Зямля пад белымі крыламі  Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі

Зямля пад белымі крыламі

Уладзімір Караткевіч, Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2016
70.02 МБ
Вось прамоіны, доўгачаканая вясна. Калыхаюцца на палянах ліловыя махнатыя «сны». Надосвітку «капае» і «шчоўкае» ў цемры яловага лесу першабытны глушэц, і песня яго падобная на вясенні капеж.
I лета прыходзіць, і ўсё мацней птушыная песня, а ў каго яе няма, то крык. Уначы раздзірае цемру вухканне і рогат пугачоў, соваў і сычыкаў. Ляляк (казадой) страсна крычыць сваё «люблю», дудніць удод, свішчуць у вільготных шатах гівал (івалга) і лепшыя ў свеце па колькасці каленцаў салаўі. Так-так, лепшыя. Знаходзіцца недзе пярнаты спявак і стварае сваю «школу», і слава салаўя пераходзіць з мясцовасці ў мясцовасць, як слава лепшага ў краіне тэатра ці футбольнай каманды. Сёння армейцы, заўтра «Дынама», паслязаўтра яшчэ нехта. Дык вось, яшчэ ў XIX стагоддзі славутыя «курскія салаўі» саступілі месца ўральскім, тыя яшчэ камусьці, а цяпер усе арнітолагі свету лічаць (аб гэтым нядаўна пісаў «Огонёк»), што пакуль лепшыя па спевах салаўі — на Беларусі, a лепшыя сярод іх — белавежскія.
Лунаюць над паплавамі і балотамі ястрабы, канюкі, змеяжэры і асаеды, чырвоныя каршукі і беркуты. Лётаюць вясёлкавыя фазаны, скачуць на балотах у малочным тумане, у туманным ранішнім сонцы жоравы. I зязюля лічыць бясконцыя гады ўсім, хто прыйшоў сюды з дабром.
На зары брохаюць падобныя на кракадзілаў шчупакі. A над імі белы дыван лілей-гарлачыкаў, а вышэй — пахучы аер, якім усцілаюць падлогу на Сёмуху, а над ім лугавіны з
кветкавым разнатраўем, і кіпарысы ядлоўцу, і сонечны падлесак, а яшчэ вышэй павуцінныя ельнікі, бары, падобныя на гатычныя храмы, і высакародныя лясы пяцісотгадовых дубоў і грабаў.
...Сяджу ў квартале трохсотгадовых грабаў. Калоны ствалоў — пад неба. На некаторых дрэўныя «губы»1 ў метр радыусам. Няма ў беларускіх лясоў аднатоннай суровасці паўночнага бору ці тайгі. Дзікаватасць — ёсць. Змрочнасць — ёсць. Але і разнастайнасць ёсць. Куды ні кінеш позірк — перад табою зусім іншы пейзаж, які кожны раз выклікае захапленне.
Упаў першы жоўты лісток: папярэдзіў, што няхай зараз сярэдзіна лета, але бывае ж і восень, калі пушча будзе палаць рыжым, чырвоным, пурпурным, залатым агнём, калі ліпкія ягады амялы стануць падобныя на празрыстыя жамчужыны, калі паветра над пушчай стане стагнаць ад клічу жораваў, лебедзяў і дзікіх гусей.
Падымаю вочы. Алень. Усё ж я яго падсцярог. Наваліўся грудзьмі на ствол тонкага і высокага дрэва. Ідзе і гне яго, прапускаючы між нагамі. Дабраўся да лістоты і закусвае, водзіць цёплымі мяккімі губамі. Даеў, выпусціў дрэва і пайшоў прагалінай, нібы паплыў у паветры. Сотні год парахавыя маланкі прыпынялі ў зеніце яго апошні скачок. Але найвышэйшай мужнасцю жывога ён упарта цягнуў праз вякі сваё жыццё і сваю прыгажосць. I толькі гэтай прыгажосцю і гэтай ласкавай упартасцю ўратаваў ён на зямлі свой рахманы, свой трывалы, свой вечны народ. Будзем спадзявацца, што, калі мы будзем сапраўднымі людзьмі, ён, з нашай дапамогаю, уратуе яго на векі вякоў.
Ён ідзе да мяне і да друга, як сцішаны вецер, галаву падстаўляе, спадзяецца, што сэрца кране: «Вы мяне не зачэпіце?
Вы мяне зберажэце? Пашкадуйце мяне! Калі ласка...
Пашкадуйце мяне...»
1 Драўнінныя грыбы.
Даруй мне, алень, і вы, мае чытачы і сябры, за аўтацытату. Мы ўсё ж пастараемся зберагчы цябе. Мы зберажом. I зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага голуба, і святую гучную цішыню Пушчы.
Тады будзе мір усім. Усяму жывому. He будзе каменя ў запазусе і прыхаваных стрэльбаў. Настане такі час. I вось тады ўся зямля, паўсюль, дзе ёсць нечапаныя стэпы, горы, першабытныя лясы, уся зямля стане падобная да цябе, Пушча, бо паўсюль будуць берагчы зямлю, як берагуць яе зараз тут. I прырода адплоціць дабром: неўміручымі дубамі, стронгавымі рэкамі, якія так ласкава мыюць пыльныя ногі, сонцам і крыштальным небам, якое не захмарваюць дым і пыл.
1	не будуць хавацца ад чалавека бабёр і алень.
А пакуль я рад, што на хвіліну завёў вас у Пушчу, у гэтыя сонечныя нетры, у гэты самы лепшы куток старажытнай нашай краіны. Каб вы хаця б на хвіліну засталіся там самнасам з аленямі і зубрамі, з аксамітнымі грабамі і вузлаватымі дубамі, з сумленнем, з чалавечнасцю, з усёй гэтай добрай і адвечнай беларускай зямлёй.
ЛЮДЗІ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ
Ці думалі вы самі пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам, як пра народ з аднолькавай мовай, мінулым, сучасным і будучым?
ЦІ задумваліся, які ён, беларус? Ну, па-першае, жывуць у Беларусі рускія (іх найбольш у гарадах), літоўцы (іхнія вёскі ёсць у Астравецкім і Радунскім раёнах), яўрэі, латышы (сям-там на паўночным захадзе Віцебшчыны), украінцы (у некаторых вёсках на поўдзень ад Гомеля і невялікімі гнёздамі на Піншчыне і Століншчыне). Акрамя таго, добра ведаючы побыт, дыялектныя асаблівасці мовы, песню Палесся, я асабіста выдзеліў бы палешукоў у асобную этнічную групу. Занадта асобны, непадобны іхні фальклор, побыт, нават склад розуму. Ну, ладна, гэта справа вучоных, а не наша.
Ёсць на Беларусі татары. 3 тых, што калісьці ўзялі ў палон пры Батыю і пасля падчас набегаў пры Вітаўце і пасялілі асобнымі пасяленнямі на тэрыторыі краіны. Да нядаўняга часу яны адрозніваліся толькі рэлігіяй (цяпер і гэтага няма) ды часам імёнамі і прозвішчамі, у якіх, бывала, толькі з цяжкасцю можна было ўлавіць намёк на іхняе паходжанне. Скажам, Ян Мустафавіч Марушкевіч або Іван Багданавіч Асановіч (ад імя Асан, Гасан). Нават іхні этнічны тып стаў падобны на беларускі. Нават свяшчэнныя іхнія кнігі «АльКітабы» гучаць на старой беларускай мове, хаця і запісаны арабскімі літарамі.
Склад насельніцтва нашай рэспублікі досыць аднастайны. Беларусаў тут 81 працэнт. Ды, акрамя таго, у апошні перапіс беларускую мову назвалі ў якасці роднай 328 тысяч чалавек іншых нацыянальнасцей, a 606 тысяч чалавек назвалі беларускую мову ў якасці другой мовы, якой вольна валодаюць.
...Што гэта за чалавек беларус? Што гэта за народ? Уласна кажучы, адказаць на гэта пытанне дужа цяжка. Гэта задача амаль невырашальная. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў мяшчане і падзвіжнікі, лайдакі і працаўнікі, «малюскі» і героі (нават у штодзённым змаганні за новае, за лепшае, за вынашаныя ідэі, што, уласна кажучы, і называецца жыццём), дурні і мудрацы. I кожны паступае адпаведна свайму характару, і мудрыя разважаюць мудра і па-свойму, а дурні — як паўсюль.
Так што не трэба абагульненняў.
Аднак, многа паездзіўшы па рэспубліцы, перазнаёміўшыся з тысячамі людзей, я насмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару. Гэта пераважна мой погляд (могуць быць і іншыя), хаця многія і многія людзі, і не толькі з беларусаў, падзяляюць яго.
Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа, тады ўжо, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнту, яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што, колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа была завершана. Ён не скажа: «Чым гэта скончыцца?», а скажа:
«Дык чым, мо ўжо вы мне скажаце, скончыцца гэта — а, мо скажаце вы?»).
Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка. Яно ў форме носа, вушэй, у вачніцах і разрэзе саміх вачэй, у манеры рухацца, жэстыкуляваць, гаварыць, ды й ці мала яшчэ ў чым. Паўночны беларус ростам пераважна высокі (не рэдкасць бамбізы па два метры ростам). На поўдні часцей трапляюцца людзі сярэдняга росту, больш прыземістыя (паўтараю яіпчэ раз, што гэта не агульны закон, а толькі найбольш распаўсюджаныя рысы), затое больш каржакаватыя. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да павышэння сярэдняга росту, як і паўсюль.
Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці. і чамусьці пераважна сярод мужчын, ды ці яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне («гродзенцы — гракі»), што частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі старажытнай яцвяжскай крыві. Пераважаюць на Беларусі валасы светла-русыя ці нават бялявыя. Цёмна-русых і шатэнаў менш. Адпаведна і колер вачэй часцей за ўсё блакітны, шэры ці сіні.
Рысы аблічча мяккія, склад здаецца, на першы позірк, крыху далікатным, але гэтая далікатнасць падманвае. Праявы знешняй сілы, якая ўразіць на хвіліну дый звяне, замяняе тут вынослівасць, жылаватасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот, на гэтай скупаватай зямлі. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі. Нездарма яіпчэ ў даўніну беларусы лічыліся незаменнымі на такіх цяжкіх работах, як земляныя (грабарства) і лесасплаўныя. Ды і пазней гэта праяўлялася. Напрыклад, у нясцерпна цяжкіх сітуацыях на вайне і ў партызаншчыне.
Хаця, вядома, сустракаюцца і такія «зубры», што падковы гнуць, сталёвыя пруты звіваюць на руках у другога. Адзін калісьці ў Рагачове, на спрэчку, пазносіў у адно месца дзесяць дванаццаціпудовых якараў з баржаў і пераблытаў іх лапамі так, што пасля куча людзей з гэтых лайбаў ледзь разблыталі, каб кожнаму забраць свой.
Гэта жылаватасць, фізічнае і духоўнае здароўе народа прывялі да таго, што па колькасці жыхароў ва ўзросце болып за сто год на 100 тысяч насельніцтва Беларусь пераўзыходзіць усе іншыя рэспублікі СССР за выключэннем Абхазіі і горных раёнаў Каўказа. На паўночны ўсход ад Нарачы, у раёне Дунілавіч, Шаркоўшчыны, Глыбокага, даўгалетніх больш, чым у Абхазіі, пад Ачамчырамі. Тут, праўда, няма адзіночных асоб, якія дажываюць да 140—150 год, але працэнт стагадовых вышэйшы, чым там.
Таму беларуса да рэвалюцыі заўсёды абражала думка аб ім, як аб «няшчасненькім». Склалася тая думка недзе ў трыццатых гадах XIX стагоддзя. I вось пайшло! 3 самым шчырым спачуваннем, з болем, з крывёю сэрца вялікі Герцэн пісаў пра чалавека, які «адвык ад мовы», аб тым, што многія пакаленні прыгонных спарадзілі гэтага парыю з вузкім чэрапам; вялікі Някрасаў пісаў аб маўклівым прыдушаным працай чалавеку. Гэты погляд адбіўся і ў творчасці некаторых беларускіх паэтаў. I ўсё гэта, мякка кажучы, не адпавядала ісціне. Той, хто жыў з гэтымі людзьмі, хто глыбока ведаў ці вывучаў іхняе жыццё, быў іншай думкі. Вось словы публіцыста Грузінскага: «Ходячне представлення о тнпе белорусского крестьяннна рнсуют его неказнстым... тіцедушным н прндавленным тяжелой жнзнью в болотнстом бедном краю. Мон лнчные впечатлення былн не таковы. Я увндел белоруса крепкого сложення, хотя н худоіцавым... Но главное, я не заметнл н следа угнетенностн, забнтостн. Манера держать себя н говорнть, действнтельно, отлнчалась от велнкорусской своей медлнтельностью, сдержанностью, но в ней внделась скорее степенная важность, я бы сказал, задумчнвость, не лншенная достоннства. Выразнтельные фнзнономнн встречаются очень часто, а средн женіцнн н девушек много прямо краснвых лнц»1.