• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Беручы пачатак у працы, жніўная песня і мастацкай формай цесна звязана з гаспадарчым вопытам хлебароба, з прыродай, якую ён пазнаваў і пераўтвараў у працэсе працы. Асноўныя вобразы жніўнай паэзіі — жняя, гаспадар, пан — узяты непасрэдна з жыцця. I абмалёўка іх рэалістычная. Вобразы ж навакольнай прыроды: жытняга поля, сонца, лесу і іншыя, што найчасцей сустракаюцца ў жніўных песнях,— спецыфічныя па сваёй мастацкай прыродзе. Яны ўзніклі на анімістычнай стадыі мыслення, калі жыццё чалавека праходзіла ў непасрэдным кантакце з прыродай. Мастацкая форма гэтых вобразаў аказалася трывалай і не пазбаўленай выяўленчай яскравасці, прынамсі, яна перажыла тое светаразуменне, што яе спарадзіла.
    3 навакольнай прыроды, ад самога жыцця, што праходзіла ў працы, брала жніўная песня мастацкую палітру. Яе выяўленчыя сродкі ў аснове сваёй не адрозніваюцца ад арсенала сродкаў агульнафальклорнай паэтыкі. Можна заўважыць хіба толькі тое, што для яе мала характэрны вобразсімвал. Толькі дзе-нідзе ў дажынкавых песнях выкарыстоўваюцца выразы сыны-сакалкі, дочкі-перапёлкі, нявесткі-лябёдкі. I то тут яны не столькі сімвалы, колькі эпітэты, выказаныя ў форме прыдатку. Жніўная песня, акрамя агульных, мае і свае сталыя эпітэты. Да ўласцівых іншым жанрам фальклору эпітэтаў роўнае, чыстае, шырокае поле, ціхія вятры, ясныя зоры, белы дзень жніўная паэзія дадае ядраное жыта, поле незмяронае, копы незлічоныя, сярпы залатыя, жнейкі найчасцей маладыя, раса мядовая і г. д.
    Метафарычнасць народнага мыслення, якая спадарожнічала анімісіычнаму погляду на прыроду, у жніўнай паэзіі, як і ва ўсёй народнай песнятворчасці, выяўляецца вельмі наглядна, пераканальна. Недажатая постаць уяўляецца жняі мядзведзем, што разлёгся на ніве («Я думала—дажалася»); апошнія промні сонца — гэта страчаныя зарой ключы. У жніўнай песні сонца «коціцца» за лес, голас «ідзе» дарогаю або па дуброве, жытні вянок — гэта «вясёлы пасол», што «ідзе» з поля, раса «падае», «упала на постаці».
    Што датычыцца вершаванай формы жніўнай песні, то страфа яе найчасцей двухрадковая. Кожны радок часта мае пасярэдзіне паўзу — вялікую
    63 Гл. запіс Л. Салавей, зроблены ў 1971 г. на Пастаўшчыне. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 39, л. 17.
    цэзуру. Стапа пераважна двухскладовая, ямбічная, нярэдка і трохскладовая (анапест і амфібрахій).
    У мастацкіх адносінах жніўная песня дасягае часам рэдкай гармоніі ўсіх выяўленчых кампанентаў. Так, вобразны лад песні «Выхадзіла цёмная туча» і рытмаарганізацыя яе такія, што перадаюць нават павольны рух хмары. Музычная і слоўная пластыка выяўлены тут са здзіўляючым пачуццём мастацкай меры.
    Неблагі мастацкі эфект дасягаецца ў жніўных песнях праз ужыванне таўталагічных, або, як называюць іх лінгвісты, парных злучэнняў: зоранька зарае, голас галасуе, вечар вечарэіць. He чураецца жніўная песня і паралелізму, хоць ёй ён менш уласцівы, чым, скажам, народнай лірыцы, любоўнай паэзіі, вясельнай.
    Неразгорнуты паралелізм сустракаецца крыху часцей. З’явы прыроды, якія параўноўваюцца са з'явамі чалавечага жыцця, бяруцца непасрэдна з працоўнай жніўнай практыкі:
    Ой, рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, рада, рада, Ой, рада, рада наша гаспадынька, Што жыта пажала, рада, рада...
    Разгорнуты, псіхалагічны паралелізм сустракаецца галоўным чынам у лірычных, сямейна-абрадавых песнях жніўнага цыкла, найчасцей жа — у дажынкавых:
    Лятала шэрая перапёлка Па жоўтаму полю, Шукала шэрая перапёлка Свайго гняздзечка, Ідзе ляжала яе яечка, Ідзе дзеткі сядзелі I ў палёт паляцелі.
    Хадзіла бедная сірацінка
    -	Па багатаму полю,
    Шукала бедная сірацінка Свайго роднага бацькі, He знайшла бедная сірацінка Свайго роднага бацькі...
    Прыклад псіхалагічнага паралелізму, які вельмі арганічна ўплятаецца ў мастацкую тканіну твора, дае песня «Закурыўся ціхі дробны дожджык»:
    Закурыўся ціхі дробны дожджык Ды па жытняму полі, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
    — He курыся, ціхі дробны дожджык, Ды па жытняму полі, He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі...
    Вобразы жоўтае поле, сіні лес, сіняя дуброва, што сустракаюцца ў жніўных песнях, сведчаць аб узмацненні абагульнення, асацыятыўнасці ў мастацкім мысленні народа.
    Жніўная песня больш, чым іншыя віды каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, аказала ўплыў на прафесійнае мастацтва: паэзію, музыку, жывапіс.
    Творчае пераасэнсаванне жніўнай народнай паэзіі знаходзім ужо ў В. Дуніна-Марцінкевіча 64 і А. Гурыновічаб5. Янка Купала яшчэ ў дарэвалюцыйную пару стварыў цыкл вершаў — своеасаблівую варыяцыю на жніўныя матывы. У адным з іх паэт даў рамантызаваны маляўнічы вобраз беларускай жняі:
    Як сама царыца У залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж спелых гоняў. 3 каласкоў вяночак — Моладасці сведка — На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы. Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай. А яна—■ царыца— Весела, шчасліва Карануе песняй Залатое жніва.
    Смела йдзе у сонцы, Уся сама — як сонца, Гэта жнейка наша У нашаей старонцы.66
    64 В. I. Д у н і н-М арцінкевіч. Збор твораў. Мінск, 1958, стар. 242.
    65 А. Г у р ы н о в і ч. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 275, 277.
    66 Я. К у п а л а. Збор твораў у сямі тамах, т. 3. Мінск, 1973, стар. 45-46.
    Тэму жніўнай працы ў сацыяльным аспекце Купала творча асэнсоўвае ў вершах «Зажынкі», «Жнеям», «Жніво», «Песня жнеяў» і інш.
    Купалаўскую традыцыю ў распрацоўцы тэмы жніва ў савецкан паэзіі развівалі Язэп Пушча, Паўлюк Трус, Тодар Кляшторны, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Рыгор Барадулін і інш. Матывы жніўнай працы знайшлі мастацкае адлюстраванне ў творчасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Васіля Каваля, Міхася Зарэцкага, Янкі Брыля, Івана Мележа і інш.
    Кампазітары таксама не абышлі ўвагай беларускіх жніўных мелодый. Яны выкарыстаны і ў «Літоўскай рапсодыі» Мечыслава Карловіча, і ў «Беларускай рапсодыі» Людаміра Рагоўскага, і ў творчасці беларускіх савецкіх кампазітараў: Мікалая Чуркіна, Рыгора Пукста, Аляксея Туранкова і інш.
    У беларускім жывапісу XIX ст. тэму жніва таленавіта ўвасобіў Казімір Альхімовіч. Варта прыгадаць яго карціны «Жніво», «Дажынкі» і іншыя, каб пераканацца ў гэтым. Карціна «Дажынкі» ёсць у Ф. Рушчыца.
    Беларускія савецкія мастакі не раз звярталіся да тэмы жніва, да дажынкавага звычаю. Адным з пачынальнікаў яе быў графік А. Вало, які стварыў досыць яскравы твор «Беларускія дажынкі». На беларускім матэрыяле тэмы жніва распрацоўвала вядомая руская мастачка А. Галубкіна 67, карціну «Агляд жыта» напісаў Т. Гальмаджаян 68. Жніўную тэматыку і зараз інтэрпрэтуюць графікі I. Немагай, В. Шаранговіч, жывапісцы А. Шыбнёў, П. Сергіевіч і інш.
    Арганічная сувязь з жыццём працаўніка-селяніна, высокая паэтычнасць забяспечылі жніўнай песні доўгае жыццё. Нават сёння, калі зніклі вытворчагаспадарчыя асновы, што жывілі жніўную песню, калі страцілася функцыянальная роля жніўнай песні, яна даволі поўна захоўваецца ў памяці старэйшага і сярэдняга пакаленняў. Запісы жніўных песень маюць даволі значную ўдзельную вагу ў агульных запісах фальклорных экспедыцый Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У фальклорным архіве інстытута, фонды якога складакшца толькі з пасляваенных матэрыялаў, захоўваецца больш тысячы тэкстаў жніўных песень. У тым ліку шмат магнітафонных запісаў.
    Старую жніўную песню моцна трымаюць працоўныя традыцыі. За гады Савецкай улады яна сацыяльна пераасэнсавалася ў адпаведнасці з новымі, карэнным чынам змененымі ўмовамі. 3 усяго жніўнага абраду да нашага часу ў выглядзе звычаю захаваліся толькі дажынкі. Яшчэ да вайны фалькларысты зафіксавалі факты прыстасавання старой дажынкавай песні да сацыяльна новых абставін. Змены былі нязначныя: зварот да гаспадара найчасцей замяняўся зваротам да старшыні калгаса, брыгадзіра, і адпаведна з гэтым рабіліся нязначныя карэктывы ў тэксце. У пасляваенны час
    67 Гл.: Сучаснае беларускае мастацтва. Мінск, 1929, стар. 19.
    68 Т а м ж а, стар. 20.
    Г. I. Цітовіч адзначыў пэўныя змены і ў музычнай форме гэтых, прыста°	GQ
    саваных да новых умоу дажынкавых песень .
    I зараз нярэдка спраўляюцца імправізаваныя дажынкі. Ініцыятыва іх звычайна належыць жнеям, якія ці то дажынаюць жыта на недаступных камбайнам участках, ці ўвогуле займаюцца ўборкай пры камбайне. Па-ранейшаму сплятаюць вянок і нясуць яго цяпер ужо на калгасны або саўгасны двор. Паколькі заканчэнне ўборкі каласавых — значная працоўная перамога, праўленне калгаса, яго кіраўнікі ідуць насустрач ініцыятыве жанчын, і адбываецца своеасаблівае свята, на якім разам з новымі савецкімі песнямі гучаць і традыцыйныя жніўныя.
    * * *
    Гэты том песень мае на мэце пазнаёміць шырокія колы грамадскасці з асноўнымі здабыткамі народнай культуры з раздзела песень працы.
    Пры класіфікацыі песеннага матэрыялу ўкладальнікі сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі. Асноўная з іх заключалася ў вызначэнні крытэрыяў жанравай прыналежнасці. Асабліва тады, калі твор не меў ярка выяўленай жніўнай тэматыкі. На жаль, не заўсёды ёсць магчымасць з поўнай верагоднасцю ўстанавіць, ці песня традыцыйна, стала прымеркавана да жніва, ці выпадкова трапіла ў арбіту жніўнага цыкла. Тут шмат залежыць ад мясцовай традыцыі. Калі жанравая прыналежнасць твора пацвярджалася некалькімі аўтарытэтнымі крыніцамі, вырашаць было проста. Паадзінкавыя ж запісы лірычна-сямейнай тэматыкі, нягледзячы на іх «адрасаванне» ў жніўныя песні, давялося за невялікім выключэннем апусціць, хоць яны, магчыма, і распеты пад жніўныя.
    Пэўную складанасць уяўляе і размежаванне з песнямі асенняга жніва. Некаторыя збіральнікі іх не вылучалі асобна, бо не ведалі музычнай прыроды апошніх і не ўлічвалі яе. Да таго ж розныя мясцовыя традыцыі дапускалі тут адхіленні. Меў месца і суб’ектыўны фактар: недакладнае азначэнне носьбітаў-інфарматараў.
    У канчаткова апрацаваным выглядзе том «Жніўныя песні» ўключае 1055 тэкстаў і 301 мелодыю. Тэксты падаюцца паводле функцыянальнатэматычнага прынцыпу. Раздзел «Жніво» мае два падраздзелы. У другім згрупаваны пераважна творы, якія народная традыцыя прымеркавала да жніва. Невялікае адступленне ад функцыянальна-тэматычнага прынцыпу зроблена для таго, каб вылучыць на першы план песні сацыяльна актыўныя, антыпрыгонныя. У размежаванні некаторых зусім тэкстуальна збліжаных зажынкавых і дажынкавых песень укладальнікі кіраваліся напевам.