Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
73а. ОЙ. ЧАС-ПАРА ДАДОМАНЬКУ
Ой, час-пара дадоманьку Маладой маладзіцы
Да й харошанькім дзевачкам.
У маладых малодачак
Дзеткі плачуць —
Есць хочуць.
А маладых дзевачак
Вянкі вянуць —
Расы хочуць.
Трэба дзетак пакарміці
I вяночкі пакрапіці.
736. ОЙ, ЧАС-ПАРА ДАДОМАНЬКУ
Ой, час-пара дадоманьку, Упала оаса на пожненьку, Старым бабам ручкі крэпнуць, Малоданькам дзеткі плачуць, А дзевачкам вчнкі вянуць.
73в. УЖО ВЕЧАР, HE PAHA
Ужо вечар, не рана, Халодная раса пала, Крынічная вада стала, Старым жанкам ножкі зябнуць, А ў маладых сынкі плачуць. Ножкі зябнуць — трэба грэці, Сынкі плачуць — трэба ўнеці.
74. ДА УЖО СЛОНШКА ЗА ЛЕС КОЦІЦЦА
Да ўжо слонійка за лес коціцца, Мне малодзенькай дамоў хочацца: Да ўжо ручанькі нарабіліся, Да ўжо ножанькі нахадзіліся, Да ўжо вочанькі наглядзеліся, Ужо прыставанька настаялася.
Я прыставаньку да ражжом прайму, Сама малада дамоў пайду.
75. ЗА ГАРОЙ ЖНЕЙКІ ЖАЛІ
За гарой жнейкі жалі, Сярпочкі паламалі, Сярпочкі паламалі, Долечку пракліналі: — А бадай мая доля Ды на ломе згарэла, Я ж бы ручкі пагрэла, Бадай утапілася, Я б бела памылася.
Цёмна ночка стаяла, Халодная раса пала: Адна пала — медавая, А другая — ледавая. Медавую збіраць буду, Ледавую таптаць буду; Медавую — у ложачку, Ледавую — пад ножачку; Медавую — для мамачкі, Ледавую — для свякроўкі. — Ты, мамачка, пажывіся, Ты, свякроўка, падавіся!
76а. А, ДЗЕВАНЬКІ, У ДВОР ПАРА
А, дзеванькі, у двор пара, Ледзяная раса пала, А мядовая раса пала, А мядовая раса — таткіна. Па лядовай pace пайду — Mae ножанькі ва льду. Па мядовай pace пайду — Mae вусцікі ў мяду.
766. ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Пара дамоў, пара, Ужо расіца напала, Расіца напала, Ранняя вячэрняя, Ранняя лядовая, Вячэрняя мядовая. Раннюю валы з’ядуць, Вячэрнюю паны пап’юць.
76в. ПАРА, ПАРА НАМ ДАДОМУ
Пара, пара нам дадому, Пала раса аж да долу I дробная, і халодная, I мядовая, і лядовая. Мядовая ад матачкі, Лядовая ад свякраткі, Лядоваю ўмыціся, А мядоваю напіціся.
76г. ПАРА, ЖОНЫ, ДАМОУ ШІ
Пара, жоны, дамоў іці, * Пала раса халодная,
А другая мядовая, А трэцяя шалковая.
Па халоднай pace я іду — Mae ножкі зябнуць,
Па мядовай pace я іду — Mae вусенні ліпнуць.
Па шалковай pace я іду — Mae ручанькі вянуць.
76д. ОЙ, ЧАС-ПАРА ДАДОМАНЬКУ
Ой, час-пара дадоманьку, Па постаці раса ўпала.
Па постаці мядовая, Па коласе лядовая.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецйа двойчы.
Лядовую валы з ядуць, Мядовую дзеўкі сап’юць.
Валы з ядуць — гараць будуць, Дзеўкі can юць — гуляць будуць.
76е. ДА ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Да пара дамоў, пара, Халодная раса пала.
I адна раса лядовая, А другая й мядовая.
I лядовую таптаць будзем, I мядовую збіраць будзем. Мядовая для матулі, Лядовая для свякроўкі.
I каб мамачка пажывілася, А свякроўка падавілася.
76ж. A НА ДВАРЭ HE РАНЕНЬКА
А на дварэ не раненька, * Пала раса сцюдзёная.
Пала раса сцюдзёная, А другая — мядовая.
Я сцюдзёнай расой пайду — Mae ножанькі зябнуць,
А мядовай расой пайду — Mae вуснанькі ліпнуць.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Да пара дамоў, пара. Сцюдзёна раса пала, Ой, первая медавая, А другая дажджавая, А трэцяя красавая: Медавую кубкам піць, Дажджавую каўшом браці, А ў золаце танцаваці.
77. Ой, ПАРА Й, ПАРА ДА ДВАРА
Ой, пара й, пара да двара, * Цёмная ночанька абняла, Цёмная ночанька, й не відна, Шырока дарожка й грудліва. Вараны конічак спадбіўся, Малады Іванька спазніўся.
78. Ой, ПАРА, ГІАРА УЖО ДАДОМАЧКУ
Ой, пара, пара ўжо дадомачку, Дый на постаці ўжо раса пала, А я, жнеечка, паласу зжала, Сваю спіначку дый нахістала, Ой, я, жнеечка, ўжо дамоў іду, Роднай мамачпы дый наказ даю: — Нясі, ветрык, мой голас хуценька, Хай там знае мамка-сужанька, Хай вячэру хутчэй на стол нясе, Бо яе дачушка ўжо з поля йдзе.
— Ой, вячэрачка да й ўжо на стале стаіць, Хутчэй, мая донька, дый за стол садзісь.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ой, пара дамоў, пара, Ужо й пара мінаецца, Ужо й пара мінаецца, Ды наш пан валяецца: To за пень, то за елку, To за бабу, то за дзеўку.
79а. УЖО ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Ужо пара дамоў, пара. Ды ўжо й пара мінаецца, Прыганяты стыдаецца, Па лясочку хаваецца: To за хвойку, то за елку, To за бабу, то за дзеўку.
80. ДОБРА ТАМУ ЖЫТА ЖАЦІ
Добра таму жыта жаці, У каго дома свая маці: Вячэрачка згатоўлена, Пасцелечка пасцелена. А ў мяне свякровачка, Свякровачка — не мамачка, А сустрэне мяне ў вароцех Ды з новымі вядзеркамі, Пасылае маладзіцу У цёмны луг па вадзіцу, He вадзіцу ажыдае — Мяне з свету збывае.
81. А ПАРА ДАМОУ, ПАРА
А пара дамоў, пара, А пара спарылася, А пара спарылася, Вячэрка зварылася. На вячэрку — цяцерку, На пасцельку — Мацейку.
81а. ДА ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Да пара дамоў, пара, * Ўжо вячэрняя зара.
Ўжо пара спарылася, Я дамоў спазнілася.
ГЛая мамка заснула
I каморку замкнула.
82. А НАДВОР’Е HE РАНЕНЬКА
А надвор’е не раненька, Пара жонкам дамоў ісці, Пацірала зара ключы, Кала постаці ходзючы, 3 каралём іграючы, Арэшкі шчалкаючы: — А хто мае ключы найдзець. За таго замуж пайду!
А стары дзед мяжой ішоў, Залатыя ключы найшоў.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Прападайце, златы ключы,— За старога замуж не йці!
Стары дзед — як калода, А малады — як ягода, У старога дзяцей многа, У маладога нет нікога.
У старога ў барадзе вошы, У маладога ў кармане грошы!
82а. ПАРА, ЖОНКІ, У ДВОР ІСЦ!
Пара, жонкі, у двор ісці, Згубіла зара ключы, Каля постаці ходзючы, 3 каралямі гаворучы: — Мілы мае каралі!
Ці не знайшлі златы ключы? — Месяц ішоў, ключы нашоў!
82б. А ПАРА, ЖОНКІ, ДАМОУ ІСЦІ
А пара, жонкі, дамоў ісці, Пагубляла зара ключы, Каля постаці ідучы, А з соўнішкам гукаючы, А з месяцам жартуючы. А хто тыя ключы знойдзець, За караля замуж зойдзець! Мар’ічка ключы знайшла, За караля замуж зайшла. Кароль будзець круляваці, А Мар’ічка панаваці!
Да вясёл наш пан, вясёл, А наша пана не вясёла, Да пагубіла яна ключы, 3 кралевічамі танцуючы, 3 панічамі жартуючы. — Mae ж мілы крулевічы! Калі знайшлі, то аддайце, А не знайшлі, то маўчыце, Майму мужу не кажыце.
82г. ПАРА, ЖОНКІ, ДАМОУ ICLII
Пара, жонкі, дамоў ісці, дамоў ісці, А ўцярала зара ключы, зара ключы, Каля постаці ідучы, ідучы.
А хто тыя ключы найдзе, найдзе, Той увосень замуж зайдзе, зайдзе.
— А ты, кароль-каралевіч, каралевіч, Хадзі ка мне на вячэру,
на вячэру:
На рыбку ды на шутрынку, на шутрынку, На мяккую на пярынку, на пярынку.
82д. А ПАРА НАМ ДАМОУ ІСЦІ
А пара нам дамоў ісці, Згубіла зара ключы, Каля постаці йдучы.
— А хто ж мае ключы знойдзець, ТоЙ жа ўвосень замуж пойдзець.
А дзяўчынка йшла і ключыкі знайшла I ўвосень замуж зайшла.
82е. ПАРА, ЖОНЫ, ДАМОЎ ІЦІ
Пара, жоны, дамоў іці, * Пацярала зара ключы. — Хто мае ключы нойдзець, За таго я замуж пайду.
Ці старэнькі, ці маленькі, Ці мальчышка маладзенькі. Стары дзед мяжой ішоў, Залатыя ключы найшоў.
— Прападайце, златы ключы,— За старога замуж не йці.
82ж. ЭЙ, СЯРОД БАЛОЦЕЙКА
Эй, сярод балоцейка У сярэдзіне паляначка, I эй, ў сярэдзіне паляначка, Там гуляла паненачка, I эй, пагубіла ключы Ідучы, з панічамі жартуючы: — I эй, панічыкі й маладыя, Дайце ключы залатыя, I эй, трэба шафы адмыкаці, Сваіх жнейкаў частаваці.
I эй, жнейкі мае маладыя, У іх сярпочкі залатыя.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ой, пара дамоў, пара, Ужо расіца напала, Ужо расіца напала, Цёмна ночка настала, Цёмна ночка настала, Нам пара дамоў стала. Мне, маладзе, пары нету, Пагубіла ключы к лету, Каля постаці йдучы, 3 каралём жартуючы.
82і. ПАРА ЖНЕЕМ ДАМОУ ІС’ЦІ
Пара жнеем дамоў ісці, * Пацірала зара ключы. — А хто мае ключы найдзе, За таго я замуж пайду. Найшоў ключы стары старац. — Прападзіце, златы ключы,— За старога замуж не ісці.
82к. ЗАРА МАЯ, ЗАРАНАЧКА
Зара мая, зараначка, Пара зары дамоў ісці, Пацярала зара ключы, 3 каралём жартуючы.
— А хто мае ключы нандзіць.
За таго я замуж пайду.
Знайшоў ключы стары дзед, Барадаты, як сабака, нежанаты. — Прападзіце, мае ключы,— За старога замуж не ісці.
Кожны радок паўтараецца двойчы.
83. ДЫ ПАРА ДАМОУ ІСЦІ
Ды пара дамоў ісці, Ды пагубіла зара ключы, Каля постаці йдучы I з каралём гаворачы: — I каралю, наш пане, Пусці нас дамоў рана! А не хочаш пусціці, Так дай нам праводнічка Маладога ўраднічка, Каб нас правадзілі, Каб мы не блудзілі Ды па чыстаму полю.
83а. КАРОЛЬ НАШ ПАН, КАРОЛЬ
Кароль наш пан, кароль, Пусці нас дамоў парой.
Калі дамоў не пушчаеш, To дай нам праводнічка, Маладога малойчыка.
836. СОНЕЙКА ЗАЙШЛО ЗА БОР
Сонейка зайшло за бор, Жэнчыкі дамоў, дамоў! Панічыку-кароліку!
Пусці нас дадоміку. — Калі б да мая воля, Вы б былі даўно дома, A то мая няволенька, Цяжка ваша работанька.
83в. ОЙ, НАШ ПАНЕ-[К]АРОЛІКУ
Ой, наш пане-[к]ароліку, Ой, пускай нас дадоміку! Нашы дамы далёкія, Дарожанькі шырокія. Да праз поле камяніста, Ой, да праз двор карчыста. За корчычак зачаплюся I аб камень разаб’юся. Box, аб камень разаб’юся, Перад каралём разжалюся.
83г. ОХ, ПАНОЧКУ-КАРОЛІЧКУ
Ох, паночку-каролічку, Пусці мяне дадомачку, У мяне ўдома дзела многа: Дзевяць кароў падаіці, На пяць хлябоў замясіці I каровам травічанькі, Памыць жа мне дайнічанькі.
83д. ПАЛА PACA НА ПОЖАНЬКУ
Пала раса на пожаньку, Пусці, пані, дадоміку Падаіці карованьку.
Карованька бадучая, Даёначка цякучая, Карованька чарнічэнька, Дасць малака дайнічэнька.
Наш пан-кароліку, Адпушчай нас дадоміку. He пушчаеш дадоміку — Гатуй нам вячэраньку: Вячэранька — галушачкі, Пасцеленька — падушачкі, Падушачкі пухавыя, Малодачкі маладыя.
83ж. ПАНІЧЫКУ-КАРОЛІКУ
Панічыку-кароліку, Пусці нас дадоманьку: У мяне дома сын маленькі, У мяне дома муж маладзенькі: Трэба сына пакарміці, Трэба мужа прысыпіці.
83з. А ЖОНАЧКІ-ЛЯБЁДАЧКІ!
А жоначкі-лябёдачкі! Ай, пойдзем мы дамовачкі. А нас дамоў не пускаюць, За постаці заганяюць. Нашы дамы далёкія, А постаці шырокія, А сем міль барамі йсці, А восьмую дарогай, Дзевятую дубравай, А дзесятую — татульку На вячэру.
Ужо сонца за гор, за гор, Пускай, пане, дамоў, дамоў. Ужо сонца закацілася, Нам дамоўкі захацелася, Ужо сонца за грушамі, Пускай, пан, хоць з душаю. — Жніце, жэнчыкі, жніце, Самі сябе не пазніце, He дажаўшы, не пойдзеце, Тут начаваць не будзеце.
83к. ОЙ, HE PAHA
Ой, не рана Пане камісару, Пусці нас дадому, Ой, не рана.