Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
А на бітым шляшочку Там Іванька канём едзе, На коніку сядло ззяе, Там Таццяна самлявала: — Бадай цябе, Іванюта, Перша куля не мінула, А другая прастраліла, Прама ў грудзі ўцэліла, Як ты Тацюшку празводзіў. — He я Тацюшку празводзіў, Ззяла Тацю цёмная ночка, А ’шчэ к таму гарэлачка, А ’шчэ к таму гарэлачка, А ўжо Тацна не дзевачка, А ўжо ў Таццяны дзяціначка.
133. ОХ, Я ПАЙДУ ДЫ ЛЯГУ СПАЦЬ
Ох, я пайду ды лягу спаць, Да хто ж будзе пабуджаць? Хіба ж мяне той пабудзіць, Да хто ж мяне верна любіць.
Ен пабудзіць паціхеньку:
— Ой, ўстань, міла, памаленьку. Ен пабудзіць і апране:
— I спі, міла, яшчэ рана.
133а. ЯК ПАЙДУ Я У КЛЕЦЬ СПАЦІ
Як пайду я ў клець спаці, To й не будзі мяне, маці. Няхай мяне ж той пабудзіць, Ой, хто ж мяне ж верна ж любіць.
Ен пабудзіць ціхенька: — Да ўставай, міла, паляжэнько, Каб спатанькі не захацела, Каб галованька ж не балела.
— Дайце мне загон-разгон, Дайце мне павязнічка, Маладога павязнічка.
Ён за мною снапка звяжа I са мною спаці ляжа, Снапка звяжа да й падойме, А спаць ляжа да й абойме, Снапка звяжа, памацуе, Спаці ляжа — пацалуе.
134. ТЫ СЯЛО MAE, ТЫ СЯЛО
Ты сяло маё, ты сяло, Сяло маё, сяло слаўнае, Аб табе слава ідзець добрая! У канцы сяла рэчка быстрая, Рэчка быстрая, беражыстая. На той рэчачцы дзеўка мылася, Яна й мылася, уціралася, Сваёй красачкай любавалася. — Каму, красачка, ты дастанешся?
Да ці старому, ці маладому, Ці таму дружку роўнаму? Калі малому ты дастанешся, Дык я красачку ў чапцы сатру; Калі старому ты дастанешся, Дык я красачку ў чабаце стапчу;
Калі ж роўнаму ты дастанешся, Дык я красачку ў вянок саўю, У вянок саўю і ў танок пайду.
135. Ой, МЕСЯЦУ, МЕСЯЦУ
Ой, месяцу, месяцу, Гвая зорка высока.
Хоць яна высока, To будзе нізюсенька, To ля мяне яснюсенька.
— Маладзенькі панічак, Твая паненка далёка.
—■ Хоць яна далёка, To будзе блізюсенька Да ля мяне мілюсенька.
136. ПАРА, МАЦІ, ЖЫТА ЖАЦЬ
Пара, маці, жыта жаць, Саломка павяла!
А і жаль мне вечарка, Што я не гуляла!
Зачым жа я не гуляла? Стала нездарова!
Зачым жа я нездарова? Без дружка мілога!
Галасочак на лясочак, Размовачка розна, He браніся, маменічка, Што гуляла позна!
I дзе хаджу, дзе гуляю —Добры розум маю! Каля ціхага Дунаю Мілы каня поіць, А конь іржэць, Вады не п’ець, Дарожачку чуець.
Дзе мой мілы чарнабровы Гэту ноч начуець?
Начуй, начуй, мой міленькі, Да не засыпайся!
Да на мяне, маладую, Ты не забывайся!
136а. ПАРА, МАЦІ, ЖЫТА ЖАЦІ
Пара, маці, жыта жаці, Салома павяла.
Ой, жаль жа мне вечарочка, Што я не гуляла.
Хоць гуляла не гуляла, Да не была дома, Забалела галовачка, Стала нездарова, Баліць мая галовачка, Нечым завязаці. Завяжу я галовачку Шаўковым платочкам, Накажу я радзімачцы Сізым галубочкам.
А шаўковым платочкам Галоўку не завяжыш, А сізым галубочкам Роду не накажаш.
1366. ПАРА, МАЦІ, ЖЫТА ЖАЦІ
Пара, маці, жыта жаці, Салома павяла, Ой, шкада мне вечарочка, Да што я не гуляла.
Ой, шкада мне таго хлопца, Што любіла, да згубіла, Згубіла галасочак Цераз цёмны лясочак, Галасочак па лясочак, Да да ціхага Дунаю.
Каля ціхага Дунаю Стану каня напаваю, Ох, конік мой вады не п’е, Ох, дарожаньку чуе, Ох, хто яго да й ведае, Дзе мой мілы начуе. Ох, начуе ж мой міленькі Да й у стэпе пры даліне, Прывязаўшы да конікаў К чырвонай каліне, А сам пайшоў да дзевачкі Да ў пуховыя пярыны.
136в. ПАРА, МАЦІ, ДА ЯЧМЕНЮ ЖАЦІ
Пара, маці, да ячменю жаці — Каласочак наліўся.
Пара, маці, дачку замуж даці— Галасочак змяніўся.
— А няхай жа мой ды ячмень
зрэе, Каласочак ядранее.
А няхай жа мая ды дачулечка А жывець, разумнее.
137. СІЗЕНЬКІ ГАЛУБОЧАК
Сізенькі галубочак, Да ці быў ты на сінім моры, Да ці ведаў ты галубку? — Як жа я не быў, Як жа я не ведаў, Ды на беражку седзя, На шэру вутачку гледзя! — Малады Іванька, Да ці быў ты ў цёшчы, Да ці відаў ты дзеўку?
— Як жа я не быў, Як жа не відаў, Ды на коніку седзя, На красную дзеўку гледзя.
137а. СІЗАНЬКІ СЕЛЯЗЕНЬКА
Сізанькі селязенька, Ці быў ты на моры, А ці відзеў ты вутачку?
— А калі нам было быці, А калі мне было відзеці?
Як толькі на мора ўсплыў, Дык вутачка ў траснік пашла.
Над ёй траснік шуміць, А пад ёй вада пляшчыць. — Маладзенькі Міхалютка, Ці быў ты ў цесцеткі, Ці відзеў ты дзевачку? — А калі мне было быць, Калі мне было відзеці? Як я толькі на двор уз’ехаў, Дык дзевачка ў камору пашла. На ёй шаты зашумелі, Ў руках ключы зазвінелі.
1376. СЕЛЯЗЕНЬКА, ЦІ БЫУ ТЫ НА МОРЫ?
Селязенька, ці быў ты на моры, Ці відзеў вутачку?
— Чаму я не быў, Чаму я не відзеў? Я на беражку сядзеў, I на вутачку глядзеў.
У мае вутачкі пер’ечка сізае, А крыллейка быстрае.
— Малады дзяцінка!
Ці быў у цёшчы
I ці відзеў паненку? — Чаму я не быў, Чаму я не відзеў, Калі я за столікам сядзеў I на паненку глядзеў.
Мая паненка, як папера, бела, А ліцо румянае.
138. ОЙ ТЫ, СЕЛЯЗЕНЬКА
Ой ты, селязенька, Крылушкі быстрэнькі, Галоўка сызенька,
Праляці поле шырокае, Жыта ядранае, Прынясі бацькаву негу К нялюбаму свёкру. Што й ў свёкра мяне Як анучкаю труць. Свёкрава лютасць I ў дзверы не лезе, А бацькава нега, Як жаркае сонейка.
138а. СЕЛЯЗЕНЬКА, ЦІ ВЫСОКА ЛЯТАЕШ?
Селязенька, ці высока лятаеш? Быстры крыллі маеш?
Ці пераляціш шырокае поле, Глыбокае мора?
Ці перанясеш таткаву негу К свёкру на падвор е?
— He пералячу шырокага поля, Глыбокага мора, He перанясу таткавы незі К свёкру на падвор’е.
139. ОЙ, САКОЛЕ, САКОЛЕ!
Ой, саколе, саколе!
Да пераляці ж маё поле, Да й перадай маёй матачцы, Да й перадай маёй матачцы, Да што поле маё шырокае, Да што жыта маё нязжатае. — Да не журыся, дзіця ж маё, Да я к табе да ў аўторак Прышлю табе жнеек сорак, Да сама прыду ў сераду, Да сама прыду ў сераду, Да ў сераду, што напераду.
140. ЗАСЕЯНА ПОЛЕ
ЗАЛАТЫМ НАСЕНЕЙКАМ
Засеяна поле залатым насенейкам,
Да памошчаны масты да бітымі талерамі, А па талеру стрэлка, Па сто злотых дзеўка, Каса яе па чырвонцу, Сляза яе па златкоўцу.
140а. ДА ЗАСЕЮ Я ПОЛЕ
Да засею я поле
Да ясненькім золатам, Да засцялю я лугі Чырвоным кармазынам. А замашчу я масты Залатым мастоўнікам. Будзе ехаць Валынечка, Нашага пана дачка.
Пад ёю конькі, як галкі, лятаюць, Каля яе служачкі, як мак, расцвітаюць. Да ўцешыўся ягамосць, у пакоі седзячы. Праз акенца гледзячы: — Да хвала ж мая, хвала, Што едзе мая паня.
141. ТЫ, СОНЦА ЖАРКАЕ
Ты, сонца жаркае, * Чаго рана ўсходзіш?
Чаго рана ўсходзіш, А позна заходзіш?
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Беленькі малойчык Па рыначку ходзіць,
Па рыначку ходзіць, Дзевак выбіраіць.
Выбраў сабе дзеўку Малу, невялічку,
Малу, невялічку, Красну, як бруснічку.
— Ты, дзеўка-дзевіца, He гордай ты мною,
He гордай ты мною, Сваёй красатою,
Сваёй красатою, Маёй беднатою.
142. АЙ, ДА ЗАКАЦІЛАСЬ ЖАРКАЕ СОНЦА
Ай, да закацілась жаркае сонца Да за зялёны гай;
Як у том да гаёчку
Ніхто не бываў;
Толькі быў жа малады Міхайла Да конікаў напаваў, Ен да сваёй Хадосачкі Да трох паслоў паслаў.
Да Хадосачка да Іванаўна, Ай, вельмі пышна, Да й к яго да к паслам Да й не вышла.
— Да Міхайлачка да Васільевіч Да невялікі пан, Асядлае каня варанога, Прыедзе да мяне сам.
142a. ЗАКАЦІЛАСЯ ДА ЯРКАЕ СОНЕЙКА
Закацілася да яркае сонейка Да за зялёны гай.
Як у том жа зялёным гаёчку Ніхто не бываў.
Толькі бываў да малады хлопчык. Каней напасаў, Ен да сваёй дзевачкі Часта пісьмы слаў.
— Ой, хлопчык, да й родненькі, Да й невялікі пан, Запрагай каня варанога Да прыедзеш сам.
Прывязі мне бочку мядочку, А другую — віна, Штоб твая дзевачка здарова была.
143. ЯК ПАЙДУ Я, ПАЙДУ
Як пайду я, пайду
Каля гародачку ў пярловым вяночку, А там казак маладзенькі, Канёк вараненькі.
Як стаў ў мяне
Дарожкі пытаці, пярсцёнкі мяняці.
Я яму дарожкі не ўказала, Пярсцёнка не мяняла: — He хачу я твайго кальца залатога й цябе маладога!
Лучча я буду ў свайго татулькі жыць I пярловы вянок насіць, Косаньку часаці, татульку ўцяшаці.
144. ДЫ ЧЫРВОНАЯ РОЖА
Ды чырвоная рожа Вышы тыну стаяла, Вышы тыну стаяла,
На яе paca пала, Ha яе paca пала, Ha яе сцюдзёная. Там Ганнушка хадзіла, Расіцу пабірала, Расіцу пабірала, Расой умывалася, Расой умывалася, Да шлюбу спяшалася. — Паспяшай, Ганнушка, Там цябе даўно ждалі, Там цябе даўно ждалі: Касцёлы паадмыкалі, Касцёлы паадмыкалі, Каберцы пазасці.’.алі, Каберцы пазасцілалі, Ганнушкі даждалі!
145. ЗАЧЫМ, ДЗЕУКА, БОСА ЖАЛА?
Зачым, дзеўка, боса жала?
— Чаравічак не мяла.
— Зачым, дзеўка, снапкі малы?
— Я цесна вязала.
— Зачым, дзеўка, копкі нізкі?
— Я ў даліне клала.
— Зачым, дзеўка, хата не бела?
— Знаці, дубовая.
— Зачым, дзеўка, сваты не сватаюць?
— Знаці, ўбогая.
146. ЗАЛАТАЯ МАКАУКА
За.хатая макаўка, Ці многа маку маеш?
— Ці многа ці нямнога — Усё поле абсеяла, Усё поле абсеяла, I яшчэ засталося
К налеццю на насенне, Петрачку на вяселле.
147. Ой, ДЫМНА, ДЫМНА ПОЛЕ, ДЫМНА
Ой, дымна, дымна поле, дымна. Там мамайчык ваюе, Па ім мамачка бядуе.
— He бядуй, мая мамачка, Я не адзін тут ваюю: Сівы конь пада мною, Гасподзь бог нада мною, Гасподзь бог нада мною, Востра шабля са мною, Востра шабля са мною, Усе таварышы за мною.
147а. ДА ШТО У ПОЛІ БЯЛЕЕЦЦА?
Да што ў полі бялеецца? — Сыночак мой ваюецца. Да ваюй, сынок, ваюй I старога,і малога: Салдаціка маладога I ворага ліхога.
1476. Ой, ДЫМНА ЙОЛЕ, ДЫМНА
Ой, дымна поле, дымна, Нічога не відна:
Ці рой вылятаіць, Ці мак зацвітаіць. Ой, не рой вылятаіць, He мачок расцвітаіць. Там Яначка ваюіць, Па ім мамка бядуіць: — Памажы яму, божа, Цясцёў двор зваяваці, Сабе Ганульку ўзяці.
147в. ДА й ПАЙДУ Я У ЦЕМНЫ ЛЕС
Да й пайду я ў цёмны лес, Да й стану я да падумаю. Да на лужэчку цёмна, цёмна Да нікагенькі не відна.
Толькі відна адна вайна: Там Іванка ваюецца, Да яго ж мамачка журбуецца. — Да не журыся, матка мая, Усю ж военку праваюю Да прывяду табе нявестачку.
147г. Ой, ДЫМНА ПОЛЕ, ДЫМНА
Ой, дымна поле, дымна, Ды не само ж яно дымна: Там малойчык ваюе, Па ім татка бядуе.
— He бядуй, мой татачка, He адзін я ваюю, He адзін я ваюю.
Сівы конь пада мною, Сівы конь пада мною, Гасподзь бог нада мною, Уся дружынка са мною Да, як рой, вылятае, Як бел мак, расцвітае, Як чырваная рожа.
— Памажы ж яму, божа, Цесцетку зваяваці, Дзевачку к сабе ўзяці. Малойчык на коніку, А дзевачка ў пакоіку.