацыя ідзе і ў нас. У 1960 годзе сялян было 68 працэнтаў, у 1965-м — 62,8 працэнта, цяпер, як ужо сказана, 57 працэнтаў. Тут трэба ўлічыць яшчэ і тое, што многа сялян з Палесся і іншых мясцін, дзе досыць цесна з зямлёй, выехалі на Алтай, у Барабінскі лесастэп, Хабараўскі край і асабліва Прымор’е, дзе ёсць мноства беларускіх вёсак.
Тая самая няшчодрая зямля прывучыла калісьці беларуса да разліку ў вядзенні гаспадаркі, да ашчаднасці, да таго, што «нішто не прападае», усё ідзе ў справу, нават падабраны цвік, нават лясіна ці калода, прыплаўленая ракой, і, аднак, дужа памыліўся б той, хто назваў бы яго скупым.
Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзён ставіла пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам: кожны адсыпаў са сваіх засекаў колькі мог, каб чалавек дажыў да вясны і абсеяўся. Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто падушку, хто палатно, хто гаршкі. Памагалі рабіць тыя рэчы, што селянін звычайна рабіў сам: хадакі, лыжкі, балеі і г. д. Гэта не таму, што былі такія ўжо добрыя. Без гэтага было — не выжыць. Дужа добра сказаў пра гэта адзін з найлепшых нашых паэтаў, вялікі Максім Багдановіч:
Зноў змяшай муку з карой таўчонай, Бо памерзла ніва у суседа.
Раней падчас голаду іншым разам людзі з болып багатых мясцін прыходзілі на Беларусь па дапамогу (у нас вымачыць дажджамі жыта — уродзіцца бульба на пяску і авёс, не будзе бульбы — будуць грыбы, рыба, не будзе й таго — паляванне выручыць); сапраўднага голаду не бывала, калі не вымятала
ўсяго вайна або ліхі пан ці чыноўнік, ды й то заўсёды ўмелі людзі выкруціцца, прыхаваць, скамбінаваць — на гэтыя выпадкі яна і была, беларуская ашчаднасць. To вось я, прынамсі, не чуў, каб галадаючага адпусцілі з хаты з пустымі рукамі.
Часам праходзіла нейкай вёскай па пяцьдзясят на дзень, і не бывала так, каб кожнаму не далі хаця вядзерца бульбы, хаця лусты хлеба ці жмені гароху і не пакармілі. Сабе пакідалі толькі, каб самім пратрымацца да вясны, да шчаўя, маладой крапівы, да першай рыбы, да «грыба бедных» майскага смаржка.
Гэта ў час бяды. Але і ў звычайныя добрыя часы ўсе, хто прыязджае да нас, адзначаюць як адну з галоўных рыс — гасціннасць, почасту досыць цяжкую для госця. «Госць у хаце — Бог у хаце» — і ганьба таму дому, дзе не зробяць усяго, нават немагчымага, каб госць быў задаволены. «Белорус отлнчается гостепрнпмством, склонностью к веселню н доверчнвостью, хотя ее можно н не сразу сннскать. Отсутствне злопамятностн в белорусе резко бросается в глаза всякому, кто с ннм сталкнвается. Вообіце он обладает кроткой натурой»1.
На гэтую «рахманасць натуры» часта разлічваў вораг нашай зямлі. Ворагі, бо іх за нашу гісторыю бывала досыць. Адзін з членаў нацысцкага ўрада так проста і пісаў, што беларусы як народ інертны і мяккі, добры, бязвольны і рахманы павінны быць вынішчаны або выселены раней за ўсіх і што гэта будзе досыць лёгкай акцыяй, бо на якое-небудзь болылменш арганізаванае і зацятае супраціўленне разлічваць не даводзіцца. Тут ён трохі-трохі памыліўся, крыху недаацаніў рахманага чалавека, які за гады акупацыі забіў цэлую кучу людзей дзейных, прадпрымальных, цвёрдых, жорсткіх, валявых і здатных на ўсё, апранутых у ваенныя мундзіры, у мундзіры СС, фельджандармерыі і гэтак далей, узброеных бязмерна лепшай зброяй. Сярод гэтых «людзей, якія пройдуць паўсюль», было 47 генералаў, шмат вышэйшых чыноў
1 Россвя. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества. СПб., 1905. Т. IX С. 156.
адміністрацыі, нават гаўляйтар Беларусі. Я скажу аб гэтым у другім месцы, а тут дабаўлю толькі, што «інертны» і «бязвольны» мясцовы чалавек пусціў пад адхон 11 128 саставаў з надпісам «Deutsche Reichsbahn». Так што рахманасць беларуса таксама да пары да часу. Пяройдзеш мяжу — і тваім ворагам будзе страшны чалавек. Страшны асабліва тады, калі гнеў яго спакойны і разлічаны.
Што ж датычыцца такіх абставін, калі не чапляюць кіпцем за сэрца, то тут аўтар «Расіі» меў рацыю.
Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых. Цяпер, праўда, крыху радзей выконваюцца такія старыя абрады, як, скажам, «цалаванне». Гэта калісь быў вянец гасціны. Госцю, які ўжо быў і сыты, і п’яны, нехта з маладых жанчын ці дзяўчат сям’і прыносіў у ложак апопшюю чарку: «Выпі на сон. Пакрыўдзь сябе, каб дому не крыўдзіць». Калі госць выпіваў, яго цалавалі, жадалі добрай ночы і выходзілі, а госць засынаў з думкаю, што гэта добры дом, які трымаецца звычаю.
Так, многія старыя гасцінныя звычаі пакрысе выміраюць, гарадскі чалавек можа часам не ведаць чалавека з суседняга пад’езда, але і цяпер у нас рэдка знойдзецца хата, у якой не паставілі б рубам апошняга рубля, калі ў доме госць. Часам гэта бывае нават смешна, і беларус кпіць са сваёй «празмернай» гасціннасці досыць злосна: «Госць, як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць», «Добра было ў гасцях, толькі прынукі не было» (не прымушалі настойліва, ледзь не сілком, піць і есці, а сам саромеўся), «Госць сядзе куды скажуць, хоць на покуць, а гаспадар, як скула, дзе захоча, там і сядзе», «Пры мілым госцю і гаспадар пажывіцца», «Ноч якая месячная! Каб быў госцем, даўно б дахаты пайшоў», «Госць першы тыдзень — заедзь, хоць і дадому едзь...».
Гэта, урэшце, жарты. Гасціна ёсць гасціна.
Уласціва нашым людзям знаходлівасць, нават некаторая хітрасць. Вось першы прыклад, які прыйшоў мне ў галаву. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў за невялічкім атрадам, коннікаў на 40, зраненым, выматляным у баях, знемагаючым, гналася карная ўрадавая частка ў 200 шабляў. Дзяліла