• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    379м. I ГАВАРЫЛА ЯДРАНОЕ ЖЫТА
    I гаварыла ядраное жыта
    У полі стоючы,
    Г аварыла:
    — Я й не магу ў полі стаяці, Каласком махаці, Я й не магу.
    I толькі магу па полю капамі, Па таках тарпамі, Толькі магу.
    I гаварыла малада Верачка Сваёй роднай мамцы, Г аварыла:
    — Я й не магу ў цябе, мамка, быці, Вяночак насіці, Я й не магу.
    Толькі магу ў Алёшкі быці, Чэпачак насіці, Толькі магу.
    379н. ПРАМОВІЛА ЯДРАНОЕ ЖЫТА
    Прамовіла ядраное жыта, У полі стоячы, прамовіла: — Я не магу ў полі стаяці, Каласоў дзяржаці, я не магу, Толькі магу ў полі капамі, У гумне тарпамі, толькі магу. Толькі магу у гумне тарпамі, У свірні гарудамі, толькі магу. Толькі магу у свірні гарудамі, На млыне прудамі, толькі магу, Толькі магу на млыне прудамі, А ў печы баханамі, толькі магу, Толькі магу у печы баханамі, На стале скібамі, толькі магу.
    379о. САКАТАЛА БОЧАЧКА
    Сакатала бочачка, У піўніцы стоячы: — Калі мяне не вып’еце, Я сама разліюся, Па лугу пакачуся.
    Плакала дзяўчыначка, У матулькі седзячы: — Мамачка, аддай замуж, А калі не аддасі, Я сама замуж пайду: А з хаты пехатою, А з двара карэтаю, А з двара карэтаю, Маладой кабетаю.
    379п. ЯРАЯ ПШАНІЦА ГАВАРЫЛА, У ПОЛІ стоя
    Ярая пшаніца гаварыла, ў полі стоя, Што не магу ў полі стаяці, коласам махаці, Толькі я магу ў гумне стагамі, У полі капамі.
    Дзе лог — там стог, Дзе гара — там капа. Гаварыла гаспадыня свайму мужу, Што я не магу жнеек вадзіці, Толькі я магу з ключам па двару хадзіці, Амбары адмыкаці, сталы задвігаці, I скацерці рассцілаці, кублі наліваці I жнеек прывітаці, Зялёнае віно піці
    I з мілым гаварыці — гэта я магу.
    379р. А У ГАРОДЗЕ ПШАНІЦА КОЛАСАМ СТАЯЛА
    А ў гародзе пшаніца коласам стаяла, Ой, рана, рана, коласам стаяла. Коласам стаяла, голасам крычала, Ой, рана, рана, голасам крычала: — Хоць вы мяне сажніце, хоць у ствол пусціце, Ой, рана, рана, хоць у ствол пусціце, He магу я стаяці, коласа дзяржаці.
    Да мой каласок, як мескі піражок, Да маё зярнятка, як праскур.нятка. Красная дзевачка па двару хадзіла, Татачку прасіла: — Татачка родненькі, Хоць за двор аддавайце, хоць у прымы прымайце, He магу хадзіці, русай касы насіці, Белага ліца змываці;
    Да мая каса да шолкава пояса.
    380.	А ЦІ ПОУНА АРЭХАВА ЧАШКА САЛОДКАГА МЕДУ?
    А ці поўна арэхава чашка салодкага мёду?
    — Так поўна, што не калыхнецца, не пальецца.
    А ці поўна Грыгорава гумно жыта ядранага?
    — Так поўна, што канём не ўехаць, пяшком не выйсці, Толькі можна сокалу ўляцець дабра паглядзець!
    380a. A ЦІ ПОУНА АРЭХАВА ЧАРА?
    A ці поўна арэхава чара Ядром налівана?
    — Поўна-поўненька арэхава чара Ядром налівана.
    А ці поўна Іванькава гумно Дабра накладзена?
    — Поўна-поўненька Іванкава гумно
    Дабра накладзена:
    А некуды конны праехаць, Hi пехатой прайсці, Толькі ёсць куды, Толькі ёсць куды, Салаўю лятаці, дабро наглядаці.
    3806. ПОУНА, ПОУНА АРЭХАВА ЧАРА
    Поўна, поўна арэхава чара Ядром налітая, Паўней таго Янкава гумно Дабром налажона.
    У яго нету ні сцежкі, дарожкі, Куды ў гумно прайціць, Толькі сцежка, толькі дарожка Салаўю прылятаць.
    — Што за дзела салаўю прылятаць, Майго дабра прыглядаць, Я сам маладзец: салаўём
    абярнусь, Свайго дабра дагляджусь.
    380в. ПОУНА, ПОУНА АРЭХАВА ЧАРА
    Поўна, поўна арэхава чара Мёдам налітая.
    Паўней таго Міхалкава гумно, Хлебам навезена.
    Ды не можна ні пехатой прайсці, Hi канём праехаць, Толькі можна сокалу ляцець I хлеба паглядзець.
    380г. АЙ, Ш ПОЎНА ЗАЛАТАЯ ЧАРА?
    Ай, ці поўна залатая чара, Віном налівана?
    Ай, так поўна, што не скалыхнецца
    Да й не разальецца.
    Ай, ці поўна Колечкава гумно, Добра навязёна?
    Ай, так поўна — не ўвайці, He ўехаць дабра паглядзець.
    Ай, ёсць у яго Колечка-сыночак, Ясны сакалочак.
    А ён у яго сакалом лятаець, Дабро даглядаець.
    381.	ВЫХАДЗІЛА ЦЕМНАЯ ТУЧА
    Выхадзіла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Выхадзіла,
    Ды не вышла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Ды не вышла.
    Толькі ціхім прыгнала ветрам Дробненькага дажджу, Толькі ціхім.
    Ах, павейце, ціхія ветры, Па шырокім полі!..
    Ах, павейце!
    Ах, павейце, ціхія ветры, Па ядраным жыце, Ах, павейце!..
    Выхадзіла к нам гаспадынька Раненька на ніўку, Ды не вышла.
    Толькі слала сыноў-сакалоў, Дачок-перапёлак, Толькі слала.
    Толькі слала дачок-перапёлак, Нявестак-лябёдак, Толькі слала.
    Пажынайце, нявесткі-лябёдкі, Дочкі-перапёлкі, Пажынайце!
    Паспрыяйце шыроканькай ніўцы,
    Ядранаму жыту, Паспрыяйце!
    381а. Ой, ЦІ ВЫШЛА ЦЕМНАЯ ТУЧА?
    Ой, ці вышла цёмная туча 3 вялікага лесу?
    Да не вышла цёмная туча, Да выслала буйныя ветры, Буйныя ветры, дробныя дажджы. Ой, ці вышла наша пані 3 вялікага двору?
    Ой, не вышла,
    Да выслала жнейкі-саколкі, Дочкі-перапёлкі:
    — Пажынайце малыя жнейкі, Сярпы залаценькі, Пастаўляйце па тры капы I чатыры снапы.
    — He аддавайце мяне, маладзеньку, Да за старога.
    Калі аддасце мяне, маладу,
    He бывайце ў мяне, маладзенькай, Часта ў госціках.
    Калі будзеце ў мяне, маладзенькай, Часта ў гооціках, Пасаджу да стала плячыма, Да сцяны вачыма, Буду трактаваць гаркавым півам, Дубовым кіем.
    Калі аддасце мяне, маладзеньку, Да за маладога, To прыбывайце да мяне Часта ў госцікі.
    Пасаджу я вас да стала вачыма Да сцяны плячыма,
    Буду частаваць да мядовым слодам Да зялёным віном.
    3816. ДА ЦІ HE ВЫШЛА
    Да ці не вышла
    Цёмная туча
    3-пад цёмнага лесу, Да ці не вышла?
    Да й не вышла цёмная туча
    3-пад цёмнага лесу
    Да й не вышла,
    Да высыпала дробнага дажджочку I буйнага ветру.
    Да й ці вышла наша гаспадынька
    3 сярпочкам на ніўку, Да ці вышла?
    Да й не вышла наша гаспадынька
    3 сярпочкам на ніўку,
    Да й не вышла,
    Да й выслала сыноў-сакалоў, Дочак-перапёлак, Да й выслала:
    — Жніце, жніце сынкі-сакалкі, Дочкі-перапёлкі, жніце, жніце. Што знойдзеце ў жыце, To сабе вазьміце.
    381в. ВЫЙДЗІ, ВЫЙДЗІ, ЦЕМНАЯ ТУЧКА
    Выйдзі, выйдзі, цёмная тучка, Дый з-пад цёмнага лесу!
    Дый не выйшла цёмная тучка Дый з-пад цёмнага лесу, Дый не вышла!
    Дый выслала дый дробны дожджык, Дый буйны вецер, дый выслала: — Павей, павей, павей, буйны вецярок! Выйдзі, выйдзі, наша гаспадынька, Наша гаспадынька, дый сама трэцяя! Дый не выйшла наша гаспадынька Сама трэцяя на ніўку.
    Дый выслала трох сынкоў-сакалкоў, Дочак-перапёлак, дый выслала: — Жніце, жніце, тры сынкі-сакалкі, Дочкі-перапёлкі, дый жніце!
    Дый нажніце дзевяць коп жыта, Дзесяту — пшаніцы.
    Дый выкачу дзевяць бочак піва, Дзесяту — вінаі
    381г. ДА ЦІ ВЫЙШЛА ДА ЦЁМНАЯ ТУЧА?
    Да ці выйшла да цёмная туча 3-пад цёмнага лесу?
    Да не выйшла да цёмная туча,
    Да не вышла,
    Да высыпала да дробнага дожджу
    Да буйнага ветру.
    Да ці выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку, Да ці выйшла?
    Да не выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку, Да не выйшла,
    Да высылала трох сынкоў-сакалкоў, Дачок-перапёлак,
    Да высылала мілых жней:
    — Жніцежніце, сынкі-сакалкі, Дочкі-перапёлкі, Жніце, жніце, мае мілы жнейкі, Вам прынясу гарэлкі.
    Жніце, жніце па халадочку — Прынясу мядочку.
    Жніце, жніце па шырокай ніве — Прынясу вам піва.
    381д. Ш HE ВЫШЛА ЦЁМНАЯ ХМАРА?
    Ці не вышла цёмная хмара 3-пад цёмнага лесу?
    Ці не вышла,
    Да выслала дробны дожджык
    Да буйныя ветры.
    Ці не вышла наша пані К жнейкам на падвор’е, Да выслала сыноў-сакалкоў, Дочак-перапёлак.
    Падавала сынкам па канёчку, Дочкам па вяночку, Пасаджала сынкоў на парадзе, Дочак на пасадзе.
    381е. ВЫЙДЗІ, ВЫЙДЗІ, ЦЕМНАЯ ХМАРА
    Выйдзі, выйдзі, цёмная хмара, 3 вялікага лесу!
    А не вышла цёмная хмара,
    3 вялікага лесу,
    А выслала буйныя вятры, Дробныя дажджы.
    Выйдзі, выйдзі, маладая пані, 3 новага пакою!
    А не вышла маладая пані 3 новага пакою, А выслала сынка-пісарка, Дачку-самадурку, Сынка-пісарка — копы папісаці, Дачку-самадурку — жнейкі палічыці.
    381«. Ой, ЦІ ВЫШЛА ЦЁМНАЯ ХМАРА 3 ВЯЛІКАГА БОРУ
    Ой, ці вышла цёмная хмара з вялікага
    бору,
    Ой, ці вышла?
    Ой, не вышла цёмная хмара з вялікага
    Ой, не вышла.
    Толькі выслала ціхія ветры і буйныя
    бору,
    дожджы
    Да й казала вятрам павяваці, Дажджам паліваці, Толькі казала.
    Ой, ці вышла нашая пані з вялікага двору, Ой, ці вышла?
    Ой, не вышла нашая пані з вялікага двору, Ой, не вышла.
    Толькі выслала сыноў-сакалоў, Толькі выслала.
    Да й казала сынкам паляваці, Дочкам вандраваці, Толькі казала.
    381з. ДЫ ЧЫ ВЫШЛА
    Ды чы вышла Цёмная туча 3-пад цёмнага лесу? Ды чы вышла?
    Ды не вышла Цёмная туча 3-пад цёмнага лесу, Ды не вышла.
    Ды чы вышла Наша гаспадынька Раненька на ніву? Ды чы вышла?
    Ды не вышла Наша гаспадынька Раненька на ніву, Ды не вышла.
    Чы выслала
    Буйныя ветры
    I дробныя дожджы? Чы выслала?
    Ды не выслала Буйныя ветры I дробныя дожджы, Ды не выслала.
    Ды выслала
    Сем сынкоў-сакалкоў, Дачок-перапёлак, Ды выслала:
    — Жніце, жніце, Сынкі-сакалкі, Дочкі-перапёлкі. Жніце, жніце.
    382.	ДА УЖО СОНЦА ПА ПАЛУДНЮ
    Да ўжо сонца па палудню, Ужо жыта дажынаем, Свайго пана выглядаем.
    Ідзе панок маладзенькі, За ім едуць фурманенкі, Вязуць піва барэлкамі, Гарэлку да й глячкамі, Сыры й хлеб начоўкамі. Вяліць жа пан палуднаваць, Трэба ж яму да заспяваць. Да наш панок маладзенькі Да збыт жа ён дабрэнькі: Яго піва шумны, смачны, Ой, то яны да пшанічны, Гарэлачка чыста, пяна, Бо яна да аржаная.
    Сыры яго тлусты, сытны, Хлябы яго да і смачны. Дзякуй быў за дажынкі, Табе, панок, за пасілкі, Ужо мы поле зваявалі, На дажыначках гулялі.
    383.	ЗАЛАТАЯ ДА МЯЦЁЛАЧКА
    Залатая да мяцёлачка Усё поле пазмётвала I ў снапочкі звязала, I ў капочкіпаскладала, I хазяіну вянок звіла, I на голаў прынясла.
    383а. ЗАЛАТАЯ МЯЦЁЛАЧКА
    Залатая мяцёлачка Усё поле падмятала, Пазамятала, пасушыла, У гуменцы павазіла.
    Дай бог за год прыждаці, Зноў вясёлым жыта жаці, Свае лета праслаўляці.
    3836. ШАУКОВАЯ МЯЦЁЛАЧКА
    Шаўковая мяцёлачка Памяла, папратала, У сцірты паскладала. Сцірты мае шырокія, Стагі мае высокія.
    383в. ЗАЛАТАЯ МЯЦЕЛАЧКА
    Залатая мяцёлачка Памяла й папратала Да ў гуменца паскладала. Судзі, божа, спажываці, Да за рок прычакаці, У радасці, ў весялосці, У добрым здароўі.
    384.	ДА ПАДЗЯКУЙМА
    Да падзякуйма богу
    Да за яго выгоду: Да за ціхае лета, Да за буйнае жыта. Да мы усё лета жалі, Да не ляжалі, Да не ляжалі, Усё каласкі збіралі, Да мы поле рачком сышлі, Да пад мяжой вянок нашлі, Да прынеслі на галоўцы, Палажылі на талерцы.
    384a. ПАДЗЯКУЙМА БОГУ
    Падзякуйма богу Да за ціхае лета, Да за буйнае жыта, Што мы жалі, пажыналі I ўсё ў сцірты паскладалі, I каб здаровы спажывалі.