Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
29 А. РІ. Родзяловская, A. К. Сннтко п Н. Белановнч. Сказкн, легенды, песнн. «Мннская старнна», вып. II, 1911.
21 A. Hryniewic. Bielaruskije piesni z notami, t. I. Pieciarburh, 1910; A. Г p ы н e в i 4. Народны спеўнік. Вільня, 1920; 3. Радченко. Сборннк малорусскнх н белорусскнх народных песен Могнлевской губ. Гомельского уезда Дятловнцкой волостн. СПб, 1911; Е. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. 7. Внльна, 1910.
22 A. К. Сержпутовскнй. Отчет о поездке в Гомельскую губернню. Мннск, 1926; А. Ш л ю б с к і. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны, ч. 1. Мінск, 1927; М. Гарэцкі і А. Я г о р а ў. Народныя песні з мелодыямі. Мінск, 1928.
23 М. Я. Г р ы н б л а т. Песні беларускага народа, т. I. Мінск, 1940.
24 Р. Ш ы р м a . Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі. Мінск, 1947; яго ж. Двестн белорусскнх песен. М., 1959; яго ж. Беларускія народныя песні, т. III. Мінск, 1962; М. Ч у р к і н. Беларускія народныя песні і танцы. Мінск, 1949; яго ж. Беларускія народныя песні. Мінск, 1959; Г. Ц і т о в і ч. Песні беларускага народа. Мінск, 1959; яго ж. Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1968.
23 В. I. Е л а т а ў. Ад песні да песні. Мінск, 1961; Э. Ледаховіч. Песні Гродзеншчыны. Мінск, 1962.
абрадаў беларускіх, самі жніўныя песні былі выкарыстаны ў працы польскага этнографа Я. Ст. Быстраня 26.
Як асобны від народнай паэзіі беларуская жніўная песня ўпершыню даследавалася акадэмікам Е. Ф. Карскім у яго фундаментальнай працы «Беларусы» (1916). Праўда, не лішне агаварыцца, што жніўнай песні ў параўнанні з іншымі відамі каляндарна-абрадавай паэзіі вучоны ўдзяліў менш увагі. I ўсё ж ён даў кароткае апісанне найважнейшых кампанентаў жніўнага абраду, ахарактарызаваў у асноўным тэматыку жніўных песень, спыніўся на вытлумачэнні асобных момантаў абраднасці і звязаных з ёй уяўленняў.
Агульную характарыстыку жніўных песень знаходзім у П. Каравая27.
Яшчэ адным доказам, які багаты і ўдзячны матзрыял для росшукаў у галіне народных уяўленняў аб працы складае беларуская жніўная песня, з’яўляюцца даследаванні рускіх савецкіх этнографаў Д. Зяленіна і Н. Ціханіцкай.
Зяленін засяродзіў увагу ў асноўным на адным з момантаў жніўнага абраду, вядомым пад назваю «барада», або «спасава барада», як часцей называюць яго на Украіне28. Даследчык не схільны падтрымліваць пашыраную ў навуцы думку аб тым, што пад «барадой», або «спасавай барадой», старажытны чалавек разумеў казлападобных духаў нівы. Між іншым гэта думка, якая ўзыходзіць да Мангардта, падтрымлівалася Патабнёй, падзяляў яе і акадэмік Карскі. Услед за ўкраінскім этнографам і гісторыкам першабытнага грамадства К. Капяржынскім Зяленін бачыць у гэтым абрадзе «імітацыю, магічнае сеянне хлеба на будучы год» 2Э. Вучоны разглядае розныя віды гэтага абраду і спыняецца асобна на ўплыве, які аказалі на «спасаву бараду» іншыя абрады, напрыклад абрад продкаў, вясельны.
Н. Ціханіцкая падрабязна спынілася на адным з характэрных момантаў жніўнай абраднасці — спарышы — двайным коласе 30. Вывады даследчыцы зводзяцца ў асноўным да наступнага.
3 развіццём земляробства магічныя прыёмы забеспячэння росту збожжа старажытным чалавекам былі развіты ў цэлы комплекс абрадаў. Анімістычная форма мыслення зрабіла спарыш жывой зоаморфнай істотай, здольнай забяспечыць спор — дабрабыт у гаспадарцы. Прынос спарыша ў хату ў выглядзе снапка ці вянка і заклінанне спору — магічны акт. Пры звароце да спарыша як да адухоўленай істоты заклінанне ператваралася ў просьбу.
26 J. S. В у s t г о n. Zwyczaje zniwiarskie w Polsce. Krakow, 1916.
27 П. K a p a в a й. Беларуская народная вусная творчасць. «Адраджэнне», сш. 1. Мінск, 1922.
28 Д. 3 е л е н н н. Спасова борода. Східнеслов’янські хліборобські обряд жнівярскі. «Етнографічннй вістннк», III. Кні'в, 1929.
29 Там жа, стар. 119.
30 Н. Тнхон нцкая. Спорпне в жатвенных обрядах н песнях, пренмуіцественно белорусскнх. «Язык н лнтература», т. 8. Л., 1932.
На першым часе, паводле думкі Ціханіцкай, магічнае дзеянне спарыша распаўсюджвалася толькі на вытворчы працэс. 3 цягам часу значэнне яго ў народнай практыцы пашырылася і звязаныя з ім паняцці набылі сэнс пры варажбе, лячэнні і г. д. Са спарышом, нарэшце, пачалі звязваць уяўленне пра шчасце наогул.
Ціханіцкая адна з першых сярод этнографаў звярнула ўвагу на той факт, што прыгонныя адносіны найбольш выразна «выявіліся ў беларускіх матэрыялах» 3|. Да яе пра выразны сацыяльны аспект жніўных песень гаварылі Максім Гарэцкі32 і Змітрок Бядуля 33. Больш падрабязна антыпрыгонніцкія матывы беларускай жніўнай паэзіі разгледзеў ва ўступным артыкуле да зборніка «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» М. Я. Грынблат.
У апошнія гады беларуская савецкая навука аб фальклоры зрабіла пэўны крок у сваш развіцці. Аб’ектам даследаванняў становяцца розныя яго жанры, у тым ліку каляндарная паэзія.
Агульную характарыстыку беларускай жніўнай песні знаходзім у «Нарысах па беларускаму фальклору» (1963) К. П. Кабашнікава, у падраздзеле «Абрадавая паэзія», напісаным П. П. Ахрыменкам для вучэбнага дапаможніка «Беларуская вуснапаэтычная творчасць». Крыху шырэй разглядаецца яна М. Грынблатам у раздзеле «Каляндарна-абрадавая паэзія» з калектыўнай манаграфіі «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967).
Прынцыпова важнымі для пазнання мастацкай прыроды жніўнай песні, паўнейшага раскрыцця яе сацыяльнай функцыі з’явіліся даследаванні музыказнаўцаў 3. Эвальд34, В. Ялатава35. Цікавыя звесткі аб сучасным стане жніўнай песні на Палессі, умовах яе бытавання і асаблівасцях стылю дае манаграфія 3. Мажэйкізе.
Як можна бачыць з гэтага кароткага агляду прац, прысвечаных беларускай жніўнай песні, у іх закрануты і ў той ці іншай ступені асветлены некаторыя аспекты яе жанравай прыроды, функцыянальнай ролі. Зразуме-
31 Н. Тйхоннцкая. Спорнне в жатвенных обрядах н песнях..., стар. 72.
32 М. Г а р э ц к і. Гісторыя беларускае літаратуры. М.—Л., 1924.
33 Змітр ок Бядуля. Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках. Мінск, 1924.
34 3. В. Э в а л ь д. Соцнальное переосмысленне жннвных песен белорусского Полесья. «Советская этнографня», 1934, № 5.
35 В. I. Я л а т а ў. Ладава-меладычныя асаблівасці беларускіх жніўных песень. Беларускае мастацтва, вып. II, I960; яго ж. Ад песні да песні. Мінск, 1960; яго ж. Ладовые основы белорусской народной музыкн. Мннск, 1964; яго ж. Рнтмнческне основы белорусской народной музыкн. Мннск, 1966.
36 3. М о ж е й к о. Песенная культура Белорусского Полесья. Мннск, 1971.
ла, аднак, што жніўная песня застаецца яшчэ не вь<вучанаіі так, як яна таго заслугоўвае.
Жніўная паэзія — адзін з самых старажытных пластоў беларускай народнай творчасці. Карэнні яе сягаюць у тыя далёкія часы, калі прашчуры сучасных беларусаў узяліся за рала і на адваяваных у леса дзялянках пачалі сеяць збажыну. Сведчанне таму — паасобныя рэліктавыя з’явы радавога грамадства, што засталіся ў жніўных абрадах і песнях. У эпоху феадалізму ўжо цалкам склаліся жніўныя абрады і адпаведны ім цыкл жніўных песень.37 Аднак развіццё жанру ішло далей, і ў эпоху разлажэння прыгонных адносін, усяго феадальнага ладу адбыліся значныя змены ў сацыяльнай функцыі гэтага віду народнай песнятворчасці.
Хоць ужо А. Рыпінскі даў у агульных рысах уяўленне пра абрады беларускага жніва, але толькі ў Шпілеўскага знаходзім бо?.ьш поўнае апісанне бытавання беларускай жніўнай песні ва ўмовах і асяроддзі, што яе спарадзілі.
Этнаграфічныя запісы П. Шэйна, Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, Ю. Крачкоўскага і іншых дапаўняюць некаторыя моманты, канкрэтызуюць дэталі абрадаў па розных мясцовасцях. Усе разам яны даюць магчымасць узнавіць карціну жніўных абрадаў і звязанай з імі песнятворчасці на ўсім беларускім абшары.
Усе этнографы, як правіла, у адпаведнасці з этапамі жніва называюць два асноўныя моманты жніўнага абраду, або асобныя жніўныя абрады: зажынкі (зажон) і дажынкі (дажон, абжынкі). Само жніво, або ўласна жніво, не было абстаўлена абраднасцю. Тут выступаў сам працэс працы, напружанай, цяжкай, які не пакідаў месца нічому лішняму, ніякаму цырыманіялу.
Пачатку жніва звычайна папярэднічалі так званыя агледзіны жыта. Гаспадар выпраўляўся на палетак, каб даведацца, ці даспеў колас, ці пара пачынаць жніво 38.
У адрозненне ад іншых этнаграфічных крыніц у нарысе Шпілеўскага «Абрады сялян Віцебскай і Мінскай губерняў пры ўборцы хлеба з палёў» гаворыцца яшчэ аб адным абрадзе, што адбываўся ў пярэдадзень жніва,— пакрыванні поля.39 На золку ў поле выходзіла маладзіца, найчасцей з тых, што нядаўна выйшлі замуж, і ў прысутнасці некалькіх дзяўчат нажынала невялікі снапок жыта. Абхінуўшы яго світкаю, ручніком або кавалкам новага палатна, падкідала ўгору прыгаворваючы:
Пакрыла ніўку На добрую спажыўку. Парадзі, божа, наша збожжа!
37 Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 1967, стар. 76.
38 П. В. Ш е й н. Матерналы..., стар. 328.
39 «Пантеон», т. 9, кн. 6, 1853, стар. 19—34.
Дзяўчаты, лёгка кружачыся, ёй падпявалі:
Крыта, крыта!
Поўна жыта!..40
Апошнія словы спявалі, прыйшоўшы ў хату. Маладзіца аддавала снапок гаспадыні, а тая дарыла ёй палатно і грошы. Гаспадар, да якога маладзіца падыходзіла з паклонам, частаваў яе гарэлкай і запрашаў на дажынкі. Па сведчанню Шпілеўскага, праз два дні пасля пакрыцця поля пачыналіся зажынкі.
У абрадзе пакрывання поля выразна праступаюць рысы анімістычных уяўленняў, прыкметы аграрнай магіі, заснаванай на веры ў моц слова. У падкіданні снапка ўгору некаторыя даследчыкі бачылі магічнае дзеянне, накіраванае на тое, каб выклікаць рост на другі год 41. Пакрыванне снапка палатном, наміткаю і інш., мабыць, звязана з уяўленнем аб самім сэнсе і назве абраду і мае, бясспрэчна, магічную аснову. Слова «пакрыццё» добра вядомае ў беларускай мове: укладзенае ў яго паняцце звязваецца з апладненнем хатняй жывёлы. Пакрыццё поля — імкненне забяспечыць яго плоднасць.
Зажынкі, як аб гэтым сведчаць усе друкаваныя этнаграфічныя крыніцы, найчасцей пачыналіся ў суботу надвячоркам з тым разлікам, каб нажаць на цэлы мэтлік (бабку, дзесятку) і каб захад сонца застаў жняю ў палавіне работы 42.
Перад выхадам на зажон начыста вымывалі ў хаце, стол засцілалі белым абрусам. Выбіралася на ніву гаспадыня адна або з дочкамі ці нявесткамі. Пры гэтым трэба было быць апранутым у чыстае адзенне. Зажынальніца брала з сабой акраец хлеба і спецыяльна для зажынак адціснуты сыр43. У іншых месцах з сабою бралі хлеб, соль, кавалак сала, свечку 44. Хрысціянства за доўгія гады адклала свой адбітак на гэты старажытны абрад, аднак не змяніла сэнсу яго, закрануўшы толькі форму.