Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
Яна вас накорміць, напоіць і спатанькі паложыць, Ай люлюшкі, люлюшкі, і спацечкі паложыць.
95. ЗАКАЦІЛАСЬ ЖАРКА СОНЦА
Закацілась жарка сонца За дуброўку.
Баліць мая галованька, Хачу дворку.
Я не спала, маладзенька, He драмала, Выпусціла сакалочка з рукавочка; Выпусціла сакалочка, He ўлавіла, Толькі свайго міленькага Разгнявіла.
Разгнявіўшы міленькага, He ўпрасіла:
Ты не пі-ка, мой міленькі, Гарэлачку, He любі, мой міленькі, Чужых жонак.
Гарэлачка, мой міленькі,— Без здароўя,
Чужы жонкі, мой міленькі,— Безгалоўе.
96. ДА УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
Да ўжо вечар вечарэе, Мая маці вячэрае, Яна вячэру падавае, Дзіця сваё ўспа.мінае: — Дзіця маё маладое, Дый горкая твая доля, Маладое заручона, На рабоце замучона. Ідзе ў поле — світаецца. Ідзе дамоў — змяркаецца.
97. МЯНЕ МАЦІ 3 ПРЫГОНУ ЖДЖЭ
Мяне маці з прыгону жджэ, Ой, мяне маці з прыгону жджэ, Вароцечкі прачыняе, — Сваё дзіця дажыдае: — Недзе маё дзіця ў полі Пры шырокім загоне, Пры вялікім прыгоне.
Ой, ідзі ты, дзіця, вячэраці, Бо я ўжо наварыла.
— Ой, вячэрай, мая мамка, Бо я ўжо вячэрала, Да не сухі кусок ела, Я слёзкаю палівала, Сваю долю праклінала: Бадай, доля, ты згарэла, Каб я свету паглядзела.
97a. УЖО HA ДВАРЭ ВЕЧАРЭЕ
Ужо на дварэ вечарэе, Мая мамка вячэрае Да кліча мяне, маладзеньку, Ды к сабе на вячэрку. — Ды вячэрай, мая мама, Я ўжо павячэрала: He сухі хлябец ела, Слёзкамі праганяла, Сваю долю праклінала: Ды бадай, мая долечка, У агні згарэла, Хоць бы я, маладзенькая, Ручачкі пагрэла.
Ды бадай, мая доля, У моры ўтапілася, Хоць бы я, маладзенькая, Вадзіцаю памылася.
976. ОЙ, HE ПАЙДУ Я ДАДОМУ
Ой, не пайду я дадому, Ды буду тут начаваці, Ды буду тут начаваці На бацькавай сенажаці. Сядзе бацька вячэраці Ды будзе мяне спамінаці: — Ой, дзе ж маё дзіця родна, Ой, ці яно вячэрала?
— Вячэрала, мой баценька, Там, ідучы дарогаю, Вячэрала хлеб з вадою Ды з чорнымі ягадкамі, Ды з чорнымі ягадамі, Ды з дробнымі слёзанькамі.
97в. ДЫ УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
Ды ўжо вечар вечарэе, Мая мамка вячэрае,
Вячэрае ды астаўляе, Ды ў вакенца паглядае:
—Нейдзе ж маё дзіця ў полі Пры вялікім загоне, Пры вялікім загоне, Пры вялікім прыгоне.
— Ды вячэрай, мая мамка, Я ўжо вячэрала, He сухі я хлеб ела, Слёзкамі палівала.
97г. УЖО НА ДВАРЭ ВЕЧАРЭЕ
Ужо на дварэ вечарэе,*
Мая мама вячэрае
Ды кліча мяне, маладзеньку, Ды к сабе на вячэрку.
— Ды вячэрай, мая мама, Я ўжо павячэрала,
He сухама хлябец ела, Слёзкамі праганяла,
Слёзкамі праганяла, Сваю долю праклінала:
Ды бадай, мая доля,
У агні згарэла,
Хоць бы я, маладзенька, Ручачкі прагрэла.
Ды бадай, мая доля, У моры ўтапілася,
Хоць бы я, маладзенька, Вадзіцай памылася!
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
97д. НА ДВАРЫ ВЕЧАРЭЕ
На двары вечарэе, Мой брацетка вячэрае. Мой брацетка вячэрае, Кліча мяне на вячэру. — Вячэрай сам, мой брацетка А я ўжо павячэрала. Ой, ела я хлеб не суха, А слёзкамі праганяла. Ой, доля ж мая, доля, Каб ты ў агні пагарэла, Каб ты ў агні пагарэла, Дык ручкі б я пагрэла, Каб у вадзе тапілася, To беленька б умылася, Каб ты, доля, прапала, To б малада пагуляла!
97е. A НА ДВАРЭ ВЕЧАРЭІЦЬ
А на дварэ вечарэіць, Клічыць мамка вячэраці. — Вячэрай, мая мамка, А я ўжо павячэрала.
У цёмным лесе на верасе, На сінім моры на беразе, Я ела хлеб з вадою, Горкай калінай праганяла, Сваю ліхую долю праклінала: Затонь, мая горкая доля, У сіняе мора.
97ж. А УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
А ўжо вечар вечарэе, Мой татка вячэрае, Кліча мяне вячэраці.
— А, вячэрай, мой татачка, Я ж, молада, вячэрала У цёмным лузе на беразе А горкую каліначку, А салодку маліначку — He ўгадала, маё дзіця, Што горка, што соладка. А горкая ж каліначка, Салодкая — маліначка. Гарчэй, дзіця, твая доля За гэтыя каліначкі, За гэтыя маліначкі.
97з. АДДАУ МЯНЕ БАЦЬКА
Аддаў мяне бацька Падалечай ад сябе — Сем міль борам ісці, А восьмую морам плысці. Да я бор зязюлькаю, Да я мора лябёдкаю — К свайму бацьку малодкаю. Аж мой бацька вячэрае, Сваё дзіця ўспамінае: — Сам жа я вячэраю, Дзіця маё не снедала. — Да вячэрай, мой бацюхна, Да я дома вячэрала, Да не сухі кусок ела — Слёзкамі палівала, Сваю долю праклінала: Да бадай ты, мая доля, Да на агні пагарэла, Да бадай ты, мая доля, Да на моры ўтапілася, To б я цябе забылася!
97і. Ой, ЗАГАЕМ, ГАЕМ
Ой, за гаем, гаем Там вятрэц павявае, Матуля дачку кліча: — Дзіця ж маё малюсенькае, Ідзі ка мне на палудзень! — Дзякую, мая матанька Ужояпа палудні:
He сухама хлябец ела — Слёзкамі праганяла, Сваю долю праклінала: Ды доля ж ты мая, доля, Ды дзе ж ты падзелася? Ці ты ўтапілася, Ці ў агні згарэла?
Каб у агні ты згарэла,
To я пагрэлася б, Каб ты ўтапілася, To я беленька памылася б!
97к. ЯК ПАЙДУ Я СЯЛОМ, СЯЛОМ
Як пайду я сялом, сялом, А мне сялом не весяло. Эй! Як пайду я й балоцейкам Ды к радзімым вароцейкам. Эй! А мой татка вячэрае, К сабе госцей не ведае. Эй! — Добры вечар, мой татачка, — Здраствуй, здраствуй, дзіцятачка. Эй! Хадзі, доня й, вячэраці.
— Вячэрала, мой татачка. Эй! У цёмным лесе смародзінай, У чыстым полі калінаю. Эй!
97л. А УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
А ўжо вечар вечарэе, Мая мамка вячэрае, Заве мяне вячэраці. — Дзякуй, мамка, вячэрала. — Дзе ты, донька, вячэрала? Я сядзела над ракой, Вячэрала хлеб з вадой, Слёзкаю праганяла, Сваю долю праклінала: Бадай, доля, загінула, Як ты мяне пакінула, Бадай, доля, не даждала, Як ты мяне не наждала. — Маладая маладзічка, He кляні ты сваю долю, А пракляні свайго мужа: Тваю долю мужык прапіў У карцомцы пад лаўкаю 3 маладою шынкаркаю.
98. ЭЙ, ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Эй, пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Эх, няхай голас галасуе, Няхай мая мамка чуе, Эх, няхай мая мамка чуе, Мне вячэрачку гатуе, Эй, вячэрачку смачненькую, Сцеле пасцель бяленькую, Эй, на вячэрачку смятаначку, Сцеле пасцель-кітаечку.
98а. ОЙ, ЗАЙШЛО СОНЦА ДЫЙ ЗА ЛЯСОЧАК
Ой, зайшло сонца дый за лясочак Нясі, ветрык, мамцы мой галасочак. Да й родная мамка голас мой чуе.
Мне вячэраці да й нагатуе.
— А вячэрачка даўно гатовая, Прыхадзі, мая донька, здаровая.
986. САМА ПАЙДУ ДАРОГАЮ
Сама пайду дарогаю, Голас пушчу дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай татанька чуіць. — Калі маё дзіця пяець, Няхай пяець, красуіцца, У чаравічкі абуіцца, На кірмаш гатуіцца! А калі — нявестунька, Няхай яна ўгамоніцца, У лапцікі абуіцца, На прыгон гатуіцца!
98в. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю, Мой галасок — дуброваю. Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе.
Учула мяне мая маці, Стала мяне шкадаваці: — Калі дзіця маё, Няхай пагуляе, Калі дзіця не маё, Няхай прывыкае Да вялікай воласці, Да шырокай постаці! — Ды матуленька мая гожа, Паздароў цябе божа, Што ты мяне парадзіла, Харошага сем’яніна:
Тонкая, высокая, Белая, румяная, Хораша прыбраная, Да касцёла пасланая, Ксяндзы пяюць — мыляюцца, На мяне ўглядаюцца.
98г. ЯК ПАЙДУ ЛУГАМ, HE ЛУГАМ
Як пайду лутам, не лугам — Дарогаю, галасок — дуброваю. Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе.
Як пачуў мой ойцечка, Па святліцы ходзячы, Праз аконца гледзячы: — Калі маё дзіця пяе, To няхай пагуляе, А калі мая нявестачка, To няхай прывыкае К сырыйы-пшаніцы, К шырокай постаці I к чужой воласці.
98д. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю,
Дарогаю шырокаю, Ды хораша ступаючы, Ды два двары мінаючы, Да трэцяга даходзячы, Пана бога просячы:
— Ды дай, божа, пашлі, божа, Ды свёкра багатага, Ды свёкра багатага, Ды мужа разумнага,
Каб я з ім піла-ела Ды хораша хадзіла, Хораша пахаджывала, Русу косу пачэсывала.
98е. САМА ЙДУ ДАРОГАЮ
Сама йду дарогаю, Мой голас — дуброваю, Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе. А пачула мамачка, У святліцы седзячы, У святліцы седзячы, У аконца гледзячы: — А калі маё дзіця, Дык няхай пагуляе, А калі нявестачка, Дык няхай пажынае.
98ж. Я ГУЛЯЛА, МАЛАДА, ПА ПОЛЮ
Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок да дому. А хто мой галасок пярэймець? Пярэймець мой галасок свёкра, Пярэймець свёкра ды скажыць: — Ці не мая зявайла зяваець, Вузенькія постаці ганяець, Рэдзенькія снапкі стаўляець? Я гуляла, малада, па полю, Пускала галасок да дому. А хто мой галасок пярэймець? Мой татачка пярэймець, Татачка пярэймець ды скажа: — Ці не мая дзевачка гуляець, Шырокія постаці ганяець, Густыя снапочкі стаўляець?
98з. САМА ПАЙДУ ДАРОГАЮ
Сама пайду дарогаю,* Пушчу голас дуброваю.
I няхай голас галасуіць, Няхай мая мамка чуіць.
He пачула родна мамка, Да пачула свякровачка.
— Да калі маё дзіця, Няхай галасуецца,
А калі нявестачка, Няхай ёй ушчуецца.
98і. ЯК ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Як пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай мая маці чуіць. — Ета маё дзіця пяець, Дзіця пяець — поля красіць, А нявестачка людзей смешыць. Сваёй дачцэ саян куплю, А нявестачцы скуру злуплю!
98к. ЯК ПАЙДУ ДАРОГАЮ
Як пайду дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Хто мой голас пачуіць, Той мяне пажалеіць.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Зачуў, зачуў мой татачка, У бяседзе седзючы.
— Калі маё дзіця пяець, Няхай яно пагуляіць, Калі мая нявестухна, Няхай яна пажынаіць.
Дзіця пяець — поле красіць, А нявестка людзей смешыць.
98л. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуе, Няхай мая свякроў чуе. — Калі маё дзіцятачка, Дык няхай яно гуляе, Калі ж мая нявестачка, Няхай яна прывыкае К майму полю далёкаму, К маёй постаці шырокай, К майму сталу дубоваму, К майму хлебу пуховаму, К майму сыру бяленькаму, К майму сыну міленькаму.
98м. Ой, PAHA, РАНА Ў ПОЛЕ ЙДУ
Ой, рана, рана ў поле йду,* Ой, позна, позна з поля йду, Да дому голас падаю. й хто мой голас зачуе, Той мне вячэру згатуе.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Пачула голас мацюнка, Згатуе вячэру — галушкі, Пасцеле пасцельку — падушкі. — Мне, матка, вячэра не міла, Шырокая ніва ўтаміла, He так ніванька, як гоні, Шырокі і доўгі загоны.
98н. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю. Няхай голас галасуе, Няхай жа мой татка чуе, Дзе яго дзіця начуе. — Калі ж маё дзіця пяе, Няхай яно дамоў ідзе. Калі яна нявехначка, Няхай болей пажынае, Майго поля павідае, К майму полю прывыкае, К маёй ячнай лусцы, К несалёнай капусце, К майму полю далёкаму, К маёй ніве да шырокай. Маё поле далёкае, Мая ніва шырокая.
98о. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю, Пайду я шырокаю, Пушчу голас дуброваю. Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе.