• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Меўшы месца ў жыцці, з’ява гэта знайшла адбітак і ў народнай паэзіі. Узнікаючы ў час, калі пераважалі жніўныя матывы і тэмы, гэта паэзія арганічна ўлілася ў рэчышча жніўнай. Яна ўзяла ад уласна жніўнай ладаваінтанацыйную аснову, часткова слоўна-вобразную форму і тым самым характэрныя жанравыя адзнакі жніўнай песні. Прыкладам таго, наколькі любоўная жніўная песня па сваёй вобразнай структуры блізкая да ўласна жніўнай, можа быць песня «Гаварыла ядраное жыта»:
    Гаварыла ядраное жыта
    У полі стоячы:
    — Я й не магу ў полі стаяці, Каласком махаці.
    Толькі магу я ў полі капамі, А ў таку тарпамі.
    Гаварыла маладая Ганначка
    Із сваім татулькам:
    •— Я ж не магу ў татачкі быці, У татачкі быці, татачку гадзіці, Толькі магу ў мілога быці, Мілому гадзіці.
    Сярод любоўных, сямейна-бытавых песень жніўнага паходжання трапляюцца класічныя ўзоры паэзіі з багатай выяўленчай палітрай. Яны звычайна выяўляюць тонкі паэтычны густ, выключны мастацкі такт скаладальнікаў-творцаў:
    Віліся пчолачкі, Віліся каля лозачкі. Паволі вы війцеся, Паволі садзіцеся — He абламіце сучайкаў. He абтрасіце лісцікаў! Віліся хлопчыкі, Віліся малойчыкі Каля маладой Мальвінкі. Паволі вы, хлопчыкі, Паволі, малойчыкі, Паволі вы війцеся, Паволі вы садзіцеся — He абламіце золата, He абтрасіце серабра!
    Сямейна-бытавы пласт жніўных песень разнастайны па сваіх матывах, як разнастайнае само жыццё. I лёс сіраты і ўдовіна доля знайшлі тут вобразнае ўвасабленне, нечым ледзь улоўна адметнае ад таго, як гэта падаецца ва ўласна сямейна-бытавой, сямейна-абрадавай паэзіі. Амаль усюды ў Беларусі некалі спявалася на матыў жніўных песень і так зафіксавана фалькларыстамі песня «Гула пчолка, гула». Пластыка паэтычных вобразаў, уся яе выяўленчая фактура надзвычай выразныя:
    Гула пчолка, гула пчолка, Да па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы: — Ой, горкі мой мядок, горкі Да без мае грамаданькі. Усеняк свой мёд патраціла, Сама ў борцю не трапіла. Ох, заплакала ўдованька, Да па садочку ходзячы, Вячэраньку гатуючы: — Горка ж мая вячэранька Да без майго міленькага. Сама сяду проці стала, Дзеткі ж мае па застоллю, На покуці нікога нет. Такая вячэра, такі і абед...
    Як уласна жніўныя, так і сямейна-бытавыя песні жніўнага цыкла нярэдка адзначаюцца мяккім гумарам, маюць жартоўны тон. Часам адна і тая ж тэма, рэалізаваная ў адным і тым жа сюжэце, мае ў сваёй заключнай частцы іншы паварот, які надае новы каларыт усяму твору. Так, у песні з Гомельшчыны «Да, здаецца, не лянюся» жняя скардзіцца, што няма маці ці сястрыцы, якія б дапамаглі «постаць падагнаці». Канцоўка ж гучыць па-новаму, крыху нечакана для такога тыпу песень: «А я б пастаяла да варон пастраляла».
    Лёгкай насмешкай з гультаяватай жняі гучаць песні «А ў полі ніўка», «Ішла дзеўка жыта жаці». Тонам незласлівых кпінаў здзекваецца адна група жней з другой у песні «Дрэмка поле, дрэмка поле»:
    Дрэмка поле, дрэмка поле! А чыё ж поле дрэміць? А Ракацяўскае поле дрэміць! Там жнеечкі — усе старыя, У іх сярпочкі — дзераўныя! Там жнеечкі падрамалі I сярпочкі паламалі.
    Звонка поле, звонка поле! Да й чыё ж там поле звонка? Варонкаўскае поле звонка: Там жнеечкі — маладыя, У іх сярпочкі — залатыя. Там жнеечкі заспявалі — У іх сярпочкі зазвінелі.
    Гумар — асабліва часты госць у дажы'нкавых песнях. Пеючы дажынкі пану, жнеі ў велічальны тон вельмі па-майстэрску ўпляталі здзеклівыя ноткі («Дажалі жыта», «А ў нашага пана» і інш.). Падобнае вельмі рэдка сустракаецца ў дажынкавых песнях, адрасаваных селяніну, дзе гумар мае найчасцей добразычлівы характар, хоць гэта не значыць, што ён менш дасціпны.
    Дажынкавыя песні складаюць адметную групу сярод усіх жніўных. «Ніводзін абрад не багаты так песнямі, як абрад дажынак»55,— пісаў у свой час Шпілеўскі. Акадэмік Я. Ф. Карскі, падагульняючы свае назіранні над жніўнай паэзіяй, адзначаў: «3 разгляду жніўных, асабліва дажынкавых, песень можна бачыць, што яны носяць некалькі іншы характар, чым другія абрадавыя песні: ад іх вее здаволеннем, цяплом летняга вечара і водарам толькі што зжатан нівы» .
    Калі песні самога жніва пераважна мінорныя па характару (успомнім купалаўскае «Хто прыслухаўся, людзі, аб чым жнейка галосе?!»), то песні дажынак маюць мажорны настрой. У іх паэтызуюцца жніўная праца і асабліва яе плён, гучаць велічальныя матывы ў гонар гаспадара, гаспадыні ды саміх работніц-жнеек, што «ўсё поле рачком сышлі, пад мяжою вянок знайшлі». Іменна ў дажынкавай песні ствараецца алегарычны вобраз самога жніва, які падаецца ў вобразе вайны. Калі ў песні, што гучала на панскім полі, і былі моманты ўзвелічэння пана (на тое і велічальны матыў і адпаведны яму стыль), не было ценю самапрыніжэння. У песнях дажынкавага вянка, наадварот, чуюцца кпіны з самога пана-гаспадара, якога грамада жней просіць не палохацца і не хавацца ад іх пад лаўку, у пакой і г. д.:
    У нас сягоння вайна была.
    Усё поле зваявалі, Да пану жыта пажалі. Пане ж, не ўлякайся, Да ў пакой не хавайся, Бо мы ёсць не жаўнеркі, А панскія жнейкі.
    Да выходзь, пане, выходзь
    Да віна бочку выкоць I белы сыр на талеркі, Частуй жа свае жнейкі. Да ўмеў жа нас прыганяць, Умей цяпер частаваць.
    У некаторых дажынкавых песнях іронія зводзіць на нішто ўсхваленне пана, і сапраўдныя адносіны прыгонных ці нанятых жней да сваіх паноўгаспадароў не выклікаюць сумнення.
    Элементы старажытнага светапогляду, аграрнай магіі можна заўважыць у тых дажынкавых песнях, дзе гіпербалізуецца сабраны ўраджай — гэта зарука дабрабыту сям’і. Дажаўшы жыта, жнеі звяртаюцца да вятроў, каб яны павеялі па чыстым полі і неслі весці гаспадару, што «жыта дажалі поле незмяронае, наклалі копы незлічоныя». У дажынкавай песні «А ці поўна арэхава чара?» ствараецца вобраз такога багатага жытняга збору ў гаспадаравым гумне, што нельга ў гэта гумно «ні з канём уехаць, ні пехатою ўйсці, а толькі можна сокалу ўзляцець, дабро паглядзець». Да дажын-
    5э «Пантеон», т. 9, кн. 6, 1853, стар. 24.
    56 Е. Ф. Карскнй. Белорусы, т. III, вып. I, стар. 205.
    кавых песень адносіцца адна з самых лепшых песень усяго жніўнага цыкла — «Ці не выйшла цёмная хмара». Запіс аднаго з найпаўнейшых яе варыянтаў зрабіў у свой час на Полаччыне вядомы збіральнік беларускага меласу Антон Грыневіч. Каб адчуць хараство, мастацкую гармонію, выяўленыя і ў вобразах і ў рытміцы твора, прыводзім яго цалкам:
    Выхадзіла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Выхадзіла.
    Ды не вышла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Ды не вышла.
    Толькі ціхім прыгнала ветрам Дробненькага дажджу, Толькі ціхім.
    Ах, павейце, ціхія ветры,
    Па шырокім полі, Ах, павейце!
    Ах, павейце, ціхія ветры, Па ядраным жыце, Ах, павейце!..
    Выхадзіла к нам гаспадынька
    Раненька на ніўку, Ды не вышла.
    Толькі слала сыноў-сакалоў,
    Дачок-перапёлак,
    Толькі слала.
    Толькі слала дачок-перапёлак, Нявестак-лябёдак, Толькі слала.
    Пажынайце, нявесткі-лябёдкі,
    Дочкі-перапёлкі, Пажынайце!
    Паспрыяйце шыроканькай ніўцы, Ядраному жыту, Паспрыяйце!
    Як дажынкавы абрад «завівання барады» ды звязаныя з ім песні, задалі задачу для вучоных і так званыя спарышовыя песні. У раздзеле дажынкавых яны складаюць асобную падгрупу. Шэйн у сваіх «Беларускіх песнях» вылучае іх у асобны падраздзел 5'. У некаторых мясцовасцях гэты від песень называлі «раёк» °8. Польскі этнограф Я. Ст. Быстрань аб адной з райковых песень гаварыў тонам захаплення і ўдзячнасці народу, які стварыў такі шэдэўр 59.
    У мэтах высвятлення сутнасці абраду спарыша і звязаных з ім народных уяўленняў больш цікава прывесці, хоць можа трохі і менш паэтычны,
    57 П. В. Ш е й н. Белорусскне песнп, стар. 493—499.
    58 А. Ш л ю б с к і. Матэрыялы..., стар. 140.
    59 J. S. В у s t г о n. Zwyczaje zniwiarskie..., s. 139—140.
    чым цытаваны Быстранем, варыянт песні «Хадзіў Спарыш па вуліцы». Песня была запісана Шэйнам у Чашніках ад адной з самых таленавітых яго інфарматарак — Каткавічанкі. У творы моцна адчуваецца эпічная аснова:
    Хадзіў Спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай. А ніхто Спарыша ў двор не завець. Выйшла, выехала Хвядорыха: — Хадзі, Спарыш, ка мне на двор, Ка мне на двор, за цясовы стол.
    У мяне сталы пазасціланы, Віном кубкі паналіваны.
    У мяне пірагоў панапечана, У мяне мёду панасычана, Сядзь, Спарыш, на покуце, На покуце, да на золаце, Пі, Спарыш, зеляно віно. Спары, божа, у маім гумне, У маім гумне, у маім дварэ: На таку ўмалот, а ў дзяжы падход, А ў печы рост, а на стале сыццё.
    Цікавая народная інтэрпрэтацыя вобраза Спарыша ў дажынкавай песні «Якушанька-гаспадарок» (вядомай у запісе Шлюбскага), дзе спарыня мае алегарычны сэнс, выступае як зоаморфная істота. У гэтай сувязі заслугоўвае ўвагі і сведчанне Федароўскага пра спешку-спарышку, якую як апякунскае боства выклікае жняя, зажынаючы загон 60.
    Н. Ціханіцкая ў цытаванай вышэй працы выказала меркаванне аб паходжанні абраду спарыша і звязаных з ім вераванняў. Яна звярнула ўвагу на пашырэнне ў беларускай мове форм слова «спарыш», якое ў прамым сэнсе азначае падвойны плод: двайны колас, арэх і да т. п. Форм гэтага слова значна больш, чым адзначыла Ціханіцкая. Ад слова «спарыш», мабыць, утвораны споры — руск. обнльный; спорыцца; пажаданні спору ў працы; спор у дзяжу і інш.61
    На падставе аналізу беларускіх народных уяўленняў аб спарышу, запісаных М. Федароўскім, А. Сержпутоўскім, а таксама тыпалагічнага матэрыялу, узятага з народных культур балгараў, сербаў і іншых, даследчыца зрабіла вывад, што «завіванне барады» — гэта магічнае дзеянне, накіраванае на штучнае стварэнне «спарыша» — падвойных каласоў 62. Вывад гэтьт, трэба думаць, заслугоўвае ўвагі.
    Цікава, што ў некаторых дажынкавых песнях Спарыша замяняе іншы вобраз. Уласна новы ён толькі па сваёй назве — раёк, рай. Апошні ж — проста метафара. Жнеі, якія, па адной запяваючы, далучаліся да дажынка-
    60 М. Federowski. Lud bialoruski, t. I. Krakow, 1897, s. 270—271.
    fl H Носовнч. Словарь белорусского наречня, стар. 607.
    62 Н. Тнхоннцкая. Спорынья..., стар. 62.
    вага гурта, натуральна, па асацыяцыі выклікалі параўнанне з роем пчолсз. У іншых жа спарышовых песнях сустракаецца вобраз бога, Дабра. Можна не без падставы дапусціць, што спарышовыя песні перажылі пэўную вобразную эвалюцыю. На пачатку, у язычніцкую пару, Спарыш уяўляўся чалавеку міфічнай істотай, якая ўвасабляла сілу ўрадлівасці. Паступова вобраз гэты пераасэнсоўваўся. Хрысціянства на месцы язычніцкага Спарыша змясціла бога. А яшчэ пазней, калі абрад страціў ранейшае функцыянальнае значэнне, ператварыўся ў звычай, персаніфікаваны вобраз сілы ўрадлівасці Спарыш быў пераасэнсаваны ў вобраз Дабра.