Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
371а. ЗОЛАТА, ЗОЛАТА НА ТАКУ МАЛОЧАНА
Золата, золата на таку малочана, Да святліцы прынесена, На століку насыпана.
Хто золата пералічыць, Той на вайну не паедзе. Наш панічак маладзенькі Ён золата пералічыць, Ён на вайну не паедзе, Пашле каня варанога 1 сядзелка залатое.
3716. ДА ЗОЛАТА, ЗОЛАТА
Да золата, золата На таку малочана, А на стале насыпана.
А хто золата пералічыць, Той на вайну не паедзе. Абазваўся Сымонка:
— Я золата пералічу, А на вайну не паеду. Вышлю сына маладога I коніка варанога: Конік будзе гарцаваці, Сынок будзе ваяваці, Я сам молад панаваці.
371в. ЗОЛАТА, ЗОЛАТА
Золата, золата, Усё яно не вората. Хто золата пераліча, Той на вайну не паедзе. Абазваўся сужанька: — Я золата пералічу, На вайну не паеду.
Узяў каня варанога, Вазнічаньку маладога. Конік будзе гарцаваць, А вазнічанька ваяваць, А сужанька піць, гуляць.
371г. ОЙ, ЗОЛАТА, ЗОЛАТА
Ой, золата, золата На таку малочана, Па скамлі пакочана. А хто золата пераліча, Той на вайну не паедзе. Наш паніч маладзенькі, Ен золата пералічыць, Ён на вайну не паедзець, Пашле служку верненькага I коніка вараненькага, Пашле слугу каханага I коніка прыбранага.
Служка будзе ў акопіку, А наш пан у пакоіку, Служка будзе ваяваці, А наш пан панаваці.
372. ДА СМУТНА НАША ПАНІ, СМУТНА
Да смутна наша пані, смутна,* Да згубіла яна ключы,
Па шырокай вуліцы Да з каралямі танцуючы.
Да ішлі жанцы маладыя
Да нашлі ключы залатыя.
— Ой, калі б яны знайшлі, To бы заране дамоў прышлі.
Ой, а то ж бо іх нету Да й да беленькага свету.
— Да не журыся, наша пані,
Усё залатымі ключамі,
Бо йшлі жанцы маладыя
Да знайшлі ключы залатыя.
372а. ЧАС-ПАРА ДАХАТЫ
Час-пара дахаты
Да баюся войчанька: Пагубіла ключыкі, На турэцкай вуліцы 3 кавалерам танцуючы, 3 панічом жартуючы.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
А хто мае ключы найдзе, Пераём таму будзе, Чашку мёду залатую I паненку маладую.
373. Ой, РАДА, РАДА ШЭРА ПЕРАПЕЛКА
Ой, рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада...
Ой, рада, рада наша гаспадынька,
Што жыта пажала,
Рада, рада...
Рада, рада, што не трэба па сялу хадзіць, Жнеечак прасіць, Рада, рада...
373а. РАДА, РАДА ШЭРА ПЕРАПЕЛКА
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала.
Радзей таго наша гаспадынька,
Што жыта дажала.
— Буду па дварэ хадзіць і ключыкі насіць, Буду цяпер служачкі будзіць: Уставайце, служкі, вы мае дачушкі!
Есць каму парадкі вадзіць, А некаму работкі рабіць!
3736. РАДА, РАДА ШЭРА ПЕРАПЁЛКА
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала.
Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта дажала.
Перамёрзла шэра перапёлка Глыбока ў крыніцы, У сцюдзёнай вадзіцы.
Перамёрзла наша гаспадынька Без жытняга хлеба, Без кіслага квасу.
Радзей таго наша гаспадынька, Што жнеек сабрала
I жыта дажала.
373в. РАДА, РАДАШЭРА ПЕРАПЁЛКА
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада.
Й рада, рада наша гаспадынька, Што жыта пажалі, Рада, рада.
Й надаела па полю хадзіці, Гаршочкі насіці, Надаела, надаела.
373г. РАДА, РАДА ПЕРАПЕЛАЧКА
Рада, рада перапёлачка,* Што лета даждала, Рада, рада гаспадынька, Што жыта пажала.
I пажалі, павазілі
I ў торпачкі палажылі.
Сягоння ў нас дажыначкі, Дасць гаспадар гарэлачкі, Белы сыр на талерку, Закусіць нам гарэлку.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
373д. РАДА, РАДА ШЭРА ПЕРАПЕЛКА
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада.
Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта сажала, Рада, рада.
Рада, рада, што жыта сажала, У снапочкі павязала, Рада, рада.
Рада, рада, у снапочкі павязала, У бабачкі пастаўляла, Рада, рада.
Рада, рада, у бабачкі пастаўляла, У копачкі пасчытала, Рада, рада.
Досыць, досыць нашай
гаспадыньцы
Па полі хадзіці, Досыць, досыць, Досыць, досыць па полі хадзіці, Гаршчочкі насіці, Досыць, досыць,
373е. РАДА, РАДА ШЭРА ПЕРАПЕЛКА
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада.
Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта сажала, Рада, рада.
Досыць, досыць шэрай
перапёлцы
Па полі лятаці, Досыць, досыць Па полі лятаці, Крылейкамі махаці, Досыць, досыць.
Досыць, досыць нашай
Па полі хадзіці, Досыць, досыць Па полі хадзіці, Гаршочкі насіці, Досыць, досыць
гаспадыні
374. АХ ВЫ, СТОЛІКІ MAE
Ах вы, століікі мае, Вы цясовенькія, Ох, і што ж вы стаіцё Незасцеленыя ? Ах, вы жнеечкі мае, Вы маладзенькія, Ах, і што ж вы сядзіце Невясёленькія ?
Ці мой хлебушка пушон, Ці хазяін не вясёл?
Калі хлебушка пушон, Дык я выпалую, Калі ж муж мой невясёл, Дык я выпытаю.
Бабровыя кажухі Ды на сценцы вісяць, Мужычковы норавы Ды на плечках ляжаць.
375. ДУБОЧАК ЗЕЛЯНЕНЬКІ
Дубочак зеляненькі, Наш пан маладзенькі. Ляшчына зелянейша, Наша пані маладзейша. Шчасце, долю маюць, Рана з поля збіраюць.
376. НАША ПАНІ ДАБРАДЗЕЙКА
Наша пані дабрадзейка,* Да злавіла верабейку, На тры кухні гатавала, На сем сталоў выдавала, На сем сталоў выдавала, Яшчэ й пану пакідала.
376а. НАША ПАНІ ДОБРА, ДОБРА
Наша пані добра, добра Да забіла бобра, бобра, На тры кухні гатавала, На тры сталы выдавала. Трое госці частавала: Першы госці — ратайнічкі, Другі госці — то косчыкі, Трэці госці — то жанчыкі. Пасаджалі радком, Частавалі мядком Да ў новенькай каморы Да вялелі пагуляці. А наш пан маладзенькі П’е мёд саладзенькі, А яго дзеткі — Да зялёнае віно, Маладыя жанчыкі — Да горку гарэлку.
377. СІВАЯ ЗЯЗЮЛЯ
Свая зязюля Да не дома зімавала. Зімаваў наш пан дома, А цяпер ў дарозе.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Вярні яго, божа, На цёплую вячэру, На гарачую гарбату, На мяккія падушачкі, Да пані душачкі.
378. ЧЫЕ ГЭТА КОНІКІ
Чые гэта конікі Прышлі з дарожачкі, Падбілі ножачкі? Да не так яны ішлі, Да дарагі тавары вязлі. Да Андрэйкі коні Прышлі з дарожачкі, Падбілі ножачкі. Да не так яны ішлі, Да дарагі тавары вязлі: Вязлі скрынку каваную I паненку каханую, Вязлі скрыпку залатую, Для паніча паненку маладую.
379. ГАВАРЫЛА ПОЛЕ ШЫРОКАЕ
Гаварыла поле шырокае, Жыта ядронае:
— He магу я на полі стаяці, Каласочкам махаці, Толькі магу на полі капамі, У гумне стагамі.
Гаварыла сужанькава маці:
— He магу я па двару хадзіці, Ключыкі насіці, Толькі магу за сталом сядзеці, Чарачкі наліваці, Гасцей частаваці Віном зеляненькім, Мядком саладзенькім.
379a. ШТО МОВІЛА ЯДРАНОЕ ЖЫТА
Што мовіла ядраное жыта, На полі стоячы:
— Я не магу на полі стаяці I каласкоў трымаці, Толькі магу на полі капамі, А ў гумне стагамі.
Што мовіла наша гаспадынька, Па двару ходзючы:
— Я не магу па двару хадзіці, Ключыкаў насіці, Толькі магу за сталом сядзеці, Віно, мядок піці, 3 мілым гаварыці.
3796. ГАВАРЫЛА ПОЛЕ ШЫРОКАЕ
Гаварыла поле шырокае
Жыта яравое:
— He магу ж я ў полі стаяці Каласоў дзяржаці, Толькі ж я магу
А ў полі снапамі, А ў гумне стагамі, А ў гумне стагамі, У закрамах зярнамі. Гаварыла маладая Манечка Свайму татульку:
— He магу я ў татулькі жыці, Работку рабіці, Толькі ж я магу
У свёкра жыці, Свёкарку гадзіці.
379в. У ПОЛІ ПШАНІЦА
У полі пшаніца Каласочкам кліча, Коласам махае, Голасам гукае:
— Хоць мяне сажніце, Хоць у ствол пусціце, He магу стаяці, Коласу дзяржаці. Красная дзяўчына Па двару хадзіла, 3 бацькам гаманіла: — Хоць мяне аддайце, Хоць зяця прымайце, He магу хадзіці, Русых кос насіці.
379г. ШТО КАЗАЛА РЖАНОЕ ЖЫТА?
Што казала ржаное жыта, У полі стоячы, Што казала?
To казала ржаное жыта, У полі стоячы, To казала:
— Я й не магу ў полі стаяці, Калоссямі махаці, Я й не магу, Толькі магу ў полі снапамі, У гумне тарпамі, Толькі магу!
Што казала наша пані маладая 3 вялікага двору, Што казала?
To казала наша пані маладая 3 вялікага двору, To казала:
— Я й не магу ў полі стаяці, Жнеек даглядаці, Я й не магу,
Толькі магу за сталом сядзеці Мёд, віно піці, Толькі магу.
Толькі магу мёд, віно піці, 3 панам гаварыці, Толькі магу.
Тольку магу з панам гаварыці, Золата лічыці, Толькі магу.
379д. ГАВАРЫЛА БОЧАЧКА
Гаварыла бочачка,*
Па двару качаяся:
— Калі мяне не вып’еце, Я сама разаб’юся.
Я сама разаб’юся...
На двару разліюся...
Гаварыла Волечка Свайму роднаму татку:
— Калі мяне не выдасі, Я сама замуж пайду,
Я коскамі апушчуся, Я слёзкамі абліюся.
379е. ГАВАРЫЛА ПШАНІЦА, У АГАРОДЗЕ СТОЯЧЫ
Гаварыла пшаніца, ў агародзе стоячы: — Ой, жніце ж мяне да не спяліце ж мяне, Бо не магу я стаяці, коласа судзяржаці, Коласа ядранога да зярнятка залатога.
Гаварыла дзевачка, да ў царкве стоячы:
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Ой, вянчайце ж мяне, не закахайце,
Бо не магу я стаяці,
He магу састаяці да вянка судзяржаці, Вяночка руцвянога ля хлопчыка маладога.
379ж. ГАВАРЫЛА ЖЫТА ЯДРАНОЕ
Гаварыла жыта ядраное, У чыстым полі стоячы, гаварыла: — Авой, не магу ў полі стаяці, Каласком махаці, ой, не магу. Толькі магу ў полі капамі, У гумне стагамі, толькі магу. Гаварыла Маруська, у свёкра быўшы: — Авой, не магу у свёкаркі быці, Свякроўцы гадзіці, ой, не магу. Толькі магу у татулькі быці, Мамульцы гадзіці, толькі магу.
379з. ОЙ, У ГАРОДЗЕ ПШАНІЦА
Ой, у гародзе пшаніца
Сама жаць просіцца: — Або вы мяне сажніце, Або касою скасіце.
Бо я вам уроны нараблю, Залатыя зёрна пагублю.
— Ой, устань, мілы, не ляжы Ды ідзі пшанічаньку скасі.
— He устану, мілая, не пайду, Бо я галоўкі не падыму.
Ой, пайдзі, мілая, да гаю, Накапай зелля размаю. Ой, пашла міла да гаю Капаці зелле размаю, Стала яна размай капаць, Пачало зелле капаць...
379і. САКАТАЛА БОЧАЧКА
Сакатала бочачка, У піўніцы стоячы: — Калі мяне не вып’еце, Я сама разліюся Па дварэ расіцаю, За варота крыніцаю. Гаварыла дочачка Сваёй роднай мамачцы:
— Калі мяне не аддасцё, Я ад вас сама пайду Па двары мяцёлкаю, Да мілога пчолкаю, Па дварэ расіцаю, Да мілога сініцаю.
379к. ГАВАРЫЛА ГАРЭЛАЧКА
Гаварыла гарэлачка *
Да на сваіх півавараў:
— Калі мяне не ўварыце. To вы мяне не ўдзержыце
Hi ў дубовых бочачках, Hi ў зялёных абручыках.
Гаварыла ж Марусенька
На свайго бацюхна:
— Калі ж мяне не жэніце, To вы мяне не ўдзержыце
Hi ў цёмнай цямніцы, Hi ў светлай святліцы.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
379л. ГАВАРЫЛА СПЕЛА ЖЫТА
Гаварыла спела жыта: — Жніце мяне, не спаліце, А мне, жыту, не ўстаяці, Каласочка не ўдзяржаці, Каласочка ядранога I зернятка спелага.
Гаварыла дзевачка: — Вянчайце, не трымайце. Мне, маладой, не ўстаяці, Вяночка не ўдзяржаці, Вяночка руцвянога, Пярсцёначка залатога.