• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    ЖНІЎНЫЯ UECHI
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    БЕЛАРУСКАЯ
    НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    ЖВІЎНЫЯ ПЕСНІ
    Ж11 С(Бел)Ф
    Рэдакцыйная калегія:
    В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік, В. I. Ялатаў
    Уступны артыкул, укладанне, сістэматызацыя тэкстаў і каментарыі
    A.	С. Ліса
    Уступны артыкул, укладанне і сістэмагызацыя напеваў
    В.	I. Ялатава
    Ж 11 Жніўныя песні. Рэд. A. С. Фядосік. Мн., «Навука і тэхніка», 1974.
    816 с. з hot. (AH БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). У перапл.
    Том уключае зажынкавыя, уласна жніўныя і дажынкавыя песні. Сярод іх вылучаюцца песні з ярка выяўленай антыпрыгонніцкай тэматыкай. Прыводзяцца шматлікія запісы напеваў, многія з якіх адносяцца да тэкстаў, змешчаных у томе. Том суправаджаецца ўступнымі артыкуламі, навуковым каментарыем, геаграфічнымі паказальнікамі.— Літ. у падрадк. заўвагах.
    0743-122
    Ж 	■
    М316-74
    209-73
    С(Бел)Ф
    .авецтва «Навука і тэхніка», 1974.
    ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ
    Сярод песень гаспадарчага календара — гэтай залатой скарбніцы беларускай народнапесеннай культуры — жніўным песням належыць асабліва значнае месца. Складаючы разам з купальскімі і пятроўскімі адзіны летні цыкл гадавога круга песень, яны ў адрозненне ад іншых відаў вытворчаабрадавай паэзіі найвыразней выявілі сувязь з працай, што дало падставу фалькларыстам (А. Рыпінскаму, а пазней А. Шлюбскаму і інш.) назваць жніўную песню рабочай песняй, песняй працы.
    Жніўная песня была звязана з адным, самым адказным этапам у жыцці селяніна — са зборам ураджаю азімых. I хоць яе сувязь з абраднаецю не намнога меншая, чым у іншых відаў каляндарна-абрадавых цыклаў, не абрадавы, дакладней, не столькі абрадавы, колькі вытворчы, працоўны аспект вызначае спецыфіку жніўнай песні, робіць яе асабліва каштоўнай з пункту гледжання таго, як адлюстраваны ў ёй народнае жыццё, працоўны быт, перажыванні і ўяўленні даўніх беларусаў.
    He выпадковая жывая неаслабная ўвага да жніўнай беларускай паэзіі збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, а таксама паэтаў, кампазітараў, мастакоў.
    Першым аддаў належнае беларускай жніўнай песні, пачаў збіраць яе Зарыян Даленга-Хадакоўскі— фалькларыст і даследчык славянскіх культур '.
    У вядомым парыжскім выданні А. Рыпінскага «Bialorus» ужо ёсць апісанне асноўных момантаў жніўнага абраду і пададзена некалькі ўзораў жніўнай песні 2.
    У 30-я гады XIX ст. на Навагрудчыне і Міншчыне жніўныя песн> запісвалі Ян Чачот, Рамуальд Падбярэзскі. Запісы Падбярэзскага не пабачылі свету. Трагічны лёс збіральніка перашкодзіў іх публікацыі. Аднак запісы не згінулі і нядаўна знойдэены ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве ў архіве П. Бяссонава 3. Жніўныя песні, запісаныя Чачотам, надру-
    1 Л. A. М а л а ш-А ксамнтова. 3. Доленга-Ходаковскнй (Адам Чарноцкнй) н его наследне. «Lud», 51, 1967.
    2 Aleksandr Rypinski. Bialorus. Kilka slow o poezii prostego ludu... Paryz, 1840.
    3 Цэнтральны Дзяржаўны гістарычны музей СССР, аддзел пісьмовых крыніц, ф. 56 (неапрацаваны).
    каваны ў беларускім дадатку да 4-га выпуску яго «Piosenek wiesniaczych» і ў 6-м выпуску гэтага ж выдання (14 тэкстаў) 4.
    Яўстафій Тышкевіч у кнізе «Апісанне Барысаўскага павету» даў замалёўку жніўных абрадаў і прывёў некалькі тэкстаў песень, у асноўным ужо вядомых з выданняў Рыпінскага і Чачота 5.
    Некалькі жніўных песень з Быхаўшчыны пададзена ў зборніку «Беларускія народныя песні» Е. П. ( 1853).
    У 1853 г. вельмі каштоўную публікацыю па жніўных абрадах і песнях Міншчыны і Віцебшчыны зрабіў вядомы фалькларыст, этнограф і пісьменнік П. М. Шпілеўскі6. У гэтым жа годзе ў ліку іншых народных твораў 5 тэкстаў жніўных песень Дзісеншчыны надрукаваў С. П. Мікуцкі 7.
    А	. Кіркор у артыкуле «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» прывёў яшчэ некалькі новых тэкстаў жніўнай песні8. Запісы жніўнай паэзіі знайшлі месца і ў зборніках П. Гільтэбрандта і М. Дзмітрыева9. Паадзінкавыя тэксты жніўных песень апублікавалі М. Рубяроўскі, П. Чубінскі, А. Булгакаў, П. Авенарыус, Я. Карскі І0.
    Кароткі нарыс жніва і жніўнага абраду па паўночна-заходніх беларускіх этнічных узмежках даў хтосьці I. К.11 Больш шырокае апісанне жніў-
    4	Jan Czeczot. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny z dolQczeniem pierwotwornych w mowie slowiano-krewickiej. Wilno, 1844; Piosnki wies­niacze z nad Niemna i Dzwiny, niekture przyslowia i idiotyzmy w mowie slo■wiano-krewickiej s postrzezeniami nad ni^ uczynionemi. Wilno, 1846.
    °	Eustachy Tyszkewicz. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wil­no, 1847.
    6	П. Шпнлевскнй. Обряды поселян Вптебской н Мннской губернпй прн уборке хлеба с полей. «Пантеон», т. 9, кн. 6. СПб, 1853.
    7	Белорусскне песпн н загадкн, заппсанные в Внтебской губернпн в нменнп Зябкп Дрнссенского уезда, сообіценные С. П. Мнкуцкнм. «РІзвестня нмп. Академпн наук по отделенню русского языка н словесностн», т. 2. М„ 1853.
    8	Этнографпческнй сборннк, вып. III. СПб, 1858.
    9	П. Гнльтебрандт. Сборннк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае. Внльна, 1866; М. Дмнтркев. Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев крестьян Северо-Западного края. Внльна, 1869.
    10	«Внленскнй вестннк», 1867, № 76; П. П. Чубннскнй. Труды этнографнческо-статнстнческой экспеднцнн в Западно-Русскнй край..., т. III. СПб, 1872; Памятннкн народного творчества в Мннской губерннн, собранные A. М. Булгаковым. «Впленскнй вестннк», 1881, № 146, 147; Образцы белорусского наречня разных местностей, доставленные П. Авенарнусом. Сборннк отделення русского языка н словесностн нмп. Академнн наук, т. 46. СПб, 1890; Е. Карскпй. Белорусскне песнн деревнн НовоселокЗатрокскнх Внленской губерннн Трокского уезда. «Русскнй фплологнческнй вестннк», т. XXIII. Варшава, 1889.
    11	14. К. Жатва у белорусов. «Ковенскпе губернскне ведомостн», 1890, № 39. Прпложенпе к неофнцнальной частн.
    най абраднасці і эвязаных з ёю народных уяўленняў знаходзім у М. Нікіфароўскага і Ю. Крачкоўскага 12.
    Каля двух дзесяткаў песень з Магілёўшчыны ёсць у A. С. Дамбавецкага13. Значную колькасць тэкстаў жніўных песень можна знайсці ў выпушчаных у 90-я гады зборніках Д. Булгакоўскага, М. Доўнар-Запольскага, публікацыях М. Янчука 14.
    Некалькі папоўнілі калекцыю фальклорнай жніўнай беларускай паэзіі публікацыі, зробленыя ў канцы XIX і пачатку XX ст. у польскіх навуковых выданнях К. Тышкевічам, А. Гурыновічам, А. Чэрным, Э. Кліхам, К. Машынскім 15. He абмінуў сваёй увагай беларускай песні, у тым ліку і песні жніўнай, вядомы чэшскі збіральнік і даследчык славянскіх кулыур Людвіг Куба ,6.
    Аднак асноўны фонд жніўнай паэзіі пачынаючы з 80-х гадоў XIX ст. быў сабраны дзякуючы нястомнай збіральніцкай працы фалькларыстаў новай школы, такіх, як I. Насовіч, П. Шэйн, Е. Раманаў, 3. Радчанка, М. Федароўскі, С. Сахараў 17 і інш.
    Сярод апублікаваных у пачатку XX ст. песенных матэрыялаў жніўная паэзія ёсць у зборніках У. Дабравольскага, С. Малевіча, I. Сербава 18, у публікацыях А. Розенфельда, Я. Ляцкага, А. Пшчолкі, М. Косіч, Н. Бела-
    12	Н. Я. Н нкнфоровскай. Простонародные прнметы н поверья. Вптебск, 1897; Ю. Крачковскнй. Быт западнорусского селяннна. М„ 1874.
    13	A. С. Дем бовецкпй. Опыт опнсання Могнлевской губерннн, кн. 1. Могнлев-на-Днепре, 1882.
    14	Д. Булгаковскнй. Пннчукн. Этнографнческнй сборннк. СПб, 1890; М. Довнар-Запольскнй. Белорусское Полесье, вып. I. Песнн пннчуков. Кнев, 1895; Н. А. Я н ч у к. Доклад о поездке в Белоруссню. «Нзвестня обіцества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографнн», вып. 61, кн. 9. М., 1887.
    15	KonstantyTyszkiewicz. Wilija і jej brzegi. Drezno, 1871; Adam Hury nowicz. Zbior rzeczy bialoruskich..., Zbior wiadomosci do antropologii krajowej, t. XVII, cz. II, 1893; Adolf Cerny. Piesni bialoruskie z powiatu Dzisnienskiego... Zbior wiadomosci, t. XVIII, 1895; Edward K I i c h. Texty bialoruskie z powiatu Nowogrodskiego. Materyjaly i prace Komisyi jfzykowej, t. II. Krakow, 1903; Kazimierz Moszynski, Poliesie Wschodnie. Warszawa, 1928.
    16	L u d w i g Kuba. Slovianstvo ve svych spewech. Kh. IV. Praha, 1885.
    17	Белорусскне песнн, собранные M. Н. Носовнчем. Запнскн нмп. Русского географнч. обшества по отделенню этнографнн, т. V. СПб, 1873; Белорусскне песнн, собранные П. В. Шейном. СПб, 1873; П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. I, ч. 1. СПб, 1887; Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, т. I, вып. I н II. Кнев, 1886; яго ж. Белорусскнй сборннк, вып. 8. Внльна, 1912; 3. Радченко. Гомельскне народные песнн. СПб, 1888; С. С ах a р а ў. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940; Michal Federowski. Lud bialoruski, t. V. Warszawa, 1958.
    18	B. Д o 6 p o в o л ь c к н й. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, т. IV. СПб, 1903; С. М а л е в н ч. Белорусскне песнн. СПб, 1907; й. С е рб о в. Белорусы-сакуны. Пг., 1915.
    царкаўца19, сумеснай публікацыі I. Белановіча, А. Сніткі, А. Радзялоўскай20, у выдадзеных пад рэдакцыяй Е. Раманава «Матэрыялах па этнаграфіі Гродзенскай губерні» (1911).
    Зборнікі А. Грыневіча, другі зборнік 3. Радчанкі, 7-ы выпуск «Белорусского сборннка» Е. Раманава21 далі некалькі ўзораў жніўных мелодый. Першыя навуковыя публікацыі традыцыйных жніўных песень у савецкі час належаць А. Сержпутоўскаму, А. Шлюбскаму, М. Гарэцкаму і А. Ягораву 22.
    Каштоўныя запісы жніўнага меласу дае першы том «Песень беларускага народа», выдадзены напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны23. Некалькі новых тэкстаў жніўных песень ёсць у зборніку «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» (1940).
    У ліку іншых жанраў фальклору жніўныя песні ў пасляваенны час апублікавалі Р. Шырма, М. Чуркін, Г. Цітовіч 24.
    Паадзінкавыя музычныя запісы жніўнай песні ёсць у публікацыях В. Ялатава, Э. Ледаховіча 2S.
    Упершыню для даследавання беларускі жніўнапесенны матэрыял быў прыцягнуты рускімі філолагамі XIX ст. Больш шырока факты жніўных
    19	А. Розенфел ь д. Белорусскне народные песня. Сборннк отделення русского языка н словесностн нмп. Академнн наук, т. XXVII, № 3, 1904; Е. Ляцкяй. Матерналы по белорусской словесностн н языку. «Нзвестня отделенпя русского языка н словесностп нмп. Академнн наук», IV. СПб, 1904; А. П ig е л к о. Зажннкн н обжннкн. «Внтебскне губернскне ведомостн», 1903, № 207, 240, 283; М. Коснч. Белорусы-лнтвнны Черннговской губерннн. «Жнвая старнна», III—IV. СПб, 1901; Н. Белоцерковец. Жатвенные песнн в Борнсовском уезде Мннской губернпн. Запнскн Северо-Западного отдела нмп. Русского географнч. обшества, кн. 3. Внльна, 1912.