Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
162а. А ТРАУКА-МУРАУКА!
А траўка-мураўка!
А чаму ж ты не зелена? — Як жа мне зялёнай быць? Мяне дзеўкі стапталі, Да цэркаўкі ходзючы, Пана бога просючы: — Дай, божа, доленьку, А дай, божа, шчасцейка: Свёкра багатага, А евякроўку ласкаваю, Ды каб упіла, уела Ды добра ухадзіла: Будзень дзень пад дудкаю, Святы дзень пад скрыпкаю, У аксаміце ячмень жаці, А ў золаце панаваці.
163. ОЙ, ГУКНУЛА СЫРАЕЖКА
Ой, гукнула сыраежка Да чырвонага рыжка: — А мой жа ты, чырвон рыжку, Вазьмі мяне, сыраежку,
Бо я бору высокага, Карэння глыбокага! Ой, гукнула дзеўчынонька Да свайго малойчыка: — А мой жа ты малойчыку, Вазьмі мяне, дзеўчыноньку, Ой, я роду вялікага, Баценькі багатага!
163а. ХВАЛІЛАСЯ СЫРАЕЖКА
Хвалілася сыраежка * Ды рыжку баравому:
— Ой ты, рыжку мой, рыжку, Вазьмі мяне, сыраежку.
Я й бору вялікага I гаю зялёнага.
Хвалілася Марылечка Іваньку маладому:
— Ой ты, Іванька мой, Іванька, Вазьмі мяне, маладзеньку,
Я й двору вялікага, Татулькі багатага.
1636. ГАВАРЫЛА СЫРАЕЖКА
Гаварыла сыраежка
Чырвонаму рыжку:
— Ой, рыжку мой, рыжку, Вазьмі мяне сыраежку, А я бору вялікага і дубровы зялёнай. Гаварыла Кацярынка
Міламу Адамку:
— Вазьмі мяне, мой Адашка, Да я бацькі багатага
I маткі разумнай.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
163в. СЯДЗІЦЬ РЫЖКО ПРЫ ДАРОЗЕ
Сядзіць рыжко пры дарозе, Суравежка пры бярозе.
— А мой, чырван рыжку, Вазьмі мяне, суравежку, Бо я кола шырокага, А кораня глыбокага...
— А мой жа ж ты панічыку, Вазьмі ж мяне, паненачку, Бо я роду вялікага, Бо я бацькі багатага.
164. I МАМЕНЬКА, МАЯ КВЕТКА
I маменька, мая кветка, А-а-эй, і маменька, мая кветка, He аддавай замуж улетку, Да аддавай жа мяне ўзімку, А-а-эй, да аддавай жа мяне ўзімку. Я за зімку збяру сілку, Я за зімку збяру сілку, А-а-эй, я за зімку збяру сілку На свякраткіну ніўку, Бо свякраткіна ніўка А-а-эй, бо свякраткіна ніўка Вяліка і ўрадліва.
А я жнучы патамлюся, А-а-эй, а я жнучы патамлюся, Прыду дамоў наплачуся. А майго таткі ніва, А-а-эй, а майго таткі ніва, Хоць вяліка, неўрадліва. А я жнучы не ўтамлюся. А-а-эй, а я жнучы не ўтамлюся, Прыду дамоў напяюся.
Мая мамка, мая кветка, He аддавай мяне ўлетку, Да аддавай мяне ўзімку, Штоб сабрала сабе сілку На свёкраву дзесяцінку, Бо ў свёкра поле далёкае, А загоны шырокія, Азяроды высокія, А падпоры жалезныя, А жнеечкі маладыя.
Я з імі не сажнуся Да з загонам астануся.
1646. МАМКО, МАЯ КВЕТКА
Мамко, мая кветка, He аддавай мяне ўлетку, А аддавай мяне ўзімку, To я збяру сілку, To я збяру сілку На свёкраву ніўку.
У майго свёкра жыта густа, А ў мяне сілы пуста, У майго свёкра жыта дабро, Пераломіць маё рабро.
164в. ОЙ, МАМКА МАЯ, АДДАЙ МЯНЕ ЗАМУЖ
Ой, мамка мая, аддай мяне замуж, * He тдавай мяне, мамка, за паповага сына, Аддай мяне, мамка, за старцава сына. A non будзе пакуваць, А я буду кукуваць.
Старац торбай патрасаець
I яешню пакрашаець... — А ўстань, мая міла, Ужо яешня прастыла.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
274
/
164г. КАЛІ УЗРАСТУ, УЗРАСТУ
Калі ўзрасту, ўзрасту, Пайду замуж за старасту, А староста багат, багат, Купіць мне сукню і кабат. А ў кабаці жыта жаці, У сукенках танцаваці. Я й жыцечка не дажала, Я й сукеначкі падрала.
164д. ДА Й ГУЛА Ж ПЧОЛКА, ГУЛА
Да й гула ж пчолка, гула, Да й гудучы паляцела. Аддаў мяне мой бацюхна За каго я не хацела.
— Мой жа бацюхна-кветка, He аддавай мяне ўлетку, Да й аддай мяне ўзімку, Штоб сабрала сабе сілку Да й на свёкраву ж ніўку. Майго свёкара ніўка Да далёкая і шырокая, Ручкі ж мае кароткія
Да й сярпочкі ж мае нявострыя, Да яны ж будуць жалезныя. Да ў майго бацюхны ніўка Да вузенькая ж, блізенька, Да й сярпочкі ж мае востранькія, Бо яны ж будуць сталёвенькія.
165. КРУГЛА МАЛА
Кругла мала, * Раю, раю, балоцічка,
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Там хадзіла,
Раю, раю, малодзічка,
А сеяла, Раю, раю. расу-красу:
— Расці ж мая,
Раю, раю, каса-краса,
А тонкая,
Раю, раю, зысокая,
Караністая,
Раю, раю, глыбокая,
А на лісце, Раю, раю, шырокая!
Як я з татам, Раю, раю, жыці буду,
Паліваці,
Раю, раю, цябе буду,
А як стану,
Раю, раю, у свякрутунькі,
А я з корнямі, Раю, раю, цябе вырву!
А выкіну, Раю, раю, на вуліцу.
Няхай цябе,
Раю, раю, коні стопчуць,
А мальчыкі, Раю, раю, расцягаюць.
А конікі,
Раю, раю, капытамі,
А мальчыкі, Раю, раю, чабатамі.
А конікі,
Раю, раю, гарцуючы,
А мальчыкі
Раю, раю, танцуючы!
165a. НАДЫКАЛА БААОЦЕЧКА
Надыкала балоцечка, У серадзіне вароцечка, Там дзяўчына хадзіла, Руту-мяту садзіла: — Расці, расці, рута-мята, Тонкая высокая, Лісцейкамі шырокая. Як была я ў свайго бацькі, Дык садзіла, палівала, А цяпер, як у свякратка, To пасяку, парубаю, На дарогу пакідаю: Няхай цябе быдла стопча, Дробны дожджык спалошча.
1656. МАЛА, КРУГЛА БАЛОЦЕЧКА
Мала, кругла балоце^ка, Там хадзіла малодачка, Сеяла красу сваю, Сеючы гаварыла:
— Расці, расці, краса мая, Тонкая высокая, Каранямі глыбокая, Лісточкамі шырокая! Як я ў мамачкі буду, Дык я цябе палоць буду, Як застануся для свякроўкі, Я цябе з каранём вырву, Цераз тын перакіну.
Няхай цябе валы з’ядуць, Няхай цябе коні стопчуць. Валы з’ядуць палавыя, Коні стопчуць вараныя, Валы з’ядуць бушуючы, Коні стопчуць гарцуючы.
165в. А АКАЛА БАЛОЦІКА
А акала балоціка Там хадзіла маладая, Сеяла расу-красу, Баравыя васілёчкі: — Расці, мая раса-краса, Баравыя васілёчкі. Калі ў татухны буду, Паліваць вас прыду. Калі к свёкарку пайду, Дык з карэньчыкам парву.
165г. КАЛЯ ЛЕСУ ТУМАН-ТУМАН
Каля лесу туман-туман, * А на полю пагоданька,
Там гуляла малоданька.
Сеяла расу-красу:
— Расці, мая раса-краса,
Тонкая, высокая,
Тонкая, высокая, Лісцейкам шырокая.
Як я малада замуж пайду, Я ж цябе сарву...
166. КАЛЯ ЛЕСУ ТУМАН, ТУМАН
Каля лесу туман, туман, ** Мой міленькі румян, румян. Каля лесу пагодачка, Мой міленькі — ягодачка.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
** Кожны радок паўтараецца двойчы.
167. НАКУКУЙСЯ, ШЭРА ЗЯЗЮЛЬКА!
Накукуйся, шэра зязюлька!
Да на белай бярозе.
Як паляціць шэра зязюлька
У шчырыя бары,
Мінецца ж тваё ранняе кукуванне, А позняе вылятанне.
Накрасуйся, малада дзяўчынка,
У сваёй мамулькі.
А як зайдзеш ты да ў чужыя людзі, Мінецца ж тваё белае ўмыванне.
168. HE ШУМІ, ДУБРОВА
He шумі, дуброва, He шумі зялёная, А люлі, люлюхны, He шумі зялёная. He журы мяне, Мая мамка родная, А люлі, люлюхны, Мая мамка родная. Пажурыць, набраніць Ды свякровачка ліхая, А люлі, люлюхны, Ды свякровачка ліхая. Мамачка пажурыць — Ніхто не пачуіць, А люлі, люлюхны, Ніхто не пачуіць.
А свякровачка пажурыць — На ўвесь свет асудзіць, А люлі, люлюхны, На ўвесь свет асудзіць: — Ай, мая невестачка лянівая, А люлі, люлюхны, На работу лянівая:
А ў поле ідзець, А люлі, люлюхны, Галовачку клоніць, Галовачку клоніць, Сярпок з рукі роніць, А люлі, люлюхны, Сярпок з рукі роніць. Постацечку гоніць — Сярпок з рукі роніць, А люлі, люлюхны, Сярпок з рукі роніць. А мая дачушка Гожа і прыгожа, А люлі, люлюхны, Гожа і прыгожа.
На работачку ідзець — Дарожачка стогнець, А люлі, люлюхны, Дарожачка стогнець. Сярпок ў руках звоніць, Ой, люлі, люлюхны, Сярпок ў руках звоніць.
168a. HE ЖУРЫ МЯНЕ, МАЯ МАМАЧКА
He журы мяне, мая мамачка,
Ай, лёлі, лёлі, мая мамачка родная, Пажурыць мяне свякровачка ліхая, Ай, лёлі, лёлі, свякровачка ліхая. Мамачка пажурыць, а пасля пажалеець, Свякровачка пажурыць — на ўвесь свет асудзіць, Ай, лёлі, лёлі, на ўвесь свет асудзіць: — Мая невястачка санліва, драмліва, Ай, лёлі, лёлі, санліва, драмліва, Санліва, драмліва і на работу ляніва, Ай, люлі, лёлі, і на работу ляніва.
А ў поле ідзець — галовачку клоніць, Ай, люлі, лёлі, галовачку клоніць, Пастатачку гоніць — сярпок із рук роніць, Ай, лёлі, лёлі, сярпок із рук роніць.
А мая дачушка і вумна, і разумна, Ай, лёлі, лёлі, і вумна, і разумна. Яна ў полечка бяжыць, дык зямелечка дражыць, Ай, лёлі, лёлі, зямелечка дражыць, А пастатачку гоніць — сярпок ў руках звоніць, Ай, лёлі, лёлі, сярпок ў руках звоніць.
169. НА ЦІХІМ ДУНАІ
На ціхім Дунаі Два кані ваду пілі, Два кані ваду пілі, А п'ючы гаварылі: — Сягоння пашы няма, А заўтра дарожачка, Паедзем на Ўкраіну Па зялёную скрыню, He скрыню — камодачку, Дзяўчыну-малодачку.
170. ЖЫТА ЖАЛА КРАСНАЯ ДЗЯУЧЫНА
Жыта жала красная дзяўчына
Ў васільковым вяночку залатым сярпочкам.
Ды прыехаў мешчанін-дваранін на вараным кані:
— Кідай, дзяўчына, залаты сярпочак на жытні снапочак, Мы паедзем лужком-беражком, калінавым мастом, Там мы знойдзем пасцелі з пухоў і пярыны.
— He вучыла мяне родна мамка белу пасцель слаці,
Ды вучыла мяне тонка прасці,
Беленька бяліць,
Беленька бяліць, у трубачку качаць.
171. ШЭРАЯ ЗЯЗЮЛЬКА, HE ЛЯТАЙ ТЫ ПА ДУБРОВЕ
Шэрая зязюлька, не лятай ты па дуброве, He садзіся на бярозе пры дарозе: Пры дарозе стралкі ходзяць, Яны ж цябе забіць хочуць.
— А я стральцоў не баюся, Я перайкам апушчуся I ў голейка схаваюся.
Красная Ганначка, не хадзі па мясцечку: Па мясцечку сваты ходзяць, Яны цябе сватаць хочуць.
— А я сватоў не баюся, Між дзевачак схаваюся.
172. I БАРАВАЯ ЦЯЦЕРА
I баравая цяцера, * I чаго з бору ляцела, На сенажаці села, Скрыллейка апусціла, Саколіка прыўчыла? — А ён сам ка мне прывык. I на маё пер е глядзіць, I на маё пер’е жаркае.
I маладая дзеванька Хлопчыка прывучыла. — He я яго прывучыла, А ён сам ка мне прывык. I на маё ліцо глядзіць, I на маё беленькае — Ен на маю радню зважыў, Маю радню багатую.
172а. БАРАВАЯ ІІЯЦЕРА
Баравая цяцера На сенажаці села, Скрыллейка апусціла, Селязеньку прыўчыла.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
— He я яго прыўчыла, А ён сам ка мне прывык: Ля мяне блізка сядзеў, На маё пер'е глядзеў, На маё пер’е глядзеў, На маё рабенькае. Маладая дзевачка Ганначка Малойчыка прыўчыла.
— He я яго прыўчыла, А ён сам ка мне прывык: Ля мяне блізка сядзеў, На маё ліцо глядзеў, На маё ліцо глядзеў, На маё беленькае.
173. ВЫХВАЛЯЛАСЯ НЕПРАУДЗІВАЯ КАЛІНА
Выхвалялася непраўдзівая каліна, Казала: — Цвісці не буду, Белага цвету не пушчу, Сільных ягад не зараджу.
Як прыйшла пара, зацвіла, Беленькі нвяток пусціла, Сільныя ягадкі зарадзіла. Выхвалялась непраўдзівая Мар’ічка, Казала:— Замуж не пайду I маладога Івана не злюблю.
Як прышла пара, дык пашла, Маладога Івана злюбіла.