• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    R isoluto
    Калі ў зажынкавых заклінальных песнях элементы заклінання ёсць і ў тэксце і ў напеве, то велічальныя напевы часта суправаджаюпь змест іншага сэнсу, як правіла, зноў-такі заклінальнага.
    Песні працоўныя выконваюцца непасрэдна ў час зажынак і паколькі яны не абрадавыя, то амаль па ўсіх прыкметах супадаюць з жніўнымі песнямі. Бадай толькі тэкст можа падказаць, да якога этапа жніва яны адносяцца. Песень гэтага тыпу мала, і, як сведчаць выканаўцы, тут ужо часцей за ўсё пачынаюць спяваць уласпа жніўныя песні.
    Жніўныя песні — самы багатчі па колькасці і разнастайнасці мясцовых варыянтаў жанр жніўнай тэматыкі, класіка беларускай раннетрадыцыйнай каляндарнай песнятворчасці, якая выяўляе рысы не толькі жанру, але і многія заканамернасці пэўнага этапа музычнага мыслення.
    Нягледзячы на свае параўнальна небагатыя ладава-меладычныя рзсурсы, жніўная песня ўвабрала ў сябе шырокае кола вобразных асацыяцый. Як ні ў якой іншай народнай песні, у жніўнай сканцэнтраваны напеўныя, «вакалізуючыя» элементы манодыі (гл., напрыклад, песню 95). У гэтых адносінах беларуская жніўная песня ў некаторай ступені блізкая да ўсходніх макамаў, якія таксама праяўляюць свой меладычны пачатак у стыхіі вакалізацыі. Багацце інтанацый «эмацыянальнай тыпізацыі», лірычны па сваёй сутнасці аспект раскрыцця навакольнага свету, вырашэнне самых затоеных душэўных перажыванняў — усё гэта садзейнічала фарміраванню ў жніўным напеве выключна гнуткіх інтанацыйных комплексаў. У мелодыцы жніўнай песні, нават не пачуўшы слоў, можна ўлавіць найтанчэйшыя адценні эмацыянальнага стану выканаўцы, адчуць узровень яго духоўнай выхаванасціі мастацкага густу.
    Выканаўцамі жніўных песень з'яўляюцца пераважна жанчыны, што вызначаецца гаспадарчым укладам старой беларускай вёскі, дзе асноўная цяжкасць уборачнай працы ўскладвалася на яе плечы. У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на своеасаблівы тэмбрава-фанічны эфект спеваў. Песня, якая выконваецца «на волі», пад гарачымі праменнямі сонца (і ў нязручным стане), гучыць нібыта ад самой глебы. Нізкі жаночы голас (іншы раз контральта) сцелецца, як гукавое марыва. I толькі пусціўшы «Гу-у-у» па ўсяму полю, амаль да вёскі, спявачка як бы дае выхад сваім непасрэдным эмоцыям.
    Зараз ужо рэдка можна пачуць жніўную песню ў час самой працы. У некаторых мясцовасцях увогуле не памятаюць, як яе выконвалі ў такіх умовах. Аднак у многіх вёсках, асабліва на поўдні Беларусі (Петрыкаўскі, Быхаўскі, Рагачоўскі, Жыткавіцкі, Гомельскі і іншыя раёны) яшчэ даволі падрабязна могуць расказаць, як гэта адбывалася. Зрэшты, нават не чуўшы гэтых апавяданняў, а толькі слухаючы напеў, можна адзначыць у ім рад момантаў, якія ніякімі іншымі прычынамі, акрамя працоўных намаганняў, растлумачыі^ь нельга. Сюды адносяцца і асобнага тыпу глісанда, і шматлікія уханні, эханні, і абрывы слоў, і іншыя элементы натужлівых спеваў. Большая частка напеваў, змешчаных у дадзеным томе, выконваецца ў час адпачынку ці ў дарозе. Сярод іх ёсць таксама шырокараспетыя, але большасць выяўляе элементы метрычнай перыядызацыі.
    Магчыма, сама манера выканання песні залежыць шмат у чым ад умоў выканання. У многіх фалькларыстаў функцыя жніўнай песні часта вызначаецца так: «як жнуць жыта». Ці сам працэс жніва тут маецца на ўвазе, ці час жніва наогул — цяжка сказаць. Ва ўсякім выпадку тыя песні, якія былі зафіксаваны або проста пачуты ў працэсе жніва (К. Квітка, Г. Цітовіч і інш.), не даюць падставы сумнявацца ў іх натуральнасці 8.
    Стабільнасць меладычных асаблівасцей жніўных песень з’яўляецца прычынай таго, што яны нячаста з тым самым напевам выконваюцца ў іншых умовах. Больш таго, ад многіх спявачак наогул цяжка запісаць «жніво» не ў пару (выкананне жніўных песень «абы так» з’яўляецца для вясковых пяснярак даволі кур’ёзнай справай).
    Характэрнай з’явай для жніўных песень стаў так званы тыповы напеў, дакладней, абагульненая лада-меладычная схема, па якой выконваецца мноства (да 20) тэкстаў 9. Розніца паміж асобнымі варыянтамі тыповага напеву вызначаецца або складовай колькасцю розных радкоў тэксту, у сувязі з чым некалькі змяняецца метрарытмічная канва напеву, або варыяцыйным майстэрствам выканаўцы, якая можа знаходзіць тонкія нюансы для кожнага слоўнага вобраза. Дарэчы, гэта варыяцыйнасць праяўляецца і ў паўторах той жа песні, і ў розных строфах адной песні, і нават у адной і той жа страфе, якая выконваецца паўторна. Звычайна такіх тыповых напеваў у выканаўцы 1—3, радзей больш. Часта ва ўсіх выканаўцаў адной вёскі існуе адзін тыповы напеў жніўнай песні, аднак у залежнасці ад майстэрства і эмацыянальнага ўзроўню выканання гэты напеў можа вар’іравацца ў даволі шырокіх межах.
    У аснове ладавай будовы жніўных песень ляжыць тэрцавы лад з субквартай — адзін з самых распаўсюджаных ладоў старадаўняй беларускай народнай музыкі. Тэрцавы лад з субквартай сустракаецца часта і ў іншых жанрах раннетрадыцыйнай песнятворчасці, але ў жанры жніўных песень ён праяўляецца найбольш паслядоўна, устойліва і разнастайна. Нездарма некаторыя даследчыкі называюць гэты лад «летнім гукарадам». Тэрцавая ладавая рамка іншы раз пашыраецца ўверх да кварты. Пры гэтым квартавы гук часцей за ўсё мае дапаможнае значэнне: гук апявання, прад’ёму. Амаль ніколі пашырэнне не даходзіць да квінты. Калі ж гэта здараецца, прыкметы ладавай характарнасці настолькі кардынальна і прынцыпова мяняюцца, што вядуць да з’яўлення зусім іншага лада-меладычнага стылю, не ўласцівага традыцыйнай жніўнай песні.
    Знізу тэрцавую ячэйку лада абслугоўвае гук, які знаходзіцца ад тонікі на кварту ўніз (субкварта). З’яўленне гэтага гуку хутчэй за ўсё абумоўлена працэсамі працы. Тым болып што субкварта не заўсёды праяўляецца
    8 Фоназапісы гутарак са спявачкамі пра выкананне жніўных песень ва ўмовах працы захоўваюцца ў архіве ІМЭФ АН БССР, Ф. 2, воп. 10, стуж. 50 і 96; ф. 20, воп. 72, стуж. 22 і інш.
    9 В. Елатов. Ладовые основы..., стар. 67.
    ў дакладным высотным значэнні. Вельмі часта гэта глісандыраваны адкат ці падкат (ці проста прыдыхальны гук) на няпэўную вышыню. Наяўнасць ці адсутнасць субкварты — магчымы вынік мясцовых асаблівасцей манеры спяваць. Але нам здаецца, што ўсё ж субкварта адыгрывае большую ролго, чым гэта зафіксавана ў напевах, асабліва ў публікацыях мінулых гадоў. Справа ў тым, што не ўсюды гэты гук вымаўляецца ясна і па вышыні і артыкуляцыйна. Многія фалькларысты проста маглі не ўлічваць наяўнасць гэтага гуку, вельмі праблематычнага з пункту гледжання прафесійнага вакалу. Субквартавы гук не заўсёды інтануецца і выканаўцамі, якія спяваюць спецыяльна для запісу: адсутнічаюць умовы для праяўлення гэтага вакальна-тэхналагічнага прыёму. Субкварта звычайна застаецца незапоўненай; нават калі і запаўняецца, дык толькі VII ступенню, уводным гукам, натуральным або гарманічным. Наяўнасць VI ступені ў гэтым ладзе таксама з’яўляецца вядомай стылістычнай супярэчнасцю. Ёсць ладавыя схемы, у якіх VII ступень прысутнічае і без субкварты. У гэтым выпадку яна таксама часцей за ўсё мае дапаможны характар.
    Такім чынам, ладавая структура беларускіх жніўных песень укладаецца ў восем наступных схем, якія вельмі рэдка парушаюцца дадатковымі ўнясеннямі:
    Вельмі своеасаблівае ў жніўных песнях ладавае нахіленне. Увогуле
    можна сказаць, што для іх найбольш характэрны натуральны мажор і натуральны мінор. Аднак тэрцыя лада вельмі часта мае так званую нейтральную характарыстыку, г. зн. нешта сярэдняе паміж мажорам і мінорам.
    «Нейтральная» тэрцыя няўстойлівая і ў працэсе выканання песні можа пераходзіць то ў мажор, то ў мінор. Іншы раз гэта блуканне працягваецца амаль да канца страфы, але сам канец гучыць заўсёды ясна — ці ў мажоры,
    ці ў міноры. Блуканне тэрцыі лада паміж двума пэўнымі нахіленнямі больш за ўсё характэрна для першай страфы. Выканаўца як бы шукае неабходны для яе эмацыянальны ўзровень. Узровень гэты, як мы казалі, канчаткова ўстанаўліваецца ў канцы першай страфы і далей прысутнічае ў астатніх.
    Дарэчы, ёсць выпадкі няўстойлівага значэння тэрцыі для наступных строф. Іншы раз і заканчэнні іх бываюць рознымі па нахіленню. Канчатковым праяўленнем гэтай тэндэнцыі з'яўляецца пераменнае выкананне строф то ў мажоры, то ў міноры (253). Сама аснова такога ладавага каларыравання ўзыходзіць, відаць, да старадаўніх прыёмаў музычнага асэнсавання рэчаіснасці і звязана з эпохай, калі мажор і мінор не былі дакладна дыферэнцыраваны 10. На Беларусі яшчэ і зараз сустракаюцца раёны, дзе лад жніўнай песні (і не толькі жніўнай) залежыць ад настрою выканаўцы. Напрыклад, калі паўднёвыя жніўныя песні, г. зн. песні, якія выконваюцца ў час працы, схільныя да мінору, то песні вячэрнія, якія выконваюцца па дарозе дамоў,— да мажору. У якасці прыкладу можна назваць песні 49 і 86, запісаныя амаль у ідэнтычных высотна-меладычных і рытмічных контурах (тыповы напеў). Але першая з іх «А я жала, прыжалася», поўная сумных адчуванняў,— у міноры, другая «Жнеечка дамоў ішла» прыўзнятага настрою — у мажоры. Да таго ж першая выконвалася ў тэмпе Lento, другая — ужо ў тэмпе Moderato.
    Агульныя суадносіны жніўных напеваў мажорнага і мінорнага лада прыкладна аднолькавыя. Што датычыцца іх тэрытарыяльнага існавання, то даследчыкі аддаюць перавагу мінору для паўднёвага ўсходу Беларусі, мажору — для паўночнага захаду. Дарэчы, гэта датычыцца не толькі самаго лада, але і агульнай эмацыянальнай манеры выканання. Так, мінорны лад жніўных напеваў гучыць больш «мінорна» на Палессі, чым, напрыклад, на Віцебшчыне.
    Фіксацыя «нейтральнай», або «блукаючай», тэрцыі пачаЛася фахькларыстамі параўнаўча нядаўна. Так што ў адносінах да большай часткі апублікаваных запісаў мы не можам арыентавацца на чыста колькасны бок гэтай ладавай асаблівасці. Думаем, аднак, што яна наўрад ці з яўляецца вынікам навейшых утварэнняў у народным меладызме.
    Такім чынам, можна сказаць, што для жніўных напеваў самай характэрнай і, відаць, выключнай з’яўляецца аднайменная мажорна-мінорная пераменнасць. Сярод запісаў, змешчаных у томе, толькі дзве выяўляюць паралельную пераменнасць, але не ўнутры адной страфы, а паміж суседнімі. Адзін з гэтых запісаў (107) наогул з’яўляецца унікальным. Танальныя суадносіны асобных строф — ля-мінор — до-мажор —ля-мінор — утвараюць трохчасткавую форму з ярка выражанай рэпрызнасцю. Нават у больш раз-