• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    2 Пры аднясенні напеву пераасэнсаванай песні ў той ці іншы паджанравы раздзел мы ўлічвалі музычяыя якасці, пэўны «формульны» распеў.
    3 Лічбы ў дужках адносяцца да парадкавых нумароў нотных прыкладаў.
    Цікава адзначыць, што песні гэтыя іншы раз выконваюцца не як дапаўненне, а замест жніўных. Магчыма, тут мы можам зарэгістраваць рэдкі выпадак жанравага пераасэнсавання — пранікнення лірычных матываў у традыцыйна-вытворчую тэматыку. Такі працэс быў заўважаны фалькларыстамі даўно. Ужо даваенныя запісы ўзораў беларускага музычнага фальклору дазволілі 3. Эвальд сцвярджаць, што «з прычыны моцнай семантычнай сувязі традыцыйных каляндарных напеваў з пэўным колам лірычных тэм і вобразаў у склад каляндарных песенных цыклаў паступова ўцягвалася вялікая колькасць нанава стварыўшыхся (ці тых, што прыйшлі з іншых жанраў.— В. Я.) песень, якія не мелі ўжо ніякай, нават генетычнай, сувязі з абрадамі ці з каляндарнай працай» 4.
    Сапраўды, пранікненне лірычнай тэматыкі стварыла даволі стракаты малюнак каляндарна-абрадавай песнятворчасці і, па словах той самай 3. Эвальд, «замарудзіла тэматычную дыферэнцыяцыю песень і разам з тым збядніла раздзел «уласна лірычных песень», г. зн. не замацаваных за календаром» 5.
    Праўда, не ва ўсіх традыцыйных жанрах змяшанне з лірычнай тэматыкай рабіла блытаніну. У жніўным цыкле «тканкавая несумяшчальнасць» дзякуючы дакладнай «формульнасці» напеву адразу кідаецца ў вочы і без цяжкасцей выяўляюцца чужародныя элементы.
    Неабходнасць дыферэнцыраванага падыходу да жніўных песень і «лета» абумоўлена яшчэ і тым, што першыя прыкладна ў адной і той самай дэматыцы выконваюцца па ўсім арэале распаўсюджання гэтага жанру. «Летнія» ж песні ў кожнай мясцовасці бываюць свае, складаюцца ў кожным асобным выпадку з розных жанраў і маюць розную ступень прымацаванасці да пэўнага перыяду часу. Болып таго, ёсць раёны (напрыклад, поўдзень Палесся), дзе ў час жніва ўвогуле не выконваюць іншых песень акрамя традьшыйных жніўных. Такім чынам, апошнія і ў гэтым выпадку выяўляюць сваю тыповую жанравую ролю.
    Да раздзела жніўных песень іншы раз адносяць і так званыя талочныя песні. Аднак даследаванне паказала, што рэдка дзе гэтыя песні прымацоўваюцца іменна да жніўнага перыяду У большасці выпадкаў талочныя песні пераходзяць, у залежнасці ад пары года, ад аднаго цыкла да другога. Як песні ў болыпасці сваёй святочна-застольныя, яны выконваюцца пры завяршэнні розных відаў калектыўнай працы: пры вывазцы гною, пры завяршэнні ўборкі ўраджаю і г. д.
    Тыповую жніўную меладычную структуру набываюць некаторыя песні, блізкія ім па функцыі, але якія выконваюцца ў іншы час. Да іх адносяцца так званыя касарскія песні. Вельмі распаўсюджаная сярод іх песня «За гарою касец косіць» у многіх мясцовасцях выконваецца як жніўная. 3 іншых
    4 Белорусскне народные песнн. М.—Л., 1941, стар. 112.
    5 Там жа, стар. 113.
    песень, блізкіх па меладычнаму стылю да жніўных, трэба адзначыць вясеннія заклічкі-галашэнні, а таксама некаторыя льняныя.
    На спецыфічныя рысы музычнай структуры жніўнай песні фалькларысты звярнулі ўвагу яшчэ ў XIX ст., хоць гэта спецыфіка не была асэнсавана поўнасцю. Вельмі незвычайнай паводле паняццяў таго часу была яе інтанацыйная будова, якую іншы раз зусім немагчыма было зафіксаваць сістэмай 12-ступеннай тэмперацыі. Больш ці менш дакладна былі адлюстраваны ладавыя асаблівасці жніўных песень: вузкі ладавы амбітус і субкварта як характэрная ладавая прыкмета. Значныя цяжкасці сустракалі фалькларысты пры запісу метрарытмічнай будовы жніўнай песні. Напаўімправізацыйны склад яе, нераўнамерна тэмперыраваны строй, незвычайныя метрычныя групы і складаныя распевы, якія ўключаюць і музычныя і моўныя інтанацыі,— усё гэта не садзейнічала больш ці менш правільнай фіксацыі гэтых напеваў. Асабліва пашкодзіла «прымусовая метрызацыя» некаторых з іх. 3 цягам часу, ужо ў XX ст., даследчыкі прыйшлі да вываду аб нястрогай метрарытмічнай структуры жніўных напеваў, аб іх своеасаблівай пластычнай зменлівасці, якая дапускала ў шырокіх межах варыяцыйныя пераўтварэнні.
    Значную цяжкасць уяўляе класіфікацыя жніўных напеваў. Выключаючы найбольш простую—тэматычную (уласна змест), якая далёка не заўсёды супадае з сэнсам напеву, у навуковым ужытку часцей за ўсё выкарыстоўваюць класіфікацыю ладавую. Сапраўды, лад — найбольш даступны элемент музычнага стыліо жніўных песень. Аднак гэта занадта абагульнены і, самае галоўнае, не заўсёды аб’ектыўны кампанент, асабліва калі гаворка ідзе пра запісы мінулых гадоў. Як гаварылася вышэй, фалькларысты часта апускалі ці выпраўлялі незвычайныя для еўрапейскага прафесійнага слыху высотныя дублі ступеней. Дарэчы, па-за ўвагай маглі застацца і найбольш істотныя прыкметы. Так, відаць, атрымалася з гетэрафоніяй, сапраўды даволі незвычайнай для прафесійнага ўяўлення формай шматгалосся. Але, як паказалі запісы апошніх дзесяцігоддзяў, для некаторых мясцовасцей яна мае вялікае значэнне ў стылістычнай характарыстыцы песнятворчасці.
    Класіфікацыя напеваў па іх вобразна-інтанацыйнай будове шмат у чым супадае з класіфікацыяй па лакальнай прыкмеце, але патрабуе больш тэрытарыяльна шчыльнай, чым гэта назіраецца ў дадзеным томе, сеткі даследавання жанру. Да таго ж тут павінна ісці гаворка пра комплекснае, у аб’ёме ўсёй песнятворчасці, даследаванне мясцовых стылістычных асаблівасцей.
    Як нам уяўляецца, асновай класіфікацыі напеваў, якая рэдка скажаецца пры фіксацыі і разам з тым наглядна выяўляе кантрастныя моманты, павінна з’яўляцца структура тэкставай страфы.
    Наогул музыка ведае дзве сферы выразнасці: інтанацыйную і структурную. Як паказалі даследаванні народнай песнятворчасці, першая сфера — інтанацыйная — найбольш рухомая, узаемапераходная. Калі адзін бок яе — музычная мова — параўнальна ўстойлівы, то другі — тэматызм і метады яго
    развіцця— мае схільнасць да хуткага пераўтварэння. Яркі прыклад гэтага — жніўная песня. Нават у аднаго і таго ж выканаўцы адна і тая ж песня ў розны час гучыць па-рознаму, нават мяняецца ладавае нахіленне (іменна ў гэтых багатых варыянтамі зменах прыгажосць такога сціплага на ладавыя сродкі жанру, як жніўная песня). Разам з тым структура жніўных песень рэдка дэфармуецца. Гэта, бадай, адна з найбольш устойлівых канстант жніўнага напеву, якая дае магчымасць выдзеліць пэўныя тыпы песень жніўнага цыкла. Да таго ж гэтыя тыпы выяўляюць узаемасувязь структуры э інтанацыйнымі выразнымі сродкамі, а таксама маюць тэндэнцыю канкрэтызавацца ў пэўных жа лакальных умовах. Толькі зажынкавыя песні мы імкнуліся класіфікаваць па іх меладычна-вобразнаму сэнсу, таму што яны, нягледзячы на сваю малалікасць, аб’ядноўваюць даволі супрацьлеглыя па эмацыянальна-вобразнаму складу напевы.
    Вядома, у аснове нашай класіфікацыі ляжаць найбольш агульныя, стабільныя структурныя прыкметы, без уліку тых адхіленняў «ад нормы», якія заўсёды ўносяць разнастайнасць нават у самыя традыцыйныя песенныя жанры.
    Згжынкавыя песні складаюць, як мы адзначылі, невялікі працэнт ад агульнай колькасці песень жніўнага цыкла. У некаторых мясцовасцях Віцебшчыны іх увогуле не ведаюць і ў час абраду зажынак выконваюць звычайныя жніўныя песні або ўжываюць, адпаведна змяніўшы тэкст, дажынкавыя песні. Іншы раз абрад зажынак суправаджаецца песнямі святочнага, застольнага характару. Так, П. Шэйн піша (на жаль, не ўказана дакладна мясцовасць), што «ўвесь першы дзень зажынак... неаднаразова паўтараюцца выпіўкі і скокі» 6. Відаць, пры гэтым гучалі і адпаведныя песні.
    У некаторых вёсках (паўднёвыя раёны) зараз ужо не памятаюць самога абраду зажынак. Аднак у 3. Радчанкі7 прыводзяцца тэксты тыповых зажынкавых песень, якія маюць дакладныя метрычныя напевы. Па словах той жа 3. Радчанкі, зажынкавыя песні спяваюць і хорам і паасобку (таксама як і жніўныя ў той жа мясцовасці).
    Да зажынкавых непасрэдна далучаюцца песні, якія суправаджаюць абрад «агледзін жыта». Яны змыкаюцца з юр’еўскімі песнямі і наогул з песнямі позняй вясны і прысвечаны заклінанню «добрага ўраджаю». На поўдні Беларусі (Брэсцкая вобласць) іх пачынаюць спяваць у канцы мая ці пачатку чэрвеня. Жанчыны, апрануўшыся па-святочнаму, выходзяць у поле, дзе ўжо пачынае каласіцца жыта, і спяваюць адпаведныя песні. Песні гэтыя тыпова заклінальныя як па зместу, так і па мелодыцы:
    Ой, лета, лета, Зарадзі, божа, жыта
    (у болып ранніх варыянтах — «Зарадзі, сонца, жыта»).
    6 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. I, ч. 1. СПб, 1887, стар. 239.
    7 3. Радченко. Гомельскне народные песнн. СПб, 1888.
    Змешчаныя ў томе зажынкавыя песні ў асноўным запісаны на захадзе Беларусі, але ёсць звесткі пра існаванне такіх песень і ў іншых месцах. Запісы ў большасці даволі канкрэтныя па ладавай і метрычнай структуры, у чым не апошнюю ролю адыграла іх абрадавае функцыянальнае прызначэнне.
    Па свайму сэнсаваму значэнню, якое знаходзіць непасрэдны адбітак у інтанацыйнай структуры, зажынкавыя песні падзяляюцца на тры тыпы: заклінальныя, велічальна-ўрачыстыя і працоўныя.
    Песні заклінальнаіа характару часцей за ўсё адносяцца да пераджніўнага перыяду, калі толькі закладваюцца асновы будучага ўраджаю. Аснова тэматызму іх — «замова» ўраджаю. Заклінальная функцыя зажынкавых песень абумоўлівае паўтарэнне метрычна дакладных кароткіх папевак, якія маюць магічны сэнс (тыповы прыклад — песня 1). Трохразовы паўтор адной і той жа папеўкі сапраўды стварае ўражанне настойлівай замовы. Нягледзячы на тое, што песня мае жніўны лад, нават з субквартай, яна дзякуючы дакладнаму метру ў жанравых адносінах цалкам самастойная:
    Больш развітая ў меладычных і структурных адносінах другая песня гэтага тыпу (3). Фаршлагі, глісанда, складараспевы некалькі набліжаюць яе да працоўных жніўных песень. Аднак і ў яе аснове ляжыць шматпаўторная папеўка «магічнага сэнсу» — сыходзячы ход ад тэрцыі лада да ўстоя.
    Песні велічальна-ўрачыстага характару абслугоўваюць пачатак жніва — сам па сабе ўрачысты момант. Абраднасць тут мае ўжо некалькі іншы змест. Гэта — услаўленне, падзяка сілам прыроды. Напевы песень падобнага тыпу больш развітыя, чым заклінальных, хоць таксама маюць характэрную інтанацыйную структуру. Яны, як правіла, выразна метрычныя, лад пераважна мажорны і болын шырокі — пентахорд (іншы раз з секстай), але ёсць і традыцыйная «жніўная» структура з субквартай. Па некаторых прыкметах песні гэтага тыпу блізкія да велічальных вясельных. Той жа ўздым настрою, асэнсаванне значнасці падзеі, своеасаблівая размашыстая манера выканання: