• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Беларуская жніўная песня — гэта стыхія манадычнага распеву. Аднагалоссе з’яўляецца ў ёй спецыфічнай прыкметай стылю. I нават тыя формы прасцейшага шматгалосся (двухгалосся), якія ў ёй сустракаюцца, таксама закліканы падкрэсліць асаблівасці манадычнага інтанавання.
    Такіх відаў шматгалосся беларуская жніўная песня ведае два: бурдоннае двухгалоссе і гетэрафонія. Абедзве формы сустракаюцца на поўдні Беларусі. Бурдоннае двухгалоссе — у Рагачоўскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім, Жлобінскім, Любанскім раёнах. Гетэрафонія — далей на поўдні.
    Прыкладам бурдоннага двухгалосся з'яўляецца песня 120. Па сутнасціверхні голас нічым не адрозніваецца ад звычайных аднагалосных жніўных напеваў. Бурдануючы голас трымае асноўны ўстой лада, толькі ў рэдкіх выпадках перад завяршэннем меладычных фраз спускаючыся на VII ступень.
    Значна часцей сустракаецца пастаяннае вытрымліванне бурдону на адной вышыні (44). Такі бурдон звычайна цягнуць некалькі спявачак. Прымацоўваецца бурдануючы голас да асноўнага не адразу, а недзе ў сярэдзіне паўстрафы, што садзейнічае вылучэнню ладавай «формулы» ў па-
    чатку напеву. Ва ўказаных напевах амаль не назіраецца жорсткіх гучанняў, секунда паміж галасамі тут з’яўляецца на слабых долях у момант распеву.
    Больш напружаным і па-свойму даволі каларытным з’яўляецца гетэрафонны стыль шматгалосся. Прыкладам падобнага шматгалосся можа быць напеў 112. Тут ужо часта сустракаюцца секундавыя злучэнні на моцных долях, вырашэнні секунды ў прыму. I ўся фактура напеву ўспрымаецца як «патоўшчаная мелодыя». Пры полірытмічным тыпе спявання напеў усё ж не хаатычны ў рытмічных адносінах, складамеладычныя зоны ў абодвух выканаўцаў роўныя, рытмічныя варыяцыі ідуць толькі ў межах зон. Таму слова ўспрымаецца асабліва выразна.
    У падобных напевах гетэрафонія мае прынцыповы характар, г. зн. успрымаецца і ўтвараецца як неабходны элемент пэўнага стылю. У іншых выпадках гетэрафонныя моманты носяць выпадковы характар і з’яўляюцца часцей за ўсё вынікам няспетасці выканаўцаў.
    Больш развітых шматгалосных форм беларуская жніўная песня не ведае. Нават утора, у якой распяваюцца многія лірычныя песні ў тых жа мясцовасцях, дзе бытуюць бурдон і гетэрафонія, не аказвае на жніўныя напевы амаль ніякага ўплыву.
    У тэкставых адносінах страфічная будова жніўных песень выяўлена недакладна. Гэтыя песні — тыповы жанр «моўнай дынамікі» з сінтаксічнымі перыядамі празаічнага характару. Страфічную дакладнасць жніўным песням надае ў асноўным напеў, які складаецца з дзвюх ясна адмежаваных меладычных сінтагм. Унутры сябе сінтагмы рэдка падзяляюцца на паўі чвэрцьсінтагмы. Наяўнасць апошніх сведчыць аб пэўных міжжанравых пераходах. Напрыклад, веріп, які мае перыядычны складовы састаў 7 + 3, безумоўна з'яўляецца вынікам уплыву на жніўны жанр вясельнай тэматыкі.
    У аснове большасці жніўных песень ляжыць страфа з двух радкоў, якая мае выгляд 8 + 8. Даволі часта гэта складовая формула або пашыраецца, або змяншаецца. Пашырэнне ідзе за кошт розных выклічнікаў:
    Ой, салдатачка да жыта жала (10),
    за кошт паўтарэння слоў:
    Ой, я жыта, эй, да я жыта жала (11)
    і,	нарэшце, за кошт больш доўгіх радкоў:
    Бабы, дамоў, печы паліці (9), Гаварыла поле шырокае (10) і інш.
    Больш кароткі радок верша з’яўляецца варыянтным ад асноўнага і ўключае часцей за ўсё або 7, або 6 складоў. Есць строфы роўнаскладовыя: 8+8, 8+8 і г. д. Есць строфы няроўнаскладовыя, але з такой складовай формулай, якая паўтараецца ў кожнай страфе: 8 + 7, 8+7. Есць, нарэшце, строфы ўвогуле з няроўнаскладовымі радкамі: 8+6, 9+8, 7 + 8 і г. д.
    Строфы з трыма радкамі маюць прыкладна той жа самы складовы састаў для кожнага радка. Звычайна колькасць складоў у суседніх радках не адрозніваецца больш чым на 1—2. Сіметрыю або, наадварот, асіметрыю стварае і напеў. Апошні нават пры роўнаскладовых радках мае іншы раз меладычныя сінтагмы, якія адрозніваюцца адна ад адной на 5—8 асноўных рытмічных адзінак.
    Выключна рэдка сустракаецца ў жніўных песнях рэфрэн або паўтарэнне часткі радка, якое мае сэнс рэфрэна (пра адзін характэрны выпадак будзе сказана далей).
    Сярод страфічных структур беларускай жніўнай песні найбольш распаўсюджаны тры: АА, AB і ААВ. 3 усіх запісаў, змешчаных у гэтым томе, яны складаюць прыкладна 90%. Астатнія 10% прыкладна ў роўнай прапорцыі падзяляюцца паміж структурамі ABB і АВСА. Трапляюцца структуры, якія знешне не супадаюць ні з адной з вышэйпералічаных, але пры падрабязным іх разглядзе з'яўляюцца некалькі дэфармаванымі варыянтамі асноўных.
    Страфа АА іншы раз з’яўляецца часткай пашыранай страфы АВ, у якой кожны элемент (A і В) паўтараецца двойчы (14, 16).
    Суадносіны тэкставага і меладычнага зместу ў страфе АА розныя: ад дакладных суадносін АА-аа (39) да кантрастных супастаўленняў меладычных фраз АА-ав (14). Найбольш часта другая меладычная фраза з’яўляецца варыянтам першай АА-аа1 (22). Варыянтныя змены могуць датычыцца толькі кадэнцыйных завяршэнняў, але часта яны захопліваюць і іншыя раздзелы напеву. Варыянтнай можа быць рытміка і мелізматыка пры адной і той жа меладычнай лініі, варыянтнай можа быць і сама меладычная лінія, у асноўным за кошт распеваў.
    Страфа АА ў адрозненне ад іншых асноўных некалькі больш метрызавана. Паколькі дьойчы паўтараецца той самы тэкст, у ёй часцей назіраецца міжвершавы рытмічны паралелізм:
    Іншы раз у страфе АА назіраецца асіметрыя музычных фраз. Цэзура паміж імі падзяляе надвае другі радок перад самым яго канцом. Па сутнасці другая меладычная фраза ў дадзеных умовах гучыць як своеасаблівая кода (27):
    A	A
    тэкст I	I I	~	I
    напеў |	| [|
    а	в
    Страфа АВ у адрозненне ад АА часта няроўнаскладовая, і таму ў ёй радзей сустракаецца паралелізм метрарытмічны і адпаведна меладычны. У страфе АВ, як правіла, другі радок карацей за першы: найбольш тыповымі складовымі суадносінамі з’яўляецца 10+6 і яе варыянты Ю+7 і 11+6. У чыста лірычнай тэматыцы сустракаецца формула 5 + 5+6, што ў парным спалучэнні дае тыповую для пазнейшых лірычных песень страфу:
    5	+ 5
    6
    5	+ 5
    6
    У гэтым выпадку ўзнікае як бы складаная страфа АА = АВАВ. Такі пераходны ад двухрадковага да чатырохрадковага тып страфы сустракаецца нярэдка ў гэтай структуры. Па тэксту яна сапраўды бывае чатырохрадковая, па напеву — двухрадковая, пра што сведчаць у першую чаргу кадэнцыйныя завяршэнні.
    Сапраўдную стыхію распеву маюць песні з вершаванай структурай ААВ. Спецыфічнай асаблівасцю гэтай структуры з’яўляецца трохчасткавая тэкставая сінтагма, якая мае двухчасткавую сінтагму меладычную. Цэзура падзяляе другую частку прыкладна напалову, утвараючы пры гэтым наступную схему страфы:
    A	A	В
    Схема гэта ў нейкай ступені нагадвае схему, якая сустракаецца ў структуры АА (гл. схему уверсе). У адрозненне ад яе ў структуры ААВ абедзве меладычныя фразы прыкладна аднолькавыя па працягласці і цэзура паміж імі больш глыбокая і значная. Іменна ў гэтым месцы адбываюцца часцей за ўсё словаабрывы. Паўтарэнне першага радка з іншым меладычным суправаджэннем надае форме дынамічны характар. А цэзура, якая падзяляе музычную думку на дзве часткі, робіць уражанне своеасаблівага эмацыянальнага тормаза. Структура ААВ увогуле больш працяглая, чым папярэднія. Таму ў ёй асабліва ясна праяўляюцца моманты, звязаныя з перахопліваннем дыхання. У сярэдняй цэзуры адбываецца глы-
    бокі ўздых, да якога выканаўца дабіраецца з вялікім напружаннем, настолькі вялікім, што іншы раз, як кажуць, няма сіл закончыць слова:
    На жаль, і гэта асаблівасць структуры ААВ не заўсёды фіксавалася раней. У магнітаграмах апошніх год яна амаль заўсёды прысутнічае.
    3 менш распаўсюджаных структур цікавасць уяўляе мікраструктура АВСА. Сустракаецца яна ў асноўным на паўночным захадзе Беларусі (Астравецкі, Ашмянскі, Дзісенскі, Навадзвінскі, Лепельскі, Пастаўскі і некаторыя іншыя раёны) і супадае з ідэнтычнай структурай дажынкавых песень, якія распаўсюджаны ў тых жа раёнах. (У дажынках, праўда, яна выглядае некалькі інакш — RABR, г. зн. у яе ўтварэнні ўдзельнічае пастаянны рэфрэн). Абапіраючыся на гэту структуру, многія жніўныя песні ва ўказаных раёнах перайшлі ў раздзел дажынкавых і, наадварот, дажынкавыя — у жніўныя. Гэта ж структура з’явілася прычынай таго, што ў некаторых жніўных напевах гэтай мясцовасці сустракаюцца кадэнцыі не на I, а на II ступені — таксама тыповы прыём у дажынкавых песнях.
    Вельмі часта жніўныя і дажынкавыя песні са структурай АВСА сутыкаюцца і па вобразна-функцыянальнаму сэнсу: і песні дажынкавыя, і большая частка песень жніўных гэтага тыпу суправаджаюць заканчэнне працы. Песні дажынкавыя завяршаюць уборку ўраджаю ўвогуле, песні жніўныя спяваюцца пры заканчэнні дзённай працы (таму іх часта называюць «вячэрнія жніўныя песні»), г. зн. маюць часткова дажынкавы характар. Ад астатніх жніўных песень яны адрозніваюцца большай метрычнасцю.
    Выкарыстанне той або іншай структуры мае ў асяоўным лакальны характар і не залежыць ад тэкставага зместу песні. Так. песня «Пара жнеям ісці» сустракаецца і ў структуры АА і ў структуры ААВ. Песня «Я ў полі жыта жала» — у АА, AB і ААВ і г. д.
    Адна і тая ж спявачка прытрымліваецца аднаго і таго ж тыпу строфікі. Але ёсць і выключэнні: у адным і тым тыповым напеве выкарыстоўваецца розная строфіка. Толькі зрэдку сустракаюцца выканаўцы, якія ў адной і той песні выкарыстоўваюць розныя тыпы страфы. (212) І3.
    13 Пры сістэматызацыі падобных песень мы ўлічваем структуру першай страфы.
    Разам з тым нельга не адзначыць, што ў гэтым спалучэнні рознай строфікі праяўляецца пэўнае майстэрства і мастацкі густ выканаўцы. Радкі, якія маюць адносна большую, у параўнанні з іншымі, сэнсавую і эмацыянальную нагрузку, паўтараюцца двойчы; радкі, якія маюць апісальны або рэзюмуючы характар, ідуць у больш сціслым страфічньг.і выглядзе.
    Найбольш тыповай для ўсёй Беларусі структурай жніўных песень з’яўляецца структура АВ. Яна сустракаецца паўсюдна і прытым амаль раўнамерна тэрытарыяльна, з’яўляючыся, такім чынам, як бы агульным структурным фонам жанру. На гэтым фоне ярка выступаюць іншыя дзве, больш прыватнага значэння, структуры — АА і ААВ. Апошняя з іх лакалізуецца ў паўночнай частцы Беларусі, у асноўным у Віцебскай вобласці. Арэал распаўсюджання структуры АА некалькі шырэй: побач з Віцебскай захоплівае Магілёўскую, поўнач Міпскай і часткова Гомельскую вобласці. Паўднёвая мяжа распаўсюджання гэтай структуры амаль супадае з лініяй чыгункі Вільнюс—Мінск—Гомель (гл. карту).