• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Падышоўшы да нівы, зажынальніца віталася з ёй: «Добры дзень, ніўка, ядраное жыта! Я к табе прыйшла!» 45 Нажаўшы першы сноп, яна спачатку ставіла яго прыгаворваючы: «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак»—і затым клала яго на ржышча, падкладваючы пад ніз прынесены хлеб і сыр46. Потым ужо жала без перапынку. Нажаўшы не больш 10—
    40 «Пантеон», т. 9, кн. 6, 1853, стар. 19.
    41 Н. Тнхоннцкая. Спорнне в жатвенных обрядах н песнях..., стар. 62.
    42 Н. Я. Н н к п ф о р о в с к іі й. Простонародные прнметы н поверья, стар. 110; П. В. Ш е й н. Матерналы..., стар; 239:
    43 П. В. Ш е й н. Матерналы..., стар. 239.
    44 Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вьш. VIII, стар. 239.
    40 Т а м ж а.
    46 П. В. Ш е й н. Матерналы..., стар. 239—240.
    20 снапоў і паставіўшы бабкі, з песнямі вярталіся дамоў. Першы нажаты малюсенькі снапок зажынальніца несла з сабой і стаўляла дома на покуце 47.
    Этнаграфічныя запісы Шпілеўскага, зробленыя на чвэрць стагоддзя раней запісаў Шэйна, які не без жалю канстатаваў, што 20 год таму жніўныя абрады яшчэ захоўваліся цалкам, дазваляюць не толькі паўней уявіць сам абрад, але і так неабходную канкрэтную сувязь песень з ім. Сведчанні Шпілеўскага праліваюць святло на ідэйна-сэнсавую сутнасць, функцыянальную ролю і тых песень, якія асобна ад абраду выглядаюць проста імправізацыйнымі ўрыўкамі з невыразным сэнсавым і вобразным зместам. Таму варта падрабязна спыніцца на сведчаннях гэтага фалькларыста-збіральніка.
    Паводле Шпілеўскага, на зажон пад захад сонца выпраўлялася гаспадарова дачка з сяброўкамі. Выходзячы з хаты, дзяўчаты спявалі:
    Выпраўляюцца малажайкі На спраўленне зажынак...
    Гаспадыня давала зажынальніцам з сабою яешню, сыр, гарэлку. Падмацаваўшыся ўжо на ніве, дзяўчаты па каласку нажыналі першы невялічкі сноп — гаспадар, з ім і адпраўляліся дахаты. Па дарозе спявалі:
    Галубок снапок
    Нажалі малажайкі
    Да іх белыя ручанькі.
    Месяц, месячыку!
    Свяці ж нам дарожаньку, Што б мы не заблудзілі, Снапочка не згубілі...
    Увайшоўшы ў хату, гаспадарова дачка з паклонам падносіла бацьку снапок-гаспадарок. Гаспадар падкідаў яго ўгору і ставіў на покуце, падкладаючы пад ніз некалькі медных манет. Тым часам зажынальніцы спявалі:
    Слаўся, гаспадарку, слаўся,
    Што малажаек не стыжаўся, Як яны не стыжалі, Ніўку тваю зажыналі...
    Урачыстасць выказаных у абрадзе зажынак абставін, у якой хлебароб прыступаў да найважнейшага моманту сваёй працоўнай дзейнасці — збору збожжа, сведчыць перш за ўсё пра яго павагу, пашану да хлеба, пра своеасаблівы культ хлеба, і ў гэтым ужо праявілася працоўная гаспадарчая аснова жніўнай абраднасці. Змяшчэнне першага снапа ў самым ганаровым месцы хаты як бы сімвалізавала тое значэнне, якое надавалася хлебу,
    47 Н. Я. Ннккфоровскнй. Простонародные прнметы н поверья, стар. 112.
    догляду за ім у жыцці селяніна. Такія моманты абраду, як зварот да нівы быццам да жывой істоты, прынос на поле акрайца хлеба, сыра, солі ды выбар самога часу зажону, сведчылі пра іх аграрна-магічнае прызначэнне. У выбары ж галоўнай жняі — пастацянкі (ад назвы занятай адной жняёй паласы — постаці; ад зажынальніцы вымагалася, каб яна была нестарая, лёгкая на руку, чыстая, спрытыая) праглядвае стыхійна-матэрыялістычнае, падказанае жыццёвай практыкай бачанне зарукі паспяховага жніва.
    Больш выразна рысы абраднасці і ранніх, анімістычных форм мыслення, якія яе абумовілі, выступалі ў перыяд дажынак — на апошнім, заключным этапе жніва. Дажынкі, гэта сапраўднае сялянскае свята, спраўляліся не ўсюды аднолькава. У адных мясцовасцях іх рабілі ў канцы ўсёй уборкі, у іншых — і так было найчасцей — у дзень заканчэння жытняга жніва. Маючы на ўвазе два віды дажынак, А. Рыпінскі пісаў: «Дажынкі гэтыя ў нас на Беларусі звычайна бываюць падвойныя, г. зн. малыя і вялікія. Малымі называюць тыя, якія спраўляюцца адразу па зняцці з поля жыта, што як азімы пасеў даспявае раней за ярыну і раней збіраецца; вялікімі называюць агульную бяседу ўвосень пасля поўнага сканчэння яравога жніва»48. У апошні, дажыыкавы дзень жніва жнеі звычайна ў канцы зжатай нівы пакідалі несцятых сярпом каліў трыццаць жыта на завіванне «барады» 49. «Бараду» зверху, ля каласоў, перавязвалі чырвонай жычкаю. Гаспадыня або першая жняя-пастацянка палола між сцяблін «барады» начыста траву і клала на выпалатас месца хлеб, соль. Тым часам дзяўчаты, спяваючы, спляталі вянок з каласоў і палявых кветак. Парадзіўшыся, выбіралі са сваёй грамады самую маладую і прыгожую дзяўчыну несці вянок. Абранніцу называлі багіняю, у іншых месцах— талакой, як і сам звычай збірацца ў дзень дажынак на бясплатную дапамогу гаспадару — талаку. Палольніца, выпалаўшы «бараду», падразала яе як мага ніжэй і, трымаючы ў руцэ, другой кідала з усёй сілы серп у процілеглы ад жней бок. Затым вянок адзявалі на галаву «багіні» і, узяўшы апошні дажынкавы сноп, у сярэдзіну якога клалі зжатую «бараду», з песнямі вясёлым гуртам адпраўляліся ў двор таго гаспадара, чыё поле дажалі50. Апошні, дажынкавы, або «барадаты», сноп, паводле сведчання адных этнографаў, ставілі на покуць, дзе ўжо стаяў «гаспадар» 51. Па сведчанню ж другіх, яго клалі ў застаронак у гумне асобна, дзе ён ляжаў да часу сяўбы азімых, калі яго даставалі і выбітыя зерні рассявалі па полі 52. У некаторых мясцовасцях, напрыклад на Гродзеншчыне, «бараду» — жменьку жыта — пакідалі нязжатай для птушак, бо ве-
    48 Aleksandr Rypinski. Bialorus, s. 186.
    49 E. P. P o м a н o в. Белорусскнй сборннк, вып. VIII, стар. 265. У іншых мясцовасцях «бараду» называлі кустам.
    50 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Простонародные прнметы н поверья, стар. 114.
    51 А. Ш л ю б с к і. Матэрыялы..., стар. 140.
    52 П. В. Ш э й н. Матерналы..., стар. 269—270.
    рылі, што якраз ім, птушкам, абавязаны людзі распаўсюджаннем зерня на зямлі 53.
    У апошні дзень жніва на просьбу гаспадара, а часам і добраахвотна да яго збіраліся жнеі— талака. Старэйшая між жанчын, пачынальніца, размяркоўвала, каму дзе стаць— заняць постаць. Іншыя жпеі былі яе памагальніцамі. Пачынальніца бралася за работу з песняй:
    Наша ніўка залатая, Нашы сярпы вострыя..?4
    Памагальніцы падхоплівалі:
    Ой, чыё ж то поле Зажаўцелае стаіць? — Петрусёва поле Зажаўцелае стаіць!..
    Праз нейкі час, нажаўшы па дзесятку снапоў, жнеі запявалі:
    Добрая ніўка была, Сто коп жыта зрадзіла I яшчэ хваліцца, Што на капу калоссе валіцца...
    Калі наступаў час палуднаваць (10—11 гадзін), гаспадар прывозіў яду і пітво. Палудзень цягнуўся доўга. Вясёлая шумная размова, рогат, песні, жарты не змаўкалі. 3 песень пры абедзе на ніве Шпілеўскі падае толькі адну жартоўную, адзначыўшы, што «абедныя песні» не маюць асобага значэння. Пасля палудня зноў прымаліся жаць і зноў з песнямі.
    Гадзіны ў тры па палудні падвячоркавалі халоднымі стравамі і закускамі. Падвечар жнеі асабліва налягалі на работу, падганяючы адна адну жартамі, і прыгаворвалі:
    Сонейка нізка,
    Вячэра-йка блізка, Ай, не выжнем! Пташкі, злятайце, Снапочкі знашайце...
    Нарэшце, калі зажыналі ўжо апошні загон, кожная жняя адкладала па каласку для апошняга снапа — дажынкавага. Пасля гэтага жнеі дзяліліся на дзве групы: старыя і замужніцы зносілі і складалі ў копы снапы, а дзяўчаты, сабраўшыся кружком, раіліся, каго выбраць «багіняю». Выбраўшы самую прыгожую з сябровак, дзяўчаты дажыналі рэшту жыта і з яго спля-
    53 Пра гэта нават было паданне. П. В. Ш э й н. Матэрыялы..., стар. 270.
    54 «Пантеон», т. 9, кн. 6, 1853, стар. 23.
    талі вялікі вянок, аздабляючы яго кветкамі і стужкамі. Старэйшыя жнеі тым часам спявалі:
    У нас сягоння вайна была: Усё поле зваявалі, Змялі поле мяцёлкамі, Ідзём дамоў вясёлкамі. Ніўка наша, ніўка, Аддай нашу сілку. Мы свайму гаспадару Да зрабілі славу: Жытачка пажалі, У снапы павязалі, У копы паскладалі.
    У той жа час дзяўчаты, дажынаючы жыта для вянка, пелі:
    Канец ніўцы, канец, Упляцём гаспадару вянец...
    Звіўшы вянок, дзяўчаты адзявалі яго на галаву «багіні», давалі ёй у рукі дажынкавы сноп, пакрыты доўгім белым пакрывалам. Самі ж акружалі абранніцу, узяўшыся за рукі і ўтварыўшы круг, і танцавалі, прыпяваючы:
    Кружком, дзевачкі, кружком, К гаспадару з паклонам, He самі мы ідзём, Мы вяночак нясём...
    У гэты час да дзяўчат далучаліся старыя і замужнія жнеі і на чале з «багіняю» ўсе разам адпраўляліся ў хату гаспадара. Пры гэтым спявалі:
    Да гудзець поле, гудзець, Багіня з поля ідзець. Гаспадарку, не ўлякайся, У святлічку не схавайся, Выкаці бочку піва, А другую гарэлкі...
    Пачуўшы песню, гаспадар выходзіў з хаты і сустракаў жней на падвор’і з хлебам-соллю. «Багіня» выступала наперад і, пакланіўшыся гаспадару, клала ля яго ног сноп, а вянок аддавала ў рукі прыгаворваючы: «Паздароў, божа, гаспадару! Прыняслі табе вянок з шырокага поля, з ядранага жыта. Гаспадар свайго гаспадарства не страціць, нам за вянок заплаціць, хоць чырвоныя боты для нашай ахвоты,— жыту на ўраджай, а гаспадару на доўгі век. Гаспадару вянок, а нам гарэлкі збанок».
    У той час, як абранніца жней вітала гаспадароў, астатнія спявалі:
    Прынеслі вам плён 3 усіх чатырох старон, Прынеслі вам збор 3-пад зялёных гор...
    З'яўляўся музыка і гаспадары вялі «багіню» ў хату. Вянок і дажьшкавы сноп несла іншая дзяўчына. У хаце яго стаўлялі на покуць. «Багіню» садзілі на першым месцы.
    Гаспадыня прыносіла гарэлку, і гаспадар, пачынаючы з «багіні», частаваў жнеек. Музыка тым часам іграў «розныя п'есы сваёй кампазіцыі», як зазначаў Шпілеўскі. Час ад часу жнеі спявалі прыпеўкі, урыўкі ці па некалькі слоў з песень.
    Пасля вячэры старэйшыя жнеі і гаспадары заставаліся ў хаце, а дзяўчаты і маладзіцы разам з гаспадаровай дачкой выходзілі на падворак, дзе наладжвалі гульні, танцы. Музыкай і танцамі распараджалася «багіня». Танцавалі найчасцей «Талакуху», «Жураўля», «Мяцеліцу», «Скакуху».
    Пасля гэтага дзяўчаты садзіліся каля «багіні». Гаспадар тым часам выносіў ім закусіць. Танцы цягнуліся да глыбокай ночы. «Багіня» першая напамінала жнеям, што пара дахаты, і ўсе пачыналі развітвацца з гаспадаром.
    На развітанне гаспадары яшчэ раз частавалі, дзякавалі жнеям і прасілі іх прыйсці дапамагаць на будучы год.
    Жнеі ў сваю чаргу дзякавалі гаспадарам за пачастунак. «Багіня», звяртаючыся да гаспадара, гаварыла: «Дай божа табе, нябожа, абсяваць, насяваць, а нам жаць, дажынаць!»