• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Другім напрануся, Я й нікога не баюся, Толькі я баюся Што й госпада бога Да свайго нелюбога. Гасподзь бог высока, А нелюб далёка, Гасподзь бог у свеце, А нелюб у клеці.
    89г. HE ПАЙДУ ДАМОУ
    He пайду дамоў, А тут заначую, Журбы не пачую, He пайду дамоў. Буду начаваць Ды пад стараною, А пад зеляною, Буду начаваць. Буду кукаваць Да шэрай зязюлей, А шарусенькай, Буду праклінаць: — Убі, божа, Мужа перунамі, Свякроў качаргамі, Убі, божа!
    Убі, божа, Свякроўку на печы Кулаком у плечы, Убі, божа!
    А я ж, малада, За другога б зайшла Ды за двараніна, А я ж малада.
    Ен умеіць I чытаць, і пісаць, Добра ў скрыпачку іграць, Ен умеіць.
    А я ж, малада, На прыпеўкі гадна, Без гарэлкі ні дня — А я ж малада.
    89д. HE ПАЙДУ ДАМОУ
    He пайду дамоў, Я тут заначую, Журбы не пачую, He пайду дамоў. У мяне дома He топлена хатка, Няродная матка У мяне дома. Лягу я спаці Пад калінаю, Пад малінаю, Лягу я спаць, Буду праклінаць Свёкра й свякруху, Дзевера й залоўку Буду праклінаць: — Убі, божа, свёкарку На печы
    Калодай у плечы, Убі, божа!
    Убі, божа, Свякроўку ў парозе, Качаргамі, памяламі, Убі, божа!
    Апалі, божа, Залоўку
    Яснай бліскавіцай, Спалі, божа!
    Утапі, божа, Дзеверку ў дарозе На бальшым перавозе, Утапі, божа!
    Удаві, божа, Нялюбага на месцы Мяккімі пірагамі, Удаві, божа!
    89e. HE ПАЙДУ ДАМОУ
    He пайду дамоў, Я тут заначую, Журбы не пачую, He пайду дамоў. У мяне дома Лучыны — ні шчэпкі, Плачуць мае дзеткі, У мяне дома.
    У мяне дома Дроўцаў — ні палена, Хата акалела, У мяне дома.
    89ж. ПАРА, БАБКІ, У ДВОР
    Пара, бабкі, у двор — на двор не рана, А ў мяне маць чужая.
    Я ў двор не пайду, тут я заначую, Журбы не пачую.
    Буду начаваць у цёмненькім лесе
    Пад белай бярозай,
    Буду праклінаць свёкара, свякроўку,
    Дзевера й залоўку:
    Пабі, божа, свёкарку ў полі
    Да сохамі, баронамі!
    Пабі, божа, свякроўку на печы
    Цагліной у плечы!
    Пабі, божа, дзеверку ў дарозе
    Ды на лютым марозе!
    Пабі, божа, залоўку ў таночку
    У чырвоным вяночку.
    Пабі, божа, мілага ля стала
    Мяккімі пірагамі.
    Пара дамоў, Да ўжо не рана, За лесам сонца Кружыцца стала.
    Мая ж свякроўка — He родна маці, Прыду я з поля, Начне караці.
    Сама дзянёчак Ляжыць калодай, Мяне ж на полі Марыць галоднай.
    Слязой умыўшысь, Іду на поле, Жывот падвёўшы, Іду я з поля.
    Свякроўка злуе, Па сенях ходзе, Сваю нявехну У магілу гоне.
    Дажну я жыта, Заўю вяночак, Назло свякроўцы Пайду ў таночак.
    Няхай свякроўку Агнём падыме, Як мне за ёю Жыццё пастыла.
    Няхай хварэе Свякроў на печы, Як мне нялёгка Класць серп на плечы.
    89і. ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Вечар вечарэе, Маё сэрца весялее. He пайду я дадомачку, Буду тут начаваці Дзеля свёкра журлівага, Дзеля мужа бітлівага. Свёкар будзе жартаваці, Мужык будзе патураці. Завядзе ў каморачку Натаўчэ галовачку, Завядзе ў гуменца, Паб’е пугу й пужавейца.
    89к. ЖНЕЕЧКІ, ДАМОУ
    Жнеечкі, дамоў, На дварэ не рана. У мяне маці ліхая, Дзіцятка малое, Ой, дзіцятка, дзіцятка малое. Я ў двор не пайду, Я й тут заначую, Журбы не пачую.
    Буду начаваць У лозе пры дарозе. А туды ж будуць Пастушкі зганяцца Й конюхі з’язджацца. Яны мяне пабудзяць I гора рассудзяць.
    89л. ОЙ, Я, МАЛОДЗЕНЬКА, ДЫЙ ЖЫТА ЖАЛА
    Ой, я, малодзенька, дый жыта жала, Ой, малодзенька дый жыта жала. Ой жала, жала дый шчыравала, Ой, вочкі потам дый залівала.
    Ой, я, маладзенька, дый жала, жала, Дый дзве ночкі дома не начавала.
    Начавала я ў чыстым полі Пад арэхавым дый пад кусточкам, Пад арэхавым дый пад кусточкам, Ой, укрывалася дый мокрым лісточкам.
    90.	ДА ПАРА ДАМОУ, ПАРА
    Да пара дамоў, пара, * Сцюдзёная раса пала,
    Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала.
    Цёмная ночка настала, Мамачка дамоў чакала.
    А мне дамоў не хочацца, К свякроўцы варочацца.
    Бо дома не мамачка,
    He скажа:—Дзіцятка,
    He скажа, што жала,
    А скажа, што ляжала,
    He скажа:— Змарылася,
    А скажа:—• Лянілася,
    He скажа:— Сядзь, пасядзі, А скажа:— Вары ідзі.
    90а. Ой, ПАРА ДАМОУ, ПАРА
    Ой, Ужо
    пара дамоў, пара, * вячэрняя зара.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Мне дамоў не хочацца,
    Бо дома не мамачка,
    Бо дома не мамачка, He скажа:— Дзіцятачка,
    He скажа:—Сядзь, пасядзі, А скажа:— Вады схадзі,
    He скажа:— Змарылася, А скажа:— Злянілася,
    He скажа, што шмат жала, А скажа, што ляжала.
    — He сварыся, свякроўка, Другі раз пазней прыйду,
    Другі раз пазней прыйду, Павячэраўшы знайду.
    906. HE ШАЛОХНЕ ДА БУЕН ВЕНЯРОЧАК
    He шалохне да буён вецярочак
    Па багатаму полю.
    He кохне няродная маці
    Па чужому дзіцяці.
    He пытае, ці вяліка дарожка,
    Ці баляць ручкі, ножкі,
    Ці баліць сярэдзінка,
    А яна пытае,
    Ці багата нажала, Колькі коп наклала?
    Вее вецярочак па чыстаму полю, Журыцца родная маці Па свайму дзіцяці.
    Яна не пытае,
    Ці багата нажала, Колькі коп наклала.
    А яна пытае,
    Ці вяліка дарожка, Ці баляць ручкі, ножкі, Ці баліць сярэдзінка.
    90в. ХТО Й ДАМОУ АХВОЦІЦЦА
    Хто й дамоў ахвоціцца, * А мне, маладой, не хочацца:
    У мяне дома не мамачка, А ліхая свякровачка.
    А як прыдзеш з работачкі, He скажыць з’есці, сесці, А скажыць хатку месці,
    He скажыць:— Умарылася, А скажыць:— Лянілася.
    90г. УЖО ПАРА ДАМОУ
    Ужо пара дамоў — Мне дамоў не хочацца. **
    Удома не мамачка, He скажа:—Дзіцятачка...
    He скажа, што я жала, Але скажа, што ляжала...
    He скажа: — Умарылася, Але скажа:—Лянілася.
    90д. ДАБРАНАЧ, КРУГЛАЯ НІУКА
    Дабранач, круглая ніўка, А шырокая пастатка!
    Добры вечар, цёплая хатка
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    ** Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Да ліхая свякроўка!
    Ліхая свякроўка не пытаіцца, Ці не баліць твая сярэдзінка, Ці не ломяць косці, А пытаіцца, ці многа нажала Ды коп настаўляла?
    Пашоў свёкар у лядынку, Адсёк ён дубінку Ды на маю серадзінку.
    90е. ОЙ, ПАРА ДАМОУ, ПАРА
    Ой, пара дамоў, пара, Ужо вячэрняя зара. Мне дамоў не хочацца, Бо дома не мамачка, He скажа:—Дзіцятачка, He скажа:— Сядзь, пасядзі, А скажа:— Вады схадзі! He скажа:— Змарылася, А скажа:— Злянілася, He скажа, што жала, А скажа, што ляжала.
    90ж. ДОБРА ЖАЦЬ ШЫРОКАЯ НІУКА
    Добра жаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
    Добры вечар, сцюдзёная хатка, Няродная матка!
    He пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася,
    Ды пытаецца, ці доўга пражала, Ці многа нажала.
    Добра гнаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
    Добры вечар, цёплая хатка, Родная матка!
    He пытаецца, ці злянілася, Ці многа нажала, Ды пытаепна, ці змарылася, Што спазнілася.
    90s. ДОБРЫ ВЕЧАР, ДА ЗІМНАЯ ХАТКА
    Добры вечар, Да зімная хатка, Да няродная мамка. He пытаіць, Да ці баляць ручкі, Да ці баляць плечкі, Ды пытаіць, Ці многа зжала, Ці многа нажала. Добры вечар, Да цёплая хатка, Да родная мамка. He пытаіць, Ці многа зжала, Ці многа нажала, Ды пытаіць, Да ці баляць ручкі, Да ці баляць плечкі.
    90і. ДОБРЫ ВЕЧАР!
    Добры вечар!
    Халодная хатка, няродная матка, Добры вечар!
    He пытаіць,
    Да ці баляць ручкі да ці баляць плечкі, He пытаіць.
    А пытаіць,
    Да ці многа зжала, ці многа нажала,
    Да пытаіць.
    Добры вечар,
    Да цёплая хатка, да родная матка.
    Добры вечар!
    He пытаіць,
    Да ці многа зжала, ці многа нажала,
    He пытаіць.
    А пытаіць,
    Да ці баляць ручкі, да ці баляць плечкі, Да пытаіць.
    91.	СОНЕЙКА, СОНЕЙКА
    Сонейка, сонейка, Закаціся скоранька. Як сонейка закоціцца, Мне дадому захочацца. У мяне дома свая маці, Пусціць мяне пагуляці. — Да гуляй, маё дзіця, Калі табе гуляецца, Часіначка мінаецца.
    92.	ЖОНАЧКІ, У ДВОР
    Жоначкі, у двор, На дварэ не рана. У мяне маці чужая, Дзіцятка малое, Яно неўдалое.
    А як пойдзеш, маці, Дзіця калыхаці, Мяне праклінаці.
    А я, маладая, Пад аконцам начую I ўсё гэта чую.
    Пабрось, пабрось, маці, Дзіця калыхаці, Мяне праклінаці.
    93.	ДА Я ЖЫТА ЖАЛА
    Да я жыта жала, Снапочкі вязала. Мне дамоў ісці не хочацца, Каля печы варочацца.
    Да ў мяне дома дзяцей многа: Да што куточак — то сыночак, А ў запечку — дзевяць дочак, А дзесятая на прыпечку Іграла на скрыпачку, Ды з прыпечку звалілася, I скрыпачка пабілася.
    94.	ГОРА, ГОРА, ГОРАЧКА
    Гора, гора, горачка, Што чужое полечка. Я, малада, гарую, Што адна ў полі начую. Скінуся я, малада, Сераю зязюляю, Паляту я, малада, Да к свайму нялюбаму. Стану пад акошачкам, Стану і паслухаю, Стану я паслухаю, Што нялюбы гаворыць. Ен дзіцятку калышыць I з дзіцяткам гаворыць: — Спі, маё дзіцятачка, Прыдзе твая матачка. Яна цябе пакорміць I спатачкі паложыць. He плачце-тка, любыя, Прыдзець ваша мамачка. Ай, люлюшкі, люлюшкі, Прыдзець, ваша мамачка.
    Прыдзець ваша мамачка Із чужое нівачкі.
    Ай, ЛЮЛІОШКІ, люлюшкі, Із чужое нівачкі.
    Яна вас пакорміць, напоіць
    I спацечкі паложыць.
    Ай, люлюшкі, люлюшкі, I спацечкі паложыць.
    94а. А УСЕ ЛЮДЗІ ДВОРУ ЙДУЦЬ
    А ўсе людзі двору йдуць, Я, млада, не думаю^' Ой, люлюшкі, люлюшкі, Я, млада, не думаю. Я, млада, не думаю, Я к свайму нялюбаму. Ой, люлюшкі, люлюшкі, Я к свайму нялюбаму. А скінусь я, малада, Сераю зязюляю.
    Ой, люлюшкі, люлюшкі Сераю зязюляю.
    Ай, сяду я, малада, Да я пад вакошачка. Ой, люлюшкі люлюшкі, Ой, я пад вакошачка. Паслухаю, малада, Што мой нялюб гаворыць. Ой, люлюшкі, люлюшкі, Што мой нялюб гаворыць. Што мой нялюб гаворыць, А з дзеткамі гамоніць. Ай, люлюшкі, люлюшкі, А з дзеткамі гамоніць: — He плачце-тка, дзетачкі, He плачце-тка, любыя, Ой, люлюшкі, люлюшкі, He плачце-тка, любыя.
    946. А УСЕ ЛЮДЗІ ДВОРУ ЙДУЦЬ
    А ўсе людзі двору йдуць,* Я, малада,— гаруша,
    Я, малада,— гаруша, Двору іці баюся,
    Двору іці баюся Я свайго нялюбага.
    Скінуся я, малада, Шэраю зязюляю,
    Палячу я, малада, К нялюбаму пад вакно,
    Сяду я, паслухаю,
    Што нялюбы гаворыць,
    Што нялюбы гаворыць Із дробнымі дзеткамі:
    — Цыцце, дзеткі, не плачце, Прыдзіць ваша мамачка,
    Прыдзіць ваша мамачка
    Із чужога полечка,
    Із чужога полечка,
    Із чужое нівачкі,
    Накорміць вас, напоіць...
    Хвала табе, божачка, Што пачула словачка,
    Што пачула словачка Я ад свайго нялюбага.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    94в. А УСЕ ЛЮДЗІ ДВОРУ ЙДУЦЬ, Я, МЛАДА, HE ДУМАЮ
    А ўсе людзі двору йдуць, я, млада, не думаю, Ай люлюшкі, люлюшкі, я, млада, не думаю. Я, млада, не думаю, я к свайму нялюбаму, Ай люлюшкі, люлюшкі, я к свайму нялюбаму. Ай, скінусь я, малада, сераю зязюляю, Ай люлюшкі, люлюшкі, сераю зязюляю. Ай, сяду я, малада, пад вакошачка, Паслухаю, малада, што мой нелюб гаворыць, Што мой нелюб гаворыць, ай з дзеткамі гамоніць, Ай люлюшкі, люлюшкі, ай, з дзеткамі гамоніць: — He плачце-ка, дзетачкі, не плачце-ка, любыя, Ай люлюшкі, люлюшкі, не плачце-ка, любыя, He плачце-ка, любыя, прыдзець ваша мамачка, Ай люлюшкі, люлюшкі, прыдзець ваша мамачка. Прыдзець ваша мамачка і з чужыя нівачкі, Люлюшкі, люлюшкі, і з чужыя нівачкі.