Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
А. ЛІС
69 «Советская музыка», 1952, № 7, стар. 55.
МУЗЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ЖНІУНЫХ ПЕСЕНЬ
У беларускай традыцыйнай песнятворчасці няма, бадай, жанру, які б так стабільна выяўляў асаблівасці сваёй музычнай структуры, як жніўныя песні. Стабільнасць гэта выклікана ў першую чаргу канкрэтнымі функцыянальнымі задачамі жніўнай песні, яе ідэйна-эмацыянальным і вытворчапрыкладным значэннем, а таксама пэўнай псіхафізіялагічнай абумоўленасцю выканання. Жніўная песня — песня працы. Многія яе інтанацыйныя асаблівасці, рытмічныя і меладычныя «незвычайнасці» тлумачацца іменна характарам працэсаў працы і тымі прыёмамі гуказдабывання, якія магчымы ва ўмовах гэтай працы.
Песні жніўнага цыкла — адзін з старадаўніх жанраў каляндарнай паэзіі. Хоць і не самы старадаўні. Як вядома, эпосе земляробства ва ўсходніх славян папярэднічалі іншыя стадыі вытворчай дзейнасці са сваім колам песеннай тэматыкі. I зараз зрэдку сустракаюцца асколкі рэпертуару таго часу, якія, у прыватнасці, адлюстроўваюць паляўнічую стадыю гаспадарчага жыцця продкаў беларусаў. Аднак іменна земляробства з даўніх часоў стала асноўным заняткам усходніх славян, і песні, звяэаныя з гэтым відам дзейнасці, трывала эанялі сваё месца ў паэтычным працоўным календары.
Пэўныя гістарычныя і сацыяльныя ўмовы садзейнічалі таму, што найбольш поўна песні жніўнай тэматыкі захавалі сваё значэвне ў песнятворчасці беларусаў. Сустракаюцца жніўныя песні і ў рускіх і ў украінцаў, але зноў-такі пераважна ў тых раёнах, якія непасрэдна мяжуюць з Беларуссю: Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай абласцях РСФСР, Чарнігаўскай вобласці УССР і шматлікіх раёнах Украінскага Палесся. Такім чынам, распаўсюджанне і, што асабліва важна, сучаснае бытаванне жніўных песень выяўляе пэўны арэал, гістарычна даволі ўстойлівы. Поўнае ўяўленне пра гэту гістарычную ўстойлівасць, натуральна, атрымаць нельга. Аднак параўнанне першых запісаў жніўных песень, якія адносяцца да 2-й палавіны XIX і пачатку XX ст., з запісамі, зробленымі ў нашы дні, вельмі красамоўна сведчыць пра гэту ўстойлівасць. Асабліва ўражвае супадзенне запісаў, зробленых у адной і той жа мясцовасці з інтэрваламі ў 40—60 гадоў (такія запісы прыводзяцца ў томе). Тут мы маем справу з праяўленнем пэўнай «формульнасці», г. зн. тыповасці напеву, якая замацавалася ў адным вытворча-эмацыянальным значэнні. Тым больш што ў напевах гэтых захаваліся многія рысы, характэрныя для першапачатковага этапа развіцця музычнага мастацтва
(этап «эмацыянальнай тыпізацыі» *)• Як вядома, важнейшыя музычна-выяўленчыя сродкі, уласцівыя для гэтага этапа, у най.меншай ступені падвяргаюцца эвалюцыі, прыкладам чаго і з’яўляецца жніўная песня.
Акрамя гістарычнай, жніўныя песні выяўляюць таксама стабільнасць і ў тэрытарыяльных адносінах. Пры ўсіх сваіх рэгіянальных адрозненнях, іншы раз вельмі значных, асноўная «формульная» структура жніўных напеваў застаецца адзінай для ўсяго арэала іх бытавання. Нават наяўнасць у некаторых раёнах самага простага шматгалоснага распеву жніўных песень не выводзіць іх з кола характэрных інтанацыйна-ладавых і інтанацыйнарытмічных сродкаў. Праўда, сустракаюцца песні, якія выходзяць за рамкі структурных заканамернасцей жанру. Больш дэталёвае абследаванне выяўляе, аднак, іх адзінкавую сутнасць, своеасаблівую выключнасць, якая пацвярджае агульнае правіла.
Разам з асаблівасцямі інтанавання, якія вынікаюць з працоўных абставін, немалаважную ролю ў захаванні стабільнасці структуры жніўных напеваў адыгрывае абрадавы бок.
Праца і абрад у старажытнай вытворчай практыцы ішлі звычайна побач. Музычная лексіка жніўнай песні таксама абагульніла інтанацыйныя сродкі, якія адлюстроўвалі і працоўны і магічны бакі. Гэта, зрэшты, датычыцца не ўсяго жніўнага цыкла, а толькі таго яго тэматычнага кола, які прысвгчаны падрыхтоўчаму і завяршаючаму этапам жніўнага перыяду, г. зн. калі ідэйна-маралізуючая частка пачынае перавышаць непасрэдна вытворчую. Трэба заўважыць, што абраднасць, нягледзячы на неабходную ўстойлівасць дзеянняў, у музычна-структурных адносінах праяўляецца даволі разнастайна. Мясцовыя адрозненні тут больш значныя. Да таго ж на Беларусі сустракаюцца раёны, дзе абраднасць не праяўляецца зусім, хоць, магчыма, у свой час яна мела месца.
Калі працоўныя працэсы аказваюць самы непасрэдны ўплыў на характар інтанавання жніўных песень, то элементы абраднасці праяўляюцца ў ім менш прыкметна і пастолькі, паколькі яны сустракаюцца ва ўсіх астатніх жанрах традыцыйнай песнятворчасці (вясельныя, купальскія, калядныя і інш.). Таму наўрад ці можна тут вылучыць спецыфічныя, характэрныя толькі для гэтага жанру музычна-выразныя сродкі (як гэта было магчымым са сродкамі, якія абапіраюцца на працоўныя працэсы), хоць пэўную перавагу некаторых з іх можна адзначыць і тут.
I ўсё ж беларуская жніўная песня засталася б толькі прыватнай з’явай у агульнай эвалюцыі музычнай выразнасці, калі б яна не набыла з цягам часу значнага сацыяльнага сэнсу. Гэта датычыцца галоўным чынам уласна працоўнай песні, якая стала песняй вялікага жалю і вялікага гневу.
Цікава, што абрадавыя песні, асабліва дажынкавыя, неяк абышлі гэту тэматыку. Больш таго, у іх захавалася пэўная ідэалізацыя існуючага ладу:
1 Гл.: В. Н. Е л а т о в. Мелоднческне основы белорусской народной музыкн. Мннск, 1970, стар. 32—45.
праслаўленне пана-гаспадара, чаканне ад яго ўзнагароды. Бадай, гэта і натуральна. Сэнс абраднасці — у замацаванні і захаванні тых ці іншых жыццёвых установак, фетышызацыі пэўных ідэалагічных асноў. Умовы ж працы, асабліва працы эксплуатуемай, ясна і адразу ж высоўваюць новыя ідэйныя ўстаноўкі («быццё вызначае свядомасць»), I жніўная працоўная песня — яскравы прыклад гэтага.
У наш час тэрмін «жніўная песня» ў навуковай і папулярнай літаратуры атрымаў дваякі сэнс. Больш шырокі — маюцца на ўвазе ўсе песні, якія выконваюцца ў перыяд жніва; больш вузкі — песні ўласна жніўныя, г. зн. песні працоўныя, якія выконваюцца толькі ў палявых умовах. Такая дваякасць паняцця існуе і ў народнай тэрміналогіі, але ў кожнай асобнай мясцовасці аддаецца перавага якому-небудзь аднаму азначэнню жанру.
Іншы раз нюанс паміж рознымі жанравымі падцыкламі адчуваецца ў такіх азначэннях, як «пяюць, як жнуць», «як жыта зажынаюць», «як ідуць са снапом дадому» і г. д. Есць мясцовасці (у прыватнасці, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі і некаторыя іншыя сумежныя з імі раёны Гомельскай вобласці), дзе тэрмін «жніво» ўвогуле не ўжываецца. Замест яго выкарыстоўваецца тэрмін «талака». У якасці сіноніма жніўных песень выкарыстоўваюцца таксама азначэнні «лета», песні «летнія», «жытнія», «жнейскія», «абжынскія» і інш.
Вельмі часта, акрамя назвы «песні жніўныя», ужываецца назва «песні летнія» ці проста «лета». Да апошніх адносяцца песні іншых жанраў, выкананне якіх прымеркавана да лета. Тут сустракаюцца песні вясельныя, веснавыя, восеньскія, баладныя, лірычныя. 3 лірычных асабліва распаўсюджаны такія, што апавядаюць пра цяжкі лёс жанчыны, у чым нельга не ўлавіць падабенства іх з уласна жніўнымі песнямі, таксама багатымі на тэмы пра цяжкае становішча жанчыны-працаўніцы.
Уся гэта тэрміналагічная разнастайнасць даволі ўскладняе навуковую класіфікацыю і першапачатковую пашпартызацыю песень жніўнага цыкла, асабліва калі пры гэтым знікаюць з поля зроку музычныя асаблівасці і дакладнае функцыянальнае значэнне кожнай канкрэтнай песні.
Паказчыкам функцыянальнага сэнсу жніўных песень з’яўляецца ў першую чаргу напеў. «Формульнае» значэнне напеву дакладна дыферэнцыруе песні жніўнага цыкла на тры асноўныя падцыклы: песні зажынкавыя, песні ўласна жніўныя і песні дажынкавыя. Зажынкавыя і дажынкавыя песні тыпова абрадавыя па свайму сэнсаваму і меладычнаму значэнню. Жніўныя песні — ядро цыкла — працоўныя.
Вядома, строгіх стылістычных межаў паміж гэтымі падцыкламі зараз няма, яны існавалі, відаць, у мінулым. 3 цягам часу эвалюцыя жанру стварыла рад пераходных форм, якія аб’ядцоўваюць меладычныя прыкметы двух і нават трох падцыклаў. У наш час вельмі адчуваецца і ўнутрыжанравае зліццё. У некаторых раёнах зажынкі і дажынкі спяваюць «на адзін голас» (г. зн. напеў). Нярэдка ў час зажынак выконваюць жніўныя песні.
а ў час жніва — песні з дажынкавай тэматыкай. Так, тыпова дажынкавы сюжэт «Рада, рада перапёлка» вельмі часта спяваецца на жніўны напеў, а песня «Гаварыла поле шырокае» на аднолькавых правах абслугоўвае і зажынкі, і жніво, і дажынкі. У некаторых раёнах Беларусі сустракаецца песня, якая адносіцца і да зажынак і да дажынак, толькі з заменаю аднаго слова: «Сягоння ў нас зажыначкі» або «Сягоння ў нас дажыначкі».
Асабліва распаўсюджана тэндэнцыя «распеву» зажынкавых і дажынкавых песень на жніўны манер 2. Гэта заканамерна таму, што і зажынкавыя і дажынкавыя песні ўключаюць таксама песні, звязаныя з працоўнай тэматыкай: і пачатак і канец жніва адбываюцца ў тых жа ўмовах, што і само жніво. Некаторыя дажынкавыя песні захавалі і ў распеве жніўнага тыпу свае першасныя жанравыя адзнакі. Так, песня «Вечар вечарэе» (82) 3 мае кадэнцыю на II ступені, як убачым далей, вельмі нехарактэрную для жніва і тыповую для дажынак. Хутчэй за ўсё і цыкл песень-велічанняў «Ой, багат наш пан» (181 —184) таксама з’яўляецца распетым у «жніво» варыянтам дажынкавай песні.
3 другога боку, тыпова жніўныя песні, сутыкаючыся з тэматыкай зажынкавай і асабліва дажынкавай, не трацячы сваіх інтанацыйных якасцей, значна трансфармуюцца іншы раз метрарытмічна і структурна.
Разам з тым і да цяперашняга часу сустракаюцца раёны (Віцебская вобласць), дзе дажынкавыя і жніўныя песні дакладна дыферэнцыраваны па асноўных выразных сродках: ладу, рытму, мелодыцы, структуры.
Што датычыцца песень «летніх», якія перайшлі ў кола жніўных з іншых жанраў, то многія з іх набылі таксама і адпаведныя рысы. У сваю чаргу праз такія песні, як вясельныя, у жніўным цыкле атрымаў распаўсюджанне нехарактэрны для яго прыём псіхалагічнага паралелізму.
I ўсё ж большасць «летніх» песень нельга аднесці да жніўных ні па тэматыцы, ні, самае галоўнае, па меладычных асаблівасцях. Яны не ўваходзяць прама ў жанр жніўных песень, а з’яўляюцца хутчэй толькі пэўным рэпертуарам, які выконваецца ў летні перыяд (з’ява гэта шырока распаўсюджана ў беларускай народнай песнятворчасці і ў адносінах да іншых цыклаў). Песні «летнія» пераважна выконваюцца ў вольны ад працы час па дарозе на поле ці з поля. Сярод іх шмат і такіх, якія, паводле слоў выканаўцаў, можна пачуць і на вяселлі. Есць мясцовасці, дзе песні «летнія» наогул пераважаюць. Аб гэтым сведчаць матэрыялы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, змешчаныя ў зборніку М. Гарэцкага і А. Ягорава. Шмат тут вясенніх лірычных песень з характэрным для іх гукарадам — мінорным пентахордам з прапушчанай II ступенню. Есць песні любоўнай і іншай тэматыкі, аж да вядомай на Беларусі карагодна-бытавой песні «Ох, і сеяла Ульяніца лянок».