Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
— Сядзьце, жнейкі, ў халадочку, Піце піва па кубочку, Піце піва па кубочку, Ешце хлеба па кусочку. Піце піва, не выпівайце, Майму пану пакідайце, Бо мой пан у дарозе, Дапамажы яму, божа!
35д. ГУДУЦЬ, ГУДУЦЬ ПАЛУДНІЧКІ
Гудуць, гудуць палуднічкі Да хочуць ужо палуднаці.
— Хоць гудзеце не гудзеце, Палуднаваць не будзеце.
Да торбачка завязана, Палуднаваць не казана. Ох, маладая ключнічка Да пагубіла ключыкі, 3 каралём жартуючы, Гарэшкамі цатуючы,
Яблычкамі гуляючы, Пярсцёначкі мяняючы. Гарэшкі да дробненькія, Яблычкі да кругленькія, Пярсцёначкі да срэбненькія.
35е. ШУМЯЦЬ, ГУДЗЯПЬ ПАЛУДНІЧКІ
Шумяць, гудзяць палуднічкі, Яны хочуць палуднаваць.
Торбачка завязана, Палуднаваць не сказана.
35ж. ПАЛУДНІЧКІ
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі. — Жніце, жнейкі, не стаіце, Самі сабе не пазніце.
He дажаўшы, не пойдзеце, He даеўшы, не ляжыце. — He дажаўшы, пойдзем, He даеўшы, ляжам.
35з. ПАЛУДНІЧКІ ЗАГУДЗЕЛІ
Палуднічкі загудзелі, Жнейкі піць захацелі.
— Хоць гудзіце не гудзіце, He сажаўшы, не пойдзеце.
Жніце, жнейкі, не стаіце, Палуднаваць не пойдзеце.
35і. ПАЛУДНІЧКІ ЗАГУДЗЕЛІ
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі. Наша пані маладая, Палуднаваць гатавала. Наша пані-дабрадзея, Злавіла верабейка, На тры кухні гатавала, На сем сталоў выдавала, На сем сталоў выдавала, Сваіх жнеек частавала.
35к. ПАЛУДНІЧКІ ЗАГУДЗЕЛІ
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі.
— He гудзіце, палуднаваць не будзеце.
Наша пані маладая, Яна нам спагадае, Палуднаваць прысылае: Бочку піва маладога, Булку хлеба аржанога. — Ешце, жнеі, не з’ядайце, Толькі пані пакідайце.
36. СОНЕЙКА КАЛЯ ЕЛІ
Сонейка каля елі, Мы яшчэ нічога не елі. Сонейка каля дубу, Я палуднаваць буду. Сонейка на заходзе, Я ў двор на выходзе. Сонейка за бярозку, Я ў двор на дарожку.
Сонейка заходзіць, Свой свайго знаходзіць, А я свайго не знайду Hi ў полі на сене, Hi ў доме на пасцелі; А мой міленькі ў полі На вараным коні.
37. А ЖУРАВАЧКА КРАЧА
А журавачка крача, Палуднаваць хоча, А маленькі журавок Палуднаваць прывалок, Ой, нуце, мы Да з добрымі людзьмі.
38. ДЗЯКУЙ, БОЖА, ЗА ПОЛУДЗЕНЬ
Дзякуй, божа, за полудзень, Hi сыт, ні голадзен, Пасядзела гадзіначку, З’ела хлеба скарыначку.
Да дай, божа, мне мядзвежу сілу: Галовачка, як бочачка, А бачкі, як дошчачкі.
38а. ОЙ. HI СЫТ, HI ГАЛОДЗЕН
Ой, ні сыт і ні галодзен, Дзякуй богу за палудзень, Да за барылачку піва I за баханачку хлеба.
З’елі хлеба скарыначку, Выпілі піва па кубачку. Баханачка накарміла, Барылачка напаіла...
39. А МАЛОДАЧКА ЖЫТА ЖАЛА
А малодачка жыта жала, Пад мяжою дзіця клала. Прыйшоў к ёй мядзведзіку: — Маладая малодачка, Вазьму тваё дзіцятачка. — Ой ты, сівы мядзведзіку, Пабяжы ў дубровачку, Пабяжы ў дубровачку, Вазьмі маю каровачку: Чорная, бязрогая — To то мая дарованая, Чорная падласая — To то мая пасажная.
39а. Я ПАД БОРАМ ЖЫТА ЖАЛА
Я пад борам жыта жала, Пад мяжою дзіця клала, Пад мяжою дзіця клала, Выбягае мядзведзь з лесу: — Памагай бог, малодачка! Чаму тваё дзіця плача?
— Мядзведзюхна, мой бацюхна, Вазьмі яго на ручанькі, Нясі яго ў дуброваньку, Падой чорну карованьку, Ой, чорную, падласую, Майго бацькі уласную.
— Ой, рад бы я панасіці, Ды баюсь, каб не ўкусіці,
Ой, рад бы я із ім сесці, Ды баюся, каб не з’есці, Ой, рад бы я й калыхаці, Ды баюся, каб не ўдраці!
396. I ЭЙ, ДА ЗА БЕЛЫМ БЯРЭЗНІЧКАМ
I эй, да за белым бярэзнічкам Малодачка жыта жала, I эй, да прыйшоў к ёй 3 лесу мядзведзь:
— Памагай бог, малодачка,
I эй, памагай бог, малодачка,
I чаго ж тваё дзіця плача?
I эй, узяў бы яго панасіць, Ды баюся, каб не ўкусіць, I эй, узяў бы яго пакалыхаць, Да баюся, каб не ўвадраць.
39в. МАЛАДЗІЦА МАЛАДАЯ
Маладзіца маладая
У шчырым бару жыта жала, Мала дзіця калыхала.
А прыйшло к ёй да тры ваўкі, Да тры шэрыя.
Адзін кажыць:—Пазыбаю, Другі кажыць:—Пазабаўлю, Трэці кажыць:—Пацалую.
Цалавалі, мілавалі —
I мала дзіця разарвалі. Стала яна тужыць, плакаць, Белы рукі ламаючы, Дробныя слёзы раняючы.
39г. ПАСЫЛАЛА МЯНЕ МАЦЬ
Пасылала мяне маць У поле жыта жаць адну. Ой, люлі, палюлі, У поле жыта жаць адну. А я жала, малада, Дзень да вечара адна, Снапы ў копы зносіла, Дзіця адно бросіла, — Ой, ты дзе ж, маё дзіця, Дзіця маленькае.
Як пайду я, малада, Ды па сцежцы ў цёмны лес. Як сустрэла я, млада, Ды трох шэранькіх ваўкоў. — Вы, ваўкі, мае ваўкі, Воўкі шэранькія.
Ці не бачылі, ваўкі, Дзіця маленькае. Адзін воўк ёй сказаў: — Я дзіця не відаў. Другі воўк ёй сказаў: — Я дзіця калыхаў. Трэці воўк ёй сказаў: — Я дзіця разарваў.
39д. Й ЗА ГАРОЮ ВЕЦЕР ВЕЕ
Й за гарою вецер вее, Жыцейка палавее.
Й маладая маладзіца За гаем жыта жала. Жала яна, спазнілася, Дзіцятка забылася. Прыляцелі тры й анёлы Дзіця й калыхаці.
Адзін кажа: — Калышэмо, А другі:— Падзяржэмо.
Трэці кажа:—Долю дайма, Да й самі ўцякайма.
39е. НАВОКАЛА БАЛОЦЕЙКА
Навокала балоцейка, Там жала малодачка 3 маленькім дзіцятачкам. Ішоў Міколачка, Забраў яе дзіцятачка. — А мой жа ты, Міколачка, Аддай маё дзіцятачка. А пайдзі ў дубровачку, Вазьмі маю каровачку. Каровачку падласую, Маю пасажоную.
39ж. МАЛАДАЯ МАЛАДЗІЦА
Маладая маладзіца * Пры дарозе жыта жала,
Пры дарозе жыта жала, 3 гусямі размаўляла:
— Ах, вы серыя гусі, Ці вы з маёй староначкі?
Калі з маёй староначкі, А ляціце ж вы назад.
Скажыце ж вы майму татачку, Ці я тут запрададзена?
Ці я тут запрададзена, А ці замуж аддадзена?
Калі я тут прададзена, Няхай мяне выкупляе;
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Калі замуж аддадзена, Няхай мяне адвядае
3 крэпкімі цымбаламі, 3 маладымі ўдалымі.
40. ЖАЛА Я ДЫ ЖЫЦЕЧКА
Жала я ды жыцечка пры дарозе, Павесіла калысачку на бярозе. Вісі, вісі, калысачка, не хітаніся, Спі, мая дзяціначка, не прачніся. Жала я ды жыцечка пры даліне, Павесіла калысачку на каліне, Вісі, мая калысачка, не цяніся, Спі, мая дзіцятачка, не павярніся.
40а. ОЙ, Я ЖАЛА ЖЫТА ПРЫ ДАРОЗЕ
Ой, я жала жыта пры дарозе, Павесіла калысачку на бярозе. Як жала жыта пры даліне, Павесіла калысачку на каліне. Ох, я жну палоску, жну другую, Крычыць маё дзіцятачка, а я чую. Паспі, не плач, дзіцятачка, мая доню, Дай дажаці наша жыта — сваю долю. Слухай лепей песню жураўліну, Там яны табе збіраюць журавіну. Сонца грэе, вецер вее — голас носіць, Бацька наш на сенажаці сена косіць. За балотам ў цёмным лесе ваўкі выюць, Голас майго дзіцятачка яны чуюць. Пакуль жала жыта і арала, Там ваўчыха із калыскі дзіця ўкрала.
41. ПАВЕЙ, ПАВЕЙ, ВЕЦЯРОЧАК
Павей, павей, вецярочак, Пад мой белы палажочак, Калышы ж майго дзіцятку, Што ж ба маё дзіця спала, А я, малада, жыта жала.
42. ЭЙ, ДАЛЕЙ, ДАЛЕЙ
Эй, далей, далей, Мой загонку маленькі! А хто це гараў?
— Хлопчык маладзенькі.
— Эй, далей, далей, Мой загонку пляскаты! А хто це гараў?
— Ратайчык смаркаты.
— Эй, далей, далей, Мой загонку шырокі! Хто цябе гараў?
— Волік белабокі.
— Эй, далей, далей, Мой загонку высокі! А хто ж це гараў?
— Хлопец чарнавокі.
— Эй, далей, далей, Мой загонку цукаты! А хто ж це гараў?
— Ратай трыбухаты.
42а. Ой ЗАГОН, ЗАГОН ДЫ ЗАГОНЧЫК МОЙ
Ой, загон, загон ды загончык мой, Да мой жа ж ты да шырокі, Хто цябе гараў, хто баранаваў?
— Тож гаспадар адзінокі.
Ён мяне гараў, ён баранаваў, Да не было калі стаць. Пусціў волікі палавенькія На папову сенажаць.
А сам да й пайшоў да міленькай На ўсю ночаньку гуляць.
Ляжыць мілая чарнабрывая
У пярынушках нежыва, Аднож мілая чарнабрывая Сыночка парадзіла.
— Бадай ты, сынок, да малюсенькі, Ой, каб ты не радзіўся, Як я з мілаю, з чарнабрываю На векі разлучыўся.
— Мой ты татанька, мой ты родненькі, Чаму цяжка заклінаеш?
Табе, татанька, табе, родненькі, Будзе жонка малада,
А мне, сыночку, мне, маленькаму, Будзе матка не така.
Ой, табе, татанька, жонка ў вянку, А мне, татка, у пяску.
426. ОЙ, НА ГАРЭ, ГАРЭ БЕЛ-МАЛОЙЧЫК АРЭ
Ой, на гарэ, гарэ бел-малойчык арэ, Арэ, барануе, на дамочак паглядае: — Усе людзі абед нясуць, Маёй жаны не відаць, Пакіну я валы ў ярме, А сам пайду дамоў к жане, А прыйду я к вароцечкам, Вароцечкі закручаны, А прыйду я ў новы сені, Вядзёрачкі сухі стаяць, Mae дзеткі хмурна сядзяць.
— Дзеткі ж мае міленькія, Да дзе ж ваша маці?
— Матка сына нарадзіла, Парадзіўшы, сама умёрла.
— О, божа, мой божа! Вазьмі мае валы ў ярме, Вярні маю жану ка мне!
42в. Ой, ДАЛЕЙ, ДАЛЕЙ, МОЙ ЗАГОНЧЫК ШЫРОКІ
Ой, далей, далей, мой загончык шырокі, Да цябе гараў ратаік адзінокі.
Ой, далей, далей, мой загончык вузенькі, Да цябе гараў ратаік маладзенькі.
Ой, ён гараў да чорнымі валамі, Узяў сабе дзеўку з чорнымі брывамі.
43. Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
Я у полі жыта жала, Дома ў мяне бяда стала: Узлезла свякроў на тын глядзець, Ці добра нявестка жнець, Звалілася свякроў з тыну Ды ў зялёную крапіву.
He жаль жа мне свякровачкі, А жаль жа мне крапівачкі: Крапіўка зялёная, Свякроўка шалёная, Крапіўка цвісці будзе, Свякроўка гнісці будзе.
43а. МАЛАДАЯ МАЛОДАЧКА
Маладая малодачка, Стала табе прыгодачка: Упала твая матка з печы,
Забіла сабе плечы.
— Каб я тую бяду знала, To б я пасцельку слала: Пад бочанькі пярынанькі, Пад галоўку падушачкі. Маладая малоданька! Стала табе прыгоданька: Упала твая свякроў з тыну У жыжку крапіўку.
— Каб жа я тое знала, To б я пасцельку слала: Пад бочанькі паленанькі, Пад галоўку каменейка.
436. ОЙ, Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
Ой, я ў полі жыта жала, У мяне дома шкода стала, У мяне дома шкода стала, Што свякруха з плота ўпала, Што свякруха 'з плота ўпала, Усю крапіву паламала.
He шкада мне свякрухначкі, Ды шкода мне крапівачкі, Бо свякруха — бяда мая, А крапіўка — яда мая.
43в. А Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
А я ў полі жыта жала,* У мяне ў дварэ бяда стала:
Звалілась свякрова з тыну, Паламала ўсю крапіву.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
He жаль жа мне свякровачкі, А жаль жа мне крапівачкі,
Свякровачку ў гроб кладуць, Крапівачку свінням ірвуць.
43г. А Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
А я ў полі жыта жала,*
Прышла дамоў, бяда стала:
Узлезла свякроў на тын глядзець, Ці добра ёй нявестка жнець.
Звалілася свякроў з тыну
Ды ў зялёную крапіву.
He жаль жа мне свякровачкі, Ды жаль жа мне крапівачкі.
Свякровачку праклінаюць, А крапіўку паліваюць.
Свякровачка ўжо не ўстанець, I крапіўка уся звянець.
Крапівачку звязуць на ніўку, А свякроўку ў магілку.