Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
Гаспадар пасля гэтага накідаў на галаву «багіні» пакрывала з дажынкавага снапа і дарыў яе пшанічным хлебам. Музыка праводзіў жней з песнямі дахаты.
3 гэтага разгорнутага малюнка беларускіх дажынак сярэдзіны XIX ст. можна бачыць, што ў іх ужываліся побач з’явы, народжаныя працоўнай практыкай і прымхлівай фантазіяй старажытнага чалавека. У той павазе, якой акружалася на дажынках галоўная жняя, пастацянка, «багіня», выявіліся два аспекты адносін да яе: адзін — практычна жыццёвы, што ішоў ад простай удзячнасці за працу, і другі — абрадавы, які вынікаў з таямнічасці з’яўлення жывога цуда — хлеба. I хоць пазней селянін, пазбавіўшыся прымхлівага ўспрымання светабудовы, і прымаў плён як дар за працу сваю, у глыбіні свядомасці доўга захоўваў уяўленне, што хлеб — гэта нейкі незвычайны дар прыродных сіл. Ен шанаваўся як святыня. Антрапамарфічнае светаўспрыманне выступае асабліва выразна ў абрадзе «завівання барады».
Паводле вераванняў амаль усіх еўрапейскіх народаў, душа нівы, увасобленая ў казлападобную істоту, хаваецца ў апошняй лапінцы нязжатых каласоў. Хлеб з со\лю, якія клалі ля асновы «барады»,— гэта ахвяра духам
нібы, тым казлападобным істотам, якія, паводле ўяўленняў старажытных людзей, іх міфалогіі, з’яўляюцца пладаносным пачаткам.
Услед за Мангардтам і Патабнёй Карскі ды і іншыя вучоныя схільны былі лічыць гэты абрад за магічнае дзеянне, накіраванае на задабрэнне духаў нівы.
Сувязь жа самой жніўнай песні з абраднасцю праступае не заўсёды выразна. He будзе памылкай сказаць, што пераважная большасць жніўных песень зусім не выяўляе гэтай сувязі. Ужо сама назва песні — жніўная, якую ёй даў народ, хутчэй указвае на яе працоўную, чым магічную аснову. У розных мясцовасцях Беларусі яе называюць «жніўная», «летняя», «жніво», «жытняе жніво», «аржаное жніво», «жнейная», «жнейская», «паджытняя», «жнівеньская», «пажонная», «лета» і інш.
Такім чынам, народная назва жанру ўказвае і на пару бытавання песні і на характар працы, пад час якой яна спяваеЙіа, і на хлебную культуру, з уборкай якой песня звязана. I ўжо ўсім сваім зместам, вобразнай сістэмай, меладычна-рытмічным ладам жніўная песня выяўляе непасрэдную залежнасць ад умоў жыцця і працы, свету перажыванняў і ўяўленняў свайго стваральніка — беларускай сялянкі. Іменна сама праца ў час жніва, цяжкая, часта паднявольная, сямейныя ўзаемаадносіны, якімі яны праяўляліся ў гарачую пару ўборкі хлеба, сацыяльныя адносіны складалі асноўны ідэйнатэматычны змест жніўнай паэзіі. Шырокая гама пачуццяў ад скаргі на цяжную працу, нядолю да радасці, якую дае сабраны плён, жыве, гучыць у жніўнай песні.
Пры ўсёй нейкай своеасаблівай старажытнай эпічнасці гучання напеву па жанравай прыродзе жніўная песня — лірычная. Праца жней, якая шмат у чым вызначае змест жніўнай песні, паказана ў ёй апасродкавана: праз думкі, перажыванні жняі. Анімістычнае ўспрыманне прыроды, характэрнае для ўсёй народнапаэтычнай творчасці, у жніўных песнях набывае асаблівую выяўленчую моц. Размова зажынальніцы з даспелай нівай у песні «Дабранач табе, шырокае поле» якраз дзякуючы адухаўленню гэтай нівы перарастае ў паэтычны дыялог высокай мастацкай пераканальнасці. Мастацкая арганічнасць такіх паэтычных вобразаў ішла ад арганічнай злітнасці жыцця іх стваральнікаў з жыццём прыроды:
— Дабранач табе, шырокае поле, Жыта ядраное.
— На здароўе, жнеі маладыя, Сярпы залатыя.
Прыходзьце заўтра раненька, На ўсход сонейка, Паспрыяйце майму полю, Жыту ядраному, каласочку налітому.
У цэнтры жніўнай песні — вобраз працаўніцы-жняі, той, што «дзень да вечара ў полі стаяла, калоссем махала». Праз маналог, зварот да ветру,
сонца, хмар тонка перадаюцца перажыванні жняі, гаворыцца аб жніўнай цяжкай працы:
He ляжы, ветру, у полі, Між гор у разоры.
Да ўстань памаленьку, Да й павей паціхеньку, Ох, давай халадочку Майму сэрцу, жываточку...
Размова жняі з сонейкам, якое яна папракае за неспагадлівасць,— класічны матыў жніўнай песні, дзе ўжо знаходзяць выказ сацыяльныя адносіны прыгоннай пары:
— Ах ты, сонца-сонейка! Я на цябе віну маю, Віну маю вялікую: Што ты раненька ўсходзіш, Што ты позненька заходзіш?
У сонцавым адказе з лаканічнасцю, уласцівай песні, ускрываецца рэальная прычына, называецца сапраўдны віноўнік непасільна цяжкай працы прыгоннай жняі. Выяўлена гэта ў простых, але пластычных вобразах:
— Ах ты, дзеўка, дзеванька! He вінуй жа ты мяне, А вінуй ты свайго пана: Хоць я раненька ўзыйду, Цябе на ніўцы знайду, Хоць я позненька зайду, Цябе на ніўцы пакіну.
Цікавы прыём пераасэнсавання становішча жняі параўнальна са становішчам сонца бачны ў варыянце гэтай песні, дзе жняя гаворыць:
Сонейка, сонейка, Ці было ты ў бога ў наймах?
У вобразе гэтым — вельмі своеасаблівая паралель і адпаведна праламленне класавых адносін.
Даволі пашыраны матыў — скарга жняі на цяжкую працу. Жнейка жаліцца, што ў яе разбалелася сярэдзіна, жнучы неўрадлівае вевысокае жыта, а тым часам няма ні маці, ні старэйшай сястры, якія б дапамаглі ёй, стомленай, постаць падагнаці. Яна нават зайздросціць тым жанчынам, што вымушаны прынесці на пожню немаўлят. Бо яны могуць адпачыць хаця тады, калі кормяць ці закалыхваюць іх у прыстроеных на таганах (трохножны рагач) калысках:
Да я жала да вечара,* Баліць мая сярэдзіна. Каб я мела дзіцятачка, Каб у мяне маленькае, Можа б яно заплакала, Дык я б яго скалыхнула — Сярэдзінка б адпачнула.
Тэма бязрадаснай паднявольнай працы на пана-прыгонніка праходзіць праз усю жніўную паэзію, надаючы ёй яркую сацыяльную афарбоўку. У песні народ стварае вобразы пана-прыгнятальніка і панскага прыслужнікапрыганятага. Ва ўласна жніўнай песні пан звычайна падаецца ў выглядзе дэспатычнага ўласніка, які вярхом на кані раз’язджае па полі і толькі дбае пра тое, каб жнеі хутчэй жалі. Вельмі часты матыў жніўнай песні — зварот жней да пана з просьбай не трымаць іх да ночы, уважаючы на «дамы далёкія, пераходы вялікія». Прычым зварот гэты ўвасабляецца ў яскравай паэтычнай форме, дзе апісальныя прыёмы змяняюцца дасканалым упадабненнем, метафарычнымі вобразамі:
Пусці, пане, дадому:
Старых бабак ручкі зябнуць, Малодачак дзеткі плачуць, На дзевачках вянкі вянуць.
Акрэсленую сацыяльную характарыстыку памешчыка-эксплуататара дае пашыраная ў свой час песня «У нашага пана нядобрая слава». Недвухсэнсава выказаны ў ёй і адносіны прыгонных жней да свайго гаспадара:
Да ў нашага пана
Да нядобрая слава:
Па месяцу жыта жалі, Па зорах копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто дахаты не пушчае Да на полі нас трымае.
Праклён прыгнятальніку, які гучыць у гэтай песні, перарастае ў грымотнай моцы праклён у песні «Бадай пану ў двары страшна», дзе класавая свядомасць селяніна выяўляецца надзвычай выразна. Песня «За гарою за крутою» ўжо заклікае да фізічнай расправы з панам-крыўдзіцелем.
Вобраз жа прыгоннай жняі даецца і праз паказ яе ўнутранага стану на полі:
Ой, за лес сонца,
Ды за лес.
Кожны радок спяваецца двойчы.
Ой, нарабіліся ручанькі, Ой, нахадзіліся ножанькі Дый насвяціліся вочанькі!..
і праз абмалёўку яе знешняга вобліку як запрацаванай заклапочанай жанчыны:
Я ж, малада, з прыгону йшла, Пад паяском сярпок нясла, За плячыма калысачку...
Сямейна-бытавыя матывы жніўных песень дзесь пераклікаюцпа з сацыяльнымі, хоць і не набываюць вастрыні і моцнага ідэйнага гучання. Жніўныя песні сямейна-бытавога плана ў асноўным распрацоўваюць тэму ўзаемаадносін нявесткі і свекрыві і свёкра. Тэма гэта вельмі шырока і багата вар’іруецца. Асноўны сэнс сямейных адносін вобразна-лаканічна выяўлены ў песні «Добры вечар, да халодная хатка»:
Добры вечар, да халодная хатка Да няродная матка.
He пытае, ці востры сярпочкі, Ці не баляць вашы ручкі, Да пытае, ці багата нажалі, Ці ў копы паклалі.
Добры вечар, да цёплая хатка Да родная матка.
He пытае, ці багата нажалі, Ці ў копы паклалі, Да пытае, ці востры сярпочкі, Ці баляць вашы ручкі.
Неспагадлівае, чэрствае стаўленне да нявесткі-жняі з боку мужавай сям’і зноў жа з дапамогай прыёму кантрасту паказана ў асабліва пашыранай песні «Пайду я дарогаю». Яркая метафара «пушчу голас дуброваю», словазлучэнне «голас галасуіць» робяць выяўленчую палітру песні асабліва сакавітай, звонкай. Зрэшты, усімі сваімі кампанентамі твор гэты сведчыць аб арганічным пачуцці мастацкага:
Сама пайду дарогаю, Голас пушчу дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай татанька чуіць: — Калі маё дзіця пяець, Няхай пяець, красуецца, У чаравічкі абуецца, На кірмаш гатуецца! А калі нявестунька— Няхай яна ўгамоніцца, У лапцікі абуецца, На прыгон гатуецца!
У песні «А я ў полі жыта жала» сюжэт распрацоўваецца ў гумарыстычным плане. Свякроў узбіраецца на плот, каб паглядзець здалёку, як жне яе нявестка. Углядаючыся з-пад рукі на ніву, яна траціць раўнавагу і валіцца ў крапіву. «Не жаль мне свякровачкі, а жаль мне крапівачкі»,— выказвае нявестка свае адносіны да свекрыві. У песнях «Ой, зелена, зелена ў лузе трава» і «За цёмным лесам трава павяла» развіваецца тэма адносін мужа і жонкі, паказваецца жыццё жанчыны «за благім мужам» і «за добрым мужам». Нярэдка пра жыццё маладой жанчыны ў чужой сям’і расказ у жніўнай песні набывае драматычнае гучанне. У адных песнях маладая жняя з жалем успамінае на пожні пра «бацькаву негу», асабліва калі думае пра сустрэчу яе ў свёкравай хаце. У іншых, як, напрыклад, шматварыянтнай «Не пайду дамоў», яна гатова начаваць у полі, толькі 6 не ісці ў свёкраву хату, дзе няма для яе ані слова ласкі, спагады, а толькі горкія папрокі ды загады прынесці вады, гатаваць вячэру.
У адлюстраванні сямейных адносін жніўная песня часам дасягае высокай паэтычнасці, мастацкай пераканальнасці, як, напрыклад, у песнях «Пара, жонкі, дамоў ісці», «Закурыўся ціхі дробны дожджык» і інш.;
Пара, жонкі, дамоў ісці, Пацярала зара ключы, А з месяцам гукаючы, А з сонейкам гуляючы. А ўзыдзіце, ясны зоркі, А знайдзіце ключы звонкі, Пара зямлю адмыкаці, Пара расу выпушчаці.
А первую лядовую, А другую мядовую. Лядовая свякраткава, Мядовая таткавая, Лядовая каля плоту, Мядовая каля стала, Лядовую калом праб’ю, Мядовую з людзьмі пап’ю.
Есць сярод жніўных беларускіх песень значная група лірычных, сямейна-бытавых, тэматычна не звязаных ні з самім жнівом — працай у полі, ні з жніўнымі абрадамі. I ўсё ж гэты пласт не выпадкова прымеркаваны ў народзе да жніўных. Адна з прычын з’яўлення гэтых песень ляжыць у самой прыродзе чалавека, яго пачуццяў. Лірычныя перажыванні спадарожнічалі чалавеку заўсёды, у тым ліку і ў яго вытворчай дзейнасці. Былі, відаць, і больш непасрэдныя прычыны. Як, вядома, даўней у Беларусі вяселлі найчасцей спраўляліся ўвосень, калі заканчваліся палявыя работы і хата мела пэўны дастатак. Аднак нямала вяселляў прыпадала і на летнюю пару, якраз напярэдадні ўборкі. Бацькі, жэнячы сына, у той жа час думалі і аб падмозе якраз у самую гарачую пару.